Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
САВЕЛЬЕЎ B.I.
ПРАКТЫКУМ
ПА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ
ПАДРУЧНІКІ I ВУЧЭБНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ДЛЯ ВЫШЭЙШЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
В. I. САВЕЛЬЕЎ
ПРАКТЫКУМ
ПА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў па спецыяльнасці "Зоатэхнія"
Мінск "Ураджай" 1998
УДК 636(076.5)
ББК 45я73
С 13
Серыя заснавана ў 1982 годзе
Рэцэнзенты: В.І.Смунёў, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт; М. К. Капусцін, каядыдат сельскагаспадарчых навук, вядучы супрацоўнік
ISBN 985-04-0261-Х
© В.І.Савельеў, 1998
УВОДЗІНЫ
Навучальны дапаможнік напісаны ў адпаведнасці з дзеючым навучальным планам па спецыяльнасці С 02.01.00 “Зоатэхнія” і праграмай дысцыпліны “ Жывёлагадоўля і тэхналогія вытворчасці малака і ялавічыны”.
Структура навучальнага дапаможніка складаецца з раз мешчаных у лагічнай паслядоўнасці 9 тэм (27 заняіпкаў), вывучэнне якіх грунтуецца на шагавым прынцыпе: кожная наступная тэма вынікае з папярэдняй.
Тэматыка распрацаваных заняткаў уключае асноўныя пытанні тэорыі і практыкі жывёлагадоўлі і тэхналогіі выт ворчасці малака і ялавічыны. Для кожнага занятку сфарму лявана мэта, рэкамендуюцца дапаможнікі і абсталяванне, прыводзяцца неабходныя тэарэтычныя звесткі, выкладаюцца метадычныя ўказаті і ход рашэння некаторых задач, прапануюцца заданні для самастойнай работы, даюцца неабходныя формы табліц, даведачныя матэрыялы, парады па афармленню вынікаў самастойнай работы пры выкананні кантрольных заданняў.
Выкананне некаторых заданняў прадугледжвае выкарыстанне гатовых лічбавых дадзеных, атрыманых студэнтамг самастойна ў перыяд праходжання практыкі, а таксама вынікі навукова-даследчай работы супрацоўнікаў кафедры і матэрыялы дзяржаўных кніг племянной жывёлы (ДзКПЖ).
Практычныя заняткі праводзяцца на жывёлагадоўчых фермах і комплексах лепшых калгасаў і саўгасаў. Перад пачаткам працы праводзіцца інструктаж студэнтаў па тэхніцы бяспекі абыходжання з жывёлай.
Аўтар будзе ўдзячны за водгукі і прапановы, накіраваныя на паляпшэнне вучэбнага дапаможніка, тэматыкі і методыкі правядзення заняткаў.
Тэма I.
ВЫТВОРЧА-ЗОАТЭХНІЧНЫ I ПЛЕМЯННЫ ЎЛІК У ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ
3 а н я т а к 1. МЕЧАННЕ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЁЛЫ
Мэта заняткаў. Пазнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі і спосабамі мечання жывёлы. Набыць практычныя навыкі ў мечанні жывёлы і чытанні метак, нанесеных рознымі спосабамі.
Дапаможнікі і абсталяванне. Інструменты, прыборы і абсталяванне для мечання жывёлы: шчыпцы для татуіроўкі з наборам ігольчастых лічбаў, шчыпцы для нанясення вышчыпаў; набор для клеймавання (Т-2) і прыборы (ПТЖ-3, ПТЖ-4) для выпальвання нумароў на рагах і для мечання холадам; малюнак умоўнага ключа для мечання вышчыпамі; рог з выпаленым на ім нумарам; біркі, ашыйнікі, медальёны, кнопкі, завушніцы і інш.; халаты; жывыя аб’екты.
Метадычныя ўказанні. Арганізаваны і дакладны ўлік паходжання кожнай жывёліны, гаспадарча-карысных прымет у продкаў, саміх жывёл і іх нашчадкаў, з’яўляецца пачаткам і асновай племянной работы з буйной рагатай жывёлай. Такі ўлік немагчымы без арганізацыі зладжанай і надзейнай сістэмы мечання.
Мечанне выключае памылкі ў паходжанні жывёлы, садзейнічае правільнаму правядзенню прафілактычнай і лячэбнай апрацоўкі яе, забяспечвае дакладны ўлік пагалоўя пры яго ўзроставых перамяшчэннях, перасоўваннях як унутры фермы і гаспадаркі, так і паміж гаспадаркамі і іншымі прадпрыемствамі.
Пад мечаннем разумеюць працэс прысваення і нанясення на цела жывёліны рознымі спосабамі метак, якія абазначаюць
яе індывідуальны нумар. Прысвоены цяляці пры нараджэнні нумар на працягу жыцця не змяняецца.
У практыцы племянных гаспадарак цялушак прынята абазначаць цотнымі, бычкоў — няцотнымі нумарамі. У некаторых гаспадарках цялушкам прысвойваюць парадкавы нумар (1, 2, 3 і г.д.), бычкам — індывідуальны нумар мацеры. У таварных гаспадарках, якія не займаюцца вырошчваннем племянных бычкоў, дапускаецца нумарацыя нованароджаных цялят па парадкаваму нумару месяца нараджэння (студзеньскія 1, лютаўскія — 2, сакавіцкія — 3 і г.д).
Пры любой сістэме арганізацыі мечання павінны строга выконвацца два асноўныя прынцыпы: індывідуальны нумар прысвойваюць у дзень нараджэння пры састаўленні акта на прыходванне прыплоду і наносяць на цела жывёліны не пазней 2 — 3 сутак пасля нараджэння прынятым у гаспадарцы спосабам; павінен быць выключаны адначасовы паўтор нумароў, што забяспечваецца прысваеннем нейкага нумара нованароджанаму толькі пасля выбыцця са статка жывёліны, якая раней мела такі ж індывідуальны нумар.
Каб пазбегнуць паўтарэння аднолькавых нумароў у некалькіх жывёлін, мэтазгодна мець план іх размеркавання па фермах гаспадаркі. 3 гэтай мэтай за кожнай фермай з улікам колькасці пагалоўя і працягласці выкарыстоўвання жывёлы павінна быць замацавана такая колькасць нумароў, якая забяспечвала б прысваенне якога-небудзь нумара новай жывёліне толькі пасля таго, як тая, якая раней мела гэты нумар, выбыла са статка. Упарадкаванню гэтай работы дапамагае картатэка індывідуальных нумароў, у якой улічваюць нумары, прысвоеныя жывёле, і аператыўна адлюстроўваюць змены ў складзе пагалоўя (прыплод, купля племянного маладняку, выбыццё і інш.).
У сучасны момант у практыцы жывёлагадоўлі карыстаюцца рознымі спосабамі мечання. Іх умоўна можна падзяліць на дзве групы: мечанне з доўгатэрміновым захоўваннем метак (мечанне татуіроўкай, вышчыпамі на вушах, холадам, выпальваннем нумара на рагах), якое ўжываецца ў асноўным пры племянным уліку; мечанне на параўнальна невялікі перыяд часу (розныя біркі, кольцы, кнопкі, зашчапкі, медальёны, ашыйнікі рознай мадыфікацыі, нязмыўныя рознакаляровыя фарбы і інш.), якое прымяняюць пры перагрупоўцы жывёлы, вылучэнні жывёлін рознага фізіялагічнага стану для цэхавага іх утрымання, фарміраванні гуртоў на пашавы перыяд.
Існуючыя спосабы мечання павінны адказваць пэўным пат-
Мал. 1. Татуіравальныя шчыпцы з ігольчастымі лічбамі.
рабаванням да лічбавых метак, якія абазначаюць індывідуальны нумар жывёліны: бачнасць лічбавай нумарацыі на адлегласці 10—15 м без фіксацыі жывёліны; даступнасць чытання нумара для кожнага жывёлавода; высокая эксплуатацыйная надзейнасць і несапсаванасць нумара на працягу жыцця; прастата і лёгкасць у нанясенні метак і інш.
Мечанне татуіроўкай — найбольш надзейны спосаб, часцей ужываецца ў племянных гаспадарках. Нумарацыю жывёлы пачынаюць з першага нумара і далей да 9999-га, потым зноў з першага. Для татуіроўкі карыстаюцца спецыяльнымі шчыпцамі і наборам металічных ігольчастых штампаў з лічбамі ад 0 да 9, якія ў неабходным спалучэнні ўстаўляюцца ў шчыпцы. Лічбы ў шчыпцах размяшчаюць такім чынам, каб крыху закруглены іх бок быў унізе, што адпавядае ніжняй частцы лічбаў (мал. 1).
Сутнасць спосаба заключаецца ў праколванні штампам вушной ракавіны з далейшай фіксацыяй адбітка спецыяльнымі фарбавальнікамі. Індывідуальны нумар ставяць з боку ўнутранай паверхні правага вуха на найбольш адкрытай для агляду яго частцы паралельна верхняму краю, а ў выпадку далейшага запісу ў ДзКПЖ — нумар па ДзКПЖ на левае вуха.
Перад татуіроўкай унутраную паверхню вуха праціраюць ад бруду, тлушчу, поту, дэзінфіцыруюць спіртам-дэнатуратам альбо 3%-ным растворам карболавай кіслаты, пасля гэтага — месца, якое намечана для праколу, змазваюць спецыяльнай фарбай.
Перад праколваннем вуха неабходна набраць у шчыпцы лічбы-іголкі адпаведна нумару жывёліны, якую будуць меціць, і праверыць правільнасць набранага нумара шляхам праколу ліста паперы ці кардону. Потым шляхам сціскання
Мал. 2. Мечапне:
a — татуіроўкай на вымі; 6 — біркамі на назе, хвасце.
шчыпцоў на скуры па даўжыні вуха робяць пракол. Месца праколу другі раз змазваюць фарбай і старанна ўціраюць яе ў ранкі скуры рукамі.
Пры мечанні жывёлы са светлай скурай для фіксацыі нумара ўжываюць галандскую сажу (куродым), чорную туш, а для жывёлін з цёмнай скурай — фарбу сурык, охру або індыга, зялёную ці чырвоную туш. Сухія фарбавальнікі перад гэтым змешваюць з дэнатурыраваным спіртам да кансістэнцыі смятаны. Для змешвання можна таксама ўжываць ізаамілавы спірт.
Надзейнасць татуіроўкі залежыць ад выканання правіл яе нанясення і ад якасці фарбы. Правільна пастаўлены татуіравальны нумар захоўваецца на ўсё жыццё жывёлы.
Спосабам татуіроўкі індывідуальны нумар (метку) можна нанесці і на вымя каровы (мал. 2,а).
Мечанне праводзяць на задняй паверхні вымя або збоку пры вертыкальным размяшчэнні лічбаў. Пры выбары месца татуіроўкі ўлічваюць будову даільнай залы для таго, каб даяр мог бачыць метку пры праходзе жывёлы.
Мечанне трэба праводзіць удваіх, каб лепш размясціць складку скуры ў шчыпцах. Нельга меціць кароў адразу пасля ацёлу або з прыметамі запалення вымя.
Недахопы гэтага спосабу: адносная працаёмкасць нанясення метак і нярэдкае іх рассысанне; адносная складанасць чы-
Мал. 3. Шчыпцы для пастаноўкі метак на вушах.
тання нумара, асабліва пры шматлікім узважванні жывёлы. У сувязі з гэтым шырэй практыкуецца другі спосаб мечання — з дапамогай вышчыпаў.
Мечанне вышчыпамі на вушах з’яўляецца асноўным у племянных і таварных гаспадарках. Вышчыпы на вушах робяць у форме трохвугольнікаў (па краях вуха) і круглых адтулін (у сярэдзіне вуха) з дапамогай спецыяльных шчыпцоў (мал. 3).
Для вышчыпвання на вушах выбіраюць месца з найменшай колькасцю крывяносных сасудаў. Папярэдне шчыпцы і вушы цялят дэзінфіцыруюць спіртам-дэнатуратам альбо 3%ным растворам карболавай кіслаты. Потым, у залежнасці ад нададзенага нумара, адпаведнымі па форме шчыпцамі робяць неабходную колькасць вышчыпаў па наступнай умоўнай сістэме — ключу, дзе кожнаму вышчыпу адпавядае пэўнае лічбавае значэнне (табл. 1).
Табл і ца 1. Умоўны ключ для мечання жывёлы вышчыпамі
Мссцы вышчыпаў на вушах
Ключ М.Ф.Іванова
Ключ БелНДІЖа
левас вуха
правае вуха
левае вуха
правас вуха
На верхнім краі
10
1
1
1
На ніжнім краі
30
3
4
4
На кончыку
Круглы выраз па-
200
100
20
20
сярэдзіне
Круглы выраз блі-
800
400
35
35
жэй да кончыка
2000
1000
—
—
Месца вышчыпвання апрацоўваюць ёдам. Пры чытанні нумароў трэба помніць, что такія ж вышчыпы на левым вуху заўсёды маюць лічбавыя значэнні большыя, чым на правым.
Па ключу М.Ф.Ів