Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
я жывёлы адносяцца да мяшанцаў.
2.4. У гаспадарках-рэпрадуктарах жывёлу з доляй крыві паляпшаючай пароды больш 75% адносяць да пароды бацькі.
2.5. Пароднасць жывёлы, якая атрымана ад мяшанцаў, што аднесены да адной пароды, вызначаюць па табл. 67.
Табліца 67. Вызначэнне пароднасці (кроўнасці) патомства
Пароднасць маці
Пароднасць бацькі
IV пакаленне (15/16)
III пакаленне (7/8)
II пакаленне (3/4)
I пакаленнс (1/2)
IV пакалення (15/16)
IV (15/16)
III (29/32)
III (27/32)
II (23/32)
III пакалення (7/8)
IV (29/32)
III (7/8)
II (3/4)
II (5/8)
II пакалення (3/4)
III (27/32)
III (13/16)
II (3/4)
II (5/8)
I пакалепня (1/2)
II (23/32)
II (11/16)
II (5/8)
I (1/2)
Напрыклад, у каровы Луна 4 маці Ліра 78 III пакалення, бацька Алый 177 IV пакалення. Знаходзім па табл. 67 на перакрыжаванні пароднасці маці (па вертыкалі) і пароднасці бацькі (па гарызанталі) пароднасць каровы Луна 4 — IV пакалення.
Выпіска з “Інструкцыі па банітаванню буйной рагатай жывёлы мясных парод”.
1. Вызначэнне пароднасці
1.1. Пароднасць жывёлы вызначаюць на падставе дакументаў аб паходжанні з абавязковым аглядам для вызначэння выяўленасці тыпу пароды. Па пароднасці жывёлу падраздзяляюць на чыстапародную і мяшаную.
1.2. Да чыстапародных адносяць жывёлін:
а) якія паходзяць ад бацькоў адной і той жа пароды, чыстапароднасць бацькоў пацвярджаецца дакументамі;
6) мяшанцаў IV пакалення (пры наяўнасці дакументаў аб паходжанні), якія атрыманы шляхам паглынальнага скрыжавання, і маюць добра выяўлены тып пароды, ацэнены па комплексу прымет не ніжэй класа эліта;
в) якія атрыманы ад злучэння чыстапародных бацькоў наступных роднасных паміж сабой парод: казахская белагаловая і герэфордская, шортгорнская мяснога напрамку і курганская. Такіх жывёлін адносяць да пароды, якую разводзяць у гаспадарцы ў планавым парадку.
1.3. Да мяшаных адносяць жывёлін, якія атрыманы:
а) у выніку скрыжавання жывёлы розных парод, акрамя абазначанай ў пункце 1.2, в;
б) ад развядзення мяшанцаў I —III пакаленняў “у сабе”;
в) ад скрыжавання палепшанай жывёлы з чыстапароднай і мясцовай II пакалення і вышэй.
1.4. Ступень пароднасці жывёлін пры скрыжаванні вызначаюць па табл. 68.
Табліца 68. Вызначэнне ступені пароднасці жывёлы пры скрыжаванні
Пароднасць маці, пакаленне
Пароднасць бацькі, пакаленне
II
III
IV
чыстапародныя
Палепшаныя
I
I
I
I
I
I
II
II
II
II
II
II
III
III
III
II
III
IV
IV або чыстапародныя
IV
III
IV
IV
Тое ж
Чыстапародныя
III
IV
Чыстапародныя
— —
1.5. Пры ўводным скрыжаванні пароднасць вызначаюць па паляпшаемай пародзе наступным чынам:
а) патомства ад скрыжавання жывёлы двух зыходных парод адносяць да I пакалення;
б) патомства ад скрыжавання мяшанцаў I пакалення з чыстапароднай жывёлай паляпшаемай пароды (адваротнае скрыжаванне) адносяць да II пакалення (3/4 кроўнасці па мацярынскай пародзе);
в) патомства ад скрыжавання мяшанцаў II пакалення (3/4 кроўнасці) з чыстапароднай жывёлай, пры выяўленасці намечанага па плану тыпу, адносяць да IV пакалення;
г) патомства ад развядзення мяшанцаў II, III і IV пакаленняў “у сабе”, у залежнасці ад выяўленасці намечанага па плану тыпу, адносяць да мяшанцаў згодна табл. 68 па паляпша-
емай пародзе. Патомства ад развядзення мяшанцаў III і IV пакаленняў “у сабе” і чыстапароднай жывёлы ў залежнасці ад выяўленасці жаданага тыпу адносяць да IV пакалення або да чыстапароднай пры комплексным класе не ніжэй класа эліта.
1.6. Пры адсутнасці дакументаў аб паходжанні, але пры добрай выяўленасці прымет паляпшаючай пароды, жывёлу трэба адносіць да мяшанцаў I або II пакалення гэтай пароды, якія адказваюць па асноўных паказчыках патрабаванням не ніжэй I класа.
1.7. Да палепшанай адносяць жывёлу невядомага паходжання, але тыповую для дадзенай пароды.
1.8. Пры стварэнні новых парод, пародных груп і тыпаў пароднасць жывёлы вызначаюць у адпаведнасці са схемай яе вывядзення.
Важна выявіць у радаслоўнай з мацярынскага і бацькоўскага бакоў продкаў, якія паўтараюцца. Калі такія продкі ёсць, значыць жывёла атрымана ў выніку інбрыдынгу. У такім выпадку неабходна высветліць ступень роднаснага спароўвання, спецыяльна прымененага або выпадкова дапушчанага, і яго вынікі.
Пры ацэнцы радаслоўных і адборы жывёлы па паходжанню трэба помніць, што найбольшы спадчынны ўплыў на жывёліну, якая ацэньваецца (прабанда), аказваюць бліжэйшыя продкі — маці і бацька. 3 кожным наступным пакаленнем ступень уздзеяння продкаў на патомкаў змяншаецца прыкладна ўдвая. Аднак для больш глыбокага аналізу радаслоўных важна ведаць не толькі першыя іх рады, але і мець дадзеныя аб больш аддаленых продках, таму што спалучаемасць асаблівасцей усіх продкаў складае спадчынную аснову жывёліны. Пры гэтым вялікае значэнне надаюць бацькоўскаму боку радаслоўнай, што звязана з болып высокім узроўнем адбору быкоў-вытворнікаў, чым матак.
Найбольшую каштоўнасць уяўляе тая радаслоўная, у якой ёсць болып высакаякасных бліжэйшых продкаў. Асабліва важна, каб высокакаштоўнымі былі бацькі. Гэта адна з асноўных умоў высокіх вартасцей самога прабанда. Чым больш продкаў высокай якасці, тым большая верагоднасць праяўлення іх якасцей у генатыпе патомка. Пажадана, каб выдатныя продкі былі размешчаны як з мацярынскага, такі і з бацькоўскага бакоў. Наяўнасць у радаслоўнай кароў-рэкардыстак (М, ММ, МБ, МММ, ММБ) можа служыць добрай атэстацыяй племянных і прадукцыйных якасцей жывёліны, якую ацэньваюць. Побач з узроўнем прадукцыйнасці асобных
продкаў трэба ўлічваць іх прэпатэнтнасць, а таксама ступень спадчыннасці і паўтаральнасці прыметы, паякой праводзіцца ацэнка жывёліны. Гэта павышае дакладнасць ацэнкі прабанда па радаслоўнай.
Добра, калі продкі адносіліся да вядомых генеалагічных груп (ліній, сямействаў), ацэньваліся і мелі высокую ацэнку за якасць патомства.
Пры ацэнцы паходжання вялікае значэнне мае дакладны аналіз дадзеных кожнага спароўвання шляхам вызначэння падабенства і адрознення паміж жывёламі, якіх злучаюць, мэты спароўвання і ацэнкі якасці атрыманага патомства. Усё гэта дазваляе зрабіць вывад аб спалучальнасці асобных жывёлін, ліній і сямействаў, выявіць удалыя і няўдалыя спалучэнні. Паўтарэнне ўдалых спалучэнняў пры падборы пар павышае дакладнасць ацэнкі па радаслоўнай.
Надзейнасць ацэнкі жывёлы па паходжанню можна павысіць, калі дадзеныя радаслоўнай дапоўніць паказчыкамі яе бакавых родзічаў (сясцёр, паўсясцёр, братоў, паўбратоў), у якіх да моманту ацэнкі па радаслоўнай ужо могуць быць выяўлены прадукцыйныя якасці. У такім выпадку бацькі прабанда, акрамя паказчыкаў сваёй прадукцыйнасці, маюць ацэнку па якасці патомства, што дазваляе зрабіць ацэнку па паходжанню больш аб’ектыўнай і дакладнай.
Для параўнальнай ацэнкі жывёлы па паходжанню можа быць выкарыстаны індэкс быкоў, які разлічаны па прынцыпу (па Краўчанка М.А., Бенехісу Б.М.): 1-ы рад — 25%, 2-і рад 25%, 3-і і больш далёкія — 50%. Пры гэтым можна выкарыстоўваць наступную формулу:
БІБ = 0,25 • (Б + М) + 0,25 • (ББ + БМ + МБ + ММ) + 0,5 • С, дзе БІБ — бацькоўскі індэкс быка, вылічаны па яго радаслоўнай; М, МБ, ММ — паказчыкі прадукцыйнасці маці і бабак; Б, ББ, БМ — паказчыкі прадукцыйнасці дачок бацькі і дзядоў; С — сярэднія паказчыкі прадукцыйнасці па статку.
Калі дадзеных па якому-небудзь з продкаў няма, то яго месца ў формуле застаецца свабодным. Напрыклад, калі няма дадзеных па маці (М) і па бацьку бацькі (ББ), то вылічэнне вядзецца па такой відазмененай формуле:
БІБ = 0,25 • (Б) + 0,25 • (МБ + БМ + ММ) + 0,5 ■ С.
3 улікам наследуемасці (/г2) бацькоўскі індэкс быка (спадчынныя задаткі жывёлы) можна вызначыць па формуле:
БІБ = С + (М ~ ~ Q
У тых выпадках, калі вытворнік не ацэнены па якасці па-
томства, яго індэкс па паходжанню вылічваюць па формуле, прапанаванай Краўчанка М.А., Бенехісам Б.М. (1961) і Салдатавым А.П. (1961):
2М + ММ + МБ D1D .
4
Ацэнка жывёлы па паходжанню, нягледзячы на істотнае значэнне ў селекцыйна-племянной рабоце, з’яўляецца папярэдняй. Больш дакладнае меркаванне аб спадчынных асаблівасцях можа быць зроблена пасля ацэнкі якасці пакінутага ёю патомства.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Вывучыце методыку вызначэння пароды і пароднасці буйной рагатай жывёлы на аснове выпісак з інструкцыі па банітаванню.
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Вызначце пароднасць цялушкі (па табл. 67), атрыманай ад мяшаных бацькоў: маці — I пакалення, бацька IV пакалення.
Заданне 2. Вызначце, якой пароднасці будзе бычок, атрыманы ад скрыжавання каровы I пакалення з быком-вытворнікам IV пакалення (табл. 68).
Заданне 3. Складзіце радаслоўныя трох быкоў-вытворнікаў чорна-пярэстай пароды (дадзеныя ДзКПЖ, т.87) і вызначце, якая з іх уяўляе большую каштоўнасць у племянных адносінах і чаму.
Заданне 4. Правядзіце індывідуальную і параўнальную ацэнкі двух кароў чорна-пярэстай пароды па паходжанню (ДзКПЖ, т. 87). Якой з двух кароў аддасцё перавагу і на якой падставе?
3 а н я т а к 15. АЦЭНКА БЫКОЎ-ВЫТВОРНІКАЎ МАЛОЧНЫХ I МАЛОЧНА-МЯСНЫХ ПАРОД ПА ЯКАСЦІ ПАТОМСТВА
Мэта заняткаў. Вывучыць умовы правільнай ацэнкі быкоў-вытворнікаў паякасці патомства, набыць практычныя навыкі па іх ацэнцы рознымі метадамі і вызначэнню прэпатэнтнасці і катэгорый племянной каштоўнасці па ўдою і тлушчамалочнасці дачок.
Дапаможнікі і абсталяванне. Інструкцыя па праверцы і ацэнцы быкоў малочных і малочна-мясных парод па якасці патомства; журнал (ф. № 11-мол) ацэнкі быкоў малочных і малочна-мясных парод па якасці патомства; лічбавыя дадзеныя аб малочнай прадукцыйнасці дачок ацэньваемых быкоў; мікракалькулятары.
Метадычныя ўказанні. Ацэнка па якасці патомства — завяршаючы этап вызначэння племянных якасцей, які дазваляе больш дакладна вызначыць спадчынныя магчымасці жывёлы, чым па паходжанню і індывідуальных якасцях. Калі пры ацэнцы жывёлы па паходжанню меркаванне аб ёй выносіцца па якасцях бацькоў і больш далёкіх продкаў, то пры ацэнцы па патомству аб уласцівасцях бацькі мяркуюць па якасці атрыманага ад яго патомства.
У малочнай жывёлагадоўлі па якасці патомства больш шырока ацэньваюць вытворнікаў. Гэта звязана з тым, што дзякуючы масаваму ўкараненню штучнага асемянення ад кожнага быка штогод атрымліваюць значна больш патомкаў, чым ад каровы. У такіх умовах роля вытворнікаў у паляпшэнні статкаў нязмерна ўзрастае, таму што доля ўдзелу правільна адабраных быкоў складае ў селекцыйным працэсе ад 60 да 90%.
Асноўная мэта