Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
алькіх быкоў па якасці дачок у гаспадар-
цы колькасць равесніц павінна быць роўнай колькасці кароў аднаго ўзросту мінус колькасць дачок ацэньваемага быка. Пад сярэдняй прадукцыйнасцю равесніц разумеюць сярэднюю прадукцыйнасць усіх кароў у статку (на ферме) таго ж узросту і сезону ацёлу, якія лакціруюць у тым жа годзе, за выключэннем дачок ацэньваемага быка. Калі адначасова ацэньваюць некалькі быкоў, то для кожнага з іх сярэдняя прадукцыйнасць равесніц будзе некалькі адрознівацца, хаця сярэдняя прадукцыйнасць усіх параўноўваемых аднаўзроставых кароў, зразумела, застаецца нязменнай.
Напрыклад, на малочна-таварнай ферме ў дадзеным годзе лакціравалі 95 пяршачак-равесніц, сярэдні ўдой якіх быў роўны 4250 кг. У іх лік уваходзілі 36 пяршачак — дачок правяраемага быка Лімона 3305 — з сярэднім удоем 3970 кг і 29 пяршачак — дачок быка Шчупака 2697 — з удоем 4438 кг малака. Тады для дачок быка Лімона 3305 сярэдні ўдой 59 равесніц (95 — 36) складзе:
(4250 ■ Э5)--(3970 ■ Эб) _ 4420 8 кг
Для дачок жа быка Шчупака 2627 сярэдні ўдой 66 равесніц складзе:
(4J50 ■ 95) (4438 ■ 29) _ 4167 4 кг
00
Такі метад разліку прадукцыйнасці равесніц можна прымяняць пры ацэнцы быка ў буйных гаспадарках з вялікім матачным пагалоўем. Калі дочкі ацэньваемага вытворніка лакціруюць у некалькіх статках з розным узроўнем прадукцыйнасці, то параўнанне іх з равесніцамі павінна быць праведзена ў кожным статку асобна. У такім выпадку для абагульнення атрыманых ацэнак і вывядзення сярэдняй па ўсіх гаспадарках карыстаюцца так званым лікам эфектыўных дачок, які вылічваюць па формуле
дзе Дэ — лік эфектыўных дачок; Д — колькасць дачок; Р колькасць равесніц.
Калі 25 дачок ацэньваемага быка далі ў першым статку па 4570 кг малака, a 83 іх равесніцы — па 4218 кг, у другім статку 14 дачок таго ж быка далі па 5098 кг, a 68 равесніц — па 5302 кг, то лік эфектыўных дачок складзе па першаму статку:
а па другому статку
п = 25-83 2075 „
Дэ 25 + 83 ” Ю8 ’4
_ 14-68 _ 952 fi
14+68” 82
Абагульнены па двух
статках вынік складзе:
Першы статак
Другі статак
Сума
Удой дачок мінус удой ра-
+352
-204
—
весніц, кг
Лік эфектыўных дачок
19,2
11,6
30,8
У суме дочкі далі больш равесніц, кг
+6758,4
-2366,4
4392
Вынік па двух статках
6758,4 -
2366,4 4392
142,6 кг
19,2 +
11,6 ”30,8”
У сярэднім па двух статках кожная з дачок ацэньваемага быка дала на 142,6 кг малака больш, чым яе равесніцы.
Пры наяўнасці ў ацэньваемага быка-вытворніка дачок рознага ўзросту ацэнку вызначаюць па сярэднеўзважанай прадукцыйнасці. Напрыклад, вытворнік мае 12 дачок-пяршачак з сярэднім удоем 3840 кг і 8 дачок другой лактацыі з сярэднім удоем 4317 кг. Удой равесніц-пяршачак роўны 3614 кг, другой лактацыі — 4026 кг. У параўнанні з равесніцамі ўдой дачок першай лактацыі складзе 106,2%, другой — 107,2%. Тады сярэдні ўдой дачок быка ў параўнанні з удоем равесніц будзе роўны:
(106,2 ■ 12) + (107,2 • 8) 1274,4 + 857,6
20 = 20 = 106’6/о'
На прадукцыйнасць дачок аказвае ўплыў як бацька, так і маці. Таму ацэнку вытворніка метадам “дочкі-равесніцы” дапаўняюць параўнаннем прадукцыйнасці дачок і равесніц з прадукцыйнасцю іх маці. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюць формулу, прапанаваную В.Райсам:
дзе П — племянная каштоўнасць вытворніка; Р — сярэдняя прадукцыйнасць равесніц; Д — сярэдняя прадукцыйнасць дачок; М — сярэдняя прадукцыйнасць маці дачок быка, якога ацэньваюць. Ацаніць генатып вытворніка можна, выкарыстоўваючы формулу Барджыолі:
П = Ср + (Д М) Л2,
дзе П — племянная каштоўнасць вытворніка; Ср — сярэдняя
прадукцыйнасць па статку; Д — сярэдняя прадукцыйнасць дачок ацэньваемага быка; М — сярэдняя прадукцыйнасць маці дачок вытворніка; h2 — каэфіцыент наследавання прыметы.
Племянную каштоўнасць вытворніка можна таксама вызначыць на аснове параўнання прадукцыйнасці яго дачок з сярэднімі паказчыкамі па статку, стандартах пароды і інш.
Вынікі ацэнкі быка-вытворніка па якасці дачок дапамагаюць вызначыць, ці з’яўляецца бык паляпшальнікам, нейтральным або пагаршальнікам і па якіх менавіта паказчыках. Аднак, існуючыя метады ацэнкі не заўсёды дазваляюць правільна ацаніць індывідуальныя племянныя якасці быкоўвытворнікаў. Для ўдакладнення генатыпічнай ацэнкі і болын аб’ектыўнай характарыстыкі добрых племянных якасцей вызначаюць прэпатэнтнасць вытворнікаў, гэта значыць здольнасць устойліва перадаваць свае вартасці патомству. Біялагічная сутнасць прэпатэнтнасці вытворніка заключаецца ў тым, што яго спадчыннасць пераважае ў генатыпе патомкаў. Прэпатэнтнасць абумоўліваецца дамінаваннем і павялічанай гомазіготнасцю, якія дасягнуты працяглым аднародным падборам і безупынным мэтанакіраваным адборам.
Выяўленне прэпатэнтных быкоў і далейшае іх інтэнсіўнае выкарыстанне маюць важнае значэнне ў племянной рабоце. Гэта абумоўлена тымі магчымасцямі, якія даюць штучнае асемяненне і практычна неабмежаванае ў часе захоўванне семені пры глыбокім ахалоджванні. Чым больш прэпатэнтных вытворнікаў, тым хутчэй можна павялічыць колькасць высокапрадукцыйнай жывёлы, а значыць, і тэмпы ўдасканалення статка. Прэпатэнтныя быкі даюць больш аднароднае па прадукцыйнасці патомства. Пэўныя іх якасныя асаблівасці могуць устойліва захоўвацца ў некалькіх пакаленнях.
Для колькаснага вымярэння прэпатэнтнасці вытворнікаў прапаноўваліся розныя метады. Напрыклад, С.А.Рузскі прапанаваў для ацэнкі прэпатэнтнасці вытворніка вылічыць карэляцыю паміж прадукцыйнасцю дачок быка і іх маці. Метад заснаваны на тым, што дочкі прэпатэнтнага быка будуць, у адрозненне ад дачок другіх быкоў, мець адносна большае падабенства з бацькам па той прымеце або прыметах, якія ён перадае асабліва ўстойліва. Чым вышэй прэпатэнтнасць бацькі, тым ніжэй карэляцыя яго дачок з маткамі, і наадварот. Аналізуючы дадзеныя аб якасці патомства розных вытворнікаў, С.А.Рузскі дыферэнцыраваў іх на прэпатэнтных па-
ляпшальнікаў (чдм = ад -0,5 да + 0,1), прэпатэнтных пагаршальнікаў (чдм = +0,51 і вышэй), вытворнікаў сярэдняй прэпатэнтнасці (чдм = ад +0,11 да 0,30) і нейтральных (чдм = ад +0,31 да 0,50).
М. А.Краўчанка і Д.Т.Віннічук прапанавалі наступную формулу разліку паляпшаючай прэпатэнтнасці быка:
£<& Mt)
дзе ПП — паказчык паляпшаючай прэпатэнтнасці; х (Дк — Мк)2 — сума квадратаў дадатных рознасцей кожнай дачкі са сваёй маці (прадукцыйнасць дачок перавышае прадукцыйнасць маці); £ (Дс — Мс)2 — сума квадратаў адмоўных рознасцей кожнай дачкі са сваёй маці (прадукцыйнасць маці перавышае прадукцыйнасць дачок).
Пасля гэтага даюць заключэнне аб далейшым выкарыстанні вытворніка, вызначаюць, з якімі па якасці каровамі мэтазгодна яго злучаць.
Быкам, якіх праверылі па якасці патомства, за перавышэнне ўдою дачок над удоем равесніц прысвойваюць катэгорыі Ai, А2, A3, а за перавышэнне тлустасці малака катэгорыі Бі, Б2, Бз. Названыя катэгорыі не прысвойваюць быкам, дочкі якіх маюць: 1) у сярэднім паказчык хуткасці малакааддачы ніжэй за 8 балаў; 2) індэкс вымя менш за 40%; 3) колькасць малочнага тлушчу ніжэй, чым у равесніц; 4) тлушчамалочнасць ніжэй стандарта пароды (не прысвойваюць катэгорыю Аі і ўсе катэгорыі Б).
Прысваенне катэгорый здзяйсняюць на аснове шкал (табл. 75, 76), папраўчага каэфіцыента на колькасць дачок (табл. 73) і групы парод у залежнасці ад велічыні ўдою і тлушчамалочнасці (табл. 75).
Прыклад прысваення катэгорый племянной каштоўнасці. Бык Віраж 777 чорна-пярэстай гіароды ацэнены па 25 дочках, ад кожнай з якіх за 305 дзён 1 лактацыі надаілі ў сярэднім па 4760 кг малака тлустасцю 3,85%. Удой равесніц быў на ўзроўні 4220 кг пры тлустасці малака 3,70%.
Для прысваення вытворніку катэгорыі племянной каштоўнасці па ўдою спачатку знаходзім перавышэнне (у %) велічыні ўдою яго дачок, з удікам папраўкі на іх колькасць, над удоем равесніц. Удой дачок перавышае ўдой равесніц на 540 кг (4760 — 4220). 3 улікам папраўкі на колькасць дачок (папраўчы каэфіцыент пры 25 дочках — 0,7, табл.
74) гэта перавышэнне складзе 378 кг (540 • 0,7), або 8,9% (378 ■ 100:4220).
Потым вызначаем групу, да якой адносяць пароду быка па ўдою. Чорна-пярэстая парода па ўдою дачок адносіцца да першай групы (табл. 75). Устанаўліваем групу па ўзроўню ўдою равесніц з улікам групы парод, да якой адносяць чорна-пярэстую пароду па ўдою. Прымаючы пад увагу, што ўдой равесніц (4220 кг) знаходзіцца ў межах 4001 —4500 кг, гэта будзе другая група (табл. 76). Зыходзячы з таго, што ўдой дачок ацэньваемага быка на 8,9% перавышае ўдой равесніц, а таксама з улікам групы па ўзроўню ўдою равесніц (другая група) па шкале (табл. 76) быку прысвойваецца катэгорыя Аі.
Паслядоўнасць прысваення катэгорый па тлушчамалочнасці дачок аналагічная выкладзенай. Асаблівасць у тым, што адрозненне па тлушчу паміж дочкамі і равесніцамі выражаецца фактычнай розніцай. У выніку разлікаў, выкарыстоўваючы шкалу (табл. 77), вытворніку прысвойваецца катэгорыя Бі.
Да “нейтральных” могуць быць аднесены вытворнікі, якія не атрымалі катэгорый, але маюць удой дачок звыш 180% у адносінах да стандарту пароды.
Быкоў, ацэненых па якасці патомства і атрымаўшых катэгорыі племянной каштоўнасці, выкарыстоўваюць інтэнсіўна. У племянных заводах і гаспадарках выкарыстоўваюць для асемянення кароў і цялушак у першую чаргу сперму быкоў якія маюць катэгорыі АіБі і А1Б2, на племянных фермах — сперму быкоў катэгорыі А2Б1 і А2Б2, у іншых гаспадарках — сперму быкоў катэгорыі А3Б3.
Пры распрацоўцы плана падбору і выкарыстання спермы быкоў, якія атрымалі катэгорыі, трэба ўлічваць дасягнуты ўзровень удояў і іншыя характарыстыкі кароў, якіх плануюць асемяняць спермай таго ці іншага быка. Намечаны да выкарыстання бык павінен. мець удой дачок вышэй сярэдніх паказчыкаў пяршачак статка. Сперму быкоў “нейтральнай” катэгорыі выкарыстоўваюць у таварных статках, якія маюць удой кароў ніжэй, чым у дачок быка. Сперму быкоў-пагаршальнікаў да выкарыстання не дапускаюць, і яна належыць спісанню па актах ва ўстаноўленым парадку.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. 1. Вывучыце асноўныя прынцыпы ацэнкі быкоў-вытворнікаў па якасці патомства, выкладзеныя ў адпаведных інструкцыях. 2. Уясніце формулы разлікаў спадчыннай каштоўнасці і прэпатэнтнасці быкоў-вытворнікаў малочных і малочна-мясных парод, a Tax-
Табл і ца 69. Уд