• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Найменш пераборлівыя да свайго «месцажыхарства» падбярозавікі, ці, як іх яшчэ называюць, падабабкі.
    У злёгку сыраватых бярозавых гаях расце ружаваты падбярозавік. Галоўка ў яго цёмна-шэрая, ножка белая, крышку патоўшчаная знізу, з невялікімі чорна-бурымі лускавінкамі. А надломіш белую мякаць яго капялюшыка, і ён прыкметна паружавее. Гэты грыб з’яўляецца рана. У больш познія тэрміны яго змяняе аксамітны падбярозавік. Ён такі ж, толькі капялюшык у яго аліўкавы. А дакранешся да яго, і ён ііцгненна пачарнее.
    У сырых балоцістых бярэзніках можна сустрэць падбярозавік балотны з зеленаватым парасонікам і на тонкай высокай ножцы. Але найбольш уражваюць падбярозавікі, што растуць звычайна на лясных палянах паводдаль ад дрэў. Гэта тугія тоўстыя грыбы, якія нагадваюць баравікі і называюцца чарнякамі.
    За лета зямля прагрэлася ўсюды. Грыбніца разраслася ўздоўж і ўпоперак, асабліва ў падбярозавікаў. Так што не здзіўляйцеся, калі напаткаеце грыбы прама на лясной дарозе.
    Асаблівае задавальненне выклікае збор асавікоў — падасінавікаў. Часам суцэльным дыванком размалююць яны вільготную траву асінніку сваімі «чырвонымі шапачкамі». Здаецца, рэжаш, рэжаш, а ім і канца не відаць, быццам замест кожнай зрэзанай адразу вырастае з зямлі некалькі новых галовак. Сустракаюцца асавікі і ў ялова-бярозавых лясах, толькі растуць там адзіночна і невялічкімі групкамі. Капялюшыкі ў іх болей светлыя, жоўта-арэхавага колеру, але вырастаюць часам такія вялізныя, што паўкошыка можна накрыць адным капелюшом.
    Лёгкай здабычай грыбніка могуць стаць ваўнянкі. Растуць яны вялікімі сем’ямі. Высокія, з моцна падагнутымі знізу махрыстымі краямі, ваўнянкі ружовыя часцей сустракаюцца ў рэдкіх лясах. А найбольш шматлікія белыя ваўнянкі трапляюцца амаль на кожным кроку — і ў дробным хмызняку, і на шырокіх палянах, і на ўзлеску.
    He варта грэбаваць гэтымі грыбамі. Праўда, свежыя яны дастаткова горкія. Але калі аблупіць іх капялюшыкі, вымачыць пасля ў халоднай вадзе ды засаліць альбо проста старанна адварыць ды заправіць цыбуляй і смлтанай, далікатэс атрымаецца такі, што пальчыкі абліжаце.
    А ў чыстых хваёвых лясах, калі пашанцуе, натрапіце на цудоўныя грузды і рыжыкі.
    Рыжыкі — грыбы асаблівыя. Іх смажаць свежымі, адварваюць, выкарыстоўваюць для запраўкі супоў і розных іншых страў. Рыжыкі таксама марынуюць. Але найлепшы смак у рыжыкаў засоленых.
    У ялоўніках часцей сустракаюцца рыжыкі яловыя. Ножкі ў іх высокія, а капялюшыкі зверху злёгку з зеленаватым адценнем і такімі ж кругамі. Мякаць у іх моцная, тугая, на зломах адразу чырванее і выдзяляе сок ярка-ружовага колеру.
    Хваёвыя рыжыкі растуць у хвойніку. Яны маюць нізкія ножкі, а капялюшыкі больш шырокія. Ружовая афарбоўка іх менш выразная, болей светлая.
    Ну, а грузды ідуць выключна на засолку. Хто не ўсхвалюецца, калі раптам набрыдзе на высыпку гэтых асабліва жаданых грыбоў. Іх шырокія белыя талеркі, злёгку аддаючы лёгкім нябесным блакітам, ветліва вітаюць шчаслівага грыбніка. Вось гэта дык удача!
    Яшчэ часцей можна сустрэць у лесе чорны грузд. Па форме і памерах ён такі ж, як і яго белы сабрат. Толькі колерам рэзка адрозніваецца капялюшык з верхняга боку, і ўся ножка зусім цёмнага, амаль чорнага колеру, а ніжнія пласцінкі шэрыя, толькі ў старых грыбоў таксама чарнеюць. Лічыцца гэты грыб менш каштоўным. Пладовае цела яго больш грубае ў адрозненне ад асабліва пяшчотнага ў белага. Але і гэты грыб з поспехам можна выкарыстоўваць. Праўда, клопатаў патрабуе ён болей: перад засолкай яго адварваюць альбо працяглы час вымочваюць, перыядычна мяняючы ваду. А калі ўсё гэта цярпліва выканаць, то і чорны грузд будзе прыемнай стравай на стале.
    Ну а баравікі і лісічкі ведае кожны. Баравік — усім грыбам грыб, самая дарагая і самая жаданая знаходка кожнага
    грыбніка. I памерамі ён прыкметна вылучаецца з усяго грыбнога царства, і асаблівымі спажыўнымі якасцямі. Сапраўдны грыбны волат! Цяжкая яго шапачка ганарова красуецца на таўшчсннай белай ножцы, напаўняючы наваколле лесу стойкім грыбным водарам. Гэткі ж водар надае засушаны баравік запраўленай ім страве і ўсяму памяшканню, у якім яна гатуецца. А наогул, баравікі і лісічкі — грыбы універсальныя і выкарыстоўваюцца на кухні ў любым выглядзе.
    Чым бліжэй да восені, тым часцей можна напаткаць у лесе суцэльныя высыпкі даўганогіх апенек. Яны ўжо і наогул не ўяўляюць сабе, як гэта можна расці ў адзіноце. Апенькі з’яўляюцца адразу ў незлічонай колькасці і растуць зусім шчыльна, часам моцна прыціснуўшыся адна да адной, суцэльнай коўдрай усцілаючы лясную глебу і з усіх бакоў аблепліваючы старыя гнілыя пянькі. Здаецца, быццам яны сабраліся сюды разам з усяго лесу і водзяць свой вясёлы карагод, то збіваючыся ў кучку, то ланцужкамі разбягаючыся ад яго сярэдзіны.
    Але толькі адыдзеш убок, а там ужо другі, не менш шматлікі карагод такіх жа шэра-рыжаватых капялюшыкаў на доўгіх ножках па ўскрайку паляны танцуе. Іх колькасць уражвае настолькі, што і разгубіцца можна, не ведаючы, у які бок кінуцца. Адзін, два, a то і пяць кошыкаў напоўніць можна, амаль не зыходзячы з аднаго месца і асабліва не навярэджваючы сябе празмернай бегатнёй.
    А колькі яшчэ каштоўных грыбоў можна сустрэць у нашым лесе! Тут і падобны да баравіка польскі грыб, і незлічонае мноства ярка расфарбаваных сыраежак, і салодкія беленькія шампіньёны, і жоўценькія мясістыя махавікі, і зусім малюсенькія рыжанькія падрашэтнікі. I кожны да сябе па-свойму вабіць.
    He лянуйся. Будзь спрытным, але і не спяшайся асабліва. Вопытны грыбнік складае грыбы асцярожна і акуратна. Карэньчыкамі ўверх ляжаць грыбы ў плеценым кошыку, не змешваючыся ў агульную невыразную кучу. У кошыку грыбы добра праветрываюцца, дыхаюць свежым паветрам. Прадбачлівы чалавек ніколі не стане скідваць
    грыбы ў вядро і тым больш ва ўдушлівы цэлафанавы пакет, бо грыбы ў ім хутка «згараюць», псуюцца. I ўся ваша праца будзе марнай.
    А дома трэба адразу ж брацца за сарціроўку. Што адразу на патэльню, што на падрыхтоўку ў запас. Нешта будзе адабрана і пакінута назаўтра. Вялікія баравікі пойдуць на сушку, а меншыя будуць замарынаваны. Большасць жа пласціністых грыбоў чакае засолка ў духмяным дубовым бачку. Але і тут у многім справа залежыць ад густу грыбаапрацоўшчыка.
    He толькі чалавек займаецца зборам і нарыхтоўкай грыбоў. He меншую цікавасць да іх праяўляюць і многія дзікія жывёлы.
    Вось выйшаў на «ціхае паляванне» крываногі барсук. A толькі трапіцца грыб, адразу саб’е яго лапай і паложыць на прыкметным месцы — на камені якім-небудзь альбо на пяньку. I пайшоў далей. А праз некалькі дзён зноў ідзе тым жа маршрутам і пераварочвае тыя збітыя шапачкі на другі бок. А калі грыбы як след правяляцца, зносіць іх да сябе ў нару. Будзе ласавацца пасля ўзімку, зрэдку прачынаючыся ад маркотнага сну. А разбіраецца ў іх ён не горш за чалавека. Толькі баравікі, маладыя асавічкі ды падабабкі нарыхтоўвае, а іншымі грэбуе. Ды што яму? Цэлымі днямі ў лесе. Тут і адных баравічкоў насушыць удосталь можна.
    Убачыў вялікі баравік янотападобны сабака. I, не марудзячы, прыступіў да абеду. Гучна чмякаючы, з задавальненнем праглынуў адзін за другім мяккія салодкія кавалкі яго капелюша.
    А паміж дзвюх асінак зляцелася цэлая чародка шэранькіх драздоў. I расклёўваюць гнілы стары асавік. Ды тут сарока падляцела. Прагнала драздоў і сама прынялася за ежу. Нават каркнула, нібы варона, ад задавальнення. Смачна, відаць.
    Вавёрка больш за ўсіх з лясных жыхароў ласая да «расліннага мяса». Але сырымі грыбы не ўжывае. Іншая справа, калі іх своечасова засушыць і напоўніць да адказу свае зімовыя кладоўкі. А калі затрашчаць у лесе лютыя маразы ды пакрыецца ўсё навокал таўшчэнным слоем снегу,
    што і да ежы дабрацца нельга, вось тады самы час скарыстаць далікатэсныя запасы.
    Таму і стараецца вавёрка. Знойдзе грыб, крышачку падгрызе яго ножку знізу і даломіць спрьгнаю лапкай. А каб грыбы лепей сохлі ды не нападалі на іх наземныя жукі і іншыя шкоднікі, па галінках іх развешвае. Наколе грыбок за капялюшык на тонкую сухую галінку і пакідае так, покуль не высахне ён да гатоўнасці. А потым складвае сухія адборныя грыбы ў дуплы і трэшчыны дрэў.
    I зноў за работу. Зіма вялікая, усё скарыстаецца. Ды і лішак тут не зашкодзіць. Мала хто выпадкова можа знайсці кладоўку? Яны ж па ўсім лесе раскіданыя і зусім не ахоўваюцца. Хіба не знойдуцца ахвотнікі паквапіцца на дармавыя запасы. А пра іншую кладоўку і забыцца можна, дзе іх усе запамятаеш! Так што лепей ужо нарыхтаваць паболей. Запас бяды не чыніць. Тым болей калі грыбоў навокал паўнютка. А вавёрка— звярок не лянівы.
    Грыбная пара працягваецца да глыбокай восені. На змену баравікам і асавікам прыходзяць зялёнкі і ваўнянкі, яшчэ лепш пладаносяць апенькі, часцей сустракаюцца польскі грыб і чорныя грузды.
    Паступова надвор’е мяняецца. Часцей ідуць дажджы, іншы раз і зацяжныя. To сонца раптам зноў прыгрэе горача, як летам, то рэзкі парывісты вецер нанясе на неба густыя хмары. Але да самых замаразкаў, пакуль не захрумсціць пад нагамі першы лядок, што зацягвае лужыны, грыбнік знойдзе ў лесе любімы для сябе занятак і выдатны адпачынак.
    МІНІЯЦЮРЫ 3 НАТУРЫ
    Птушыныя размовы
    У час спеваў птушкі размаўляюць паміж сабой. Заспяваў у гушчыні вербалозу салавей, і яго сапляменнікам адразу зразумела, што спыняцца тут няма чаго — гнездавы ўчастак заняты. Застракаталі гучна сарокі — і ўсяму жывому ў лесе вядома, што нейкая небяспека набліжаецца: хутчэй за ўсё паляўнічы крадзецца. Весялей зашчабяталі на падворку вераб’і — весяліся, птушынае племя, вясна на падыходзе.
    А часам у спевах птушак выразна чуюцца чалавечыя словы. Схавалася валасянка спякотным днём у цень кустоўя і радуецца : «Цень, нень, цень, цень, цень...» А вялікія сініцы нібы ў лічылку гуляюць. «Два на два, два на два, два на два!» — шчабеча адна з іх. А другая ёй у адказ: «Чатыры, чатыры, чатыры!» Чарацянка над зарослай сажалкай віецца ды быццам дражніцца з рыбай: «Карась, карась, карась, лінь, лінь, лінь!»
    «Чыж-ж, чыж-ж!» — прадстаўляецца чыж. «Юла, юла, юла, юла...» — на розныя лады паўтарае сваё імя лясны жаваранак-юла, што кружыцца высока ў небе. «Уд-дод... уддод... уд-дод»,— бубніць сам пра сябе ў лясной глухамані ўдод.
    Вечарам да слыху пачынаюць далятаць іншыя гукі. Яны, як і сама цемра, ужо не прыемныя і пяшчотныя, а грубыя, а часам нават палохаючыя. «Ха-ха-ха!» — як зарагоча гучна ў гушчары сава, то ад нечаканасці «мурашы па спіне забегаюць». А невялікая балотная птушка, што нечым нагадвае чаплю, удыхне як мага болей паветра, апусціць у ваду