Прыгоды з жыцця прыроды
Adventures from the life of nature
Вячаслаў Грамыка
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Беларусь
Памер: 263с.
Мінск 2003
Усё было б добра, калі б у лесе не пачалі з’яўляцца паляўнічыя, ды яшчэ з сабакамі.
Пэўны час усё абыходзілася. Парванае Вуха дастаткова лёгка, без асаблівых прыгод правёў першую палову зімы. Але аднойчы...
Ёсць у паляўнічых асаблівы варыянт палявання, які яны называюць аблавай, альбо катлом: у багатых зверам угоддзях наладжваюць засады, а загоншчыкі ланцугом прачэсваюць лес, выганяючй звяроў на другую паласу — лінію стралкоў.
Звычайна ў час такой аблавы пад стрэл трапляюць і ліса, і цецярук, і русак, і куніца. Ды ці мала хто яшчэ?
Група загоншчыкаў ланцугом рассыпалася па лесе і з гучнымі крыкамі рушыла лавінай.
Занепакоілася ўсё жывое, затрашчалі балбатлівыя сарокі. Яны абвяшчалі аб небяспецы: ратуйцеся!
Парванае Вуха пасля начнога візіту на жытнёвае поле, як заўсёды, бестурботна адлежВаўся пад вывернутай, замеценай снегам ялінай. Пачуўшы крыкі, вядома, насцярожыўся, уважліва прыслухаўся. Раптам ён убачыўлісу, якая бегла без аглядкі. Яна таксама згледзела зайца, але не спынілася — не да таго было. Побач вялікімі скачкамі, час ад часу спыняючыся, у тым жа напрамку кіраваў узбуджаны бяляк. Парванае Вуха, таксама адчуўшы небяспеку, кінуўся за ўцякаючымі.
Гушчар хутка скончыўся. Пачыналіся рэдкалессе і дробныя хмызнякі. Куды ўзяць кірунак? Заяц прысеў, агледзеўся і вырашыў падацца ў бок купістага балота.
У гэты момант збоку, хоць і не зусім блізка, прагучаў стрэл. Парванае Вуха замітусіўся, скокнуў раз-другі, спыніўся, каб агледзецца. I раптам убачыў паляўнічага ва ўсім белым. Заяц уцяміў, што той нават разгубіўся ад такой нечаканай сустрэчы. Але нерашучасць чалавека ўмомант прайшла, і ён таропка ўскінуў ружжо.
Заяц ускочыў, кінуўся ні назад, ні ўбок, а прама на паляўнічага. Ён памчаў насустрач, прашмыгнуў паміж ног паляўнічага. I пакуль той разварочваўся ды перазараджаў аднастволку, Парванае Вуха быў ужо далёка.
Ён залёг сярод купін верхавога балота, прыслухаўся: ці няма ззаду пагоні? Быццам не было. Скрануўся з месца. I тады заўважыў на снезе кропелькі крыві. Паляўнічы, відаць, не паспеў прыцэліпйа. тым "юлыіі што бяляк зусім
нечакана рвануў не куды-небудзь, а менавіта на яго, і запознены стрэл толькі адной шрацінай параніў беляка.
...Зіма была на зыходзе. Мацней пачало прыграваць сонца. Прыкметна падоўжалі дні. Каля дрэў ды на пагорках пачынаў раставаць снег, пад яго яшчэ моцным зляжалым шурпаком прабіваліся вясёлыя раўчукі, абвяшчаючы аб надыходзе вясны. Зляжалы снег асоўваўся і месцамі правальваўся, бегаць па ім станавілася цяжэй, а гэта азначала, што хутка паляўнічыя і сабакі перастануць турбаваць звяроў.
Аднак сустрэцца з імі беляку ўсё ж давялося. I падвяла яго празмерная прагнасць да ласунку. Горкая асінавая Kapa паднадакучыла зайцу. А на азімых цяпер асабліва не разгонішся. Вільгаць за ноч замярзала разам з парасткамі жыта, грызці іх станавілася проста немагчыма. А недзе там, за полем, туліліся вясковыя хаты, а побач з імі — маладыя яблынькі. А кара на іх такая смачная! Ну як не спакусіцца?!.
I Парванае Вуха з надыходам прыцемкаў накіраваўся да вёскі. Спакойна выбег з лесу. Было ціха. Вёска спала, агорнутая маркотнай цеменню. Але напружаная цішыня заўжды абманлівая. Парванае Вуха асцярожна, каб не пачулі сабакі, прабраўся ў сад. Ён прагна грыз мяккую салодкую кару. Захапіўшыся запозненай вячэрай, ён забыўся на асцярожнасць.
I тут побач аказаўся калгасны вартаўнік з сабакам. Дварняк яго заўважыў. Парванае Вуха адразу сігануў маланкай. 3 боку вёскі загаўкалі іншыя сабакі. Вяртацца ранейшай дарогай было небяспечна.
Парванае Вуха кінуўся ў другі бок, уздоўж ракі. Неўзабаве рака дала вялікую лукавіну. I калі бяляк на вялікай хуткасці паспрабаваў апісаць дугу, сабака перарэзаў яму шлях. Парванае Вуха апынуўся ў лавушцы. 3 аднаго боку рака з тонкім веснавым лёдам, а з другога — сабака. Куды кінуцца? I бяляк у адчаі рвануў на зацярушаны апошнім сняжком лёд. Іншага выйсця ў яго не заставалася.
Сабака кінуўся за ім. Але калі Парванае Вуха ў мяккім скачку перасёк найбольш небяспечную сярэдзіну, што
ўскрылася ўжо і булькацела вадой, як лёд пад сабакам праламаўся, і ён апынуўся ў вадзе... I гэта было паратункам для беляка.
На гэтым зімовым прыгодам быў пакладзень1 канец. Наступала вясна. Снег у лесе падтайваў, асядаў, а дзе заставаўся, дык рабіўся небяспечным для пераходаў, бо разам з ім было лёгка праваліцца аж да паверхні ліпкай раскіслай зямлі. Паляўнічы сезон закончыўся.
3 кожным днём сонца прыгравала ўсё больш і больш. A дзе-нідзе на лясных праталінах, у зацішку, дзе глеба ачысцілася ад снегу і мацней сагравалася цяплом, курцінкамі зазелянела трава, ажыло кустоўе.
Усё навокал перамянілася. Было зразумела, што цяжкія зімовыя дні адышлі, хутка ўся прырода заквітнее, з’явіцца свежы спажыўны корм. Для Парванага Вуха надыходзілі новыя часіны, жыццё працягвалася, жыццё нялёгкае, поўнае турбот і небяспекі.
ГРЫБНАЯ ПАРА
У прыродзе склалася так, што жнівень сустракаецца з восенню. Меншымі становяцца дні, а ночы прыбаўляюць у часе. Няма ўжо таго цёплага летняга надвор’я. Нізіны і вадаёмы раніцай хавае туман. Але жнівень па-свойму багаты. 3 поля да складоў патокам ідзе збожжа. У садах сокам наліваюцца яблыкі і грушы. Агарод таксама шчодры на ўраджай. Цёплыя кароткія дажджы спрыяюць росту грыбоў, ад чаго яны атрымалі такую паэтычную сваю назву — грыбныя дажджы. Hi адзін месяц так не багаты грыбамі, як жнівень. У дружным карагодзе «рассыпаліся» сярод зялёнага ці сівога моху жоўтыя лісічкі, а на ўскрайку лесу чакае грыбніка чародка светленькіх маладзенькіх казлякоў. Пройдзеш у змешаны лес і сустрэнешся з сыраежкамі. Адны ўжо набылі форму талерачак, а іншыя толькі што з’явіліся на свет, цягнуцца да сонца сінімі шапачкамі.
Грыбніка-аматара вабяць як малады сасоннік, так і бор. Тут дружна растуць махавікі. Яны розныя па велічыні. Заўважыш вялікага, то прыглядайся, абавязкова будуць маладзенькія яшчэ, як гузічкі. Збіраць махавікі адна асалода. Хутка кошык напоўніш.
Асабліва вабіць лес, калі з’яўляецца кароль «грыбнога царства» — белы грыб баравік. Тады ўжо грыбнікі расказваюць пра сваю шчаслівую знаходку з захапленнем і гонарам. А дадому ідуць так, каб зверху кошыка былі толькі баравікі.
Сустрэча з баравіком, які надзеў цёмна-рудую шапачку, прыдае нейкую душэўную радасць, падымае настрой. I калі пашчасціла знайсці «караля» грыбоў, не спяшайцеся пакідаць гэта месца, бо па аднаму яны не растуць. Трэба
пахадзіць, уважліва агледзець квітнеючы чабор, суседнія кусты, і напэўна знойдзецца некалькі баравічкоў.
Важна ведаць і правілы збору грыбоў. Іх трэба зразаць вострым нажом, а не вырываць, каб не пашкодзіць грыбніцу. Гэта дасць магчымасць збіраць іх добры ўраджай і ў будучым.
У час збору трэба ўмела адрозніваць звычайныя грыбы ад ядавітых. Найболып небяспечная — бледная паганка. Гэта пласціністы грыб, мае высокую ножку з абадком, шапачка блакітнага колеру. Ядавітымі з’яўляюцца мухаморы, апенысі-паганкі, якія адрозніваюцца ад звычайных яркажоўтым колерам пласціначак ніжняй часткі шапачкі. He бярыце грыбоў, карэнні якіх хутка сінеюць.
Неабходна памятаць, што і звычайныя грыбы могуць выклікаць атручванне, калі недастаткова правараны або прасмажаны. Калі іх старанна апрацаваць тэрмічным спосабам, то на стале будзе адметная страва.
Грыбная пара працягваецца да глыбокай восені. На змену баравікам і падасінавікам прыходзяць зялёнкі і ваўнянкі, потым апенькі.
За рыжыкамі вопытны грыбнік кіруе ў стары вільготны сасоннік, за апенькамі — у мясціны, дзе мноства старых карчоў і буралому. Тугія таўстаногія баравікі хутчэй за ўсё можна напаткаць у лесе, дзе расце дубняк. А той, хто хоча нарэзаць паболей казлякоў, павінен наведацца ў малады хвойнік. Толькі «лазіць» па яго шчыльных палосах цяжкавата, але ж казлякоў там хапае.
3 даўніх часоў захапляліся людзі зборам грыбоў. Праўда, рабілі гэта не заўсёды ад лёгкага жыцця. Мяса да стала ў продкаў нашых не асабліва калі хапала. Вось і прыходзілася запраўляць страву ляснымі дарамі. А грыбы — смачныя, высокапажыўныя, сапраўднае расліннае мяса.
Але ці расліннае? Паспрабуй тут разабрацца. На першы погляд грыбы — вядома ж расліны. Яны ж не рухаюцца, не паядаюць раслінную ці жывёльную ежу... Якія ж яны прадстаўнікі жывёльнага свету? Вядома, не.
Расліны ўтрымліваюць у сабе хларафіл і пад уздзеяннем сонечнага святла паглынаюць з паветра патрэбныя
кампаненты ды выпрацоўваюць з іх прадукты сваёй жыццядзейнасці.
А грыбы хларафілу не маюць зусім. I акумуліруюць не крухмал, як усе расліны, а глікаген, зусім як жывёлы. Тканкі грыбоў пранізаны хіцінам, як у насякомых. Суцэльная нейкая блытаніна... Невыпадкова вядомы французскі батанік Вайян абазваў грыбы «праклятым племем», быццам спецыяльна створаным прыродай, каб даводзіць вучоных да адчаю.
У грыбную пару, як кажуць, ні стары ні малы не ўседзяць дома. He варта спадзявацца на ўдачу ў залішне зацемненым лесе, у мясцінах з шыракалістымі дрэвамі. Зусім іцшая справа, калі падацца ў стары сасновы бор, змешаны лес з невялікімі пагоркамі ды ўчасткамі адкрытых ці паўзацемненых палян або чысты бярозавы гай. He прагадаеш, калі накіруешся ў малады хвойнік альбо на лясныя палянкі, дзе шмат старых струхлелых пянькоў.
Грыбы — дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў, пасля якіх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор’е. А здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык, адагнаўшы ўбок кучавыя воблакі, раптам засцеле неба тонкім слоем шэрых абложных хмар, і часам цэлы дзень, a то і болей пастаянна імжыць зусім дробны, ледзь прыкметны дожджык. To гэта і яшчэ лепш! Такое здараецца і пасля доўгай працяглай спякоты, калі зямля пачынае парыць і паветра ў лесе перапаўняецца вільгаццю.
А тут яшчэ раптам пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу.
А грыбы так і лезуць з-пад зямлі, разварочваюць зляжалую лясную глебу, паднімаючы на сваіх пругкіх капялюшыках мінулагодняе лісце, сухія іголкі і нават дробныя галінкі. Цэлымі сем’ямі разбягаюцца па палянах рознакаляровыя сыраежкі, стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца светлыя бары-беламошнікі. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку, — яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў.