• Газеты, часопісы і т.д.
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    мясцін аказаўся камяністы і цвёрды, і выкапаць ямку ў ім было значна цяжэй...
    Больш марудзіць было нельга. У іншых самоў ікра даўно ў гнёздах, а ў некаторых нават маляўкі з ікрынак вылупіліся... I сомік прыняўся за працу. Ён рашуча падкалупваў губамі донны жвір і распіхваў яго ў бакі плаўнікамі і хвастом. Зляжалы намыты пясок трымаўся моцна і не адразу паддаваўся. Але варта было зрушыць з месца першыя пясчынкі, як работа пайшла хутчэй. Пад верхняй скарынкай знаходзіўся мяккі рачны пясок, які лёгка вымятаўся на паверхню рухамі хваста і плаўнікоў.
    Хутка атрымалася зручная ямка — утульнае гняздо для ікрынак. Тут вывелася патомства нашага соміка. Заклапочаныя бацькі некалькі сутак не адыходзілі ад гнязда. Асабліва турбаваўся сомік, нават на ежу забыўся. He жартачкі — дзеткі толькі на свет з’явіліся, а вакол гэтулькі небяспекі: і драпежныя рыбы паблізу плаваюць, і цячэнне можа знесці маленькіх дзетак уніз...
    А самяты ж яшчэ такія дурненькія, зусім не разумеюць жыцця. Нават самі спрабуюць з гнязда ўцячы. Нібыта бацькі ім нядобрага жадаюць. He ведаюць яшчэ маленькія, колькі клопатаў і цяжкасцей будзе ў іх наперадзе. А пакуль пад бацькоўскім наглядам жыццё куды спакайнейшае і бесклапотнае.
    Праз некалькі дзён маляўкі пачалі харчавацца. I падрасталі хутка, нібы на дражджах. А яшчэ праз тыдзень яны ўжо былі падобны на сапраўдных сомікаў. I з кожным днём станавіліся ўсё больш самастойнымі.
    Многія, найбольш рашучыя з іх, адбіліся ад сваёй сям’і і пайшлі вандраваць па шырокіх водах. Большасць жа харчаваліся пакуль што з бацькамі, а калі і рабілі часам аддаленыя «вылазкі», то пасля ўсё ж зноў вярталіся пад бацькоўскую апеку.
    Паядынак
    Мінула яшчэ некалькі гадоў. Кожную вясну ўзмужнелы сом заводзіў сабе новую сям’ю, разам з чарговай сяброўкай
    узмоцнена харчаваўся перад нерастам. Пасля, як заўсёды, будаваў на рачным дне нераставае гняздо, самка адкладвала туды ікру, а ён ахоўваў яе. Пад восень альбо ранняй вясной дружная сямейка зноў распадалгся, і ўсё пачыналася спачатку, быццам па нейкай узгодненай, некім распрацаванай праграме.
    3 часам наш сом стаў спакайнейшым у паводзінах і больш разважлівым. Некалі маладзенькі, маласвядомы сомік ператварыўся ў вялізную магутную рыбіну, якой, мусіць, не было роўных у гэтай воднай прасторы. Ён стаў сапраўдным гаспадаром таямнічага віру.
    Com нікога не крыўдзіў. Карміўся рознай рыбнай дробяззю, лавіў жаб. Пры здабычы ежы асаблівай актыўнасці не праяўляў, бо ленаваўся трэсці старымі касцямі, а ўсё болып адлежваўся ў глыбокім віры і час ад часу паволі выплываў на паляванне.
    Аднойчы ў той самы вір завітаў вялізны драпежны шчупак і павёў сябе адразу нахабна. Сом прагнаў яго адзін раз, другі, трэці. Але візіты ганарліўца не спыняліся. Шчупак значна апярэджваў сома ў хуткасці і таму, відаць, не асабліва баяўся.
    Аднойчы шчупак атакаваў маладзенькага соміка, і той вымушаны быў шукаць паратунку ў гаспадара таямнічага віру.
    Стары сом ласкава прыгарнуў небараку да сябе шырокім плаўніком, супакоіў. 1 яны пасябравалі. Для адзінокага гаспадара бездані жыццё набыло новы сэнс. Часам малады сомік адплываў ад глыбокага віру, выбіраўся на мелкаводдзе, каб паласавацца дробнымі жабкамі ды апетытнымі насякомымі. Паляваў адзін, але асабліва далёка не адлучаўся. Потым зноўку вяртаўся пад апеку свайго старэйшага сябра.
    Была ціхая светлая раніца. Пасля спакойнага сну ў маладзенькага соміка быў добры настрой, і ён адправіўся на прагулку. Куды накіравацца? Відаць, лепей за ўсё да разгалістых лазовых кустоў. Раздолле там. А з галінак вецер скідвае на ваду шмат розных насякомых.
    Сомік паспяшаўся туды. I не заўважыў шчупака, які схаваўся ў густых водарасцях.
    А той ужо рыхтаваўся да нападу. Згледзеўшы сваю ахвяру, спачатку крыху адступіў назад, гдыбей пад куст, і застыў там нерухома. Вада была амаль зялёная і служыла яму надзейнай г/.аскіроўкай.
    Сомік быў не такі і малы, таму на лёгкую перамогу шчупак на разлічваў. Але страціць такую жаданую здабычу драпежнік ой як не хацеў.
    Звычайна шчупак заглытвае рыбіну, хапаючы яе за галаву. I вырвацца назад ахвяра ніяк не можа. Уся вялізная пашча шчупака густа ўсеяна вострымі загнутымі назад зубамі. I калі ўжо якая рыбіна хоць краем галавы трапіць на зубы вадзянога драпежніка, то шлях для яе застаецца толькі адзін — у страўнік.
    Захапіць такім чынам соміка шчупак не мог, хоць быў той і не надта вялікі, але меў своеасаблівую будову цела. Галава ж у самоў непамерна вялікая, амаль у трэць, а ў маладых дык ледзь не ў палову цела. Захапіць такую галавешку, ды яшчэ і празмерна слізкую, шчупаку наўрад ці ўдалося б. Таму ён і не спяшаўся з нападзеннем.
    Апетыт у соміка разгараўся. Ежа была смачная і вабіла да сябе. Вось упаў на ваду вялікі майскі жук. Сомік спрытна павярнуўся і праглынуў яго. Лёгкі ўсплеск узняў ля берагоў невялікую хвалю. Тая гэтак жа лёгка гайданула лазовы куст. Але гэтага аказалася дастаткова, каб з яго галінак пасыпаліся насякомыя. Сомік шырока разявіў свой вялікі рот і разам з вадою ўцягнуў плойму мошак. Ён умела адцадзіў ваду між вузка зведзенымі губамі, а здабычу праглынуў са здавальненнем. I ён зусім забыўся на асцярожнасць. Плюхаўся, мітусіўся з аднаго боку ў другі, прагна хапаў дармовую ежу. Ну вось, здаецца, адну яшчэ порцыю трэба ўхапіць, і досыць. Але ж не, толькі праглынеш яе, а апетыт зноўку разгараецца...
    Шчупак напружана чакаў, выбіраючы найбольш удалы момант для атакі. Хоць сомік быў зусім блізка і схапіць яго можна было ў адным імклівым кідку, ды нешта пакуль што стрымлівала шчупака. Нарэшце ахвяра аказалася побач. Светлы жывоцік яе бліснуў лёгкім блакітам, як бы паслужыў драпежніку сігналам да атакі.
    Шчупак пакінуў сваё ўкрыцце і імкліва рвануў наперад. Яго доўгія, з вострымі зубамі сківіцы адкрыліся ўжо ў час руху і імгненна самкнуліся, працяўшы цела соміка пякучым болег:. Ён інстынктыўна кінуўся назад, але моцная пашча надзейна ўтрымлівала яго.
    Драпежнік, які прыкметна пераўзыходзіў ахвяру ў вазе і сіле, зрушыў соміка з месца і марудна, але настойліва пацягнуў на мель. У безнадзейнай роспачы сомік засіпеў, потым забулькаў, як у час заманьвання жабаў, толькі больш гучна і адчайна.
    Незразумелы шум разбудзіў гаспадара віру. Ён адчуў He­rnia нядобрае і паспяшаўся наверх.
    Шчупак заўважыў сома, ды пакінуць ахвяру не хацеў. Ён пацягнуў соміка за сабой, але хутка рухацца не мог. Стары сом набліжаўся. Люты драпежнік, выгнуўшы дугою цела, з сілай ірвануўся ўбок. Саўладаць з важкім целам соміка яму не ўдалося, толькі кавалак акрываўленага мяса застаўся ў пашчы драпежніка. I шчупак імкліва знік у глыбіні.
    Сомік знемагаў ад болю, траціў прытомнасць. Калматыя, невыразныя цені паплылі ў яго перад вачыма...
    Стары сом прыхінуўся да свайго сябра і, дапамагаючы плаўнікамі, павёў яго ў больш зацішнае месца.
    Рана была вялікая і глыбокая. Вада вымывала з яе кроў. Нарэшце яны апынуліся ў густых глыбакаводных водарасцях, якія ўтрымліваюць лекавыя рэчывы, тут і спыніліся. Стары сом не адыходзіў ад соміка. Ён клапатліва наглядаў за ім, спрабуючы ўратаваць і выхадзіць яго. Толькі як загаіць рану, як вярнуць сілы, што няўмольна пакідалі соміка? Гэта былі вельмі пакутлівыя, цяжкія хвіліны.
    Сомік знемагаў увачавідкі. Нават пазіраць у вадзяное бяздонне ён не мог. Калі яго вочы на нейкі момант і расплюшчваліся, то не праходзіла і некалькі хвілін, як яны зноў закрываліся. Ён да ўсяго страціў цікаўнасць і ляжаў на дне нерухомай бездапаможнай плашкай.
    Рухацца яму было нельга. За гэта болей усяго непакоіўся стары сом. Рана была часова заціснута водарасцямі, як тым бінтам ці жгутом, і толькі гэта магло дапамагчы яму.
    Таму калі стары сом вырашыў падкарміць нямоглага, то ён баяўся нават часова пакінуць яго. А калі той часам пачне ў непрытомнасці варушыцца ды хоць крыху зрушыцца з месца, то і апошнія надзеі на вырдгаванне прападуць. Таму плямісты волат абклаў яго важкімі каменьчыкамі, потым абсыпаў цяжкім жвірам. Такое прыстасаванне не дазволіла б соміку варушыцца, а разбурыць яго ў соміка сіл не хапала.
    Волат адплыў на мелкаводдзе, падабраў там некалькі дажджавых чарвякоў, прамыў іх ад наліплага глею і прынёс параненаму сябру.
    Той быццам адышоў ад болю, які крыху сцішыўся, і на нейкі момант заснуў. Будзіць яго не хацелася, ды і было непажадана. Старэйшы сябар толькі спачувальна паглядаў на яго збоку.
    Дыханне соміка было запаволеным і цяжкім, яно суправаджалася хрыплым посвістам, як бы давалася цаною моцных патугаў.
    Волат зноў пакінуў параненага сябра. Зноў накіраваўся на пошукі ежы. Яму хацелася знайсці для таго нешта незвычайнае, асабліва смачнае, каб той хоць крышачку адчуў штосьці прыемнае, што магло б не толькі наталіць голад, але і ўзняць настрой. Можа, тады і можна было б разлічваць на нейкі паратунак.
    Але што тут знайсці такое? Рэшткі лінючых ракаў ды вялізныя зялёныя жабы, што гучна квакалі на ўсе лады на паверхні каля берага, наўрад ці маглі б падысці.
    Паласатыя акуні ды калючыя яршы таксама не мелі каштоўнасці. Тым болей што іх яшчэ патрабавалася злавіць. А часу на гэта адводзілася мала. Надоўга пакідаць знямоглага ахвярніка нельга.
    Com пераплыў цераз плёс у другі, менш глыбокі вір. Агледзеў, чым можна было пажывіцца тут. Але нічога асаблівага на вочы яму не трапіла. Паплаваў на мелкаводдзі, пакорпаўся ў прыбярэжнай гальцы. 3-пад раскіданых ім каменьчыкаў ва ўсе бакі разбягаліся дробныя вадзяныя жучкі, клопікі, пужліва пырхалі ў бакі чародкі дробнай рыбы.
    Тады ён паплыў па цячэнні ніжэй, да больш плыткіх, але балоцістых заліваў і наносаў глею.
    Тут яго надзеі спраўдзіліся. 3 намытай роўні прыбярэжжа паблісквалі перлавіцы. Пашанцавала.
    Знаходка была як нельга дарэчы. Мяса перлавіц надзвычай пяшчотнае, мяккае і каштоўнае. Волат падчапіў адну за другой колькі штук вадзяных малюскаў, забраў іх у рот і некалькі разоў набраў і выпусціў між губ ваду. Перлавіцы адмыліся ад гразі.
    Тады волат злёгку расцёр іх у магутнай пашчы, ад чаго ў дробныя кавалкі раскрышыліся прадаўгаватыя тонкія ракавіны, а пругкія цельцы засталіся цэлымі. Тады сом яшчэ раз прамыў здабытую ежу, выплюнуўшы рэшткі вапняковых панцыраў, і хуценька рушыў назад.
    Небараку-соміка ён застаў у тым жа стане, у якім пакінуў. Толькі па тым, як павольна ўзнімалася скура каля яго пярэдніх бакавых плаўнікоў, можна было зразумець, што сомік яшчэ дыхае, а значыць, пакуль што і жыве.