• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    ВАЯР ПАТАЕМНЫХ ВІРОУ
    Гэтыя загадкавыя самы
    Якіх толькі паданняў не пачуеш аб самах! Многія сцвярджаюць, што ледзь не самі з’яўляліся відавочцамі, як сом хапаў з паверхні вады качак і гусей, вырываў у гаспадыні ў час паласкання бялізну, a то і ўцягнуў з берага ў вадзяное бяздонне вялікага барана...
    Вядома, усё гэта небыліцы, але нельга сказаць, што ў іх зусім няма праўды.
    Нават знешне сом зусім не такі, як іншыя рыбы. Цела яго вялікае, круглае, знізу плоскае, яно пераходзіць у пляскаты хвост з двума доўгімі плаўнікамі.
    Афарбоўка яго цёмная, амаль што чорная, з бурым адлівам на спіне, па баках крыху святлейшая з зеленаватымі танамі і плямамі, а ў брушной частцы, якая пастаянна трэцца па дне вадаёма, скура жаўтаватая, a то і белая, пакрытая блакітнымі і ружовымі крапінкамі.
    Неймаверна вялікая галава (ледзь не трэцяя частка ўсяго цела) і шырокі рот, доўгія бакавыя адросткі-вусы на верхняй сківіцы і дзве пары больш кароткіх на ніжняй, a таксама маленькія вочкі — такі каларытны «партрэт» гаспадара таямнічых віроў. Усё гэта надае сому вобраз нейкага патаемнага страшыдлы.
    А памеры самоў сапраўды часам здзіўляюць. Найбольшы з іх быў вылаўлены ў мінулым стагоддзі ў рацэ Одэр. Ён важыў амаль 25 пудоў, гэта больш за чатырыста кілаграмаў.
    Кажуць, што сом-волат водзіцца зараз у адным з азёраў каля сербскага гарадка Бела-Царква. Возера ўваходзіць у
    сістэму з сямі вадаёмаў, дзе разводзяць рыбу. Толькі вось усе азёры як азёры, а ў гэтым заўсёды было пуста. Мясцовыя жыхары запэўнівалі, што тут палюе пачвара, якая паядае рыбу.
    Вучоныя-іхтыёлагі правялі даследаванні і пацвердзілі: у возеры жыве вялізная рыбіна вагой 120—200 кілаграмаў. Вырашылі яе злавіць, нават выклікалі спецыяльную невадную брыгаду з Дуная. Мясцовая турысцкая арганізацыя ўсім раззваніла, што рыхтуецца цікавае відовішча. I да месца лову з’ехаліся больш дзесяці тысяч цікаўных.
    Калі невад быў закінуты, усе далейшыя падзеі хутчэй нагадвалі спаборніцтвы па перацягванню каната, чым рыбную лоўлю. Раптам у адным месцы вада забурліла, і на паверхні паказаўся вялізны сом. Ён на некалькі хвілін спыніўся, потым зрабіў рэзкі рывок, і на паверхні засталіся толькі шматкі сеткі. Сом выйшаў пераможцам. He пралічылася і турысцкая арганізацыя — турысты з’елі вялікую колькасць падсмажаных катлет, выпілі трыццаць тысяч бутэлек напіткаў, а гадавы фінансавы план арганізацыі быў выкананы за дзень. Засмучанасць гора-рыбаловаў ніяк не раздзялілі прысутныя, іх сімпатыі былі на баку сома.
    Але такія волаты трапляюцца вельмі рэдка, а вось двухметровыя самы вагой да сарака кілаграмаў сустракаюцца і ў нас, асабліва на Дняпры і Нёмане. Праўда, злавіць іх нялёгка — вельмі ўжо яны хітрыя і вёрткія.
    Com аддае перавагу глыбокім вірам і ціхім ямам, дзе пражывае амаль цэлы год. Толькі на перыяд нерасту самы выходзяць на месцы менш глыбокія — каля метра.
    Нерасцяцца самы, калі вада ўжо добра прагрэецца, у маі — чэрвені, нераст суправаджаецца характэрным бульканнем. Самка майструе прымітыўнае гняздо, куды і адкладвае да 450 тысяч ікрынак. Самец на працягу трох-чатырох сутак ахоўвае гняздо. I вось з ікрынак вылупліваюцца жвавыя маляўкі, якія адразу пачынаюць паляваць, ганяцца за дробнымі вадзянымі насякомымі.
    Дарослы сом харчуецца рознай ежай. Гэта і чарвякі, і буйныя вадзяныя насякомыя, і малюскі, але перавагу аддае рыбе і жабам. Ён зарываецца ў пясок і ляжыць на дне, ча-
    каючы здабычу. Варта толькі рыбам падплысці бліжэй, як сом уцягвае ў сябе шмат вады разам з дробнымі рыбкамі.
    Найбольш вялікія самы іншы раз вядуць і актыўнае паляванне: здабываюць з паверхні вады жаб, паядаюць качанят і маладняк іншых вадаплаўных птушак, могуць нават атакаваць сабаку, які плыве па вадзе.
    Так што з сомам жартаваць не варта. Занадта вялікія рыбы могуць быць небяспечнымі нават для чалавека. Карыфей паляўнічай справы і рыбалоўства Л. П. Сабанееў у сваім «Календары рыбалова» прыгадвае выпадкі, калі асабліва вялікія самы тапілі дзяцей, што купаліся.
    Com — каштоўная прамысловая рыба, але, на вялікі жаль, колькасць яго памяншаецца. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
    Я раскажу пра сома, які жыў у глыбокім рачным крутаяры і з маленькай нявопытнай маляўкі вырас у магутнага мудрага ўладара рачной стыхіі.
    А быў ён такі гарэза
    Маленькі сомік так разгуляўся са сваімі сябрукамі-равеснікамі, што не здолеў стрымаць хуткасці і плюхнуўся на жоўты разагрэты пясок прыбярэжнага плёсу. Ён спалохана затрапятаўся, выгінаючы цела і ўзмахваючы пляскатым хвосцікам, некалькі разоў у роспачы высока падскочыў, пакуль не скаціўся да вады.
    Ачомаўшыся ад страху, сомік нырнуў у глыбіню, дзе ля вялізнага слізкага карча адпачываў сом-бацька. Той павольна павёў мяккім шырокім плаўніком і прыкрыў ім зморанае дзіця. Сомік адразу ж заснуў і прачнуўся толькі раніцай.
    I вось дружная сямейка адправілася на паляванне. Бацька-сом, закапаўшыся ў пясок, разяўляў сваю вялізную пашчу, а паток вады імкліва ўцягваўся ў рот, зносячы разам з сабой са дна азярыны мноства вадзяных насякомых і іншай дробнай жыўнасці.
    Пасля ён павольна адцэджваў ваду, шчыльна сціскаючы. шырокія мясістыя губы. Потым сом паволі раскрываў рот,
    паступова адрываючы верхнюю губу ад ніжняй. Тут ужо ўся сомава дзятва мітусілася ля бацькавага рота, таропка глытаючы адлоўленую ежу. I ўсё пачыналася спачатку. Стары сом закрываў рот, а дзеці адплывалі ўбок. Паляўнічы на нейкі момант затойваўся і зноў захопліваў як мага большую порцыю вады са здабычай.
    Калі маладыя самяты наядаліся, яны адплывалі далей, каб пагуляць ці проста пагрэцца на водмелі. Тады стары сом мог дазволіць сабе спатоліць свой голад.
    Сомік падрастаў хутка, часам ён спрабаваў злавшь вадзянога цыклопіка альбо жучка, але спачатку гэта ў яго ніяк не атрымлівалася. Рыжанькі вадзяны жучок хоць і быў маленькі, але ўпарта працівіўся, моцна ўхапіўшыся пярэднімі лапкамі за сцяблінку. А калі сомік ад доўгай барацьбы са сваёй маленькай ахвярай сам прыкметна прытаміўся, жучок у дадатак яшчэ балюча казытнуў яго губу заднімі лапкамі, так што сомік вымушаны быў міжволі адступіць, і той, адчуўшы, што вырваўся на свабоду, імгненна знік пад вялікім каменем.
    На першым самастойным паляванні соміку не пашанцавала. He змог ён нічым пажывіцца і вымушаны быў вярнуцца да бацькі, каб задаволіцца яго здабычай.
    А ежы соміку трэба было многа, бо ён рос, набіраўся моцы. А хто ж будзе расці, калі мала есць? Аб гэтым і дзеці ведаюць.
    У соміка быў выключны апетыт, толькі задаволіць яго не заўсёды ўдавалася, але ён не гараваў, бо яму пакуль што хапала ежы, што здабываў бацька.
    Аднойчы сярод намытай вадою буйнай галькі ён заўважыў вельмі ўжо апетытнага чырвоненькага чарвячка — лічынку камара-званца. Праўда, пра гэта маленькі сомік зусім не ведаў і не гэта было для яго галоўнае. Галоўнае — быў аб’ект палявання і есці ўжо хацелася. I сомік спрытненька шмыгнуў між каменьчыкаў і знянацку схапіў чарвячка, які хутка-хутка пачаў выгінаць у розныя бакі сваё доўгае цела, але сомік надзейна трымаў яго. Яшчэ некалькі ўдалых рухаў роцікам — сомік святкаваў перамогу. Да таго ж і здабыча аказалася каштоўнай і важкай — хапіла і аднаго чарвяка на ўвесь полудзень.
    Калі есці захацелася зноў, сомік нават не паплыў дзяліць агульны «пірог» бацькавага корму, а адплыў воддаль і затаіўся. Здабываць ежу самому было куды цікавей. Доўга чакаць не давялося. Цяпер ён заўважыў у густой ціне жвавых хіранамід, якраз гэткіх, якімі падкормліваюць рыб у акварыумах. Ён ціхенька падплыў бліжэй, зноў затаіўся, а потым рэзка кінуўся наперад. Хіранаміды слабейшыя за чарвяка, і сомік спрытна заглынуў адну, а потым яшчэ і другую, што заблыталася ў тонкіх нітачках зялёнай ціны. Сомік разгуляўся, абагнуў груду падводных каменьчыкаў, нырнуў пад павалены затоплены выварацень і хацеў ужо ісці ў атаку на больш вялікую здабычу, але прыгадаў сваё няўдалае паляванне і адступіў.
    Урэшце, есці яму ўжо не хацелася, і ён вырашыў проста пагуляць. Але побач нікога не было. I гуляць не было з кім. Да таго ж сомік асцерагаўся яшчэ і падплываць да берага, дзе ён мог сустрэць іншых рыбак. Нарэшце сомік пакінуў месца свайго ўдалага палявання ды нырнуў у вір, да сваёй сям’і.
    Час бег хутка. I жыццё соміка рабілася ўсё больш разнастайным. Гэтакжа, як і іншыя яго суродзічы, сомік вёў пераважна начны вобраз жыцця. А чаму менавіта так — хто яго ведае. Проста сомік звяртаў увагу на паводзіны іншых, старэйшых, і браў з іх прыклад. У дзённы час вада ўздоўж берагоў і ля паверхні моцна прагравалася сонцам, а гэта многім рыбам было не даспадобы. Затое з надыходам поцемкаў, здавалася, змяняўся нават сам глыбокі вір, у якім жыла сомікава сям’я.
    Самы ўсплывалі з панурай глыбіні да самай паверхні і, куляючыся, утваралі сапраўднае вадзяное гульбішча. Асабліва шумна было перад начной навальніцай. Марудна ўсплывалі самы, плюхаліся на паверхні, рабілі рэзкія і інтэнсіўныя развароты, і так моцна ляскалі па вадзе хвастамі, што гукі чуліся на многія кіламетры.
    Гэтае гульбішча працягвалася амаль усю ноч. У паветры раскаціста грымеў гром, начную цемру раз-пораз рассякалі вогністыя стрэлы маланак, гучна пляскаў па вадзе цёплы, густы дождж, і ўсё гэта дапаўнялі таямнічыя грозныя ўсплёскі.
    Успененая начной навальніцай вада ашаламіла розную рыбную дробязь, узняла на паверхню водныя арганізмы, якія безабаронна завісалі, змораныя, у азёрнай каламуці.
    Надыхэдзіла раніца, святлела над возерам, і сомава сямейства пачынала жыраваць. Можа, для таго і наладжвалі сваю дзіўную начную гульню, каб падрыхтаваць апетытны сняданак. Сомік таксама спрытна плаваў у шэрай каламуці і вышукваў здабычу: чарвячкоў, дробных рыбак і іншую малечу. Што і казаць, сняданак на гэты раз атрымаўся адмысловы, і сомік з задавальненнем адправіўся адпачываць пад гнілым карчом.
    У розных турботах прайшоў цэлы тыдзень. Срмік падрос, стаў велічынёю з сярэдняга печкура. Прырода надзяліла самоў самым хуткім ростам — усяго за тыдзень яны паспяваюць з лічынак ператварыцца ў малькоў вагой дзесяць — пятнаццаць грамаў. Цяпер сомік адчуваў сябе роўняй розным гаркушкам, плоткам, мянькам. Калі раней ён нічым не адрозніваўся ад іншых малявак, то ўжо яго цела пачало афармляцца і паступова набываць выгляд дарослай рыбіны. Галава яго павялічылася ў памерах, ля краёў шырокага рота пачалі прарэзвацца густыя і востранькія зубкі.