• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    На гэты раз яна таксама прыйшлася дарэчы. Каб не наклікаць падазронасці, тушу злёгку папырскалі гэтым змесівам у некалькіх месцах, а запраўленыя стрыхнінам кавалкі палілі болып інтэнсіўна. А каб да падлы ахвотней падляталі сарокі і іншыя птушкі, тым самым прытупляючы пільнасць ваўка, рассыпалі яшчэ і некалькі жменяў пахучага напрышчанага ячменю.
    Клыпаногі патрапіў на прынаду на другую ноч. I прыманка не падвяла.
    Як і разлічвалася, воўк адразу ўхапіў адзін з кавалкаў, начыненых стрыхнінам. Але, адчуўшы нядобрае і нават, можа, раскрыўшы ў роце пілюлю, пачаў адрыгваць ежу. Звер сыходзіў густою пенай, якая выдзялялася нават праз палову сутак, застывала на снезе.
    Цяжка было меркаваць, чым гэта закончылася, хутчэй за ўсё драпежнік павінен быў загінуць.
    Міналі дні, тыдні. Ужо і зіма была на зыходзе, але нікому не надаралася бачыць слядоў Клыпаногага. Ды і наогул слядоў ваўкоў у акрузе не бачылі.
    I станавілася зразумелым, што мацёры клыпаногі драпежнік дайшоў недзе ў лясным гушчары.
    Прайшло тры гады. Многае змянілася, напоўнілася новым зместам і асаблівасцямі. Змяняліся паступова жыццё і быт хутаран. He так ужо і адрознівалася яно ад ранейшага, але ўсё ж такі нейкае адрозненне было. У каго пабудова новая з’явілася, у каго гаспадарка пабагацела. А ў каго і наадварот.
    Пра Клыпаногага ўжо забыліся, а ён раптам аб’явіўся сам. Заявіўся тады, калі і наогул ніхто не мог падумаць, што да гэтай пары ён жывы.
    Спачатку заўважылі яго сляды і нават не паверылі гэтаму. Але сляды з’яўляліся зноў і зноў, пераблытаць іх ні з якімі іншымі было проста немагчыма. А гэта значыла, што хутка і горшага можна будзе чакаць. I доўга чакаць не прыйшлося.
    Хутка пачаліся яго набегі, бязлітасныя і знянацку. За гэты значны адрэзак часу Клыпаногі не завёў новую сям’ю, бо зграя не суправаджала яго, а дзейнічаў, як раней, у адзіночку. Чаму было гэта менавіта так, сказаць цяжка ці зусім немагчыма. Бо мог жа ён, напэўна, за гэты час знайсці сабе спадарожніцу.
    Першым дасталася хутаранам з далёкай Слоўчы. Іх пяць хутароў мясціліся сярод лесу. За адну толькі ноч Клыпаногі пабываў у двух хлявах. У адзін забраўся ўсё гэтак жа, як рабіў раней, праз страху, а ў другім змог адціснуць недастаткова шчыльна зачыненыя дзверы. Пад раніцу ад хлява цягнуліся да лесу выразныя адбіткі яго слядоў, з тым ха-
    рактэрным адпячаткам кульцяпістай лапы. Зрабіўшы сваю справу, воўк падаўся да месца свайго адпачынку.
    Але нейкія зусім незразумелыя акалічнасці былі характэрны для лго апошняга разбою. У першым хляве задушыў гладкага падсвінка. I тое, што ён не прыйшоўся яму да смаку, адпадала само сабою. Тым не менш падсвінак быў цэлы, калі не лічыць, што Клыпаногі адгрыз напалову вушы ды ад’еў хвост. А ўся туша заставалася некранутай. Воўк чамусьці не зарэзаў, а проста закамячыў свінню.
    У другім хляве было нешта падобнае. Клыпаногі перадушыў амаль палову курэй, але ўсе тушкі заставаліся цэлыя і некранутыя. Толькі адна найбольш маладая курачка прапала.
    Раніцай гаспадары спрабавалі разгледзець сляды. Прайшоўшы з кіламетр ад дому, убачылі месца, дзе воўк расправіўся з ахвярай. Было відаць, што на гэта яму спатрэбілася многа часу. Пятачок снегавога насту быў увесь здратаваны. Воўк чамусьці доўга цягаў курыцу па снезе, моцна ўпіраўся лапамі, ад чаго ў некаторых месцах праціснуў нават моцны ўстойлівы цалік. Быццам спрабаваў не разгрызці яе, а разарваць лапамі. I нічога ад курыцы не пакінуў, з’еў разам з пер’ем і лапамі. Толькі некалькі вялікіх пярын пакінуў на снезе, відаць, напярэдадні выскуб іх пры падрыхтоўцы «паўфабрыкатаў».
    Калі жыхары пачалі больш пільна ахоўваць скаціну, больш надзейна мацаваць засоўкі ды спускаць з ланцужкоў сабак, увага ваўка перакінулася на апошніх, сабакі самі станавіліся яго ахвярамі.
    Двух маладых і нявопытных дварнякоў ён прыкончыў прама на дварах, якія яны ахоўвалі. На гэта часу яму асабліва многа не спатрэбілася. I пакуль той ці іншы гаспадар апранаўся ды, узброіўшыся якім-небудзь секачом, выбягаў у двор, сабака быў мёртвы. А воўк, калі з’яўляўся чалавек, толькі адыходзіў убок і яшчэ нахабна паглядаў, не асабліва спяшаючыся ўцякаць, быццам разумеў, што гэткай «зброяй» змагацца з ім проста смешна.
    Калі ж які сабака аказваўся не гэткі дурны і больш дужы, як было гэта ў выпадку з трэцім сабакам, мацёры, які
    добра валодаў хітрыкамі і падманам, і тут выходзіў пераможцам. Толькі часу яму на гэта больш патрабавалася. Падыходзячы да двара і пачуты сабакам, ён пачынаў прыкідвацца параненым, абвісла цягаючы па снезе азадак. Сабака тады пачынаў нападаць на яго, а таму толькі гэта і патрэбна было. Воўк, агрызаючыся, павольна адступаў назад, адводзіў сабаку тым самым далей ад дому. Пасля ж імгненна пераходзіў у атаку і распраўляўся з сабакам.
    Расправіўшыся з сабакамі, ён працягваў наведвацца ў тыя ж двары, нахабна з’яўляўся сярод дня і літаральна зпад носа гаспадынь краў хатнюю птушку. У лапах звар’яцелага драпежніка амаль штодзённа аказвалася чыясьці курыца альбо качка. Няведама па якой прычыне выбіраў менавіта найбольш маладых і дробных птушак.
    Паляўнічыя ў гэтай сітуацыі выглядалі бездапаможнымі. Воўк хаваўся недзе ў лясным гушчары, а варта было мінуць небяспецы, як ён зноў прымаўся за сваю разбойніцкую справу.
    У час аднаго палявання воўк сам перайшоў у атаку, чаго наогул ніколі не наглядалася з іншымі звярамі.
    У перыяд гону мацёры раптам напаў на сабак, якія яго праследавалі, і тыя кінуліся наўцёкі. Праўда, момант для гэтага Клыпаногі выбраў удалы. Сабакі далёка адарваліся ад гаспадароў, і тыя нейкі час не маглі ім дапамагчы.
    Ды і якія гэта паляўнічыя сабакі? Што там, у вёсцы, пароду хто вёў, ці што? Трымалі помесь ганчакоў з дварнягамі, і то добра. А пра чыстакроўных сабак гаворкі і быць не магло.
    Ноччу, палюючы, Клыпаногі заўсёды абмінаў гаспадаркі, якія належалі паляўнічым. Быццам у яго на гэта была нейкая спецыяльная картатэка ці цэлая служба інфармацыі. А варта толькі каму з іх часова ад’ехаць куды, як воўк імгненна адчуваў гэта і рабіў набег на яго гаспадарку. I бушаваў ужо тады на ёй бязлітасна.
    Таму і паляўнічыя прыкметна прыціхлі. А калі гаспадар у хаце, ды і ружжо пад рукою, тут ужо і сям’і спакайней. Ды і жонка яшчэ насварыцца, не пускае нікуды. По-
    куль будзеш блытацца там, скажа, дык і самі без скаціны застанёмся.
    Тым больш што ад мясцовых паляўнічых ніякай карысці не было. He маглі яны ўзяць Клыпаногага ні па следзе, ні капканамі, ні іншым шляхам.
    Спрабавалі выкарыстаць і прынаду. Ля самага лесу паклалі здохлую свінню. Прайшлі суткі. Паляўнічыя аб’ехалі ўскраіну лесу, здалёку агледзелі ўчастак, які іх цікавіў. Слядоў, якія сведчылі б, што мацёры цікавіўся прынадай, не было.
    I назаўтра звер таксама не наведваўся да тушы. Яе заўважылі сарокі і іншыя птушкі. Яны зляталіся туды чародкамі і дзяўблі замёрзлае свежае сала.
    На трэцюю ноч Клыпаногі падышоў да гэтага месца. Некалькі разоў абыходзіў прынаду, спыняўся, разглядваў, але блізка не падыходзіў.
    Яшчэ праз некалькі дзён усчаліся снягі. Калматыя густыя сняжынкі церушылі з неба, засыпаючы ўсе ранейшыя сляды.
    А Клыпаногі па-ранейшаму краў курэй, качак, душыў сабак, спрабаваў забірацца ў хлявы. Хутаране і вяскоўцы цяпер, праўда, больш уважліва ахоўвалі сваю жывёлу.
    I, адчуваючы гэта, мацёры ўсё часцей і часцей пачаў праяўляць агрэсіўнасць да людзей.
    Ён пачаў сустракаць вечарам людзей, якія позна вярталіся дадому, наганяў на іх страх.
    Аднойчы да смерці сгтужаў дзяцей, якія коўзаліся на санках з горкі ля вёскі. Аднаго хлопчыка ўхапіў за хлясцік і цягнуў у лес па снезе крокаў дваццаць. Толькі калі пачалі крычаць дзеці і жанчыны, якія выскачылі следам, пакінуў перапалоханае дзіця. Хлопчык калаціўся ў ліхаманцы і быў белы нібы палатно, перапужаліся ўсе.
    А вечарам воўк напаў на жанчыну, якая, запазніўшыся, ішла дадому. У моцным скачку збіў яе з ног і доўга калашмаціў у снезе. Тая змагла ўсё-такі ўзняцца і пабегла ў вёску, а драпежнік усю дарогу праследаваў яе і час ад часу збіваў у снег. Амаль у непрытомнасці жанчына дабегла да ганка ўласнага дома і ўпала, дзе і падабраў яе муж.
    Тут ужо і зусім стала не да жартаў. Трэба было шукаць нейкае выйсце. Хто мог дапамагчы селяніну? Радзілі тое і гэта, прыкідвалі, разважалі. Тады зноў успомнілі пра Кузьміча, успомнілі яго добразычлівы хітраваты позірк, узрушаную паходку і яго любімую прыказку ў складаных сітуацыях: «ёха-маха!»
    He ведалі, паправіўся ён або хварэе яшчэ.
    Як там ні было, але да дзеда трэба ехаць у любым выпадку. Паехалі да яго двое паляўнічых з вёскі і мой тата, які лепш за іншых ведаў былога сябра свайго бацькі. Жанчыны перадалі Кузьмічу гасцінец — вялікі кавалак сала.
    Дзед быў ужо здаровы, ветліва сустрэў гасцей на ганку. Але моцным ён толькі выглядаў. Гады давалі аб сабе знаць, і цяпер асаблівай моцы ў целе ён ужо не адчуваў. Так што ад лесніка ў такім узросце вясёласці чакаць не прыходзілася.
    А тут яшчэ з гэтым салам сунуліся. Убачыўшы сала, Кузьміч уз’юшыўся на мужчын, быццам падачку ці плату прывезлі. Сам каго хочаш у гады голаду з бяды выручаў, a цяпер, калі кожны на сябе сам зарабіць мог, лічыў гэта нечым агідным і зневажальным.
    Але хутка адышоў, падабрэў, палічыўшы, што пагарачыўся, ведаў, што пакрыўдзіць яго не хацелі, што давалі ад шчырага сэрца.
    Запрасіў у хату, паставіў вялікі медны самавар, частаваў гасцей сваім лясным чаем з траў і кветак дрэў.
    Чай пілі з чорнымі сухарамі і цёмным верасовым мёдам. Добра сядзець за такім сталом. Прыемна, настрой узнімаецца, і гаворка сама сабою цячэ. А пагаварыць было аб чым. Непрыкметна і да справы дабраліся. Дзед хітравата ўсміхнуўся і зацікавіўся:
    — Ну, якія цяжкасці?
    Тут бацька і выклаў усё, што хвалявала вяскоўцаў і хутаран.
    Кузьміч, ужо як толькі прыехалі, зразумеў, што здарылася нешта надзвычайнае, але даў людзям перадыхнуць з дарогі, падсілкавацца, каб пасля ўжо спакойна і разважліва разабрацца ва ўсім.
    Toe, што вырабляў Клыпаногі, Кузьмічу здалося дзіўным. Бязмежная нахабнасць драпежніка была незразумелай. А яшчэ здзіўляла найбольш тое, як паводзіў воўк сябе са сваімі ахвярамі. На людзей нападаў, а ікламі дікога не пашкодзіў. I скаціну душыў, а не рэзаў. I на птушку нападаў, у той час як звычайна ваўкі заўсёды імкнуцца да больш буйнай здабычы. А разбойнічаў з непараўнальнай прагай.