• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Вечарам у нашай хаце яблыку не было дзе ўпасці. Паляўнічыя, іншыя вяскоўцы і хутаране з больш дужай Ka­ro рты сабраліся сюды, каб прыняць удзел у паляванні.
    Усяго было адабрана каля сарака чалавек, але астатнія разыходзіцца не хацелі. Тым, хто павінен быў заўтра прыняць удзел у аблаве, нават цяжка было прабрацца бліжэй да стала, дзе складаўся і абмяркоўваўся план.
    Кузьміч яшчэ па дарозе да хутара, вяртаючыся з лесу, прыкідваў, які ж варыянт аблавы лепш прымяніць. Спа-
    чатку вырашыў правесці яе ў замкнутым крузе, не разрываючы ланцуга абкладу ваўкоў на стралковай лініі. Ён ayMay адабраць чатыры-пяць найбольш дасканалых стралкоў і расставіць іх у сярэдзіне круга. 3 сабой жа ўзяць аднагодвух чалавек і па краях абкладу час ад часу турбаваць ваўкоў, вымушаючы іх рабіць пастаянныя перабежкі. Устрывожана блукаючы ўсярэдзіне абкладу, звяры паступова адзін за адным «напоруцца» на стралкоў. А адзіночныя трапныя стрэлы не выклічуць празмернай іх трывогі і не падштурхнуць на нейкія нечаканыя дзеянні.
    Усе атрымалі параду, чым патрэбна запасціся на заўтрашні дзень, як апрануцца, дзе і калі сабрацца. А сабрацца было вырашана на нашым падворку, як толькі пачне віднець.
    На тым і разышліся ў той вечар.
    Спаў стары на гэты раз дрэнна. Толькі бліжэй пад раніцу на нейкую гадзіну заснуў.
    Ён не асабліва спяшаўся, бо было яшчэ вельмі рана, апрануўся і выйшаў з хаты на падворак. Яго, вядома, цікавіла надвор’е, ад яго многае залежала на паляванні. Стаяў моцны марозік, стары ведаў, калі добра развіднее і сонца злёгку прыгрэе між хмарак, дык ён паслабее, а гэта якраз на руку. Бо моцны мароз, вядома ж, перашкаджае паляванню — яшчэ добра тым, хто ў загон пойдзе, а на нумарах паспрабуй пастой нерухома — і рукі закарчанеюць, і сам змерзнеш. Ноччу прайшоў лёгкі сняжок, нават цяпер яшчэ ледзь-ледзь церусіў. Гэта таксама паляўнічым было на руку. Усе ранейшыя сляды былі засыпаны, і яны не будуць перашкаджаць больш паляўнічым, не зблытаюць іх загадкавасцю мудрагелістых узораў. Калі крануцца пасля куды звяры, дык тут жа пацягнецца за імі іх свежая «візітная картка».
    Гэтак жа нетаропка вярнуўся ў хату, перагледзеў паляўнічыя прыпасы, сеў на шырокую драўляную лаву ля стала і пачаў чакаць патрэбнага часу.
    Маці таксама прачнулася і, пакуль хадзіў Кузьміч па двары, паспела печ распаліць, рыхтавала сняданак.
    Раніцай на двары пачалі збірацца людзі. Людзі рознага ўзросту, цёпла апранутыя ў кароткія кажушкі і ватоўкі. Толькі дзесятак з іх былі з ружжамі, а астатнія ўзброіліся хто чым. Тут жа на павадках і ланцужках было шасцёра сабак рознай масці і пароды.
    Побач стаялі двое запрэжаных коней. I тут дзед Кузьміч выйшаў на ганак. Ён гучна павітаўся з усімі, агледзеў іх, зброю і вупраж, задаволена паляпаў жарабцоў па крыжавінах. Потым зноў павярнуўся да людзей, прыплюшчаным вокам хітравата глянуў на ўсіх і вымавіў:
    — Ну, з такімі арламі справа будзе!
    Прысутныя адразу неяк павесялелі, сярод натоўпу прабег подых агульнай усмешкі і кароткіх рэплік.
    — Ну дык што? Паехалі, ёха-маха! — сказаў дзед.
    Сухі марозны снег спрыяў хуткаму руху, і як лыжы, так і сані лёгка слізгалі па ўтрамбаваным шарпаку. Вось ужо і поле з пералескамі чаргавацца пачало, і першыя ўзлескі, нібы нечыя доўгія языкі, урэзваліся ў шырокі прастор палёў.
    А як толькі ўглыбіліся ў лес, дзед спыніў калону і прыняўся «сартаваць» людзей каго куды. У першую чаргу аддзяліў ад усіх стралкоў і павёў па дарозе ў правы бок. Астатнім было наказана заставацца на месцы, дачакацца лесніка тут і нічога без яго не рабіць.
    Набліжаўся самы адказны момант. Асцярожна, каб не спужнуць ваўкоў, па вузенькіх лясных сцежках вёў стары ляснік паляўнічых туды, дзе збіраўся ён выстраіць стралковую лінію. Пасля таго як звярнулі яшчэ з асноўнай дарогі, прайсці прыйшлося добры кіламетр. На невялічкай, акружанай з усіх бакоў шчыльным ельнікам паляне дзед Кузьміч сабраў паляўнічых гурцікам і пачаў даваць ім апошнія парады.
    — Стаяць на нумарах нерухома, пастаянна абводзіць вачыма радыус абстрэлу. Гэта дасць магчымасць трапней прыцэліцца. Бо, калі пойдуць звяры, «на махах» страляць становіцца зусім цяжка, можна толькі параніць драпежніка.
    Акрамя таго, Кузьміч наказаў, што кожны стралок, заняўшы адпаведны яму нумар, павінен бясшумна за-
    маскіравацца і загадзя абтаптаць вакол сябе снег, каб заняць больш устойлівую пазіцыю і не парушаць выпадковым скрыпам снегу цішыню ў час аблавы. Зараджаць ружжы ён параіў толькі пасля таго, як кожны са стралкоў закончыць маскіроўку, сыходзіць з нумара (колькі б там часу ні прайшло) толькі пасля яго каманды, калі ён пратрубіць «адбой» у ствалы свайго драбавіка. Страляць дазваляецца толькі ўперад і напалову вугла ўлева і ўправа.
    — Hi ў якім выпадку не страляць уздоўж стралковай лініі,— асабліва падкрэсліваў ён,— а таксама «чужых» звяроў, значыць, тых, што ідуць на суседнія нумары. Толькі калі зверу ўдасца раптам прарвацца праз стралковую лінію, можна развярнуцца і ўдарыць яму наўздагон.
    Закончыўшы свой інструктаж, ляснік прыняўся ўладкоўваць стралковую лінію. Лінія атрымалася ўдалая. Кожны паляўнічы, стоячы на сваім нумары, выразна бачыў стралкоў на суседніх, уяўляў напрамак стралковай лініі. Зрабілі так, што крылы раскінутых сцяжкоў ля крайніх нумароў заканчваліся дзесьці ў сарака кроках ад стралкоў. Так што кожны добра бачыў канец асцяжкаванага шнура. Вецер дзьмуў на стралкоў з боку абкладу, тдму ваўкі не маглі чуць людзей.
    Закончыўшы фарміраванне стралковай лініі, Кузьміч яшчэ раз праверыў бакавыя ўчасткі абкладу і застаўся задаволены, пайшоў да групы загоншчыкаў.
    I вось гэтая група, як толькі ляснік падаў знак, дружна кранулася з месца. Загоншчыкі стварылі доўгі суцэльны ланцуг, які поўнасцю перакрываў упоперак асцяжкаваны круг. Лінія аблавы атрымалася даволі шчыльная.
    Здараецца часам, пачуўшы няладнае, мацёры вопытны драпежнік дзе-небудзь стойваецца, і загоншчыкі праходзяць міма яго, і ён мае магчымасць уцячы.
    Старажавая ваўчыца, відаць, нешта адчувала. Як толькі людзі наблізіліся сюды і пачалі выстройваць стралковую лінію, рухацца да месца, адкуль меліся пачынаць загон, ваўчыца насцярожана і пільна прыслухоўвалася да гукаў, але паколькі людзі былі ад яе далёка, сігналаў небяспекі не падавала.
    Трэба сказаць, што на паляванні спаборнічае ўсё: і вопыт, і кемлівасць, і спрыт. Спаборніцтва ідзе не заўсёды чэснае і справядлівае. I нельга часам адразу дзяліць удзельнікаў на паляўнічых і ахвяр. Бо часта ахвярай можа стаць паляўнічы, як і воўк.
    Ды і не толькі гэта цікава, не толькі ад гэтага ўзнёслы настрой на паляванні.
    Уявіце сабе прыгожы зімовы дзень. Нямоцны марозік злёгку пашчыпвае вас за вушы. Усё навокал белае. Пераліваецца, іскрыцца пад промнямі зімовага сонца гладкая паверхня снегу. Дрэвы стаяць нерухомыя, ухутаныя, як і зямля, белай снегавой коўдрай. Усё навокал быццам толысі для таго і створана, каб радаваць цябе, адкрыць Ta66 казачную прыгажосць і непаўторную свежасць зімы.
    Стаіць часам паляўнічы ціхім зімовым ранкам і слухае прыглушаны заечы гон. Ганчак ідзе лёгка, але без асаблівага азарту, на адной і той жа ноце даносіцца размераны брэх. Ведаеш, брэша пакуль дзеля прыліку. I раптам чуецца сапраўдны, азартны, ярасны. У паляўнічага адразу хутка застукае ў скронях, сэрца затахкае гулка, рукі моцна сціскаюць двухстволку, а сам ён узрушана шэпча:
    — Па краснаму пайшоў!
    Хто з паляўнічых не ўспамінае пасля зноў і зноў гэтыя хвалюючыя хвіліны?!
    Красны звер — назва ўмоўная, зборная. Яна аналагічная старым славянскім: красная рыба, вясна-красна, красна дзяўчына.
    Гэта значыць самае лепшае, самае прыгожае, самая што ні на ёсць эліта. Толькі тры звяры ўдастоены «гонару» належаць да гэтага спісу: воўк, лісіца, рысь. I здабыць іх— заўсёды найвялікшае жаданне нават самага бывалага паляўнічага. Сёння таксама ўсе, хто стаяў на нумарах, чакалі поспеху. Але і адказнасць была як ніколі высокая. Паспрабуй прамахніся — засмяюць тады вяскоўцы, ды і Кузьміч спуску не дасць. Але пакуль што было ціха.
    Загоншчыкі тым часам рухаліся далей. Вось ужо падаў голас адзін сабадса. Як бы ў такт яму адазваўся збоку другі.
    I тут Кузьміч з усёй сілы стукнуў палкай па ствале дрэва і гучна пракрычаў хрыплым голасам:
    — Го-го-го-го-го! Гоп-п-па!
    Яд і дамаўляліся, іншыя загоншчыкі таксама ажывіліся, узнялі шум. Затрашчалі самаробныя трашчоткі, застукалі раз-пораз па дрэвах важкія калы. Некаторыя дасталі з-за пазухі звычайныя металічныя лыжкі і застукалі імі адна аб адну.
    Ваўкі падхапіліся з наседжанага месца. Шырокімі скачкамі мацёрая ваўчыца кінулася ўбок. За ёй — ваўкі-пераяркі. Кемлівы важак замыкаў зграю. Але ваўчыца нечакана замерла як укопаная. На кустах пагойдваліся чырвоныя, нібы полымя, злавесныя языкі. I чалавекам пахне. I ваўчыца памчала ў адваротны бок. За ёй — зграя. Зноў магутныя даўжэзныя скачкі...
    А галасы людзей усё выразней і выразней. А сабакі і зусім ужо побач. Усім разам не ўратавацца. Зграя рассыпалася, і кожны пачаў шукаць для сябе шлях выратавання.
    Звяры безнадзейна кідаліся то ўлева, то ўправа, то назад. А сабакі ўжо «на хвост садзяцца». Першай кінулася на «чыстую лінію» ваўчыца. Туды ж ірванулі астатнія.
    Але на іх шляху паўсталі людзі са страшэннымі смертаноснымі «бухаламі». Ваўкам і раней даводзілася сустракацца з такімі, і яны добра ведалі, наколькі гэта небяспечна.
    Страсянуў паветра першы прыцэльны стрэл. Ваўкі, якія выбеглі ўслед за ваўчыцай на суседнія нумары, былі своечасова сустрэты паляўнічымі. Адзін за другім грымнулі ў марозным паветры стрэлы. I раптоўна заціхлі.
    Паляўнічыя задаволена паціралі рукі, ні аднаму драпежніку не ўдалося перайсці праз стралковую лінію. Усе палеглі. Вось ужо і загоншчыкі павыходзілі з лесу. Паказаўся і Кузьміч. Зразумеўшы, што справа зроблена, зняў з плячэй дубальтоўку, гучна пратрубіў у ствалы, што абазначала «адбой».
    Стралкі сцягвалі ў адно месца забітых ваўкоў, якія валяліся на снезе з ашчэранымі клыкамі.
    Пад’ехалі фурманкі. Тушы падцягвалі да іх, каб пагрузіць на сані і везні ў вёску. Скуру можна было б зняць і тут, ды ніяк нельга не паказаць іх людзям. каб кожны мог
    убачыць поспех паляўнічых, а галоўнае, каб кожны быў упэўнены, што цяпер яго скаціну ніхто не кране.