Прыгоды з жыцця прыроды
Adventures from the life of nature
Вячаслаў Грамыка
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Беларусь
Памер: 263с.
Мінск 2003
А што, калі ваўкі раптам не прыйдуць і запланаванае паляванне не ўдасца, а потым праз некаторы час з’явяцца ўсё ж тут і перарэжуць касуль? Хуткія драпежнікі без цяжкасці насцігнуць іх на глыбокім снезе, а расправіцца з імі для ваўкоў цяжкасці няма.
Разважаючы так, ён выбраўся з лесу і цяпер ужо шпарчэй паслізгаў па снезе, каб раней дабрацца да хутара.
Па дарозе на хутар яму яшчэ двойчы трапляліся зайцырусакі. Адзін падпусціў зусім блізка, калі стары праходзіў краем могілак. Заяц дняваў на лёжцы, ля абрыву, намытай улгтку водамі вялізнай прадаўгаватай ямы. Ён ллжаў, і толькі калі пачуў шоргат па снезе зусім побач, баязліва ўсхапіўся, зрабіў вялізны скачок уверх і стрымгалоў памчаў па хмызняку ўздоўж поля.
Другі сустрэўся амаль ля хутара. Некім падняты з лёжкі, ён скакаў па полі якраз папярок дарогі, па якой вяртаўся з лесу Кузьміч, прама на яго. Заяц не заўважыў чалавека, хаця быў, праўда, пакуль што яшчэ далекавата.
Ляснік спыніўся.
Што будзе далей? Зайцы кепска бачаць нерухомыя прадметы. Па ўсім было бачна, што ён падняты з лёжкі дзесьці далёка, і пагоні за ім ужо не было.
Адлегласць між імі тым часам скарачалася з кожнай хвілінай. Вось ужо якіх крокаў дваццаць засталося... Пятнаццаць... I тут заяц спыніўся. Але ні назад, ні ўбок не пабег. Ён сеў на заднія лапы і высока падняў галаву ўгору, трымаючы пярэднія лапы таксама высока паднятымі ў паветры, нібыта суслік у стэпе каля сваёй норкі. У такой nose ён пастаяў некалькі хвілін, пакруціў галавою і апусціўся, прысеўшы адначасова на ўсе чатыры лапы. Затым узняў уверх галаву і ўслухаўся ў наваколле.
Ледзь не рассмяяўся дзед, а сам падумаў: ну папаўся б ты гэтак мне ў іншы раз, задаў бы я табе перцу! Ды нельга ж, яшчэ ваўкоў насцярожыш.
Кузьміч пляснуў у далоні — нібы лёгкі стрэл абудзіў застылае марознае паветра. Ад нечаканасці русак стрымгалоў сарваўся з месца і наўздагад кінуўся наперад, апынуўшыся ў лічаных кроках ад лесніка, так, што той паспрабаваў жартам нават паддаць яму лыжай пад зад. А заяц шчыльна прыціснуў вушы да спіны і лупянуў ад небяспекі.
Дзед жа слізгануў з апошняй горкі і пад’ехаў да самай хаты.
He паспеў ён зняць лыжы, як прама на ганку сустрэла яго маці. Маці мая была вострая на язык, а можа, я трохі
перабольшваю, ва ўсякім выпадку за словам у кішэню, як кажуць, не лезла.
— Ну што? Паляўнічы ў лес, а звер у хату? — сказала нечакана, а ў голасе і незадаволенасць, і нейкі неслакой,— Вось палюбуйцеся! — I яна кінула пад ногі яму курыцу з адгрызенай галавой.— Зноў шашок завёўся, усіх курэй цяпер перадушыць. Ніякага паратунку ад яго няма. Горай, чым ваўкі тыя!
Кузьмічу стала няёмка. I сапраўды, паляўнічы ў хаце не абы-які, а тут, на табе, звяры не тое што баяцца, а прама пад носам курэй душаць. Нібы паздзекавацца над ім вырашылі.
— Горш не горш, а ўсё ж непрыемна. Нешта трэба рабіць,— пасля няёмкага маўчання адказаў ляснік.— Зараз падумаем.
— Ды дала б хоць чалавеку ў хату ўвайсці ды паесці штонебудзь, цэлы ж дзень на нагах,— умяшаўся бацька, які ўжо вярнуўся дадому.— A то навалілася, нібы той певень на курыцу, дзяўбе з самага парога.
— Во, во, і гэты таксама! — не сунімалася маці.— Мужчына называецца, мядзведзі хутка ў хляве вадзіцца будуць, не тое што шашкі...
Кузьміч, крыху перакусіўшы, пайшоў разам з бацькам пад хлеў разбірацца, у чым там справа.
— А што ж гэта за шашок? — спытаеце вы.
Ды звярок такі невялікі. Хор, тхор, чорны харок — так па-рознаму называюць яго ў розных раёнах Беларусі. Ужо гэта само па сабе гаворыць аб тым, што жывёліна гэта шырока распаўсюджана па нашай тэрыторыі і добра вядома чалавеку. Правільная біялагічная назва яго чорны харок, альбо тхор. А ў нас чамусьці звалі шашком.
Хаця тхор з’яўляецца жыхаром ліставых і змешаных лясоў, асабліва аблюбоўвае высечкі і пажарышчы, хмызнякі на берагах рэк і азёр, у зімовы час ён жыве амаль выключна побач з чалавекам і займае старыя засмечаныя куткі розных гаспадарчых пабудоў. У такі час тхор здольны прычыняць значную шкоду чалавеку: нападае на курэй, качак і нават гусей, пры гэтым часам не спыняе паляванне, пакуль не перадушыць усю хатнюю птушку. А выядае тхор у
птушкі толькі мазгі. Акрамя таго, ён палюе на хатніх пацукоў, мышэй, ловіць дробную дзікую птушку, што горнецца ў зімовы час да жылля чалавека.
Улетку шашок сілкуецца мышамі і палёўкамі, нападае на маладых зайчанят, паядае яйкі і птушанят лясных птушак, якія гняздуюцца на зямлі. Ён вядзе пераважна начны лад жыцця, але часам выходзіць на паляванне і днём.
Тхор ладуе гняздо ў добра ўкрытым месцы — пад вываратнем старога дрэва, у норах, на вышках хат і пад падлогай старых пабудоў, у закінутых кутках і г. д. Цела ў тхара тонкае, з дугападобным выгібам спіны.
Вось і з’явіўся ён у тую зіму зноўку ў нас. Таго і глядзі — сапраўды ўсіх курэй перадушыць.
А тым часам Кузьміч і бацька разблытвалі нейкія «чары» на двары. Апрануўшыся, пайшоў на двор і я. Яны ўжо агледзелі «месца злачынства», і ляснік цяпер расказваў бацьку, як звычайна змагаюцца з гэтым звярком.
— Раніцою,— гаварыў ляснік,— покуль начныя сляды яшчэ не затаптаны людзьмі і хатняй жывёлай, трэба абысці пабудовы па задворках, выявіць сцежкі, па якіх ходзіць тхор, на іх трэба вечарам паставіць пасткі. Пры гэтым не патрабуецца асаблівай маскіроўкі, бо тхор — малаасцярожны і нахабны драпежнік, упэўнены ў сваёй сіле і спрыце, што яго і падводзіць у такіх выпадках. А вось прыманку выкласці варта. Лепей за ўсё падыходзяць для гэтага акрываўленыя кавалкі мяса, у адлігу — тухлыя яйкі.
Кузьміч усё гэта расказваў бацьку паважна і падрабязна.
— Бяда толькі, што пасткі ў мяне дома, а ехаць жа няблізкі свет, ды і ваўкоў пільнаваць трэба. Гэта ж важней тхара,— разважаў стары.
А потым працягваў:
— Палююць на тхароў таксама і з сабакамі. Але паляванне гэта даволі цяжкае. Па-першае, тхор выключна жывучы і іншы раз, здавалася б, смяротна паранены, усё ж уцякае ад пагоні і выжывае. Па-другое, ля месца мацавання хваста тхара маюцца дзве асаблівыя залозы, з іх у момант небяспекі звярок выпрысквае рэчывы, якія моцна і дрэнна пахнуць. А яны, тыя рэчывы, адбіваюць у сабакі напорыстасць
і жаданне ісці па следзе. Вось і думай, што тут рабіць. Хіба што лавушку якую змайстраваць.
Сказана — зроблена. I завішчэла вечарам прама ў хаце піла, пілавінне ляцел?. ў розныя бакі, залівіста шаргацеў гэблік.
I вось ужо гатова доўгая драўляная скрынка, нібыта шпакоўня, але без круглай адтуліны, даўжэйшая мо ў тры ці пяць разоў. 3 аднаго канца скрынка была наглуха забіта, а ў другім накрыўку змайстравалі так хітра, што яна па патрэбе ўзнімалася і магла фіксавацца ў завіслым становішчы. У аддалены куток заклалі прынаду — кавалачак задушанай зверам курыцы — і вяровачкай падвязалі яе да выструганага кіёчка. Кіёчак падпіраў крышку і трымаў яе ў такім становішчы, каб уваход у скрынку быў пастаянна адчынены.
— Ну, а цяпер панеслі яе ў хлеў ды айда спаць! Лішняга шуму сягоння не патрэбна,— рашуча сказаў Кузьміч...
На гэты раз раней за ўсіх устаў бацька. I, накінуўшы на плечы кажух, пайшоў у хлеў. Прыслухаўся — на самай справе нешта варушыцца ў скрыначцы.
Спачатку тхара перагналі ў невялікую птушыную клетку, што змайстраваў некалі брат. Усе з цікавасцю прыняліся разглядаць нягодніка. Гэта быў даволі буйны звярок даўжынёй сантыметраў трыццаць, а мо і болей. Ён, як затрыманы злодзей, круціўся з боку ў бок, кідаючы злосныя погляды маленькіх вочак.
А нашай уцесе не было канца. I маці радавалася, як дзіця:
— Ну, цяпер куры будуць цэлыя!
А задаволены ляснік яшчэ тое-сёе расказаў пра жыццё звярка. Ад яго мы даведаліся, што ў далёкія часы некаторыя аматары выкарыстоўвалі тхара як хатнюю жывёліну. Узятыя з нары сляпымі, тхары добра прывыкаюць да чалавека, становяцца ручныя. Іх можна трымаць дома замест катоў. Пры гэтым тхары жорстка знішчаюць не толькі мышэй, але і пацукоў, што хатнім катам не заўсёды пад сілу.
Акрамя таго, Кузьміч расказваў нам, што тхор — каштоўны пушны звер. Характэрнай асаблівасцю тхароў з’яўляецца наяўнасць у іх валасоў дзвюх афарбовак, якія
рэзка адрозніваюцца,— дастаткова густая цёмна-каштанавая ці амаль чорная, з якой прасвечваецца, прабіваецца яркай жаўцізною густое падпушша.
— Каб яшчэ аднаго ці двух, хоць не шапка, дык каўнер быў бы. Рабі клетку болыпую — ды хай цешацца дзеці,— параіў ляснік бацьку.
Усе так захапіліся звярком, што і пра сняданак забыліся. I толькі Кузьміч, хуценька з’еўшы кавалак хлеба з салам, як і раней, імгненна сабраўся і зноў накіраваўся да лесу.
Але прынада па-ранейшаму ляжала некранутая. Кузьміч хутка вярнуўся назад. Сядзеў, майстраваў разам з маім братам болын прасторную клетку для тхара, разам з усімі смяяўся. Часам ён станавіўся зусім сур’ёзны, відаць, тады находзілі на яго турботныя думкі пра ваўкоў, і ляснік зноў (у які раз!) пачынаў непакоіцца: а ці прыйдуць яны наогул?
Прайшло яшчэ некалькі дзён. Нават сарокі панадзіліся да мярцвячыны, добра яшчэ, што дзікі яе так і не ўгледзелі, а ваўкі нібы ў ваду канулі.
Толькі на адзінаццаты дзень, зноў ідучы па знаёмым ужо маршруце, Кузьміч убачыў шырокі роўны след воўчага вывадка. Пад’ехаў бліжэй да прынады: так і ёсць, пабывалі ваўкі тут і добрую палову «апрыходавалі». Значыцца, яны дзесьці побач.
Ну, тады трымай вуха востра. Цяпер кожная хвіліна дарагая.
Дзе прыкладна яны маглі залегчы, Кузьміч разлічыў даўно. Таму, не бавячы часу на лішнія абходы, хутчэй памчаўся за сцяжкамі ды клікаць людзей.
Збор быў назначаны на вечар. А пакуль усё гэта павінна было адбыцца, дзед Кузьміч узяў сабе ў дапамогу трох паляўнічых і, не марудзячы, вярнуўся да лесу. Яны забралі з сабою ўсе асцяжкаваныя шнуры, катушкі з імі, маленькія матавільцы і нават скрутак шпагату, запасны клапцік чырвонай тканіны на ўсялякі выпадак. Абкласці ж патрабавалася даволі значны кавалак ляснога масіву, а калі шнуроў не хопіць, што тады? Запас бяды не чыніць.
Кузьміч хутчэй чым заўсёды бег на сваіх паляўнічых лыжах, шырока размахваючы рукамі. Спадарожнікі не чакалі ад яго такога спрыту, здзіўляліся са старога, з цяжкасцю паспявалі за ім. А ён толькі раз-пораз аглядваўся назад, незадаволена падганяў іх, нават пакрыкваў:
— Ваўкі, брат, чакаць не будуць! Прамарудзім, не паспеем своечасова абкласці, тады пішы прапала.