• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Але раптам усе іх сляды разышліся нібы ў беспарадку, і цяпер ужо можна было дакладна разгледзець, што ў зграі было шэсць ваўкоў. Рухаліся яны шырокімі размашыстымі скачкамі, і тады стала зразумела, што дзесьці драпежнікі пачулі здабычу. Так яно і ёсць: вось іх сляды перасекліся са следам лася, не вельмі вялікага, другога ці трэцяга года жыцця.
    Разблытваючы след за следам, Кузьміч паступова ўявіў тое, што адбылося тут пад раніцу.
    Вопытны важак накіраваўся ў абход лася.
    У такіх выпадках рухі ваўка заўсёды дакладна разлічаны, ён па-асабліваму напружаны, гатовы ў любы момант накінуцца на здабычу. Праўда, убачыць і паназіраць за ваўком у такі час выпадае вельмі рэдка і не кожнаму паляўнічаму.
    Ды і не дзеля таго, каб пакрасавацца, выпісваў свае дзівосныя віражы важак. Нават самыя густыя ўчасткі лесу воўк пераадольваў бясшумна, мякка і надзіва спрытна. Ён залёг на тым месцы, куды павінен быў ісці лось.
    Тым часам ваўчыца пайшла па ласіным следзе, а ваўкіпераяркі рассыпаліся па абодва бакі, адразаючы ласю шляхі ўбок.
    Лось, шукаючы паратунку, кінуўся наперад, але перад ім паўстаў мацёры драпежнік, які зрабіў вялізны скачок і ўпіўся вострымі як брытва зубамі ласю ў шыю, у самае лёгка ранімае і жыццёва небяспечнае месца. 3 перасечанай артэрыі струменем пырснула чырвоная густая кроў. У той жа момант з бакоў на лася накінуліся ваўкі-пераяркі. Яны пачалі люта рваць жывёліну. Ваўчыцы заставалася далучыцца да гэтага.
    He заўсёды, праўда, ваўкам удаецца так хутка і лёгка расправіцца з ласём. Здараецца, што стары магутны рагач адчайна супраціўляецца, нават сам нападае. Бывае, лось трапным ударам вострага капыта рассякае патыліцу мацёраму ваўку, тады астатнія кідаюцца наўцёкі і толькі праз суткі ці двое асмельваюцца вярнуцца на тое месца, каб з’есці свайго забітага суродзіча.
    Але гэты лось быў яшчэ малады, відаць, ён адбіўся ад статка і стаў лёгкай здабычай воўчай зграі.
    * * *
    Паласаваўшыся свежым мясам, ваўкі патапталіся каля гэтага месца, пакачаліся ў снезе і, адцягнуўшы пад выварацень дрэва і прысыпаўшы снегам рэшткі лася, накіраваліся да месца сваёй чарговай днёўкі.
    Ішлі яны цяпер не так асцярожна, ледзь цягнулі абцяжараныя жываты. Відаць, хутчэй хацелі залегчы дзесьці ў гушчары пасля доўгіх начных пераходаў, пасля палявання.
    Кузьміч ведаў, што цяпер яны будуць некалькі дзён адлежвацца, а калі захочуць крыху пажывіцца, дык мяса ёсць яшчэ, яно — побач.
    Ваўкі прайшлі яшчэ з кіламетр-другі, ляглі на днёўку ў глухім старым лесе, сярод засыпанага снегам буралому, на парослым густым хмызняком беразе невялікай лясной рэчкі.
    Але ў іх, вядома, дзейнічаў інстынкт самазахавання. Залеглі яны каля завалаў перасохлага голля, прыціснуўшыся да яго і травы, якая вытыркалася з-пад снегу, іх шэрая, крыху рыжаватая поўсць амаль злівалася з ёю і голлем.
    Калі б хто і падышоў нават зусім блізка, то наўрад ці змог бы адразу заўважыць ваўкоў.
    А падысці да іх між тым наогул вельмі не проста.
    Як толькі ваўкі ўладкаваліся і пачалі драмаць, адна з ваўчыц-пераярак крыху адышла ўбок і нібы застыла, навастрыўшы вушы. Сёння яна была вартавой. Міма яе чуйнага слыху не павінен прабліснуць ніякі старонні шолах ці гук, і калі толькі з’явіцца хоць якая небяспека, ваўчыца падасць знак астатнім.
    Як толькі ляснік наблізіўся да месца ваўчынай днёўкі на які паўкіламетр, ваўчыца ўзняла галаву, учуўшы нешта падазронае, імгненна падала знак зграі. Зграя, падняўшыся, нягледзячы на стому, прабегла па лесе кіламетраў восем, заблытаўшы сляды, шмат разоў саскоквала ўбок, двойчы пераходзіла адно і тое ж месца, потым залегла на днёўку, вядома, зноў выставіўшы вартавых.
    Аднак гэта не збіла з панталыку Кузьміча, а толькі распаліла яго паляўнічы азарт. Ляснік і не разлічваў нечакана застаць ваўкоў на лежбішчы. Яму трэба было высачыць іх, вызначыць іх найбольш верагоднае месцазнаходжанне, каб пасля падрыхтавацца да аблавы.
    Старога не турбавала нават тое, што ён спудзіў ваўкоў і яны адышлі ад яго далёка. Ён добра ведаў, калі ў акрузе ваўкам хапае ежы, то яны звычайна не затрымліваюцца доўга ў адным і тым жа месцы. Яны робяць даволі частыя і далёкія вандроўкі, пастаянна мяняюць участкі сваіх набегаў на здабычу і месцы сваёй днёўкі. Але калі ваўкі панадзіліся ўжо куды-небудзь, то, нават нягледзячы на вялікія пераходы, яны праз некаторы час (звычайна гэта здараецца на чацвёртыя, пятыя, a то і на восьмыя суткі) зноў амаль абавязкова вяртаюцца ў тыя месцы.
    Яны лепш ведаюць гэтыя мясціны, можа — і хутчэй за ўсё — і логава ў іх дзесьці побач. Ваўкі нібы робяць невялікае падарожжа па наваколлі — па палетках і лясных масівах, цікуючы, куды можна будзе зноў наведацца праз нейкі час па здабычу.
    У часы такіх вандровак ваўкі наведваюцца і да чалавечага жылля. Яны то нападаюць на якога сабаку, які адышоў
    ад дому, то падбіраюць на задворках выкінутыя свіныя трыбухі (у пару, калі свяжуюць вепрукоў), часам частуюцца і здыхляцінай ля канюшняў або ля фермаў.
    Зрабіўшы абход мясцовасці, ваўкі вяртаюцца назад і зноў праходзяць прыкладна па ранейшых маршрутах. Значыць, важна высачыць аднойчы тое месца, дзе ваўкі палююць, ці знайсці іх дзённыя лёжкі, каб можна было разлічваць на сустрэчу з імі тут праз пяць-восем дзён.
    Пасля гэтага ранішняга лыжнага пераходу Кузьміч уявіў усё, што адбылося ў апошні час у акрузе.
    Ён зноў праехаў па хутарах, прайшоў па вясковых хатах, наведаўся амальда ўсіх паляўнічых і наказаў усім, каб праз чатыры дні былі падрыхтаваны да палявання.
    Стары параіў людзям, каб без справы не аціраліся ў лесе, каб не спужалі звяроў, сказаў, што хутка зноў з’явіцца, і накіраваўся дадому.
    $ * *
    Дома Кузьміч перш за ўсё добра выспаўся, каб быць у форме. Назаўтра ён прыняўся рыхтавацца да палявання. Яму трэба было падрыхтаваць шпагат з начэпленымі на яго невялікімі шматкамі ярка-чырвонай тканіны (якая ж зімовая аблава на ваўкоў без сцяжкоў). Трэба сказаць, ваўкі своеасабліва рэагуюць на чырвоныя сцяжкі. Гэтыя дзёрзкія і хітрыя звяры, якія на вачах у пастухоў крадуць авечак, смела забіраюцца ў аўчарню ці рэжуць у полі магутнага быка, усё ж не асмельваюцца перайсці лінію, дзе на звычайным шнуры начэплены кавалкі чырвонай матэрыі. Таму звычайна паляўнічыя, вызначыўшы месца лёжкі драпежнікаў, асцярожна абцягваюць яго сцяжкамі, як кажуць пра гэта — абкладваюць ваўкоў.
    Такія ўчасткі могуць дасягаць трох-чатырох кіламетраў у дыяметры. Дык вось, расцягнуўшы шнур, паляўнічыя звычайна недзе ў адным месйы сцяжкі здымаюць — робяць так званае «акно», насупраць якога ўладкоўваецца стралковая лінія. Такіх «вокнаў» можа быць некалькі.
    Загоншчыкі падымаюць ваўкоў з лёжкі, і тыя, не асмельваючыся падысці да нацягнутага шнура са сцяжкамі,
    імкнуцца ў свабодныя «вокны», дзе і трапляюць пад стрэлы паляўнічых.
    На першы погляд такое паляванне здаецца простым. На самай жа справе яно вельмі складанае. Еаўкі, калі іх абкладуць, часта хітруюць, паводзяць сябе так, як ніхто не чакае,— толькі дзівішся іх разважлівасці і кемлівасці.
    Як бы там ні было, для паляўнічага галоўнае тут — своечасова абкласці звяроў, не даць ім выйсці з кола раней тэрміну.
    Рыхтуючыся да палявання, Кузьміч выцягнуў з-пад страхі свірна некалькі козлікаў-катушак, якія схаваў там яшчэ мінулай вясной. На гэтыя катушкі і былі наматаны шнуры са сцяжкамі. Кузьміч старанна разабраў маткі, расцягнуў іх ад сцяны да сцяны па хаце. Потым ён моцна напаліў печ, каб шнуры добра прасохлі і сталі лёгкія. У тых месцах, дзе сцяжкі не моцна трымаліся на шнуры, ляснік надзейна замацаваў іх моцнымі суравымі ніткамі. Сцяжкі, што паднасіліся, парваліся і выцвілі ад часу, замяніў новымі, выразаўшы іх з чырвонай тканіны. Такім чынам, атрымалася некалькі доўгіх шнуроў з яркімі агністымі сцяжкамі.
    Затым Кузьміч зматаў на лёгкія драўляныя катушкі прасушаныя, адрамантаваныя і асцяжкаваныя шнуры, пры гэтым на адным канцы кожнага адрэзка завязаў шнур у невялікую пяцельку, а на другім змайстраваў зручны драўляны клячык. Зрабіў гэта ён для таго, каб, размотваючы і замацоўваючы сцяжковыя шнуры, не траціць многа часу... Вось, напрыклад, закончыўся адзін адрэзак шнура пяцелькай, ты тут жа ўдзеў у яе клячык наступнага адрэзка — і раскідвай далей па кустах сцяжкі — хутка і зручна.
    Зрабіў Кузьміч і некалькі невялікіх вілачак-матавілец з бярозавых рагацінак, на якія наматаў карацейшыя шнуры. Гэта на той выпадак, калі ваўкі парушаць які ўчастак абкладу і яго трэба будзе тэрмінова адрамантаваць.
    Затым дзед пачысціў сваю дванаццаціміліметровую куркоўку, старанна выцер яе чыстым кавалкам паперы, потым вынес у сенцы, павесіўтам на цвік, каб выветрыўся пах металу і драўніны. Пасля зверху нацёр яе альховай карой.
    Вельмі клапатліва набіваў стары патроны. Ён добра ведаў, што воўк жывучы. Як кажуць паляўнічыя, моцны на рану. Часам нават моцна паранены звер праходзіць вялікія адлегласці, а калі яго параніш вечарам, як пачынае цямнець, то наогул лічы, што страціў звера — уцячэ. Важна, каб у патронах былі вельмі сухія капсулі, каб зарад быў узмоцнены сухім порахам. Бо, крый Божа, асечка можа здарыцца, што другі стрэл зрабіць не давядзецца.
    Стары ляснік у гэтым, як кажуць, толк ведаў. Ён старанна, не спяшаючыся перагледзеў запасы патронаў, набітых буйной карцеччу. Некаторыя з іх перазарадзіў. Таксама набіў новыя бяздымным порахам, які яму прывезлі нядаўна з горада. Такі порах дастаць у той час было вельмі цяжка; Кузьміч звычайна карыстаўся дымным, які называлі чорным. Але на такім паляванні, як задумаў стары, гэта дрэнна. Затым Кузьміч запоўніў патронамі ўсе гняздзечкі самаробнага скуранога ягдташа і падвесіў яго на драўляны сук пад столь. Такім чынам, усё асноўнае для палявання было падрыхтавана.
    Назаўтра Кузьміч зноў вырашыў праехаць па суседніх вёсках — можа, у каго пала хатняя жывёліна. На такім паляванні прынада была б не лішняй.
    Яму, можна сказаць, пашанцавала. На калгаснай ферме пала пры ацёле карова, і хоць яе мяса па тым часе можна было выкарыстоўваць у ежу, старшыня, разумеючы важнасць будучага палявання, аддаў яе старому. Брыгадзір выдзеліў Кузьмічу падводу, даў яму ў дапамогу двух калгаснікаў.
    Тушу трэба было вывезці ў лес, туды, дзе, як меркаваў стары, з дня на дзень павінны з’явіцца ваўкі. I калі звычайна яны маглі прыйсці сюды, скажам, на суткі-двое, то ладны запас падлы мог затрымаць іх надоўга. А гэта на руку паляўнічым, ёсць час падумаць, як і дзе абкласці ваўкоў.