• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Потым некалькі гадзін зноў адпачывалі, нават крыху яшчэ паспалі, зноў купаліся і загаралі на пясчаным плёсе, вымытым хвалямі. А яшчэ праз некалькі гадзін прыняліся ўкладваць рэчы, каб паспець завідна дабрацца да шашы.
    На душы было так радасна і светла, што, здавалася, сэрца гатова было спяваць, такая добрая, бестурботная пара, калі толькі-толькі засталіся ззаду надакучлівыя студэнцкія аўдыторыі, экзамены і залікі, патрабавальныя дацэнты і прафесары. Час самастойнай працы быў яшчэ наперадзе, цяпер ты сам сабе гаспадар і ніхто табе не ўказчык.
    А яшчэ вакол такая прыгажосць! Жыві ды радуйся. I калі б сказаў хто ў такі момант пра смерць, то палічыў бы яго вар’ятам. А была яна між іншым так блізка...
    I адбылося гэта не па чыёй-небудзь ві::е ці па злому намеру. Адзін з маіх таварышаў, корпаючыся каля рукзакоў, заўважыў маю стрэльбу, якая яшчэ ляжала неразабраная на маіх не ўпакаваных покуль рэчах. Ён і раней не раз разглядваў яе, нават збі'раў і разбіраў, прыкладваў да пляча, цэліўся ў птушак... I чаго яго тут чорт тузануў ізноў?
    Хутчэй за ўсё хлапчукоўская цяга да зброі валодала ім. Ён з нейкай асаблівай цікаўнасцю ўзяў стрэльбу, раптам чамусьці спытаў мяне:
    — А можна, я напаследак разок стрэлю?
    У такім узросце псаваць патроны дарма было нават неяк брыдка. Але я ўспомніў, што ў ягдташы ў мяне ёсць адзін халасты патрон. Ён быў нямоцна закручаны, і па дарозе картонны пыж, што закрываў яго зверху, зрушыўся і выпаў. Шрот высыпаўся, застаўся толькі порах, у глыбіні гільзы быў бачны толькі войлачны пыж, які раней аддзяляў шрот ад пораху. Я так і пакінуў яго ў ягдташы, каб потым зноў дазарадзіць, калі ў чарговы раз буду набіваць патроны. А тут таварыш просіць стрэліць. Ну што ж, няхай.
    — Выстралі, калі ўжо так хочаш,— адказаў я,— толькі вазьмі халасты патрон, там ёсць адзін.
    — А каторы халасты?
    — А ты паглядзі, ён пусты, адразу знойдзеш, з дзіркаю зверху, усе набітыя да закруткі, а ён пусты.
    Ён бярэ тым часам з ягдташа гільзу, акуратна і спрактыкавана дасылае ў патроннік і, шчоўкнуўшы стваламі, як свавольны хлапчук, накіроўвае стрэльбу на мяне, трымаючы ствалы якраз на ўзроўні маёй галавы.
    Я стаю зусім блізка, у поўны рост, пазіраю ў яго бок, нават выхадныя адтуліны ствалоў лёгка праглядваюцца храміраваным бляскам з сярэдзіны, і бляск гэты здаецца нейкім варожым.
    — Ну, я страляю! — бестурботна вымаўляе ён.
    Я ж і сам у маленстве быў нястрымным вельмі і свавольнікам, і тым не менш у адносінах да зброі, да паляван-
    ня выпрацавалася ў мяне асаблівая акуратнасць, культура палявання, і стараўся я выконваць гэтыя непарушныя і святыя правілы заўсёды і пры любых абставінах.
    — Страляць то страляй, але ўзнімі ствалы вышэй над галавою, цэліцца ў чалавека ў паляўнічых не прынята, ды і наогул гэта нядобра.
    А ён, не прамовіўшы ні слова, узняў ствалы крыху вышэй маёй галавы, на момант замёр, нібы атрымліваючы, a можа, і на самай справе атрымліваючы ад усяго гэтага асаблівае задавальненне, нарэшце, смеючыся, націснуў на спускавы кручок, пасля нават адшаснуўся злёгку ад аддачы прыклада ў плячо.
    Стрэл здаўся мне залішне моцным і падазроным, зусім не такім, калі страляеш халастымі патронамі. Нават выразны імклівы посвіст пранёсся над маёй галавой.
    Нядоўга думаючы, я падышоў да свайго рукзака, узяў у рукі ягдташ і... той пусты патрон ляжаў на месцы.
    — Слухай, з чаго ж ты страляў?
    — Як з чаго? 3 таго пустога патрона, як ты і сказаў!
    — А гэта што? — працягнуў я яму гільзу.
    Ён здзіўлена паглядзеў на мяне і, відаць, убачыўшы на маім твары непаразуменне і разгубленасць, моўчкі паціснуў плячыма.
    I тады я зразумеў усё, нібы падкошаны апусціўся на зямлю, сеў, абхапіўшы галаву рукамі.
    Выязджаючы ў глухі лес, дзе можна сустрэцца і з ваўком, і з мядзведзем, для перасцярогі, на ўсякі выпадак я прыхапіў з сабою некалькі патронаў з кулямі Маера. Паляўнічыя ведаюць, што гэта за куля.
    Так, паляванне — гэта не забава, а стрэльба, хоць і паляўнічая,— зброя, а са зброяй не жартуюць. I бяспеку, карыстаючыся ёй, трэба захоўваць заўсёды. Любая неасцярожнасць, любая, нават, здавалася б, зусім нязначная дробязь са зброяй не дапускаецца. Тут усё важна, усё без выключэння галоўнае. 3 глыбокай удзячнасцю ўспамінаю цяпер словы старога лесніка — Ёхі-Махі, што стрэльба не для таго, каб накіроўваць яе на чалавека, бо і незараджаная яна адзін раз у год страляе.
    А можа, яшчэ тыя адносіны да паляўнічай справы, якія прывіты ў часы лекцый і практыкі па падяўніцтвазнаўстве ў Белавежскай пушчы цудоўным чалавекам і настаўнікам Уладзімірам Сяргеевічам Раманавым, адвялі ў гэтым выпадку бяду.
    He магу не ўспомніць гэтага чалавека, які ўжо ў маім юначым узросце, як некалі Кузьміч у дзяцінстве, вельмі многа даў мне для разумення жыцця, мне здаецца, што He­rnia яднала іх. Можа, любоў да прыроды, павага да яе, шчырыя адносіны да чалавека.
    Як і Кузьміч, Уладзімір Сяргеевіч заўсёды імкнуўся падзяліцца сваімі ведамі і вопытам з тымі, хто яго акружаў: ці гэта былі звычайныя яго таварышы па працы ў міністэрстве, ці мы, студэнты, якія прыйшлі прама ў яго кабінет на лекцыю, ці леснікі і рабочыя тых мясцін, дзе ён пачынаў свае пасляваенныя працоўныя гады.
    Мы пазнаёміліся з Уладзімірам Сяргеевічам на пятым курсе універсітэта, калі дэканат біялагічнага факультэта запрасіў яго прачытаць курс паляўнінтвазнаўства для групы студэнтаў, якія спецыялізаваліся ў кірунку аховы прыроды. Лекцыі, як гаварылася вышэй, чытаў ён нам не ва універсітэцкай аўдыторыі, а ў сябе ў рабочым кабінеце (працаваў ён тады намеснікам міністра лясной гаспадаркі рэспублікі), і ўжо само гэта накладвала на нашы заняткі асаблівую важнасць, і адносіліся ўсе мы да іх надзвычай добрасумленна.
    Ды і расказаць яму нам было аб чым. Доўгія гады працаваў Уладзімір Сяргеевіч дырэктарам Белавежскай пушчы. Гэта вельмі паўплывала на яго паводзіны. Ён быў стрыманы і сур’ёзны, даволі строгі, але ў той жа час вельмі добразычлівы і клапатлівы. Яго лекныі не былі нейкім казённым наборам інфармацыі, якую патрабуе праграма. Яны праводзіліся ў форме жывой размовы. У такія моманты мы атрымлівалі тыя самыя каштоўныя веды, што былі ўзяты з самога жыцця.
    У яго не было адной нагі. Ён ніколі не расказваў, як гэта адбылося, а мы самі загаварыць аб гэтым не рашаліся. Карыстаўся ён добра змайстраваным пратэзам і толькі пры
    хадзьбе даволі прыкметна выкідваў яго ўперад. I станавілася зразумела, што нага ў яго не свая. Адначасова ён карыстаўся вялікай масіўнай кульбай, зробленай з кавалкаў скінутых рагоў капытных, нават верхняя дужка кульбы была ўдала падабрана з вілачкі іх адростка.
    Але найбольш каштоўнае і патрэбнае ў далейшым жыцці давялося спазнаць нам, калі ён вычытаў праграму курса і нам патрэбна было прайсці яшчэ так званыя практычныя заняткі па гэтай дысцыпліне ў сапраўднай паляўнічай гаспадарцы.
    Нас вывезлі тады на некалькі дзён у Белавежскую пушчу. Размясцілі нас у памяшканні тутэйшага лясніцтва. Мы адразу пасябравалі з мясцовымі працаўнікамі — паляўніцтвазнаўцамі і леснікамі, навуковымі супрацоўнікамі і егерамі, простымі рабочымі гаспадаркі і механізатарамі — усімі тымі, хто меў дачыненне да паляўнічай справы ў гэтым рэгіёне.
    Размаўляючы з імі, мы больш падрабязна даведаліся, які цікавы і шматгранны быў чалавек — Уладзімір Сяргеевіч Раманаў. Тут і раскрыліся нам яго лепшыя чалавечыя якасці.
    Першае, што нас уразіла, дык гэта яго ўвага да чалавека. Ва Уладзіміра Сяргеевіча не адчувалася начальніцкіх нотак. У яго не было грані паміж намі і ім, былымі і цяперашнімі падначаленымі, хоць аўтарытэт яго быў вельмі высокі і бясспрэчны. Вядома, калі вяртаешся ў знаёмыя мясціны, на цябе ўздзейнічае маса ўражанняў і ўспамінаў. I не дзіва, што адразу, як прыехалі, усе, хто ведаў і нават не ведаў раней Уладзіміра Сяргеевіча, а чуў пра яго, кінуліся сустракаць дарагога госця. Сабралася даволі вялікая кампанія, і працавала ўжо лясная кухня, на якой гатаваліся розныя паляўнічыя стравы.
    А пра нас, студэнтаў, усе неяк незнарок забыліся, і толькі ён не забыў. Калі яго запрасілі да стала, то ён, шчыра падзякаваўшы, напомніў, што ў памяшканні гасцініцы знаходзяцца яго студэнты, неяк асабліва і выразна выдзяляючы слова «яго», быццам хацеў падкрэсліць, што нас нельга адрываць ад яго. А потым нават не папрасіў, а хутчэй
    2 Зак.1784
    33
    загадаў, каб да нас была праяўлена ўвага і на стале зараз было тое ж, што і тут. Вячэраючы, ён слухаў прысутных, якія расказвалі пра свае радасці, клопаты і надзеі, пра планы і цяжкасці. Раманаў стараўся нгчым дапамагчы: каму добрай парадай, каму ўдала прыведзеным прыкладам, a каму і справай.
    А мы тым часам таксама з задавальненнем балявалі за сталом, бо не заўсёды студэнту даводзілася смачна і добра пад’есці.
    Потым хто адпачываў, расцягнуўшыся пасля доўгай дарогі на нядаўна перасцеленым ложку, хто сядзеў і любаваўся пушчай, хто з асалодай удыхаў свежае паветра.
    Аднапавярховы драўляны дом, які адначасова быў і памяшканнем лясніцтва, і гасцініцай, быў нашым прытулкам. Я пахадзіў гадзіны паўтары па лесе, мяне больш вабіў веснавы водар пушчы. Ад Мінска гэта было кіламетраў за трыста. Вясна сюды прыходзіць раней, пэўна, тыдні на два, парушаючы ўсе феналагічныя тэрміны: і вяртанне з выраю птушак, і распусканне лісця на бярозе, і першыя птушыныя гнёзды.
    У лесе паступова сцямнела. Я хуценька падаўся назад, каб не заблудзіцца. Пад ногі мне трапляліся вожыкі, відаць, асаблівы перыяд іх актыўнасці прыйшоўся іменна на гэты час. Іх было настолькі многа, што я вырашыў злавіць некалькі, каб раніцою пацешыць аднакурснікаў. Я злавіў два калючыя клубочкі, а потым яшчэ аднаго, прынёс вожыкаў у пакой, дзе мы спалі. Сам лёг на ложак і неўзабаве заснуў.
    Раніцою паспаць не давялося, вожыкі ажывіліся. Яны моцна фыркалі і гучна тупалі па падлозе маленькімі дужымі ножкамі.
    I спаць усім хочацца, і што робіцца ў пакоі, незразумела, але сон перамагае, і пабуджаныя падарожнікі, не зважаючы на фырканне і тупаценне, утульней ухутваюцца, нацягваюць коўдры на галовы, лянуючыся паглядзець, што там такое.
    А вожыкі ўсё тупацяць і фыркаюць. Я таксама адчуваю яшчэ стому, але цікую з-пад коўдры.
    Самы старэйшы з нашай кампаніі, Барада (гэта мянушка), Анатоль Кавалёў, апусціў сваю бараду пад ложак і пужае вожыка гучна: