• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    — Фу-фу!
    Або:
    — Фру-фру!
    Чую, як вожык яму з-пад ложка ў адказ:
    — Фур! Фур! Топ-топ-топ-тогй
    Нібы дражніцца з ім.
    Які тут сон! Няма спакою. Але і не хочацца злазіць з ложка, каб прагнаць свавольніка. А ён, Анатоль, зноўку ўхутваецца з галавою, спрабуе не звяртаць на ўсё ўвагі. Але барада перашкаджае крышку — вялікая ж вельмі, і Анатоль рукою падгортвае яе.
    Усё гэта я падрабязна расказваў сваім спадарожнікам, калі мы ішлі назад у вёску Даўбені, і з задавальненнем адчуваў, як паступова адыходзіць кудысьці ўражанне ад таго непрыемнага здарэння.
    Хто не чуў з самых розных крыніц пра Белавежскую пушчу, хто не слухаў складзеных аб ёй песень, хто не зачытваўся захапляючымі прыгодніцкімі апавяданнямі аб жыцці яе насельнікаў! Але чуць — адно, а ўбачыць сваімі вачыма — зусім іншае.
    Дык вось, у гэтых дзікіх пушчанскіх лясах у пасляваенныя гады давялося Уладзіміру Сяргеевічу наводзіць парадак, змагацца са зладзеямі, заваёўваць свой аўтарытэт кіраўніка і чалавека.
    Тады багата кралі лесу. Хто возьме для сябе, для сваёй будаўнічай патрэбы, пра гэта гаворкі не было. Але калі лес рэзалі па-варварску, знішчалі яго лепшыя запасы і прадавалі, каб нажыцца,— з гэтым ужо мірыцца Уладзімір Сяргеевіч не збіраўся. А тут завялася цэлая шайка злачынцаў, што валілі па начах лес, апрацоўвалі на сваёй падпольнай лесапілцы і заганялі ўтрая даражэй, як кажуць, здзіраючы апошнюю скуру з тых, каму ён вельмі быў патрэбны.
    Уладзімір Сяргеевіч ніяк не мог натрапіць на іх след. Вельмі ж ужо хітрая і вопытная была шайка, і дарогі добра
    ведала, і патаемныя мясціны. Ды і баяліся іх моцна жыхары пушчанскіх сядзіб.
    Але потым Раманаў неяк знайшоў іх удала замаскіраваную лесапілку. I ён рашыўся на крайняе — абліў лесапілку бензінам і спаліў.
    А яшчэ праз некалькі дзён адбылася сустрэча. На аддаленай лясной дарозе яго машыну спынілі. Ён выйшаў, агледзеўся — пяцёра з ружжамі, двое ашчэраных сабак з імі. Людзі звераватыя, няголеныя, злосныя.
    — Ну што, прыехаў да нас свае парадкі наводзіць? — высунулася ўперад шырокая квадратная постаць у сцёганай брызентавай ватоўцы.— Дык вось так: альбо ты нас пакінеш у спакоі, наш тут лес, мы гаспадары, што захочам, тое і будзем рабіць, альбо мы хутка з табою справімся! Уцяміў? — напрыканцы злосна гаркнуў Квадратны.
    — Уцяміць-то ўцяміў,—вельмі ўжо спакойна адказваў Раманаў, нават, здаецца, залішне, бо спакой гэты адразу насцярожыў «гаспадароў лесу».
    — Што ж будзе далей? — спыталі яны.
    А ён працягваў:
    — Праўда, вы не ўлічылі некаторыя абставіны.
    — Якія яшчэ абставіны? — агрызнуўся хтосьці, ён стаяў з сабакам далей за ўсіх.
    — А тое, што не кожнага чалавека можна запалохаць. I другое: перш чым мяне тут сустрэць, вы не пацікавіліся нават, хто я такі, кім быў раней і як валодаю зброяй. А робіцца гэта вось так.
    Імгненна адной рукой Раманаў перавёў з пляча карабін у баявое становішча і з узроўню жывата стрэліў двойчы.
    Сабакі дзе сядзелі, там і засталіся.
    — А карабін у мяне сямізарадны, так што кідайце стрэльбы!
    Ашаломленыя тым, што адбылося, злодзеі збянтэжана выканалі яго загад.
    Тады Раманаў, узяўшы карабін у левую руку, правай сабраў з зямлі пакіданыя стрэльбы і на вачах зладзеяў адну за другой раструшчыў аб дрэва.
    — I раю вам больш не сустракацца са мной,— рэзка закончыў ён, сеў у машыну і паехаў.
    Вось такі ён, Уладзімір Сяргеевіч. Ён і сёння жыве і яшчэ нядаўна працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце. I ён навучыў мяне многаму, як некалі навучыў Кузьміч. I ўспамінаю я Уладзіміра Сяргеевіча і Кузьміча заўсёды ў адзін час.
    Той першы вечар гасцявання Кузьміча ў нашай хаце прайшоў хутка, у цікавых размовах. Бацька сядзеў як заўсёды стрымана, час ад часу злёгку ўсміхаўся ды зноў надаваў твару сур’ёзны выраз, засяроджанасць. Заседзеліся ў той вечар доўга, і толькі запазна маці загадала:
    — Ну, пара спаць! Ноч, апоўнач даўно. He ўстанеце заўтра.
    1	яна патушыла газнічку.
    Заснулі ўсе адразу, як толькі кожны заняў навобмацак адведзенае яму звечара месца.
    * * *
    Усталі рана. Раней з'а ўсіх, вядома, маці. I калі бацька, пакарміўшы і напаіўшы скаціну і патупаўшы ў сенцах, збіваючы наліплы на валёнкі снег, хуценька зачыніў за сабою дзверы ў хату, каб не напусціць холаду, сняданак быў гатовы. Яны з лесніком знялі з галоў цёплыя зімовыя шапкі і, перахрысціўшыся на покут, дзе была абгорнутая чысценькім вышываным ручніком адзіная ў хаце ікона, прыняліся за ежу. Мы, дзеці, снедалі заўсёды пазней, бо так рана нам не было куды спяшацца. Паснедалі бацька і Кузьміч хутка і адразу падаліся кожны па сваіх справах — бацька ў вёску, да калгаснага двара, а ляснік — у лес.
    Ноччу снег не церушыў. Марозік крышачку пашчыпваў шчокі, Кузьміч з асалодай удыхаў чыстае паветра, няспешна ішоў наперад.
    Паўсюль было мноства слядоў, і свежых, і тых, што засталіся яшчэ з мінулай ночы.
    Колькі сцежак праходзяць лясныя жыхары ў пошуках ежы за доўгую зімовую ноч! А за імі цягнуцца іх сляды.
    Вунь колькі снегу на ўзлеску змаляваў маленысі драпежнік гарнастай сваімі дужымі лапкамі, а дзе яшчэ і доўгім распушаным хвастом, нібы якім памялом. He адну гадзіну правёў ён тут, вышукваючы мышэй ды лясных пацукоў.
    А вось карміліся насеннем пустазелля, што тырчыць зпад снегу, шэрыя курапаткі. Колькі з’елі, невядома, але насмецілі аж лішне. Цяпер кожны драпежнік зразумее, што яны недзе побач.
    Зрабіў ляснік яшчэ некалькі крокаў наперад і... Ну, канешне, вось яны, гуртом, з своеасаблівым трэскам узняліся ў паветра. Ляцелі павольна, нізка, перамясціліся мо крокаў на сто-дзвесце і зноў селі сярод купін.
    А вось тут і наогул ледзь бачны слядок, нібы хто тоненькі шнурочак працягнуў па снезе, потым звярнуў убок, затым зноў роўненькай стужачкай пралёг той шнурочак яшчэ некалькі крокаў і раптам знік. Гэта лясная мышка, якой надакучыла нерухома сядзець у зімовай хатцы пад зямлёю, выходзіла на хвілінку прагуляцца і зноў у цёплую норачку шмыгнула, бо так і глядзі, каб у вострыя кіпцюры не патрапіць.
    Стары ляснік набліжаўся да таго месца, дзе паклалі прынаду, але воўчых слядоў не было відаць.
    Паляны і пералескі былі густа здратаваны слядамі зайцоў: больш акуратнымі, круглымі і шырокімі, што пакідаюць буйна апушаныя лапы беляка, і доўгімі, размашыстымі, пракладзенымі русакамі. Пераважалі беляковы ўзоры, русакі больш трымаліся палёў ды невялікіх зараснікаў паблізу жылля чалавека, і толькі некаторыя іх асобіны разам з белякамі заставаліся ў вялікіх лясных масівах.
    Дзе-нідзе наслядзілі вавёркі, як спускаліся на зямлю. Часам трапляў на вочы адзінокі ланцужок слядоў куніцы, каштоўнага сваім прыгожым футрам звярка. А часам усё гэта разнастайнае сузор’е ланцужкоў, рознай велічыні і формы, пакінутых дзе лапай, дзе крыламі або дзюбай, перакрэсліваў роўны вытрыманы след лясной хітрунні лісіцы. Яна не супраць была б пажывіцца любым гаспадаром гэтых узораў.
    Сляды ж ваўкоў па-ранейшаму не траплялі на вочы лесніку. Ужо і да прынады было недалёка, і па ўсім гэтым Кузьміч адчуваў, што ваўкі яшчэ не з’явіліся ў наваколлі. Але здагадкі здагадкамі, а справа справай, і ён упарта ішоў далей.
    Зноўку мудрагелістае перапляценне заечых сцежак. Зноў роўненькі след лісіцы. А вось тут дзікі спраўлялі свой зімовы баль. Вунь колькі зямлі перакапалі! Што і казаць, нялёгка дзікам зімою рыць зямлю, але нічога, спраўляюцца. Відаць добра, як здабывалі з-пад снегу жалуды і арэхі, як з зямлі нават сакавітыя карэнні выкопвалі.
    А вось мурашніка, вядома, шкада. I яго не абышлі вепрукі — разбурылі, дастаючы смачную закуску з белых мурашкавых лічынак. Вельмі ж карысныя мурашкі, амаль ад усіх шкоднікаў лес ахоўваюць, як жа іх не шкадаваць? Але што зробіш? Голад не цётка, дзікам таксама нечым харчавацца патрэбна. Ды і адрамантуюць сваю хату працавітыя мурашкі. Хай толькі першае цяпло прыгрэе — у лічаныя дні зробяць яны рэстаўрацыю, пасля і не пазнаеш, нібы так і было.
    Тым не менш прысутнасць дзікоў насцярожыла Кузьміча. Яны ж не горш за ваўкоў падкія на здыхляціну.
    Так, разглядваючы на шляху ўсё навокал і разважаючы аб усім, што бачыў, стары ляснік неўзабаве наблізіўся да прынады. Спыніўся, уважліва агледзеў снег. Вакол нічога, ні следу, ні іншых прыкмет, якія сведчылі б, што прыходзілі сюды ваўкі. Прыцярушаная снегам туша па-ранейшаму ляжала некранутая.
    Абышоўшы вакол гэтага месца, стары накіраваўся назад. Праз колькі крокаў звярнуў крыху ўбок, падаўся з лесу трохі іншым шляхам, каб пераканацца, ёсць ваўкі ў акрузе або няма. Ішоў нетаропка.
    Ужо выходзячы на ўскрай поля, Кузьміч заўважыў у лесе некалькі касуль. Яны стаялі воддаль, прытаіўшыся паміж высокага хвойніку, і палахліва паглядалі ў яго бок.
    Кузьміч вельмі любіў гэтых жывёлін. Прыгледзеўся больш уважліва. Было іх пяць асобін, невялічкі табунок, якімі звычайна і трымаюцца ўзімку гэтыя зграбныя і стат-
    ныя жывёлы нашых лясоў, сапраўдная акраса нашага ландшафту. Рыжанькія, асабліва на шыі і тулаве, ніжняя частка цела больш светлая. Наогул крыху больш шэрыя, чым улетку, і вялікая светла,і аблямоўка замест хваста, які амаль адсутнічае (паляўнічыя яе называюць «люстэркам»), стала цяпер зусім белая.
    Пяшчотныя пысачкі касуляў прынюхваліся, паварочваліся то ў яго бок, то назад. Прыгожыя невялічкія галоўкі з доўгімі рухомымі вушамі і вялікімі даверлівымі вачыма цудоўна дапаўняліся тонкімі гнуткімі шыямі і акуратнымі стройнымі ножкамі. Корміцца касуля травою і маладымі парасткамі дрэў. Яна паядае канюшыну, гарошак, асаку, вясной і восенню наведвае азімыя пасевы. У перыяд паспявання аўса ахвотна паядае яго мяцёлкі. Зімою касуля здабывае корм з-пад снегу, разграбаючы яго капытамі. Ta­ra пераважна чарніцы і брусніцы, верас, парасткі маладога кустоўя.
    Людзі беражліва адносяцца да касуль, колькасць якіх за апошнія гады прыкметна знізілася. Рашаючую ролю ў жыцці касулі займаюць два моманты — дастатак корму і наяўнасць ворагаў-драпежнікаў. Сама па сабе касуля практычна бездапаможная. Яна можа толькі ратавацца, ўцякаючы, ці схавацца ў лясным гушчары. Але ад такіх спрытных і моцных драпежнікаў, як воўк і рысь, гэта ненадзейная ахова, і выратавання, як правіла, не бывае. У зімовы час яна грузне ў глыбокім снезе, аб яго жорсткую скарынку да крыві разразае ногі. Толькі чалавек у такі час можа дапамагаць касулі. I Кузьміч рабіў касулям кожную зіму падкормачныя пляцоўкі, выстаўляў стажкі і снопікі сена, галінкавыя венікі, якія нарыхтоўваў загадзя.