• Часопісы
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Драбнюткая малышня трымалася паблізу бацькоў. Гадавалыя і двухгадовыя самы вялі самастойнае жыццё, толькі час ад часу наведваючыся ў сваю сям’ю. Самы ж больш сталага ўзросту назаўсёды пакінулі былыя сем’і, a многія ўжо збіраліся абзавесціся сваімі.
    Восенню нашага соміка было ўжо не пазнаць. Важыў ён каля кілаграма і ўжо нічым не адрозніваўся ад дарослых самоў. Цела яго яшчэ болей сплюснулася, павялічыліся плаўнікі. Вельмі рознілася афарбоўка верхняй і ніжняй ча-
    стак цела. Яго спіна яшчэ больш пацямнела, набыла характэрны буры адліў, часам з лёгкім чаргаваннем цёмных, зусім чорных участкаў і больш светлых, няправільнай формы палос і плямаў. Толыа бакі заставаліся больш светлымі, з прымешваннем зялёных і нават блакітных фарбаў, надаючы рыбіне дадатковую загадкавасць. Бакавыя чырванаватыя вусікі на верхняй скроні прыкметна падоўжыліся і ператварыліся ў доўгія адросткі. Цяпер незвычайнасць яго выгляду надавалі яшчэ і дзве пары больш кароткіх, таксама чэрвепадобных адросткаў на ніжняй скроні.
    Так што хоць памерамі сомік яшчэ ўступаў мноству вялікіх самоў, тым не менш ён ужо меў выгляд дарослых сваіх родзічаў і не без падстаў ганарыўся гэтым. Такім ён і залёг на сваю другую зімоўку. Гэтак жа, як і мінулы раз, без асаблівых прыгод перачакаў, зарыўшыся ў іле, зімовы час і гэтак жа, як і мінулай вясною, прачнуўся, калі адчуў прыліў свежай талай і дажджавой вады, і ў чарговы раз перайшоў да актыўнага жыцця.
    Цяпер сомік ужо не спрабаваў шукаць месца ў бацькавай кампаніі, як летась, бо ведаў, што ў таго цяпер зусім іншыя клопаты, і адправіўся ў самастойнае вясновае падарожжа адзін.
    Каля яго даверліва праплывалі іншыя самы, яму ўступалі дарогу касякі плотак, карасёў і нават галаўнёў. Па ўсім адчувалася, што соміка пабойваліся, а калі і не пабойваліся, то адносіліся да яго з павагай.
    Корму хапала, і не трэба было чакаць у засідках ды паляваць з засады. Вясновы разліў прынёс з поймы мноства загінуўшай рыбы, жабаў і нават наземных паўзуноў. A сомік зусім не грэбаваў гэткай ежай, ён, быццам санітар, ачышчаў раку.
    Неяк сомік з прагнасцю накінуўся на мёртвага карася, не звярнуўшы ўвагі на ледзь прыкметную нітачку, што цягнулася ад яго кудысьці наверх. Нейкая водарасць ці яшчэ што; хіба гэта яму перашкода — дробязь адна.
    Куснуў вострымі зубкамі карася, але з таго толькі луска паляцела. Церануў яшчэ. Потым заглынуў карасіка крыху глыбей і мацней сціснуў сківіцы. I тут соміка нечакана
    працяў боль, ён спалохана адчуў, што за верхнюю губу зачапілася нешта цвёрдае і вострае. Сомік рашуча страпянуўся, але ў губе кальнула яшчэ мацней. Сомік вельмі напалохаўся, ён кідаўся ў розныя бакі, спрабуючы вызваліцца ад небяспечнага прадмета. Моцны загнуты металічны кручок прапароў навылет яго верхнюю губу.
    У наступны момант кручок пацягнуў соміка ўверх. Сомік упарта супраціўляўся, ірваўся назад, толькі ўсё было дарэмна. Нітка нацягвалася ўсё мацней і мацней. Вакол соміка замітусіліся яго знаёмыя, але яны нічым не маглі дапамагчы.
    Звычайна старыя самы вучаць малечу, як зберагчыся, каб не трапіць на падманку рыбакоў, а калі ўжо папаўся, то якім чынам выратавацца з бяды. Але гэтая рачная бухта знаходзілася ў такім глухім пушчанскім лесе, што рыбу ў гэтых мясцінах ніхто не турбаваў. А адсутнасць небяспекі, як вядома, вядзе да страты асцярожнасці. Так яно і здарылася... He чакаючы небяспекі, старыя самы забыліся і на неабходнасць адпаведнай навукі для самятаў. А тут выпадкова на патаемную рачную бухту натрапілі турысты і закінулі свае рыбацкія прылады ў зацішную завадзь.
    У наступную хвіліну нітка (а гэта была тонкая японская лёска) яшчэ мацней напружылася, здаецца, нават зазвінела ў вясновай вадзе. Пры новым рыўку сомік апынуўся ля самага берага. Цяпер усё цела пранізваў востры боль. Me сомік, здаецца, не адчуваў яго. Знікалі самыя апошнія надзеі. Hi ўчапіцца няма за што, ні чакаць нейкага паратунку...
    Ой, як не хапала соміку бацькавай навукі! Калі б ён ведаў яе, то здолеў бы сарвацца з кручка, збіўшы ўдарам хваста сябе самога, як тую насадку з кручка. Хоць паранены, але выбраўся б... Але ж каго цяпер вінаваціць у сваёй заўчаснай пагібелі?
    Сомік усё ж паспрабаваў працівіцца: ён крута выгнуў свой шырокі хвост і быццам урос у пясчанае дно.
    Чалавек не збіраўся болей гуляць з рыбінай у хованкі. Рыбак рашуча пацягнуў лёску да сябе, каб скончыць непатрэбнае спаборніцтва.
    Лёска аж затрымцела стальной струной. Яна працягнула соміка па грунце, але ў апошні момант сомікава губа не вытрымала, і кручок разам з лёскай узвіўся ў паветры.
    Сомік як мага хутчэй адскочыў ад берага і сігануў у выратавальную глыбіню.
    Перапалоханы да паўсмерці, ён забіўся пад вялікі корч і заціх. Балюча пякла глыбока парваная губа. Пякла і скура па ўсёй ніжняй палове цела, моцна падрапаная ў час валтузні аб вымытую гальку і шурпаты прыбярэжны жвір.
    3 раны вадою вымывалася кроў. Расплываючыся, яна ўтварала перад вачыма суцэльнае бура-чырвонае воблака. Страх па-ранейшаму не праходзіў, усё цела сціскалі непрыемныя дрыжыкі. Але страх гэты быў усё ж іншы, непараўнальны з тым, які давялося перажыць соміку. I цяпер трэба было супакоіцца ды сабрацца з сіламі. Жывы ўсё ж застаўся, і за тое дзякуй богу. A то мог бы ўжо пайсці на юшку турыстам.
    Ды перапуду таго хапіла ўсё ж надоўга. Быццам і небяспека даўно прайшла, і побач спакойна плавалі суродзічы, ды і сам сомік разумеў, што цяпер яму нічога не пагражае, а ўсё ж нейкая ўнутраная сіла ўтрымлівала яго ў сховішчы. Ад кожнага гуку сомік уздрыгваў, нешта чужое і нядобрае само сабою адчувалася ў ім, і сомік не вылазіў з ямкі, асцерагаючыся новага страхоцця.
    Больш сутак прасядзеў сомік пад карчом, не рызыкуючы высунуцца. I толькі калі прайшоў яшчэ адзін дзень і надышоў вечар, сомік рызыкнуў выплысці на шырокую ваду і адчуў сябе больш смела.
    Губа даўно перастала крываточыць, рана паступова заплыла густым падскураным тлушчам. I боль быццам ужо асабліва не адчуваўся. Да таго ж моцна хацелася есці.
    Сомік плаваў насцярожана, пільна ўглядаючыся ў наваколле і ўважліва прыслухоўваючыся да ўсіх гукаў. На краі ямы яму пашчасціла знайсці некалькі ракаў. Потым ён абсмактаў парасткі зялёных водарасцей. 3 іх сомік саскрабаў маленькіх вадзяных малюскаў — голых апетытных слізнячкоў і ракавінных малюскаў.
    ...3 надыходам новай вясны соміку споўнілася тры гады. Цяпер гэта быў ужо сапраўдны волат, без малога аршын у росце і вагой мо два з паловай кілаграмы. Усё гэта, вядома, не без падстаў, надазала маладому сому ўпэўненасць.
    Калі вада ў рэчцы як след прагрэлася і наблізіўся перыяд нерасту, разам з іншымі самамі-самцамі да месца будучых нерасцілішчаў паплыў і знаёмы нам малады, упэўнены ў сваёй сіле сом. Яму таксама хацелася знайсці сабе сяброўку, каб разам з ёю правесці вясновы час. Ён накіраваўся да найбольш прыгожай, на яго погляд, самкі. Але варта было маладому сому наблізіцца да незнаёмай, як у яго на дарозе з’явіўся дужы сом. Малады сом быў не з баязліўцаў. Ён не надта спалохаўся і вырашыў пастаяць за сябе. Тым больш адступаць нават сорамна — як будзеш выглядаць пасля гэтага ў вачах «прыгажуні»? I сомік, трохі паразважаўшы, рушыў наперад. У яго быў суровы выгляд: растапырыў вусы, некалькі разоў пакруціў шырокай пляскатай галавою.
    Як толькі наш сомік параўняўся з праціўнікам, ён нечакана для сябе атрымаў моцны ўдар па спіне шырачэнным хвастом. Але ён не думаў адступаць...
    Яны стаялі насупраць — вочы ў вочы. 3 шырачэнных пашчаў то выпускалася, то ўцягвалася ўспененая вада. Яны нечага чакалі, мабыць, ацэньвалі сілы саперніка перад атакай. I кожны ў сваю чаргу рыхтаваўся да рашучага нападу, што забяспечыць поспех.
    Першым у атаку пайшоў малады. Нявытрыманы і гарачы, ён спрытна нырнуў уніз і, набраўшы, наколькі паспеў, хуткасць, з сілай ударыў праціўніка знізу ў жывот, спрабуючы нечаканым манеўрам вывесці з раўнавагі і адпіхнуць свайго саперніка як мага далей ад ямкі, дзе намячалася месца для «гнязда».
    Праціўнік момант удару, здаецца, прагледзеў. Ён перакуліўся дагары жыватом, вывернуўся на паверхню і нават разгублена запляскаў плаўнікамі па верхаводдзі. Акрылены паспяховай першай атакай, сомік пайшоў у новую. Ён узбуджана біў старэйшага сома па галаве, не даючы яму апамятацца.
    Але нечакана старэйшы сом рэзка страпянуўся і перайшоў у контратаку. Ён быццам апрытомнеў і вырашыў усё ж такі пастаяць за сябе. Высока ўзвіўся ў паветры яго доўгі шырокі хвост, і ашаламляльны ўдар працяў болем маладога сома.
    Малады сом раптоўна здранцвеў. Ніколі яшчэ не даводзілася яму адчуць такі ўдар. Незразумелая млявасць расцякалася па ўсім целе. Паўпрытомнага соміка цячэнне знесла далёка ўніз па рацэ. Так сумна закончылася гэтая нечаканая сустрэча.
    Трохі ачуняўшы, наш малады сомік часу дарэмна губляць не стаў і зноў падаўся на пошукі свайго шчасця. Ён паплыў уверх па цячэнні, мінаючы на сваім шляху сомавы абжытыя паселішчы. 3 асаблівай асцярожнасцю ціхенька праплыў міма месца свайго нядаўняга няўдалага паядынку.
    Рэчка станавілася зусім мелкай, віхляла вузенькай стужкай сярод дрэў і пагоркаў, у некаторых месцах станавілася зусім плытка, так што нават буйныя каменьчыкі не закрываліся вадою. Толькі з аднаго боку, дзе бераг быў даволі высокі, абрывісты і круты, вытрымлівалася дастатковая глыбіня, па якой, як па марскім фарватэры гружаны карабель, рухаўся малады няўдачлівы сом.
    I раптам зусім нечакана сомік убачыў прама перад сабою маладзенькую саміху... I ён паплыў насустрач. Вочы адразу загарэліся, наліліся вільготнай цеплынёй, усё цела страпянулася, ярчэй заблішчала спіна, і бардовымі дробнымі плямамі засвяціўся бялявы жывот. Узрушаны сом нерашуча наблізіўся і павольна паплыў вакол новай «паненкі», нібы запрашаючы яе да сумеснага танца. Саміха прыняла прапанову. А потым яны адправіліся на пошукі мясціны для гнязда.
    Праплылі ўверх па цячэнні даволі далёка. А месца ўсё не знаходзілі. Праўда, месц тых было больш чым дастаткова, але ўсе яны былі ўжо занятыя. I трэба было вытрымліваць пэўную дыстанцыю, бо самы раўніва ахоўваюць не толькі сваё гняздо, але і вялікі ўчастак тэрыторыі вакол яго.
    Толькі на ціхім участку ракі новай парачцы ўдалося знайсці «неабжытую» тэрыторыю. Праўда, грунт гэтых