• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды з жыцця прыроды Adventures from the life of nature Вячаслаў Грамыка

    Прыгоды з жыцця прыроды

    Adventures from the life of nature
    Вячаслаў Грамыка
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 263с.
    Мінск 2003
    105.27 МБ
    Сомік навучыўся хутка плаваць. Гэтаму вельмі спрыяў мяккі, але моцны плаўнік, які адрастаў знізу амаль з паловы цела. Закруціць сваю хваставую частку сомік кручком, зрыхтуецца да штуршка ды як выпрастае рэзка хвост з плаўніком — кідок атрымліваецца выключны. Цяпер ён ужо не той пасіўны зборшчык чарвячкоў ці бацькавай здабычы, не, ён ужо сапраўдны паляўнічы, пагроза ўсіх малявак, галавасцікаў і самых вялікіх насякомых. А якія ж яны смачныя і апетытныя!..
    Сомік часу дарэмна не губляў. Толькі ў самую спякоту адлежваўся на дне.
    Сомік разлічваў свае рухі, нават ішоў на пэўныя хітрыкі. Часам ён затойваўся дзе-небудзь паблізу ад берага, побач з карчом ці каменем, і хвілінамі падсцерагаў сваю ахвяру. Гэтаму спрыяла і змяненне яго цела, якое ўжо рэзка адрознівалася ад звыклай формы рыб. Яно разрасталася ўпоперак, стала шырокім і сплюснутым. I калі сомік залягаў на
    дно, ён станавіўся амаль нябачным для сапернікаў і ахвяры. Тым больш што і колер верхняй часткі цела нагадваў грунт — скура пацямнела, абслюзгла. Калі таго патрабавалі абставіны, сомік зарываўся ў пясок альбо донны іл. Зрабіць гэта проста — трэба толькі ўлегчыся на дно і крышку паварушыць целам, якое само патанае ў мяккім грунце. А калі яшчэ баўтануць доўгім хвастом, тады можна прысыпаць сябе пяском і зверху. Толькі галаву крыху ўзнімі і назірай за ўсім, што адбываецца навокал.
    Час бег хутка. Летняя духата ўступіла месца прыемнай жнівеньскай пары. Потым рыбы пачалі адчуваць сапраўдны холад. Самы палічылі за лепшае, як і ва ўсе папярэднія гады, перачакаць халады на самым дне. Яны забіраліся ў глыбокія ямы пад гліністымі крутымі берагамі, дзе можна было менш асцерагацца зімовых візіцёраў-рыбакоў. Залягалі на дно і ўпарта выкопвалі глыбокія лажбіны, з галавою зарываючыся ў пясок. Некаторыя самы баразнілі ў дне цэлыя траншэі больш чым на метр глыбінёю і ўжо пасля, выбраўшы найбольш зручнае месца, пагружаліся ў маркотны зімовы сон. Побач капалі ямкі іншыя самы і таксама залягалі на «зімовыя канікулы».
    Пазней, калі стала яшчэ больш холадна, у іле, што прыкрываў самоў, знайшлі свой зімовы прытулак і іншыя рыбы: карасі, печкуры, ліні, сазаны.
    Маладыя самы гэтага года (а выраслі яны да восені ўжо на добрых паўкілаграма) спалі не вельмі моцна, час ад часу прачыналіся, але вылазіць з лежбішча ды пераходзіць да актыўнага палявання асцерагаліся. Яны бралі прыклад са старэйшых. А вось старыя спалі вельмі моцна. У гэтым сомік пераканаўся, калі аднойчы старога сома, які спаў паблізу ад невысокага берага, выпадкова падчапілі багром сяляне, што заганялі пад лёд на зімовае захаванне бочкі з агуркамі. Сомік і сам у гэты час драмаў, але ўмомант прачнуўся, разбуджаны нечаканым моцным усплёскам. Старэйшы ж сом знаходзіўся ў настолькі глыбокай зімовай дрымоце, што, пачуўшы дармавую здабычу, людзі без цяжкасці цягнулі яго ўверх, плануючы выцягнуць пасля праз выдзеўбаную лунку на бераг.
    Сомік у роспачы мітусіўся вакол бездапаможнага старэйшага суродзіча і знемагаў ад жалю. А нейкі жорсткі чалавек ужо прапіхнуў у лунку ражковыя вілы, нацэльваючыся накалоць бездапаможнуіс рыбіну, каб без цяжкасці вывалачы пасля на лёд.
    Але тут сомік раптам здагадаўся, што зрабіць. Ён набраў як мага болыпую хуткасць і з разгону ўдарыў губамі вялікаму сому прама ў вока. У іншы раз, відаць, здорава дасталося б яму за гэткае штукарства. А тут і сапраўды пайшло на карысць. Стары сом ад рэзкага вострага болю імгненна прачнуўся і ці то свядома, ці то проста знянацку рэзка страпянуўся ўсім целам, без асаблівай цяжкасці сарваўся з багра, што заціскаў яго хваставую частку, не прапароўшы глыбока тоўстую слізкую скуру. Ён даў нырца далей на глыбіню. Праўда, на яго целе засталася папярэчная рваная ранка на баку, але гэта нічога: пад скураным слоем тлушчу павінна хутка загаіцца.
    Астатні перыяд зімоўкі, на шчасце, абышоўся без непрыемных прыгод. Холад зверху мог яшчэ доўга трымацца, на дне ж была магчымасць дастаткова надзейна пазбегнуць яго, і сомік бестурботна драмаў. Адкрые адно вока — ці не змянілася што навокал? He, усё як раней. I зноўку дрэмле сабе ў мяккім прыдонным глеі. Усяму свой час — і адляжацца ды адпачыць як след патрэбна.
    I прыйшла вясна
    ...Вясна ўступіла ў свае правы нечакана. Неяк раптоўна пацяплела, і глыбокі снег пачаў раставаць літаральна на вачах, весела вітаючы гучным булькатаннем чарговае абуджэнне прыроды ад глыбокага зімовага сну.
    Лёд на рацэ ўзняўся, узгорбіўся на самай сярэдзіне, стрымліваючы магутныя паводкавыя воды, але ўрэшце не вытрымаў упартага іх націску, трэснуў у адным, другім месцы, быццам незадаволена і, трацячы сілы, марудна пачаў расколвацца на вялікія крыгі.
    Адчуўшы свежасць і цеплыню вясновай талай вады, абудзіліся ад глыбокага зімовага сну і самы. Большасць
    рыб падняліся з ціхіх глыбінь. Замітусіліся плоткі ды сяляўкі, пачаў паляваць шчупак, паплылі да месцаў нерасту карасі — залатыя і сярэбраныя.
    На імклівых неглыбокіх перакатах вымётваюць ікру галаўні. Тут кожны прыбягае да сваіх хітрыкаў. Галавень адкладвае сваю ікру порцыямі. I пакуль выклюнуцца лічынкі з адной порцыі ікры, можна паклапаціцца пра маленькіх гадаванцаў. I ад ворагаў трэба ўратаваць, і навучыць жыццёвым прамудрасцям. З’явілася патомства і ў харыуса. Самка яго нерасціцца ранняй вясной, часам нават у канцы зімы, адкладваючы вялікую колькасць ікры. Але ікра ў вадзе нічым не замацавана, яна выносіцца хвалямі да краю разліву і гіне, мноства ікры знішчаюць водныя драпежнікі, асабліва акуні, яршы ды лічынкі стракоз. Таму і даводзіцца рыбам адкладваць ікру з запасам, каб забяспечыць узнаўленне патомства. Пры большай колькасці болей шанцаў на тое, што хоць нейкая частка моладзі выжыве — кожны прыстасоўваецца як можа ў барацьбе за існаванне.
    Самы ж пакуль што з нерастам, як відаць, не спяшаліся. У зімовую спячку яны залеглі раней за іншых рыб і ад доўгага посту адчувальна аслабелі. Таму цяпер перш-наперш трэба набраць сілы. Тут сом ледзьве плаўнікамі пагойдвае, а калі яшчэ дзеткі з’явяцца? Што тады? I самы пачалі актыўна харчавацца. Спачатку жывіліся ўсім, што траплялася, у асноўным аслабелымі і загінуўшымі рыбкамі. А калі крыху падужэлі і адчулі сябе больш упэўнена, пачалі паднімацца ўверх па цячэнні, заплываць у неглыбокія ямы і затоны, асвойваючы шырокі разліў — плаваць, радавацца цяплу, а галоўнае — карміцца як мага болей і лепш. Між часам абуджэння і пачаткам нерасту павінен быў прайсці яшчэ амаль што месяц.
    У большасці выпадкаў дарослыя самы практыкуюць паляванне з засады. Уладкаваўшыся дзе-небудзь пад абрывістым берагам, сом замірае на месцы і чакае, пакуль рыбы самі падплывуць бліжэй. Тады сом стрымгалоў урываўся ў чародку, што праплывала міма яго, і з хуткасцю маланкі хапаў рыбіну. А калі ахвяра аказвалася дастаткова дужай, сом, рэзка развярнуўшыся, наносіў моцны ўдар па ёй
    сваім плаўніком і аглушаў рыбіну, пасля чаго яна ўжо станавілася для яго зусім лёгкай здабычай.
    На дробную здабычу самы палявалі інакш. Яны выходзілі на мель і станавіліся дзе-небудзь каля берага, дзе шнырыла мноства малькоў і дробных часцікавых рыб. Сом ляжаў нерухома, прыраскрыўшы сваю шырокую пашчу, цярпліва назіраў, як на мелкаводдзі гулялі ёршыкі, плоткі і ўклейкі. I калі тыя падплывалі даволі блізка, сом са свістам уцягваў у сябе вялікую колькасць вады, захопліваючы сваім вірам шмат рыбак.
    Маладыя самы пакуль што трымаліся паблізу ад дарослых, пераймаючы ў іх вопыт складанага самастойнага жыцця. Але калі настаў час нерасту, дарослыя самы адразу сталі агрэсіўнымі і не падпускалі ўжо маладняк да сябе, балюча біліся хвастамі, а іншы раз нават пускалі ў справу вострыя зубы.
    Нашаму соміку таксама дасталася ад бацькі. Ён нават моцна пакрыўдзіўся і палічыў за лепшае трымацца ад вялікага сома цяпер падалей. Ён самастойна карміўся і здалёк назіраў за паводзінамі свайго бацькі, спрабуючы зразумець прычыну яго раптоўнай суровасці.
    3 кожным днём усё больш небяспечнымі станавіліся дарослыя самы. Яны былі настолькі злымі і раз’юшанымі, што, здаецца, не адчувалі ўжо ніякай розніцы ў сваіх паводзінах: ці гэта чужая рыба, ці гэта блізкі родзіч.
    Але іх можна было зразумець. Надыходзіў час, калі ўслед за іншымі рыбамі самы павінны былі паклапаціцца аб сваёй будучыні, даць як мага болей патомства, якое далёка не ўсё выжыве ў суровых умовах жорсткай барацьбы за існаванне ў дзікай прыродзе.
    Вада добра прагрэлася, яе тэмпература цяпер спрыяла нерасту. Самкі апусціліся на дно ямак, выкапаных сумесна з самцамі, яшчэ раз чысцілі пляцоўкі дна, а потым на іх разроўненай паверхні выклалі мноства ікрынак. На гэтым іх мацярынскія клопаты пакуль што скончыліся, а ахову будучага патомства ўзялі на сябе самы-бацькі. Доўгія тры дні і тры ночы яны ахоўвалі ікру не толькі ад драпежнікаў
    — акуня, ярша, стронгі,— але і засцерагалі ікру ад вымывання вадою.
    Хутка ікрынкі пачалі варушыцца, паварочвацца. А пасля зусім гэтак жа, як куранл з яечка, з іх адно за адным пачалі вылуплівацца маленькія жывыя істоты, не што іншае, як маладыя сомікі.
    Паводзіны дарослых самоў пасля з’яўлення маленькіх сомікаў сталі мяняцца. У іх паступова знікла іх незразумелая агрэсіўнасць. Тут ужо і сомік змог вярнуцца ў сваю сям’ю, якая пасля нерасту вярнулася на ранейшае месцажыхарства.
    Услед за сомам рушылі маленькія сомікі. Да іх паступова далучаліся гадавалыя самы з той жа сям’і і самы-другагодкі — уся шматлікая сям’я зноў аб’ядноўвалася пад надзейнай бацькавай апекай. Зноў можна было гуртам пляскацца, адпачываць, зноў пляскацца, паляваць разам ці паасобку.
    Праз некалькі дзён паплылі ўніз па цячэнні шматлікія сомавы касякі. Аднераставаўшы ў вярхоўі ракі і вывеўшы тут патомства, яны разам з маляўкамі імкнуліся да доўгачаканага мора — сваёй сапраўднай стыхіі.
    На шляхах міграцыі сому патрабавалася шмат ежы. Таму карэнным жыхарам вадаёмаў даводзілася злёгку падцягнуць жываты. Часовыя прышэльцы паводзілі сябе стрымана. Што зробіш — з гаспадарамі спрачацца нельга. У моры адчуваеш сябе больш упэўнена, амаль як у сваім доме, а тут цябе ўжо за гаспадара не лічаць.
    Перыяд гэты, праўда, заняў няшмат часу. Сом знік гэтак жа раптоўна, як і з’явіўся, і абарыгены ўздыхнулі з палёгкай.