Прыгоды з жыцця прыроды
Adventures from the life of nature
Вячаслаў Грамыка
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Беларусь
Памер: 263с.
Мінск 2003
Усё выслухаўшы, дзед доўга сядзеў задуменны. 3 якога боку падступіцца, у чым знайсці выйсце?
Падумаў, што ў вёсцы і на хутарах людзі з надзеяй чакаюць яго дапамогі.
Адну задуму дзед усё-такі ў рэшце рэшт займеў. I вырашыў Кузьміч паспрабаваць сыграць на празмернай воўчай нахабнасці.
А калі ўжо думка ў яго выспела, то тады ён не марудзіў. Мужчын Кузьміч адправіў назад і наказаў назаўтра раніцай зноў прыехаць да яго. I выехаць, галоўнае, як Mara раней.
Мужчыны нічога не зразумелі, думаючы, навошта перціся ў гэткую далячынь, каб, і паспаць не паспеўшы, зноў варочацца назад.
Але дзед настойваў на сваім. Забраў у аднаго з паляўнічых ружжо і сказаў, што пакуль што яно застанецца тут. Той ужо і наогул вылупіў вочы ад здзіўлення.
А дзед працягваў ва ўласцівым яму загадным тоне. Яшчэ раз напомніў, каб выехалі як мага раней і лепей за ўсё прыехалі заўтра ўдвух. I без стрэльбаў былі. А размаўляць па дарозе ды смяяцца як можна мацней загадаў. I зусім было незразумела, для чаго ўсё гэта яму было патрэбна.
Мужчыны паехалі. I, як было загадана, назаўтра баяліся спазніцца. А дзед Кузьміч быццам нікуды не збіраўся. Спакойна і разважліва хадзіў па двары.
— Ці не забыўся часам ён аб усім? — разгубіліся мужчыны.
Убачыўшы на іх тварах збянтэжанасць, Кузьміч сказаў:
— Куды спяшаецеся? Распранайцеся, адпачывайце. Зараз бульбы адварым.
Мужчыны здзівіліся, нават бацька, які разумеў Кузьмічовы жарты, непаразумела лыпаў вачыма. Далей ён цярпець не мог, запытаў, калі дзед збіраецца ісці на ваўка ці наогул не думае гэта рабіць.
— Э, гэта толькі вечарам! — адмахнуўся Кузьміч,— А пакуль хадзем у хату, ды не бярыце да галавы.
Мужчыны не разумелі, чаму Кузьміч выклікаў іх так рана. Калі справу рабіць вечарам, то і прыехаць трэба было пад вечар, ну, можа, пасля абеду, навошта час дарэмна марнаваць. Але пярэчыць не сталі. Можа, і сапраўды так трэба.
Кузьміч пачаў збірацца, як пачало шарэць. Зборы часу многа не занялі б, не гэтулькі многа было работы. Але збіраўся стары вельмі паважна. Кузьміч старанна анісавым маслам намазаў абедзве стрэльбы, сваю і бацькавага таварыша Сцяпана, каб перабіць у іх пах жалеза. Сам перамацаў і ўладкаваў сані на фурманцы, на якой прыехалі па яго, падаслаў крыху сена, прынесенага з хлява.
Па-ранейшаму паводзіў ён сябе незразумела. Прынёс чамусьці палатняны мяшок, напхаў у яго пук перавязанага шпагатам сена. Паклаў на сані. Потым выцягнуў з-пад паветкі моцную вяроўку і чамусьці прывязаў ёю мяшок да саней. Згубіць яго баяўся, ці што? Але ж навошта тады навязваць яго на такую даўжыню — вяроўка была метраў дваццаць пяць — трыццаць. Хіба за возам яе цягнуць сабраўся? Хто яго ведае. Але пакуль што склаў усё на санях.
Калі вечар пачаў пераходзіць ужо ў ноч, сказаў:
— Самая пара. Збірайся, Сцяпан. Ты малады і дужэйшы, з табой і паедзем. Апранайся ды сядай за фурмана. A я — зараз.
I зноў чагосьці пабег у хлеў.
Адтуль вярнуўся з яшчэ адным мяшком. У ім нешта варушылася і рохкала. Парасё. Бацька і Сцяпан, якія паспелі прывыкнуць за дзень да незразумелых паводзін Кузьміча, ужо не здзіўляліся, ні аб чым не пыталі яго. Гэты мяшок дзед надзейна замацаваў у перадку воза, прывязаўшы да білца. Падапхаў пад мяшок сена, каб парасяці было мякчэй. Сказаў:
— Ну, Юзя, заставайся за гаспадара. А мы паедзем, паспрабуем шчасця. Чакай пад раніцу.
Сцяпан крануў лейцы. Паехалі. Бацька застаўся.
Спаць у доме Кузьмі'іа ён не збіраўся. Тое, што яму прыйшлося застацца тут, было для яго нечаканым. Ды і не мог заснуць ён у гэтую ноч. Толькі апрануты прылёг на рассцелены ложак і праляжаў да раніцы, нават не заплюшчыўшы вочы.
Але раніцай фурманка не вярнулася. He вярнулася і апоўдні...
А ноччу, аказваецца, адбылося вось што. Паляўнічыя без прыгод праехалі лес і ўз’ехалі на палі, якія падступалі да лесу, у тыя мясціны, дзе апошнімі днямі больш за ўсё разбойнічаў Клыпаногі. Разлікі дзеда збыліся.
Калі яшчэ раніцай бацька са Сцяпанам ехалі да Кузьміча, воўк заўважыў іх і доўга суправаджаў уздоўж дарогі, хоць яны яго не бачылі за шчыльнай сцяною дрэў. У чуйнай, не напоўненай яшчэ староннімі гукамі ранішняй цішыні да мацёрага выразна даносіліся галасы двух чалавек. Ад іх пахла потам і тытунём, раздражняльнай казытлівасцю авечых кажухоў і цыбуляй. Паху зброі ці жалеза выразна пачуць не мог. Толькі невыразны зусім адбітак скураной збруі і падцёртых цугляў з цяжкасцю ўлоўліваў у паветры яго нюх. Але яго было лёгка адрозніць ад больш небяспечных пахаў.
Воўк зразумеў, калі людзі бяззбройныя і здарыцца, што вяртацца дадому будуць позна, то можна было паспрабаваць і напасці на іх. Калі ўжо зусім сцямнела, Клыпаногі выбраўся з лесу і полем накіраваўся ў бок самых далёкіх хутароў, на якія ўжо з тыдзень не наведваўся. Ноч стаяла ціхая і марозная. Высока ў небе срэбным ражком зіхацеў адзінокі месяц, і ў наваколлі было не вельмі цёмна, нават абрысы хацін ды саламяныя стрэхі невялікіх хлевушкоў праглядваліся ўдалечыні.
Фурманка выехала з лесу амаль нячутна. Там, дзе лес канчаўся і распачыналася шырокае неабсяжнае поле, дзед на момант стрымаў каня. Сцяпана перасадзіў бліжэй уперад, а сам прымайстраваўся пасярэдзіне воза. Каб адразу
парушыць начную цішыню і прыцягнуць увагу драпежніка, які, магчыма, знаходзіцца недзе далёка, Кузьміч тройчы пракрычаў, як заяц, які трапіў у пастку.
А рабіў гэта стары кж. Прыкдаўшы да сціснутых вуснаў пазногаць вялікага пальца, адным парывам удыхаў у сябе паветра. Атрымліваўся гук настолькі падобны да таго, якім крычыць у небяспецы заяц, што ніякага фальшу і ўлавіць нельга было. Звычайна ваўкі кідаюцца на гэткі покліч. Хвілін дзесяць яшчэ пастаялі і крануліся шпарчэй, разганяючы падводу па пустынным зімовым полі.
Цішыня навокал. Наколькі акінуць позіркам — палі і пералескі. Выразна чуецца ў напружаным марозным паветры стрыманы рух фурманкі. He пачуць ці не заўважыць яе нельга.
Але вось удалечыні паказаўся выразны цень. Ужо не набліжаючыся болей і не адрываючыся на больш значную адлегласць, цень рухаўся ў адным напрамку з падводай.
Дзед знайшоў навобмацак парася і пачаў яго непакоіць. Ад гэткіх рухаў парася толькі задаволена і ціха рохкала, і болей нічога. Тады Кузьміч балюча тузануў яго за вуха, і свінчо спалохана завішчэла.
Цень не прамарудзіў зрэагаваць на гэта. Адлегласць паміж ім і фурманкаю хутка пачала змяншацца. Дзед яшчэ раз панепакоіў парася і скінуў у дадатак з саней другі мяшок, той, што з вязанкай сена. Мяшок цягнуўся за возам метрах у дваццаці пяці. А парасё лямантавала і лямантавала.
Вось ужо і бачны выразна абрысы мацёрага ваўка. Ён перастаў быць ценем, паўстаў з начной цемры ва ўсёй страшэннай магутнасці і сіле. Кабылка некалькі разоў здыбілася, імгненна з бегу перайшла на імклівы галоп. Жах авалодаў ёю, і яна рвалася з апошніх сіл. Гэтулькі жудасці і небяспекі нёс з сабою асцервянелы драпежнік.
— Трымай, трымай каня, Сцёпа! — узрушана шаптаў Кузьміч,— Усю справу сапсаваць можам.
А воўк усё бліжэй і бліжэй. Нават відаць, як ён накульгвае злёгку правай пярэдняй дапай. Зоўк ужо нават спрабуе ўхапіць зубамі за мяшок. Ён, вядома, лічыць, што парася менавіта там.
Але страляць пакуль нельга. Трэба падманіць Клыпаногага як мага бліжэй, каб трапней можна было прыцэліцца. Кузьміч бярэ за вяроўку і асцярожна падцягвае мяшок бліжэй да саней. Захоплены пагоняй, воўк не згўважае гэтага і толькі паскарае шпаркі бег. Яшчэ і яшчэ пакарочвае дзед вяроўку. Вось ужо толькі крокаў пяць да саней заста' >ся.
I тут, кінуўшы вяроўку, дзед спрытна выхоплівае стрэльбу і, прыцэліўшыся і не марудзячы, націскае на спуск.
Быццам ад магутнага раскату грому, здрыганулася маўклівае асяроддзе. Перапалоханая кабыла на момант стала на дыбкі, потым ірванула так, што лейцы выслізнулі ў Сцяпана з рук. Кабыла панеслася з неверагоднай хуткасцю напрамкі, не выбіраючы шляху і збіўшыся з дарогі. Сані падскочылі на вялікай калдобіне, выпісалі віраж убок, ад чаго ў дзеда выбіла з рук стрэльбу і сам ён ад моцнага штуршка вылецеў з саней.
Покуль Сцяпан зарыентаваўся ў абставінах, сані апынуліся ад таго месца вярстах у дзвюх. У роспачы ён не ведаў, куды кінуцца. Бегчы на дапамогу пешшу не мела сэнсу. Управіцца з перапалоханай кабылай было таксама немагчыма. Нават трымаючы яе рукою за аброць, нельга было накіраваць у той бок. Яна толькі перапалохана туліла вушы і рвалася ў напрамку вёскі.
Раз’юшаны воўк, крыху паранены, раз’ярыўся зусім. Ён наляцеў на Кузьміча. Але першы раз той паспеў ухіліцца і адскочыць убок. Тады воўк узвіўся на заднія лапы, пераўзышоўшы лесніка ў вышыні і масе. Той выглядаў цяпер перад ім малым і бездапаможным, і заставалася толькі некалькі хвілін, каб расправіцца з дзедам.
У наступны момант воўк крыху адскочыў, быццам было яму нязручна, і падрыхтаваўся да новага кідка, нацэліўшыся чалавеку ў горла. Старому лесніку нічога не заставалася рабіць, як ахвяраваць сваю левую руку. Сагнуўшы ў локці, ён ціхенька выставіў яе перад сабою на ўзроўні галавы. Звер з ярасцю і сілай самкнуў на ёй свае сківіцы і ўзгрудзіўся ўсёй сваёй масай, валячы чалавека з ног.
У апошні момант дзед паспеў усё-такі правай свабоднай рукою выхапіць свой адточаны паляўнічы нож, яго рукаят-
ка зграбна легла ў знемагаючую далонь, і вострае лязо не ўвайшло, а быццам лёгка патанула пад левай лапаткай драпежніка. Кузьміч толькі паспеў прашаптаць:
— Вось і канец табе, зладзюга, ёха-маха!
I сам у знямозе апусціўся ў снег і заціх, прыціснуты ваўком...
Апрытомнеў стары праз паўгадзіны, калі з цяжкасцю яго раскатурхаў Сцяпан. Таму ўсё ж прыйшлося кінуць у полі непаслухмяную кабылу і бегчы сюды па снезе. Ды хіба ж яго можна было вінаваціць? Зрабіць жа хацеў як лепей.
Кузьміч крануў сваю левую руку і не паверыў. Прыйшла яго чарга здзіўляцца. Рука была цэлая. Гэта зусім ужо было неверагодна. Пабыць у воўчай пашчы і застацца цэлай, нават непашкоджанай?!
Дзед з цяжкасцю выцягнуў з абмярцвелага цела свой паляўнічы нож і расціснуў ім застылую воўчую пашчу. I здзівіцца прыйшлося яшчэ раз. Воўк быў без зубоў. Выразна выдзяляліся ў ранішнім змроку амаль голыя чырвоныя дзёсны, толькі дзе-нідзе заставаліся сцёртыя плоскія, некалі магутныя іклы.
Толькі цяпер стала зразумела, чаму воўк толькі душыў, a не рэзаў свае ахвяры. Старасць адолела і яго. Але да апошняга моманту ён змагаўся за жыццё, спрабаваў харчавацца дробнай птушкай ці адабранымі ў іншых звяроў рэшткамі ежы, праглытваючы ўсё гэта цалкам. I так да апошняга моманту не змяніў свайму разбойніцкаму нораву. 3 патрэбай і без патрэбы душыў скаціну і нападаў на людзей, пакуль не спасцігла яго кара.