• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі  Уладзімір Арлоў

    Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    23.84 МБ
    УА.Арлоў
    НАШЫ СЛАВУГЬІЯ. ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная у 1988 годзе
    УА. Арлоў
    ПРЫСУД ВЫКАНАЎ НЕВЯДОМЫ
    Ігнат Грынявіцкі 
    МІНСК
    «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1992
    ББК 63.3(2)51 A 82
    Весной 1881 года весь мпр облетело эхо взрыва на Екатерннннском канале в Петербурге. В столнце Росснйской нмпернн был ублт Александр II. Прнговор, вынесенный царю революцнонерамннародовольцамн, прнвел в нсполненне белорусскнй іворяннн Нгнат Грнневнцкнй (1856—1881). Кннга рассказывает о трагнческом жнзненном путн этого мужественного человека, блнзкого соратннка С. Перовской н А. Желябова.
    Для шнрокого круга чнтателей.
    Навуковы рэдактар
    доктар гістарычных навук А. П. Грыцкевіч
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук М. В. Б і ч, кандыдат гістарычных навук У. П. А м я л ь я н ч ы к
    На франтыспісе — фотапартрэт /. Грынявіцкага канца 70х гадоу XIX стагоддзя
    Арлоў У. А.
    A 82 Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі.—Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 52 с., [8] арк. іл,— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 5343008836.
    Орлов В. А. Прнговор прнвел в псполненне нензвестный: Нгнат Грнневнцкнй.
    У кнізе апавядаецца пра трагічны лёс рэвалюцыянеранарадавольца I. Грынявіцкага (1856—1881), які выканаў смяротны прысуд Аляксандру II.
    Для шырокага кола чытачоў.
    0503020300—105
    A168—91 ББК 63.3(2)51 +63.3(2Б)
    М 316(03)—92
    ISBN 5343008836
    © У. А. Арлоў, 1992
    П.РААМОВА
    У 1884 годзе ў Пецярбурзе пачаў выходзіць падпольны гектаграфічны часопіс «Гомон», орган беларускай фракцыі таемнай арганізацыі «Народная воля». На яго старонках з рэвалюцыйнадэмакратычных пазіцый гаварылася пра існаванне беларускай нацыі і гучала патрабаванне яе федэратыўнай самастойнасці пасля знішчэння царызму. Выдаўцы «Гомона»* пісалі, што беларускі народ можа адчуваць няверу ў свае сілы, але адсутнасць у ягоных масах нацыяналыіага руху—яшчэ не сведчанне яго нібыта адвечнай дрымотнай пасіўнасці. Часопіс нагадваў пра барацьбу беларускіх царкоўных брацтваў з акаталічваннем, пра магутныя сялянскія бунты супроць прыгону і нацыянальнавызваленчыя паўстанні за часамі Мікалая 1 і Аляксандра II.
    Заклікаючы народ да барацьбы за сацыяльныя і нацыянальныя ідэалы, «гоманаўцы» называлі «адным з гарачых заснавальнікаў» сваёй фракцыі Ігната Грынявіцкага, які 1 сакавіка 1881 года, выконваючы прысуд «Народнай волі», забіў імператара Аляксандра II, перажыўшы яго ўсяго на некалькі гадзін.
    У параўнанні з імёнамі ад школьных гадоў вядомых нам нарадавольцаў Андрэя Жалябава, Соф’і Пяроўскай, Мікалая Кібальчыча наш суайчыннік Ігнат Грынявіцкі дагэтуль застаецца ў цені. Немалую ролю тут, відаць, адыграла тое, што ў часе судовага працэсу па справе 1 сакавіка сапраўднае імя царазабойцы яшчэ заставалася нявыяўленым. Дзякуючы добра наладжанай у вярхах «Народнай
    * «Гомон» №№ 1, 2 /I Публйцйстйка белорусскйх народнйков. Мн., 1983.
    2. Зак. 458
    5
    волі» канспірацыі, а таксама мужнасці Грынявіцкага ў апошнія хвіліны жыцця, высветліць яго імя паліцыі ўдалося толькі праз два месяцы пасля выбуху на Кацярынінскім канале.
    Набліжаючыся з бомбаю ў руках да Аляксандра II, Ігнат ведаў, што і сам не мае ніякіх шанцаў уратавацца, але, у адрозненне ад некаторых паплечнікаў, да канца захаваў вытрымку і цвёрдасць.
    Было б памылкаю бачыць у Грынявіцкім асобу другарадную, чалавека, што ў вырашальны момант анынуўся на патрэбным месцы ў выніку выпадковых абставін. Такім поглядам пярэчыць само ягонае жыццё, да канца ахвяраванае ідэі справядлівага пераўтварэння свету, якая спарадзіла не толькі прыклады высокага гераізму, але — як нам добра вядома — 1 нечуваную да таго хвалю крывавага насілля.
    Мары пра новае грамадства, заснаванае на прынныпах свабоды, роўнасці і братэрства, маглі заханіць юнака яшчэ ў гімназічныя гады. Паступленне ў сталічны Тэхналагічны інстытут, працавітасць і вялікія здольнасці да навукі абяцалі яму ў будучым спакойнае незалежнае жыццё і магчымасць бліскучай кар’еры. Але ён зрабіў іншы выбар.
    Уступіўшы ў 1879 годзе ў «Народную волю», Грынявіцкі бярэ чынны ўдзел у рэвалюцыйных гуртках, збірае сродкі на патрэбы палітычных вязняў, пашырае падпольную літаратуру і супрацоўнічае ў «Рабочай газеце», працуе ў «нябеснай канцылярыі»— нелегальным пашпартным стале, дзе фабрыкаваліся неабходныя рэвалюцыянерам дакументы. Адначасова ён, прыхільнік тэрарыстычных метадаў барацьбы, уваходзіць у групу, якая дзень пры дні сачыла за выездамі цара, рыхтуючы яго забойства.
    Пра апошні, пецярбургскі перыяд жыцця I. Грынявіцкага захавалася даволі багата звестак — дакументы, успаміны таварышаў па падполлі (яны, праўда, зазвычай грашаць на агульнасць характарыстык), матэрыялы паліцэйскіх справаздачаў. Што да гадоў маленства і вучэння ў Беластоцкай рэальнай гімназіі, дык тут асаблівую каштоўнасць маюць сведчанні роднай Ігнатавай сястры Юліі (замужам Пылаевай), атрыманыя аўтарам першай і доўгі час адзінай кнігі пра Ігната Грынявіцкага —
    6
    біяграфічнага нарыса, што выйшаў у выдавецтве Таварыства паліткатаржан
    Дарэчы, гэтая кніга, выдадзеная ў час, калі яшчэ жылі блізкія сваякі рэвалюцыянера, дазваляе, на нашу думку, удакладніць імя ягонага бацькі. I. ЖукоўскіЖук паслядоўна называе яго «йоакнмом». БелСЭ і іншыя беларускія выданні (відаць, арыентуючыся на форму «йоахнм», якая таксама сустракаецца ў расейскамоўнай літаратуры) падаюць імя Грынявіцкагабацькі як Яўхім. Але відавочна, што «йоакнм» правільней перадаць беларускім іменем Які.м, як гэта робіць у сваім «Расейскабеларускім (крыўскім) слоўніку» Вацлаў Ластоўскі.
    Шэраг невядомых шырокаму чытачу фактаў і дакументаў з жыцця Ігната Грынявіцкага ўвёў ва ўжытак Уладзімір Ліпскі, чыю кнігу ** можна аднесці да жанру белетрызаванай біяграфіі.
    У гістарычнай літаратуры дагэтуль існуе прыкрая, часам несумленнанаўмысная блытаніна ў пытанні пра нацыянальную прыналежнасць героя «Народнай волі». Шмат якія аўтары, у тым ліку і сучасныя, называюць яго палякам, кіруючыся заганным, але жывучым прынцыпам вызначэння нацыянальнасці жыхароў дарэвалюцыйнай Беларусі паводле іхняга веравызнання. «Польскім дваранінам» называюць Грынявіцкага энцыклапедыі — «Большая Советская» і «йсторнческая». Унікаючы канкрэтнасці, «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» паведамляе толькі, што рэвалюцыянер паходзіць з дробнамаянтковых дваран. Польскія гісторыкі Наленчы пішуць пра «Ігнацыя Грынявіцкага — паляка, сябра «Народнай волі» ***.
    Вядомы пісьменнік расейскага замежжа Марк Алданаў у сваім гістарычным рамане «Вытокі» **** ўкладае ў вусны царазабойцы такія развагі: «Палякі маюць мяне за расейца, а расейцы — за паля
    * ЖуковскййЖук. Н. II. Нгнатйй Ноакймовйч Грйневйцкйй. М., 1930.
    ** Ліпскі У. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага. Мн„ 1990.
    *** Наленч Д. u Т. Юзеф Пйлсудскйй: Легенды й факты. М., 1990. С. 14.
    **** Алданов Af. Нстокй Ц Дружба народов. 1991, Л» 8—11.
    2*	7
    ка. Я не ведаю, чыя праўда: я проста чалавек. Думаю, што ў будучым такіх людзей, як я, людзей — проста, будзе ўсё болей...» Разам з тым народнік Леў Ціхаміраў успамінаў: «Палякі ўпарта называлі яго «Грынявецкі» і прылічалі да сваіх. Аднак сам ён зваў сябе ліцвінам, а не палякам» *.
    Вядома, што ліцвінамі зваліся тады жыхары заходняй і цэнтральнай Беларусі. Але «Гомон» засведчыў: нацыянальная самасвядомасць Грынявіцкага была якасна вышэйшая за краёвы патрыятызм. Як і «гоманаўцы», Ігнат, безумоўна, ведаў пра дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Магчыма з некаторымі агаворкамі, але Грынявіцкі мог лічыць сябе прадаўжальнікам ягонае справы.
    ...3 сарака сямі добраахвотнікаў, якія хацелі прынесці сваё жыццё ў ахвяру дзеля перамогі рэвалюцыі, кіраўніцтва «Народнай волі» выбрала чатырох. Сярод іх быў Грынявіцкі.
    За колькі дзён да смерці ён пісаў у запавеце: «Я не буду ўдзельнічаць у апошняй барацьбе. Лёс асудзіў мяне на раннюю гібель, і я не ўбачу перамогі, не буду жыць ні дня, ні гадзіны ў тым светлым часе, але лічу, што сваёй смерцю зраблю ўсё, што павінны быў зрабіць, і большага ад мяне ніхто, ніхто на свеце патрабавадь не можа».
    Уладзімір Іўараткевіч, як сведчыць ягонае прысвячэнне ў вершы «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)», меркаваў, што Грынявіцкі «сваім выбухам адпомсціў Аляксандру II за 1863 год»...
    * Тйхомйров Л. Воспомйнанйя. М.; Л.: Центроархйв, 1927.
    НА ПАЧАТКУ ЖЫЦЦЁВАЙ ААРОГІ
    Малая радзіма * Спадчына з тысячным доўгам* У сям’і * Пад музыку бацькавай скрыпкі * Беластоцкая гімназія * Неспакойная правінцыя % Найлепшы выпускнік
    Сваёй малой радзімаю Ігнат лічыў вёску і маёнтак Вялікія Грынявічы * у Бельскім павеце Гарадзенскае губерні. Тут ён жыў з васьмігадовага ўзросту, сюды прыязджаў на гімназічныя вакацыі, адсюль выпрауляўся вучыцца ў Пецярбург. У родныя мясціны ён завітае на колькі дзён і перад самаю смерцю.
    Бацька будучага рэвалюцыянератэрарыста Якім разам з сёстрамі Анэляй ды Эміляй маёнтак Вялікія Грынявічы ўспадчыў з вялікім па тым часе доўгам —1099 рублёў 88 канеек. Змагаючыся з даўгамі, Якім Грынявіцкі здаў сваю зямлю ў арэнду багатаму суседу Саковічу, а сам служыў аканомам ва ўладаннях пана Незабытоўскага на Меншчыне.
    Там, у маёнтку Басін Бабруйскага павета, і з’явіўся на свет Ігнась. Здарылася гэта, паводле дакументаў, у 1856 годзе, хоць сястра Юлія і іншыя сваякі называлі іншую дату — жнівень 1855га.
    Пані Бальбіна з роду Дамброўскіх была маці яшчэ шасцярых дзяцей — Вікторыі, Юліі, Эміліі, Казіміры, Яна і Юзіка, які памёр пад час пераезду ў Басін. Па вяртанні сям'і на радзіму памерла і чатырнаццацігадовая Казіміра.
    Шілікая радзіна Грынявіцкіх вярнулася ў свой маёнтак пасля таго, як аціхла паўстанне 1863 года. Маёнтак Вялікія Грынявічы стаяў у надзвычай маляўнічым кутку беларускае зямлі: паблізу бегла хуткая рэчка Белая, разлягаліся абшары спрадвеч
    * Цяпер у Беласоцкім ваяводстве Польскай Рэспублікі.
    9
    нае пушчы. 3 лесам, сенажаццю і сядзібамі спадчынная зямля Грынявіцкіх займала ўсяго 60 дзесяцінаў. У пільніцу гаспадары і дзеці працавалі на палетку разам з парабкамі.
    Грынявіцкія жылі ў добрым суседстве з навакольнымі сялянамі. Пан Якім быў чалавек добры і чулы, але характар меў рашучы і цвёрды. Юлія Пылаева (Грынявіцкая) прыгадвала, што, любячы і нават песцячы дзяцей, бацька вымагаў ад іх бясспрэчнага паслушэнства. Зрэшты, дзеці ніколі не пярэчылі, бо патрабаванні бацькавы заўсёды былі справядлівыя.