Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 52с.
Мінск 1992
26
ПАЛЯВАННЕ
НАІМПЕРАТАРА
Асоба Аляксандра II * Прысуд нарадавольцаў * Няўдалыя замахі х Праекты графа ЛорысМелікава * Сёмая спроба * Падкоп на Малой Садовай х Чацвёра з 47 * Раэвітанне з радзімай х Кватэра на Сімбірскай вуліцы
На думку шмат каго з сучаснікаў, Аляксандр II быў непадобны да бацькі— самаўпэўпенага салдафона Мікалая 1.
Сярод выхавальнікаў будучага імператара значную ролю адыграў вядомы паэт Васіль Жукоўскі. Жонка, гесендармштадская прынцэса Максіміліяна Вільгельміна Аўгуста Сафія Марыя, якая ў праваслаўі ўзяла сабе імя Марыя Аляксандраўна, нарадзіла цару восем дзяцей. Яго ўлюбёным пісьменнікам быў Тургенеў; казалі, што над «Запіскамі паляўнічага» Аляксандр не мог стрымаць слёз. Дэталь да партрэта: цар не любіў чытаць друкаваны тэксг, і кнігі, што прыцягвалі ягоную ўвагу, тэрмінова — часам за адну ноч — павінны былі перапісаць найлепшыя расейскія пісарыкаліграфы.
Аляксандр каранаваўся ўжо ў сталым узросце, у часе Крымскай вайны, якая скончылася для імперыі ганебнай паразай. Разумеючы катастрафічны стан краіны, яе ўсё большае адставанне ад еўрапейскіх ізяржаў, новы імператар пайшоў на важныя эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя рэформы, якія, на жаль, не атрымалі належнага працягу і глыбіні. Прагрэсіўныя пачынанні нярэдка перакрэсліваліся контррэформамі, прыхільнікі пераменаў з ліку высокіх дзяржаўных асобаў рабіліся ахвярамі прыдворных падкопаў.
Вядомы лавелас, Аляксандр II тым не менш быў здольны і на доўгае глыбокае пачуццё, у якое нерарасла ягоная сувязь з княгіняю Кацярынай
27
Далгарукай. Ад яе цар таксама меў дзяцей, якіх вельмі любіў. Па смерці імператрыцы сн узяў з княгіняю Далгарукай (замужам — Юр’еўская) марганатычны шлюб. Дзейі ад такога шлюбу не мелі ніякіх правоў на трон, але ўчынак цара канчаткова сансаваў ягоныя адносіны са старэйшым сынам •—• спадкаемцам расейскага трона.
Блізкія да Аляксандра II людзі сцвярджалі, што асабістая драма цяжка дзейнічала на яго і часта з’яўлялася ўражанне, нібыта імператар ужо не хоча займацца дзяржаўнымі справамі, а з задавальненнем абмежаваўся б падарожжамі, паляваннем і вузкім колам сяброў.
Аўтар згаданага рамана «Вытокі» Марк Алданаў словамі аднаго са сваіх герояў характарызуе цара наступным чынам: «Гэты чалавек вызваліў сялянаў, увёў земства, самакіраванне, цудоўны суд заместа дрэннага старога, скасаваў рэкрутчыну і цялесныя пакаранні, без сораму выбавіў нас з прайгранае вайны... замірыў Каўказ... мірна, не праліўшы ніводнае кроплі крыві, далучыў да Расіі найбагацейшыя землі Далёкага Усходу... Хіба я не маю права сказаць, што ён зрабіў болей за Пятра? I хіба ён не меў сусветнае славы, накшталт славы Лінкольна?.. I мне незразумела, што ж такое адбылося з царом... Чаму чалавек, які быў найвялікшым рэфарматарам, больш нічога не хоча рабіць?.. 3 якой прычыны... гэты бясспрэчна добры і разумны чалавек акружыў сябе рэтраградамі?..» У адукаваных колах тагачаснага расейскага грамадства такія погляды на асобу Аляксандра II былі даволі тыповыя.
Цікава, што пасля замаху Дз. Каракозава кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі накіраваў у Пецярбург адмысловую дэлегацыю, каб вітаць імператара, «розуму і сэрцу якога расейскі народ абавязапы свабодаю». (Ці не наводзіць гэты факт на некаторыя паралелі з сучаснасцю, калі за мяжою кіраўнік дзяржавы можа мець аўтарытэт непараўнана вышэйшы, чым у сваіх грамадзянаў?)
Што да нарадавольцаў, дык яны лічылі цара непасрэдна вінаватым у смерці іхных паплечнікаў. Мснавіта ён увасабляў для іх усё зло расейскага самаўладдзя, хоць, па сутпасці, краінаю ад імя цара
28
На месцы замаху праз чвэрць гадзіны. АхвярамІ дзеянняў нарадавольцаў у гэты дзепь, апрача імператара і самога тэрарыста, стаў казак з царскай аховы і двое выпадковых прахожых: хлопчык з мясной крамы і жанчынасалдатка. Шэсць чалавек атрымалі цяжкія рапы, адзінаццаць — лёгкія. Некаторыя страцілі зрок, слых, засталіся калекамі
Міністр унутраных спраў граф М. Т. ЛорысМелікаў, які прапанаваў праект дзяржаўнай рэформы, каб вывесці імперыю 3 крызісу. У дзень скаёй смерці цар падпісаў дакумент аб зацверджанні праекта саветам міністраў
Ігнат Грынявіцкі ў юнацтве
Куток старога Беластока. Здымак пачатку XX стагоддзя
Рынкавая вуліца ў Беластоку. Па ёй хадзіў Ігнат Грынявіцкі, калі вучыўся ў Беластоцкай рэальнай гімназіі. Тут ён марыў пра інстытут і кар’еру інжынера або навукоўца. Тут сустракаў былых паўстанцаў 1863 года, чуў ад старых месцічаў пра таемнае рэвалюцыйнае таварысгва «Вайсковыя сябры», удзельнікі якога ў снежні 1825 года сарвалі прысягу Мікалаю I у раскватараваных вакол горада палках
Так выглядаў СанктПецярбургскі Тэхналагічны інстытут у часе навучання там Ігната Грынявіцкага. Гэта была адна з самых прэстыжных навучальных устаноў Расейскай імперыі. Тут рыхтавалі высакакласных інжынераў, тэхнічных кіраўнікоў прамысловых нрадпрыемстваў. Дыплом Тэхналагічнага інстытута гарантаваў выпускніку забяспечанае жыццё і адкрываў выдатныя персг.ектывы ўзыходжання па службовай лесвіцы
у/ c* /i^ /
14 Pfaffs
'/ffr ■ '
^^’7: Jx
у^/ .^ ^£fat^ ■ М'.Ліле /^/Wsr*
v~
/‘ t, ^, ft /uw*jh *yf Л1 ^^^І^ tf^t^ «•' ^i^fa^<
f^ t^i^m f
,.^f U^
iM^'rr'f''^ a.
<^/'6^^*/^(lrrt'^( ^ ^
fa ^а^ £ /^е^
///^^'"' ^^'^»^^
ш
Заява I. Грынявіцкаіа дырэктару ў сувязі з намерам пакінуць інстытут
1 сакавіка 1881 года. Выбух бомбы Ігната Грынявіцкага на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пецярбурзе.
3 тагачаснае гравюры
Імператар Аляксандр II на смяротным ложы. Дваццаціпяцігадовае валадаранне цара«вызваліцеля» скончылася.
3 тагачаснае гравюры.
ЛРАВЙТЕЛЬСТВУЮІЦАГО СЕНАТА
ОСОБАГС ПРЯСУТСТВІЯ
ДЛЯ ОЖД2ШЯ ДКГЬ 0 ГОГУДАРСТВКННЫХ'Ь преступленіяхт»
Д Ф л о
0 аіЛі^а^льно, Э&лсійші> VUCd
acotfi^t. ьЛйЛ&Ш^^ а&ОўЛ+Ш. ^ей ^^жліІхл $Ш(Хлі£ ІШЛЬ' ўборф+ілл С/)фьл> $£ДЛ6оісІі а~ аыьйуінлж Зелві d&Z&CfaiiCCLHAp оі6йкЛеллл^(лі4г &ь do
Судовая справа ўдзельнікаў забойства Аляксандра II
хе
От р?дакцін.
Post КбСТНЫХре80ЖЦ,Г»ул К<г<а.
V л
» »
я Вктебска, •• Харькова..
Першы нумар падпольнага гектаграфічнага часопіса «Гомон», які ў 1884 годзе пачала выдаваць у Пецярбурзе беларуская фракцыя «Народнай волі». На яго старонках з рэвалюцыйнадэмакратычных пазіцый гаварылася пра існаванне беларускай нацыі і гучала патрэбаваіше яе федэратыўнай самастойнасці пасля знішчэння царызму. Ігната Грынявіцкага «гоманаўцы» называлі адным з гарачых заснавальнікаў сваёй фракцыі
J ■ H н ЖУКОВСКЙЙЖУК
ІЬЬ^
ЙГНАТНЙ НОАОІОВЙЧ
ГРКНЕВНЦКНЙ
НЗДВО ОВШВА ПОЛНТКАТОРЖАН 1 » МОСКВА 30
Вокладка кнігі I. I, ЖукоўскагаЖука пра Ігната Грынявіцкага, выдадзеная Таварыствам палітычных катаржанаў у 1930 годзе
Паштоўка «Vialikija Dziejacy Bielaruskaha Adradzennia» (bijдадзена ў Нямеччыне ў 1948 годзе). I. Грынявіцкі паказаны тут сярод дзеячаў беларускага нацыянальнавызваленчага руху К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, П. Крычэўскага і В. Захаркі
Мост Грынявіцкага ў Пецярбурзе. Апошнія тыдні перад смерцю герой «Народнай волі» жыў пад чужым імем на Выбаргскай старане, у доме № 59 па Сімбірскай вуліцы
Мікалай Кібальчыч
Геся Гельфман
Андрэй Жалябаў
Соф’я Пяроўская
1 сакавіка 1881 года. Карэта імператара Аляксандра II пасля выбуху першай бомбы, кінутай Мікалаем Рысаковым.
3 тагачаснае гравюры.
кіраваў вялізны феадальнабюракратычны апарат.
I. Грынявіцкі разам з іншымі рэвалюцыянерамі з Беларусі мог выстаўляць імператару і свой рахунак: задушэнне паўстання 1863 года, дзесяткі пакараных смерцю і тысячы асуджаных на зняволенне і выгнанне паўстанцаў, забарона беларускага друкаванага слова, ліквідацыя апошняй у беларускіх губернях вышэйшай навучальнай установы — ГорыГорацкага земляробчага інстытута...
На Беларусідобра памяталі і ўступленне Аляксандра II на царства. Падпісаным адразу пасля каранацыі маніфестам цар дакляраваў тры наступныя гады не праводзіць рэкруцкіх набораў, і адразу ж выдаў загад узяць у паўночназаходніх беларускіх і літоўскіх губернях 360 тысяч рэкрутаў.
Смяротны’ прысуд цару Выканаўчы камітэт «Народнай волі» зацвердзіў адразу пасля яе стварэння, у жніўні 1879 года. Падрыхтоўцы забойства былі аддадзеныя амаль усе матэрыяльныя і людскія сілы арганізацыі.
Спачатку Выканкам вырашыў, што найменш надзейна імператарава ахова дзейнічае на шляху, па якім Аляксандр II штогод ездзіў адпачываць у Крым і вяртаўся назад. Але на чыгунцы тэрарыстаў напаткаў шэраг няўдач. 19 лістапада 1879 года прагучаў магутны выбух пад горадам Аляксандраўскам, аднак пад адхон пайшоў не царскі цягнік, а цягнік з прыдворнымі. Былі забітыя і параненыя, пакалечаныя.
Улады адказалі масавымі арыштамі, а нарадавольцы — новымі спробамі выканаць свой прысуд.
У сталярную майстэрню Зімовага палаца ўладкаваўся на працу Сцяпан Халтурын. 5 лютага 1880 года ён узарваў пад царскай страўняй магутны дынамітавы зарад. Выбуховая хваля прабіла два паверхі, але цар з сям’ёю і гасцямі — прынцам Гесенскім з сынам на колькі хвілін затрымаліся на абед і засталіся жывыя. Ахова, рабочыя і слугі ў разлік не прымаліся.
Няўдачаю скончылася і мініраванне Каменнага моста, праз які імператар вяртаўся ў сталіцу з Царскага Сяла.
Забойства Аляксандра II ператварылася для рэвалюцыянераў у самамэту, у справу асабіста
29
іга гонару, урэшце, у паляванне на чалавека.
Рабіліся спробы фізічнай расправы і з высока.пастаўленымі дзяржаўнымі асобамі.
20 лютага 1880 года дваццаціпяцігадовы слуцкі ўраджэнец Іпаліт Младзецкі страляў у галоўнага начальніка Вярхоўнай распарадчай камісіі М. ЛорысМелікава, які атрымаў ад цара, па сутнасці, дыктатарскія паўнамоцтвы. Ужо праз два дні пасля’ свайго няўдалага замаху тэрарыст быў павешаны на Сямёнаўскім пляцы.
Вядома, што Младзецкага спрабаваў уратаваць ад смерці пісьменнік Усевалад Гаршын, аднак ЛорысМелікаў адхіліў ягоную просьбу. Перажытая ў вьініку роспач выклікала ў Гаршына цяжкую душэўную хваробу, якая праз восем гадоў у часе аднаго з прыпадкаў спрычынілася да самагубства.
Тым часам у руках паліцыі апынуліся сябры Выканкама «Народнай волі» Мікалай Марозаў, Арон Зундзялевіч, Айзік Арончык, Аляксандр Бараннікаў, Аляксандр Міхайлаў...