Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 52с.
Мінск 1992
Адрасаванае цару данясенне аб падзеях у Тэхналагічным інстытуце захавала рэзалюцыю Аляк
з*
15
сандра II: «Спадзяюся, што дзякуючы пільнасці і строгасці цяперашняга начальства падобныя беспарадкі паўтарацца не будуць».
Некалькі дзён лічыўся звольненым з інстытута і студэнт Грынявіцкі. Калі б дырэктар Вышняградскі мог ведаць, што прымае назад будучага забойцу імператара...
Нягледзячы на суровае пакаранне «бунтаўшчыкоў», у інстытуце заставалася шмат незадаволеных. Тэхнолагі памяталі свае традыцыі вальнадумства і не збіраліся ад іх адмаўляцца.
Значныя хваляванні адбываліся тут яшчэ ў 1861 годзе, калі студэнты выступілі супроць стварэння ў вышэйшых навучальных установах адмысловых інспекцый. «Сярод выхаванцаў назіраецца дух свавсльства, непаслушэнства і дзёрзкасці супроць улады»,— даносіла дырэкцыя міністру фінансаў у 1862 годзе. Праз шэсць гадоў тэхнолагі наладзілі першую студэнцкую сходку, сярод арганізатараў якой быў студэнт механічнага аддзялення Міхаіл Сажын (у эміграцыі стане сакратаром М. Бакуніна, удзельнікам Парыжскай камуны). У 1869 годзе студэнты перадалі дырэкцыі патрабаванні дазволіць сходы і скасаваць паліцзйскую апеку.
Натхнёны падзеямі Парыжскае камуны тэхнолаг Мікалай Ганчароў пісаў у сваёй аркушоўцы < Внселнца»: «Да зброі! Сусветная рэвалюцыя пачалася!»
Вольпы слухач інстытута Аляксандр Далгушын быў сярод арганізатараў сацыялістычнага гуртка пецярбургскіх рабочых. У сваіх пракламацыях гурток клікаў інтэлігенцыю ў народ, а народ — да паўстання супроць царызму.
За год да прыезду ў Пецярбург I. Грынявіцкага Тэхналагічны пасля студэнцкіх выступленняў наогул часова зачынілі. Адбылася сутычка тэхнолагаў з паліцыяй. 3 інстытута звольнілі кіраўніка польскага сацыялістычнага гуртка Людвіка Варыпьскага.
Нядзіва, што са сценаў гэтай навучальнай установы выйшла шуаі вядомых рэвалюцыянераў, людзей з дэмакратычнымі поглядамі. Між іншага ў 1877 годзе дыплом Тэхналагічнага інстытута атрымаў беларускі паэтдэмакрат Янка Лучына (Неслухоўскі).
Да студэнтаў траплялі нелегальныя выданні.
16
Жывы водгук у іх знаходзілі расейскія палітычныя працэсы. Пецярбургскае студэнцтва было добра знаёмае з гісторыяй народніцкага руху, пачынаючы з «Зямлі і волі» 60х гадоў.
Юнакі спрачаліся пра погляды галоўных ідэолагаў народніцтва. Адным падабаўся анархізм М. Бакуніна, другія пагаджаліся з П. Лаўровым, які выступаў за грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі... Усе ведалі пра Дзмітрыя Каракозава, што 4 красавіка 1866 года зрабіў няўдалы замах на Аляксандра II і быў павешаны.
Выкліканыя замахам арышты, узмацненне цэнзуры і іншыя рэгрэсіўныя захады паліцыі, як вядома, спарадзілі такую вусцішную з’яву, як «нячаеўшчына». У канцы 60х гадоў вольны слухач Пецярбургскага універсітэта Сяргей Нячаеў разам з Паўлам Ткачовым паспрабавалі падпарадкаваць сабе студэнцкі рух. Нячаеў жыў фанатычнай вераю ў тое, што ўвесну 1870 года Расейскую імперыю чакае новая пугачоўшчына. Ніякіх падстаў для гэтага не было, але рэалыіае жыццё мала цікавіла рэвалюцыянераў з арганізацыі пад красамоўнаю назваю — «Народная расправа». Каб мацней з’яднаць таварышаў па падполлі, Нячаеў задумаў і ўчыніў зверскае забойства студэнта Іванова, беспадстаўна абвінаваціўшы таго ў здрадзе.
П. Ткачоў імкнуўся падвесці пад такія рэвалюцыйныя дзеянні тэорыю. Ен, у прыватнасці, лічыў, што пасля поспеху змоўшчыкаў і перамогі сацыялізму велізарная колькасць людзей — усё насельніцтва, старэйшае за 25 гадоў,— будзе непрыдатная да новага, шчаслівага жыцця з прычыны рэлігійных і маральных перажыткаў у свядомасці. Паводле гэтага тэарэтыка, усіх, каму пайшоў 26ты год (апрача прафесійных рэвалюцыянераў), пажадана было б знішчыць, а каб моладзь магла паказаць сваю прыхільяасць «новаму разумнаму парадку жыцця», дзеці атрымлівалі пераважнае права на ліквідацыю бацькоў
С. Нячаеў і II. Ткачоў стаялі «вышэй маралі». Як паказалі далейшыя падзеі, тых, хто падзяляў такія прынцыпы, хто лічыў прыдатнымі для рэва
* Гаврйлов Ю. Цазенный дом Ц Огонёк. 1989. № 47. С. 14.
17
люцыйнай барацьбы любыя метады — ад гнюсных правакацый і шантажу да жудасных забойстваў,— у Расейскай імперыі бьіло нямала.
У супрацьвагу нячаеўцам узнікла таварыства чайкоўцаў, што значную ўвагу надавала этыцы. Чайкоўцы падрыхтавалі «хаджэнне ў народ», у часе якога інтэлігенцыя павінна была падняць паспаліты люд на рэвалюцыю. Ажыццявіць гэтую ўтапічную ідэю спрабавалі каля трох тысяч рэвалюцыянераўнароднікаў.
«Хаджэнне» напаткаў правал: сяляне не ўспрымалі абстрактнае прапаганды, а часам займалі адкрыта варожую да прапагандыстаў пазіцыю. Сотні хадакоў у народ былі арыштаваныя, У Расейскай імперыі прайшлі першыя масавыя палітычныя працэсы. Перад народніцкім рухам паўстала пытанне: што далей?
Але вернемся да студэнта Грынявіцкага, які, безумоўна, быў удзельнікам дыскусій і спрэчак на рэвалюцыйныя тэмы.
Атмасфера інстытута спрыяла хуткай палітызацыі і радыкалізацыі ягоных выхаванцаў, аднак наўрад можна пагадзіцца з думкаю, што Ігнат «з самых першых дзён студэнцкага жыцця ўзяў удзел у студэнцкіх рэвалюцыйных гуртках і цалкам аддаўся гэтай працы» *. Такія сцверджанні выглядаюць звычайным ідэалагічным штампам, добра знаёмым нам з афіцыйных жыццяпісаў дзеячаў рэвалюцыйнага руху.
І'рынявіцкі ўдзельнічаў у стыхійным пратэсце супроць рэпетыцый. Разам з іншымі тэхнолагамі ён мог прысутнічаць у снежні 1876 года на малебне за здароўе Мікалая Чарнышэўскага ў Казанскім саборы і слухаць на мітынгу пасля набажэнства прамову студэнта Горнага інстытута Георгія Пляханава. Мог чытаць творы ідэйных правадыроў народніцтва. Але, як кажуць дакументы і ўскосныя сведчанні, на шлях чыннай барацьбы з дзяржаўным ладам Грынявіцкі стаў, відаць, не раней канца 1878—пачатку 1879 года.
Пра тое, што свой выбар Ігнат зрабіў не адра
* ЖуковскййЖук 11. П. Нгнатйй Ноакймовйч Грйневйцкай. М., 1930. С. 12.
18
зу, сведчаць і ягоныя поспехі ў навучанні. На экзаменах за першы курс ён атрымлівае толькі добрыя і выдатныя адзнакі. Вынікі другога студэнцкага года ўжо трохі іншыя: рысаванне і маляванне— паранейшаму «чыдатна», кінематыка і будаўнічае мастацтва — «вель.мі добра»; нямецкая мова, інтэгральныя вылічэнні, фізіка, тэарэтычная механіка, неарганічная хімія, тэорыя супраціўлення матэрыялаў — «стаіюўча». Трэці курс: «выдатна» па праектаванні, геадэзіі і практыкуме ў інстытуцкай мехаііічпай майстэрш; «добра» па архітэктуры, тэхналогіі дрэва і тэхналогіі будаўнічых матэрыялаў; гідраўліка, метплургія, некалькі іншых дысцыпліп — «станоўча.
Такія няроўвыя адзнакі відавочпа не зусім адпавядалі магчымасцям найлепшага выпускніка Беластоцкай рэальнай гімназіі. Вынікі курсавых экзаменаў, на нашу думку, трэба разглядаць як паказчык пэўных сумневаў студэнта Грынявіцкага ў правільнасці абранага жыццёвага шляху.
У канцы 1873 года Ігнат удзельнічае ў студэнцкай сходцы, ште адбылася пасля святкавання 50годдзя інстытута. Яшчэ на ўрачыстасці, дзе прысутнічалі высокія дзяржаўныя чыноўнікі і асобы імператарскага дому, тэхнолагі ў розных формах дэманстравалі сваю нязгоду з інстытуцкімі парадкамі, што было расцэнена як нелаяльнасць да ўладаў*.
Пасля юбілею пяць студэнтаў мусілі развітацца з інстытутам, сем атрымалі папярэджанні. У ліку гэтых сямі быў першакурснік Антон Барэйша, таварыш Грынявіцкага па Беластоцкай гімназіі.
Юбілейныя ўрачыстасці, што мелі ў сталіцы шырокі розгалас, праходзілі, калі Ігнат займаўся на чацвертым курсе. Вынікі навучальнага года засведчылі, што ў Грынявіцкім адбыўся нейкі пералом. Навучальнь камітэт пазбавіў яго стыпендыі і пакінуў на тым самым курсе яшчэ на год.
Пастанова навучальнага камітэта датаваная канцом траўня. Праз месяц, 25 чэрвеня, у канцылярыі Тэхналагічнага інстытута быў зарэгістраваны
* Гэтыя падзеі цікава апісвос ў сваёй аповесці «Невядомы» Уладзімір Ліпсй.
19
сакрэтны ліст ад прыстава 2га стана Быхаўскага павета Магілёўскай губерні: «У давераны мне стан прыбыў дваранін Гарадзенскае губерні Ігнат Грынявіцкі, асоба даволі падазроная ў палітычнай надзейнасці. 3 рэляцыі пана Быхаўскага павятовага спраўніка ад 7 чэрвепя за № 68, я паведамлены, што Грынявіцкі слухач СанктПецярбургскага Тэхналагічнага інстытута, а Грынявіцкі пра гэта нічога не заяўляе і пасведчання іпстытута на адпачынак мпе не прад’явіў.
3 гэтае прычыны пакорна прашу канцылярыю інстытута паведаміць мпе тэрмінова, адрасуючы адказ у мястэчва Прапойск, ці выдавалася інстытутам у гэтым годзе Грынявіцкаму пасведчанне для выезду яго на радзіму на час канікулаў. Калі не выдавалася, то 1 аму? Ці лічыцца ён студэнтам інстытута і, урэшце, усё тое, што вядома інстытуту аб паводзінах і палітычнай ненадзейнасці памянёнага Ігната Грынявіцкага».
Адказ са сталіцы, відавочна, заспакоіў пільнага прыстава: «3 пагоды рэляцыі ад 25 мінулага чэрвеня за № 27, кацылярыя Тэхналагічнага інстытута па даручэнні спадара Дырэктара гэтай установы мае гонар паведаміць Вам, ласкавы пане, што слухач Тэхналагічнага інстытута Ігнат Грынявіцкі адпачынку для выезду на радзіму з інстытута не браў, але з выпадку атрыманага ад яго інстытутам 2 ліпеня прашэння, даслапага ім з Гродзенскай губерні, яму адпраўлена адпускное пасведчанне ад 2 ліпеня 1879 года за № 754 тэрмінам да 31 жніўня гэтага года. 3 часу паступлення Грынявіцкага ў інстытут у 1875 годзе, ён за ўвесь гэты тэрмін знаходжання ў інсгытуце ні ў якіх заганных учынках начальствам інсіытута заўважаны не быў, ніякіх такіх абставін, якія маглі б узбудзіць сумнеў, не было...»*
Ішоў 1879ты. Год, які шмат у чым стаў вырашальным для расейскага рэвалюцыйнага руху. Год, калі абраў свой шлях і Ігнат Грынявіцкі.
* Абодва дакуметы цытуюцца па кнізе: Ліпскі У. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага. Мн., 1990. С. 197—198.
20
ВЫБАР
ЗРОБЛЕНЫ
Крываеае нецярпенне ^Ігнат Грынявіцкі— нарадаволец * «Калі вы пойдзеце ў лес, я буду з вамі» х На нелегальным становішчы * Віленскі мешчанін Ельнікаў х «Рабочая газета» * Паплечнікіземлякі
«Хаджэнне ў народ», якое скончылася разгромам, паставіла рэвалюцыянераў перад неабходнасцю пошукаў іншых формаў барацьбы. 3 рэшткаў розяых падпольных гурткоў ствараецца новая арганізацыя, што ў 1878 годзе атрымлівае назву «Зямля і воля». У яе ўваходзілі і прыхільнікі далейшай прапагапды сярод сялянства, і «лаўроўцы», і шматлікія паслядоўнікі Бакуніна, гатовыя неадкладна распачаць узбросную барацьбу з царскім урадам. Відавочна, не без іхнага ўплыву ў праграме арганізацыі была адзначана неабходнасць «сістэматычнага знішчэння найбольш шкодных або выдатных асобаў з урада», хоць гэта пакуль што разглядалася як сродак самаабароны.