Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 52с.
Мінск 1992
Ідэйная стракатасць, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў асуджалі «Зямлю і волю» на непазбежны і хуткі раскол.
Галоўным было пытанне пра тэрор.
Яно яшчэ абмяркоўвалася на сходах, але ўжо гучалі стрэлы тэрарыстаў, ужо гінулі вінаватыя і бязвінныя.
Студзень 1878га. Вера Засуліч страляе ў оберпаліцмайстра генерала Ф. Трэпава.
У жніўні таго ж года Сяргей Краўчынскі забівае кінжалам шэфа жандараў М. Мезенцава.
«Тэарытычная абгрунтаванасць» палітычных забойстваў, захапленне, якое выказвала тэрарыстам частка расейскас публікі, неўтаймоўнае імкненне прыспешыць, падштурхнуць гісторыю — усё гэта павялічвала шэрагі безразважных герояў.
21
Люты 1879га. Рыгор Гольдэнберг «праводзіць ліквідацыю» харкаўскага губернатара Д. Крапоткіна.
Праз месяц — замах на новага начальніка III аддзялення.
Дзеянне выклікае супрацьдзеянне.
3 жніўня 1878 да жніўня 1879 года ў Расеі было пакарана смерцк» 14 рэвалюцыянераў. Разгойдваўся крывавы маятнік тэрору і рэпрэсій.
Атмасферу, што панавала тады ў рэвалюцыйных колах, выдатна ўзнаўляе Юрый Трыфанаў у сваім ра.мане пра парадавольцаў з вель.мі дакладнаю назваю — «Нецярпенне».
Гэтае нецярпенне штурхае на нечаканыя крокі нават такіх разважлівых людзей, як прыхільнік цярплівай прапагандысцкай работы, вядомы ўдзельнік «хаджэння ў народ» Аляксандр Салаўёў. Ен просіць у кіраўніцтва «Зямлі і волі» дазволу здзейсніць ад імя арганізацыі замах на імператара Аляксандра II. Кіраўніцтва падіюлля адмаўляе Салаўёву, але некалькі рэвалюцыянераў дапамагаюць яму.
У часе замаху на Дварцовым пляцы тэрарыста напаткала няўдача, і 28 траўня 1879 года ён быў пакараны смерцю.
25 траўня таго самага года рашэннем навучальнага камітэта Грынявіцкага з прычыны непаспяховасці пакідаюць на паўторны курс. Кар’ера інжынера яго ўжо не вабіла.
Тым часам землявольцы — прыхільнікі тэрору таемна ствараюнь фракцыю «Свабода або смерць». У шэрагах рэвалюцыяпераў наспеў раскол.
У чэрвені 1879га фракцыянеры правялі ў Ліпецку з’езд, які выпрацаваў новую праграму: ажыццявіць сацыялісіычныя мэты руху магчыма толькі пасля таго, як будзе «зламаны дэспатызм»; галоўны сродак барайьбы за палітычныя змены ў імперыі — тэрор.
У жніўні 1879 года «Зямля і воля» раздзялілася на дзве новыя арганізацыі — «Народная воля» і «Чорны перадзел».
Праграмныя дакументы «Народнай волі» прадугледжвалі: замену царскай улады народным кіраваннем; скліканне Устаноўчага сходу; пераход зямлі ўва ўласнасць тых, хто яе ўрабляе; нацыяналіза
цыю прамысловых прадпрыемствау; абвяшчэнне дэмакратычных свабодаў— слова, друку, сходаў, сумлення; агулінадаступную дармавую адукацыю і г. д.
Арганізацыя будавалася на аснове прынцыпу цэнтралізму. У ёй было 80—90 мясцовых, 100—120 рабочых, 30—40 студэнцкіх, 20—25 гімназічных і прыкладна стовькі ж афіцэрскіх гурткоў. Колькасць сяброў «Народнай волі» дасягала 500 чалавек, а з сімпатыкамі і распрапагандаванымі — 5 тысяч.
У беларускіх губернях працавалі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта М. Грачэўскі, М. Рагачоў, М. Ашэнбрэнер, М. Аўчыннікаў, М.Э. Янчэўскі і іншыя. Вайсковыя і вучнёўскія гурткі нарадавольцаў існавалі ў Менску, Гародні, Магілёве, Віцебску і Пінску. Пазней, на пачатку 1882 года, вайсковыя гурткі ўвойдуць у арганізацыю «Народнай волі» Віленскай вайсковай акругі, астатнія — у ПаўночнаЗаходнюю абласную нарадавольскую арганізацыю, што дзейпічала ў Менскай, Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Ковенскай губернях *.
Нарадавольцы запісалі ў сваёй праграме: «Тэрарыстычная дзейнасць, якая выяўляецца ў знішчэнні найбольш шкодных асобаў з урада, у абароне партыі ад шпігунства, у пакаранні за найбольш жорсткія выпадкі гвалту і самаўпраўства з боку ўрада, адміністрацыі і г. д., мае на мэце падарваць аўтарытэт урадавай сілы, несупынна даваііь доказы магчымасці барацьбы супроць урада, падымаць такім чынам рэвалюцыйпы дух народа і веру ў поспех справы і, нарэшце, фармаваць гатовыя да бою сілы»**. Сваёй бліжэйшаю мэтаю арганізацыя абвясціла падрыхтоўку народнага паўстання дзёля захопу ўлады. Рэвалюцыянсры лічылі, што ўмовы для гэтага створыць магутны ўдар тэрарыстаў, якія адначасова зніш>аць дзегятакпаўтара стаўпоў самаўлаДдзя.
1879ты — год уступлення ў «Народную волю»
* Беларус. Сав. Энцыклапедыя. Т. 7. Мн.. 1973. С. 409.
* Революцйонное народнйчесгво 70х гг. XIX в. Т. 2. М.: Л.,
1965. С. 175.
23
I. Грынявіцкага Дакладпая дата невядо.мая, але, на нашу думку, прьём адбыўся ўвосень, пасля прыезду Ігната ў сталіцу з летніх інстытуцкіх вакацый.
«У 1879 г.,— піша і. ЖукоўскіЖук,— Грынявіцкі далучаецца да гуртка, які з ініцыятывы кіеўскіх агітатараў меўся выправіцца «ў народ» з мэтаю арганізацыі рэвалюцыйных пасяленняў, што павінны былі стаць аперацыйным пунктам рэвалюцыі. План гэты... не ажыццявіўся, і гурток неўзабаве распаўся. Аднак гэта не ўгамавала Грынявіцкага: пасля гэтага ён выпраўляецца ў вёску арганізоўваць «баявыя дружыны». Якія былі поспехі Ігната Якімавіча на гэтай ніве... мы не ведаем. Але ўжо ўвосень 1879 года ён вярнуўся ў Псцярбург і заявіў таварышам, што такая дзейнасць у цяперашніх палітычных умовах зусім немагчымая і няплённая. У гэты момант ён, магчыма, прымірыўся б з якойнебудзь нядрэнпай кастьпуцыяй, якая давала б магчымасць дзейнасці ў нарздзе. Але ўжо хутка патрабаванні гэтыя яго не задавальнялі. Ён пачаў прыкметна схіляцца да больш радыкальных левых патрабаванняў і да больш крайніх метадаў рэвалюцыйнай барацьбы».
Таварышы прыгадвалі, што, стаўшы на шлях барацьбы з царызмам, Грынявіцкі не дзяліў справы на «вялікія» і «малыя». Ен удзельнічаў у рабоце старых гурткоў, арганізоўваў новыя, збіраў грошы на рэвалюцыйныя мэты і на дапамогу высланым, браў удзел у фабрыкацыі дакументаў, вёў ліставанне з іншымі гарадамі. Усякая поза была яму неўласцівая гэтаксама, як і любая праява нацыянальнай нецярпімасці або вузкага патрыятызму.
Есць звесткі, што ўдзельнікі польскіх рэвалюцыйных гурткоў у Пецярбурзе ўпарта глядзелі на Ігната, як на «свайго», паляка, і няраз кідалі яму папрокі ў здрадзе польскай справе. Яны лічылі, што, працуючы з расейцамі, ён кампраметуе іх палітычную свядсмасць. «Калі вы пойдзеце ў лес,— нібыта пярэчыў ім Ігнат,— я буду з вамі, а цяпер, калі вы нічога не робіце, я буду працаваць дзеля вызвалення Расеі»*.
* ЖуховскнйЖіік 11. Нгнатіш Ноакймовйч Грйневііцкйй. М., 1930. С. 13.
24
Калі чытаеш пра ахвярнасць Грынявіцкага, прыгадваюцца словы, сказаныя на судзе флоцкім афіцэрам Мікалаем Суханавым, яшчэ адным нарадавольцам, які адмовіўся ад бліскучай кар’еры: «Я ніколі не стаў бы тэрарыстам, калі б самі ўмовы расейскага жыцдя мяне да гэтага не змусілі. Найперш ненармальнае стаповішча народа, які цяжкімі паборамі давялі да самага жахлівага стану, фактычная недаступнасць для яго якойнебудзь адукацыі, бяспраўе слабых прывяло мяне да думкі, што далей так жыць немагчыма, што такі парадак рэчаў мусіць быць змснены... Я адчуваў, што няма чым дыхаць, што паветра пяма. Я пачаў шукаць выйсце з такога становішча, пачаў шукаць шлях да барацьбы і, знайшоўшы, увесь аддаўся яму».
Узесь аддаўся рэвалюцыйнай дзейнасці і Грынявіцкі. Прынамсі, ні ўва ўспамінах ягоных сяброў па падполлі, ні ў судовых і паліцэйскіх дакументах няма нават намёку на нейкае іншае, асабістае жыццё.
Уступіўшы ў «Народную волю», ён напачатку выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, але пераважна займаўся прапагандаю ў рабочым асяроддзі— выступаў на падполыіых сходах, пашыраў нелегальную літаратуру.
30 траўня 1880 года Ігнат падае прашэнне, дзе паведамляе пра сваё нежаданне заставацца ў інстытуце і просіць выдаць дакументы. У атрыманым пасведчанні, між іншага, было запісана, што за час навучання Грынявіцкі «ні ў якіх нядобрых учынках з боку начальства не заўважаны». Новы агент «Народнай волі» быў добры канспіратар.
Перайшоўшы на нелегальнае становішча, ён стаў віленскім мешчавінам Мікалаем Сцяпанавічам Ельнікавым. Таварышы ведалі яго таксама як Коціка і Міхаіла Іванавіча.
У другой палове 1880 года ў сталіцы быў утвораны так званы цэнтральны гурток прапагандыстаў. Разам з А. Жалябавым, С. Пяроўскай і некаторымі іншымі вядомымі нарадавольцамі ў ім працуе і Грыпявіцкі. Кожны з гэтых рэвалюцыянераў стаяў на чале асобнай групы добра падрыхтаваных рабочых прапагандыстаў. Ігнат кіраваў такой групаю на Выбаргскай старане. Сярод рабочых пашы
25
раліся «Капітал» Маркса, творы Ласаля, нелёгальныя брашуры «Сытыя і галодныя», «Хітрая механіка»...
Напрыканцы гэтага ж года на канспіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку* нарадавольцамі ствараецца падпольная друка'рня, дзе пачынае выходзіць «Рабочая газета». Грынявіцкі аддае ёй некалькі апошніх тыдняў свайго жыцця. Ен быў не толькі аўтара.м карэспандэнцый, але і наборшчыкам.
Першы нумар газеты выйшаў 15 снежня. Уверсе, у жалобнай рамцы, было змешчана паведа::ленне пра пакаранне смерцю рэвалюцыяпераў Аляксандра Квяткоўскага і Андрэя Праснякова. «Няўжо мы будзем маўчаць перад сваімі катамі? — пыталася газета і адказвала: — He! Іначай кроў гэтых пакутнікаў за народнае шчасце і волю ўпадзе на нашы галовы!»
У часе супрадоўніцтва ў «Рабочай газеце» Ігнат бліжэй сыходзіцца з паднольшчыкаміземлякамі.
Гаспадыняю кватэры, дзе друкавалася газета, была дачка мазырскага лесапрамыслоўца агент Выканкама «Народнай волі» Геся Гельфман, жыццё якой вартае рамана. Зусім дзяўчом яна ўцякла з роднага дому ў Кіеў. Пад уплывам ідэй Чарнышэўскага арганізоўвала швейныя майстэрні. Потым суд, высылка, вяртанне да рэвалюцыйных спраў. Гесі належала сціплая, на першы погляд, роля, але гэта таксама было шюдзёішае рызыкаванне жьшцём.
3 рэкамендацыі Грынявіцкага наборшчыкам у нелегальную друнарню ўзялі Антона Барэйшу рОдам зпад Пінска — добрага Ігнатавага знаёмага па вучэнні ў Беластоку.
Няраз з’яўляўся на Траецкім завулку і сябар Выканкама тэхнік Рыгор Ісаеў, сын магілёўскага паштара.
Адначасова з працаю ў «Рабочай газеце» і ў баявой дружыне, што ахоўвала нарадавольцаў ад шпегаў, Грынявіцкі ўвайшоў у групу назірання за царскімі выёздамі, якою кіравала Пйроўская **.
* Цяпер гэта дом № 25 па вуліцы Рубінштэйна.
** Дарэчы, з Магілёушчыны, з сям'і беларускага шляхціча Весялоўскага паходзіла і мауі Соф’і Пяроўскай Варвара Сцяпанаўна.