• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі  Уладзімір Арлоў

    Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    23.84 МБ
    42
    Незвычайныя здольнасці Грынявіцкага да работы, ягоная рэдкая самаахвярнасць прымушалі старэйшых і спракі ыкаваных людзей берагчы яго як вельмі каштоўную сілу. Ігнат Якімавіч «на службу не набіваўся», але прагнуў яе...
    ... Тое, што трэба зрабіць, ён рабіў так, як быццам на гэта была ягоная асабістая ахвота. Небяспечна ці не, прыемна ці непрыемна — розніцы яму не было. «Трэба чрабіць!» — і ён рабіў...
    Але тыя, хто ведаў Ігната Якімавіча, бясспрэчна,. адчуваюць смутак: ёп вядомы толькі як чалавек,. што паразіў тырана. Чаму ж не ведаюць яго як рэдкую маральную асобу, чаму гэтая чыстая, шчодрая і самаадданая душа пе паспела выявіць сябе ўва: ўсім сваім харастве, чаму яна не можа служыць людзям маяком на шляху іх маральнага ўдасканалення?..»*
    * Бйографйя Грйшвйцкого Ц 11а родйне. Лондон, 1882. № 1.
    ПАСЛЯ
    ВЫБУХУ
    Няспраўджаныя надзеі х Паварот да рэакцыі * Разгром «Народнай волі» * Лёс таварышаў па барацьбе * Апазнанне царазабойцы * Пад таемным наглядсм паліцыі
    Успаміны нарадавольцаў сведчаць, што пасля забойства цара яны чакалі магутнага народнага паўстання. Але народы імперыі не ўспрынялі дый не маглі ўспрыняць тэрарыстычную акцыю на Кацярынідскім каналеяк сігнал да рэвалюцыі. Апрача некалькіх нязначных, пераважна студэнцкіх выступленняу, прыкметнай антыўрадавай дзейнасці не заўважалася.
    ^ даволі рэдкіх шэрагах лібералаў панавалі страх, разгубленасць і чаканне рэпрэсій. Што да вышэйшых слаёў самаўладдзя, дык тут ніякіх сімптомаў дэзарганізаванасці (на што спадзяваліся рэвалюцыянеры) якраз і не было.
    Імперыя прысягнула Аляксандру III, які даў велізарную ўладу оберпракурору Сінода К. Пабеданосцаву. Г эты рэакцыянер, шавініст і прыхільнік моцнай дзяржаўнай рукі найперш ануляваў ужо практычна зацверджаную «канстытуцыю» ЛорысМелікава.
    Скончылася палітычная кар’ера не толькі самога графарэфарматара, але і ўсіх большменш ліберальных міністраў, на змену якім прыйшлі адкрытыя рэакцыянерыабскурантысты. Доўгія гады краіне было наканавана жыць у задушлівай ат.масферы вялікадзяржаўнай дэмагогіі і паліцэйскага тэрору*. У паэме «Адплата» Аляксандр Блок пісаў пра той час:
    * Называючы царскую Расію паліцэйскай дзяржаваю, мы павінны разумець пад гэтым найперш выкананне паліцы
    44
    ... Грянул взрыв
    С Екатерннлна канала, Росспю облаком покрыв. Все вгдалека предвешало, Что выпадет такая карта... Н этот века час дневной — Последннй — назван первым марта.
    В те юды дальнне, глухве, В сердцах царнлн сон н мгла: Победоносцев над Россней Простер совнные крыла.
    Востска страшная заря
    В те юды чуть сше алела... Чернь петербургская глазела Подобострастно на царя...
    Разгорнутая супроць рэвалюцыйнага руху энергічная дзейнасць дала свой плён. За трычатыры гады паліцыя разграміла «Народную волю» і арыштавала ўсіх яе кфаўнікоў, што не паспелі эмігрыраваць. Блізу паловы сяброў Выканаўчага камітэта атрымалі смчротныя лрысуды.
    Першым вял'кім працэсам нарадавольцаў стаў суд над арганізатарамі і выканаўцамі забойства Аляксандра II.
    I ў часе следства, і потым, да апошніх хвілін жыцця, С. Пяроўская, А. Жалябаў, М. Кібальчыч, Ц. Міхайлаў і Г. Гельфман паказалі сябе людзьмі цвёрды.мі ў перакананнях і мужнымі. У адрозненнс ад іх М. Рысакоў ужо з першых допытаў пачаў выдаваць і быў гатовы дзейнічаць у якасці правакатара.
    Нягледзячы на гэтыя заслугі Рысакова, прысуд быў аднолькавы: усіх пецярых чакала смерць па шыбеніцы.
    яй неўласцівых гэтаму ведамству функцый, умяшанне яе практычна ва ўсе сферы жыцця тагачаснага грамадства. Разам з тым маштабы паліцэйскай дзейнасці былі зусім іншыя, чым, напрыклад, у 30—50я гады XX стагоддзя, калі бальшавіцкйсталінскі рэжым увязніў у лагерах і турмах мільёны бязвінных ахвяраў, над якімі стаяў шматмільённы рэпрэсіўны апарат. У канцы XIX стагоддзя ўсе турмы імперыі былі разлічаныя не болей чымна 100 тысяч зняволеных і ніколі, апрача гадоў першай расейскай рэвалюцыі, нз былі запоўненыя цалкам. Яшчэ адна лічба для параўнання: у 1905—1909 гадах увесь штат пецярбургскай «ахрапкі» налічваў 600—700 супрацоўнікаў.
    45
    Пракурор Мураўёў (між іншым, гімназічны знаёмы Пяроўскай), які патрабаваў дзяржаўным злачынцам менавіта такое пакарапне, даводзіўся стрыечным унукам таму Мураўеву, што душыў на Беларусі і ў Літве паўстанне 1663 'года.
    За колькі дзён да смерці Соф’я Пяроўская пісала да маці: «Я пра свой лёс зусім не тужу, спакойна сустракаю яго, бо даўно ведала і чакала, што раней ці пазней, а так будзе... Я жыла так, як падказвалі мне мае перакананні; рабіць нешта супроць іх я проста не магла, таму са спакойным сумленнем чакаю ўсё, што ў мяне наперадзе»*.
    Страта адбылася 3 красавіка 1881 года ў Пецярбурзе.
    Гесі Гельфман, якая чакала дзіця, сярод павешаных не было. У выніку кампаніі пратэстаў смяротны прысуд за.мянілі ёй на вечную катаргу. Гесіна дзіця з явілася на свег у доме папярэдняга зняволення. Дзяўчынцы далі нумар А824 і перадалі яе ў сталічны выхаваўчы прытулак. Адмысловая рэзалюцыя забараняла дачцэ рэвалюцыянеркі мець У будучым сапраўднае прозвішча. He стрываўшы расстання з дзіцём і турэмных пакутаў, Геся неўзабаве памёрла.
    Трагічна склаліся і жыцці іншых падпольшчыкаў — землякоў Грынявіцкага.
    Рыгора Ісаева арыштавалі ў красавіку 1881 года і на працэсе дваццаці нарадавольцаў засудзілі да пакарання смерню, якое было заменена вечнай катаргай. Праз пяць гадоў ён памрэ ад сухотаў у Шлісельбургскай фартэцы.
    Антон Барэйша друкаваў і пашыраў пракламацыі пра смерць імператара. Пасля арышту ён больш за год сядзеў у казематах Петрапаўлаўскай фартэцы, а ў сакавіку 1883 года быў засуджаны на 15 гадоў катаргі і далейшае пажыццёвае пасяленне ў Сібіры.
    Барэйійа апынуўся сярод тых нешматлікіх нарадавольцаў, якія дажылі да савецкай улады і на свае вочы ўбачылі, якімі метадамі ў краіне пачына
    * Пйсьмо С. Л. Перовской к матерй Ц «Народная воля» в документах й матерйалах. М„ 1930. С. 251.
    46
    ецца будаўніцтва «новага справядлівага грамадства».
    Апошнім ударам, што канчаткова спыніў існаванне «Народнач волі», былі арышты 1885 года.
    Як вядома, счробу аднавіць палітычны тэрарызм зрабілі ў 1887 юдзе Аляксандр Ульянаў і купка ягоных аднадумцаў—пецярбургскіх студэнтаў.,
    Гэтая рэвалюцыйная група імкнулася аб’яднаць народніцкія погляды з марксісцкімі, падкрэслівала вырашальную ролю рабочага класа, але адзіным сродкам заваёвы палітычнай свабоды лічыла тэрор. Арыштаваны ў часе падрыхтоўкі замаху на Аляксандра III, Ульянаў і чацвёра ягоных паплечнікаў былі павешаныя ў Шлісельбургскай фартэцы.
    Але звернемся да падзей вясны 1881 года.
    Паліцыі, нягледзячы на вялікія намаганні і дапамогу М. Рысакова, доўга не ўдавалася выявіць сапраўднае імя царазабойцы. Яно не гучала і на працэсе па справе Пяроўскай, Жалябава і іншых.
    3 сакавіка ў пакоі «віленскага мешчаніна Ельнікава» на Сімбірскай вуліцы паліцыя ўчыніла ператрус. «Трафэі» былі небагатыя: шэсць асобнікаў «Рабочай іазеты», «Гірограмма рабочнх членов партнв «Народной волн» і забытая Рысаковым насоўка з ягонымі ініцыяламі. Напярэдадні яму і Жалябаву паказалі цела тэрарыста, што сканаў у Канюшаным шпіталі. Жалябаў даваць тлумачэнні адмовіўся, Рысакоў апазнаў свайго таварыша па падполлі, вядомага'як Міхаіл Іванавіч, або Коцік.
    Паліцыя зрабіла з нябожчыка фотаздымкі, пасля чаго яго абезгаловілі. Фатаграфіі разаслалі па навучальных установах і ва ўрадавыя газеты. Адцятую ад мёртвага цела галаву змясцілі ў шкляную пасудзіну са спіртам, каб выстаўляць у паліцэйскіх упраўленнях і паказаць усім сталічным дворнікам. Гэтую галаву, у прыватнасці, бачыў зняволены ў Петрапаўлаўскай фартэцы рэвалюцыянернароднік Дз. Клеменц.
    Пад час паказу паліцэйскіх здымкаў імя царазабойцы «не ўзгадалі» ні Пяроўская, ні Кібальчыч, ні Гельфман.
    Разам з тым фотакарткі паказвалі не толькі ахвярам новых арь штаў, але і выкладчыкам і студэнтам Тэхналагічнага інстытута, а таксама сваякам у
    47
    Вялікіх Грынявічах — усё ж паліцыя з першых дзён падазравала ў тэрарысце Ігната Грынявіцкага.
    Канчатковае высвятленне асобы царазабойцы адбылося ў красавіку 1881 года. Арыштаваны нарадаволец М. Калядкевіч на паказаным яму здымку прызнаў чалавека, вядомага яму пад мянушкаю Коцік, «прозвішча якога, калі не памыляецца, Грынявіцкі». Жандарскі генерал А. Камароў 23 красавіка паказённаму мудрагеліста пісаў у сваім данясенні.^«^ часе далейшых росшукаў па выяўленні сапраўднага імя чалавека, які памёр 1 сакавіка гэтага года ў прыдворным Канюшапым шпіталі і, як погым раскрылася, жыў пад імем Ельнікава, меркаванне, што ўзпікла на аснове дзіўнага падабенства Ельнікава з бэілым студэнта.м С.Пецярбургскага тэхналагічнага ііістытута, механічнага аддзялення (каталіцкага веравызнання) Ігнатам Грынявіцкім,. цалкам яацвердзілася як паказам яго фатаграфічнаіі карткі старэйшаму наглядчыку за павучэнцамі ў С.Пецярбургскім тэхпалагічным інстытуце надворнаму саветніку Момбелю, так і студэнту таго ж інстытута Аіггону Гаўронскаму, якія ў знятай з Ельнікава картцы прызналі Ігната Грынявіцкага.
    Апрача таго^ фатаграфічная картка чалавека, што называў сясе Елыіікавым, была паказаная на месцы радзімы I рынявіцкага ў Гарадзенскай губерні Бельскага павета, у маёнтку Грынявічы Вялікія, як родным I рынявіцкага, так і асобам, што яго ведалі, прычым усе гэтыя асобы, акрамя бацькі Грынявіцкага, які даў уніклівы адказ, заявілі, што на паказанай картцы бачаць Ігната Грынявіцкага»*.
    Бацька тэрарыста, відаць, хацеў адвесці небяспеку ад малодшага сына Яна — былога студэнта ПятроўскаРазумоўскай земляробчай і лясной акадэміі, а потым юлыіапісанага 2й гвардзейскай артылерыйскан брыгады, звольненага з вайсковай службы з прычыны палітычнай ненадзейнасці.
    Паліцыя вярнула Яна Грынявіцкага ў бацькаў маёнтак і да чэрвеня 1888 года трымала пад сірогім наглядам. Далейшы ягоны лёс невядомы.
    Пз докладов М. Г. ЛорйсМелйкова, В. К Плеве, A. В. Комарова //1 марта 1881 гоОа: Казнь нмператора Алекшндра II: Документы й восполшнанйя. Л., 1991. С. 215.
    ЗАКАНЧЭННЕ
    Гісторыя рэвалюцыйнага тэрарызму ў Расейскай імперыі (як, зрэшты, і ў іншых краінах) ведае рознае: авантурызм і самаахвярнасць, шляхетнасць і подласць... Але нідзе і ніколі тэрор не прынёс грамадству добрых пераменаў. Вынікам палітычных забойстваў нязменна былі няўпэўненасць у будучым, хаос, анархія і — прыход да ўлады рэакцыйных сілаў. А таму — як бы ні стараліся самі рэвалюцыянеры або гісторыкі апраўдаць тэрор спасылкамі на надзвычайныя абставіны, помстаю за злачынствы ўладаў— ніякага апраўдання яму няма.