• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі  Уладзімір Арлоў

    Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    23.84 МБ
    Забойства Аляксандра II таксама прывяло да перамогі рэакцыі, спыніла рух імперыі па шляху рэформаў.
    Савецкія гісторыкі, па сутнасці, кананізавалі думку, што Ленін і ягоныя паплечнікі асуджалі абраныя «Народнай воляй» сродкі барацьбы. Аднак такое сцверджанне патрабуе ўдакладнення. Правадыр бальшавікоў пісаў пра нарадавольцаў наступнае: «Яны паказалі найвялікшую самаахвярнасць і ■сваім гераічным тэрарыстычным (курсіў мой.— У. А.) метадам барацьбы здзівілі ўвесь свет. Несумненна, гэтыя ахвяры былі недарэмныя, несумненна, яны спрыялі — кепасрэдна або ўскосна—далейшаму рэвалюцыйнаму выхаванню расейскага народа»*. Як мы ведаем, гэты «гераічны» метад (але ўжо ў агульнадзяржаўным маштабе) возьмуць cade на ўзбраенне і самі бальшавікі.
    Расейскія сацыялдэмакраты на пачатку XX стагоддзя гэіаксама, як некалі народнікі, вялі дыскусію пра магчымыя шляхі і метады барацьбы.
    * Ленйн В. П. Полн. собр. соч. Т. 30. С. 315.
    49
    Перамогу атрымалі прыхільнікі прынцыпу «мэта апраўдвае сродкі». Супроць ворага ўсе сродкі былі не толькі дазволеныя, але — добрыя. Хрысціянская мараль, пачуцці спагады і міласэрнасці бязлітасна адкідваліся, як рэчы непатрэбныя і шкодныя. «Такая ідэалогія садзейнічала прытоку ў рэвалюцыйнае асяроддзе разам з рамантыкамі, ідэалістамі, праўдалюбцамі, сумленнымі рэвалюцыянерамі і людзей з жорсткімі або пават з садысцкімі схільнасцямі. Забіць чалавека проста так — ганебна і небяспечна, забіць па палітычных матывах — ганарова і нават выгадна... П. 3. Ермакоў (адзін з выканаўцаў забойства сям’і імператара Мікалая II.—У. А.) па заданні партыі яшчэ ў І907 годзе забіў паліцэйскага агепта, але нс проста забіў, а адрэзаў яму галаву. Рэвалюцыянер Ільюша Глухар, які таксама спецыялізаваўся на знішчэнні паліцэйскіх агентаў, забіваў іх абавязкова адным метадам — куляй у лоб, паміж вачэй»*.
    У сваім запавеце Ігнат Грынявіцкі марыў пра тое, каб «пачаты рух скончыўся перамогаю, а не татальным вынішчэннем найлепшых людзей краіны». Чым скончыўся рэвалюцыйны рух у Расейскай імперыі ў XX стагоддзі, мы добра ведаем —чырвоным тэрорам, братазабойчай грамадзянскай вайной, жахамі ГУЛагу, генацыдам свайго ж народа...
    Цяпер, калі з вышыні (ці, можа, дакладней — з бездані) нашага гістарычнага досведу мы пакутліва, але няўхільна пераасэнсоўваем гісторыю, адбываецца пераацэнка дзсйнасці, а таксама саміх асоб рэвалюцыянераўнарадавольцаў. Яны ўсё менш успрымаюцца як рыцары без страху і дакору. 3 пачуццём, далікатна кажучы, няёмкасці чытаем мы сёння такія радкі вядомага паэта:
    Карэтг цара выязджае.
    (Гэткі на колах гадзючнік!) У канале Кацьчыным воды Да блізкага мора бягуць. Вось бомба. Хай з падлы смярдзючай, Хай з яго, ката народаў, Ката маёй Беларусі
    * Платонаў А. Царазабойцы /I Чырвоная змена. 1990. 24 лістапада.
    50
    Зараз шматкі палятуць.
    Выбух. Той здох. Але
    I яго смерч асколкаў нізрынуў...
    Сёпня паэт, бадай, не напісаў бы так. Аўтар гэтае кніжкі таксама прайшоў праз перагляд ранейшых поглядаў н? «Народную волю» і яе герояў і не хацеў бы, каб Ігнат Грынявіцкі служыў камунебудзь «маяком на шляху маральнага ўдасканалепня».
    Сама гісторыя засведчыла: любыя спробы стварыць «новага чалавека», змяніць свет да лепшага праз сілу — асуджаныя на няўдачу, што аплочваецца нязмернымі чалавечымі пакутамі.
    Ігнат Грынявіцкі і ягоныя паплечнікі былі ахвярамі аблуднага вучэння. Япы трагічна памыляліся, але яны вартыя нашай памяці.
    Памяці, якая перасцерагае.
    ЗМЕСТ
    ПРАДМОВА....................................... 5
    НА ПАЧАТКУ ЖЫЦЦЕВАП ДАРОГІ..................... 9
    Малая радзіма • Спадчына з тысячным доўгам  У сямЧ • Пад музыку бацькавай скрыпкі • Беластоцкая гімназія • Песпакойная правінцыя • Найлепшы выпускнік
    ТЭХНАЛАПЧНЫ ІНСТЫТУТ...........................14
    Мары здзяйсняюцца • Традыцыі вальнадумства • Студэнты і народніцкі рух • Экзамены і адзнакі • «Пакінуць на паўторны курс» • Данясенне быхаўскага прыстава
    ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ.................................21
    Ьрывавае нецярпенне  Ігнат Грынявіцкі — нарадаволец • «Калі аьі пойозеце ў лес, я буду з вамі» • Нц нелегальным становііцчы • Віленскі мсшчсінін Мікалай Ельнікаў • «Рабочня газета» • Паплечнікіземлякі
    ПАЛЯВАННЕ НА ІМПЕРАТАРА........................27
    Асоба Аляксандра ІЕПрысуд рэвалюцыянераў • Няўдалыя замахі • Праекты графа ЛорысМелікава • Сёмая спроба • Падкоп на Малой Садовай • Чпцвёра з 47 • Развітанне з радзімай • Кватэра на Сімбірскай вуліцы
    ПЯРЭДАДЗЕНЬ....................................34
    Арышт Жалябава • Выпрабаванні выбуховых прыстасаў • Ііадзвычаннас пасяджэнне Выканкама • Запавет Грынявіцкага • «Раскошнйе дрэва свабоды вымагае ахвяраў»
    1 САКАВІКА 1881 ГОДА...........................37
    Сустрэча на Цялежнай • Даклад міністра ўнутраных спрай • імператар мяняе маршрут • Выбухі на Кацярынінскім канале • Смерць імпсратара • Апошнія гадзіны Грынявіцкага • Нчвінныч ахвяры
    ПАСЛЯ ВЫБУХУ...................................44
    Няспраўджаныя надзеі • Паварог да рэакцыі . Разгро.ч «Народнай ^олі» • Лёс таварыйіаў па барацьбе • Апазнанне царазабойцы • Uad таемным наглядам паліцыі
    ЗАКАНЧЭННЕ ....
    НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
    Серыя акадэмічная
    Паучнонопулярное нзданне
    Орлов Владнмнр Алексеевнч
    ПРНГОВОР ПРНВЕЛ В НСПОЛНЕННЕ НЕНЗВЕСТНЫЙ:
    ІІГНАТ ГРННЕВНЦКНЙ
    Мппск, нздательство «Мавука і тэхніка»
    На белорусском языке
    Навуковапапулярнае выданне
    Арлоў Уладзімір Аляксеевіч
    ПРЫСУД ВЫКАНАУ НЕВЯДОМЫ:
    ІГНАТ ГРЫНЯВІЦКІ
    Загадчык рэдакцыі М. 3. Гссь Рэдактар Л. Л. Коржава Мастак Т. П. Кулажэнка Мастацкі рэдактар В. А. Ж a х а в е ц Тэхнічны рэдактар Л. А. Карнеева Карэктар I. Л. Дзмітрыенка
    ІБ № 4051
    Здадзена у набор 21.04.92. Падпісана ў друк 23.07.92. Фармат 84X100'/ж. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. ам друк. арк. 2,73+0,78 ўкл. на крэйд. пап. Ум. фарб.адб. 3,72. Ул.выд. арк. 2,7 5. ІІаклад 11 500 паасобнікаў. Зак. № 458. Кошт 1 р. Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220067. Мінск, Жодзінская, 18. Друкарня імя Францыска Скарыны выдавсцтва «Навука і тэхніка». 220067. Мінск, Жодзінская, 18.
    Дарагія сябры!
    У 1988 годзе выдавецтва «Навука і тэхніка» Р^сДачало вьіпуск серыі «Нашы славутыя землякі». У ёй выдаюцца кнігі пра найменш вядомых сучаснаму чытачу нашых суайчыннікаў — выдатных вучоных, асветнікаў, палітыкаў, дзеячаў культуры. мастацтвд літаратуры. He толькі пра тых, хто жыў і працаваў на радзіме, але і пра беларусаў, воляю лёсу закінутых на чужыну, якія зрабілі важкі ўклад у развіццё навукі і культуры іншых народаў.
    Серыя разлічана на шырокае кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры, навукі, грамадскіх рухаў, лёсам найболый таленавітых нашых землякоў. Яна можа быць скарыстаная настаўшкамі ў пазакласнай рабоце, выкладчыкамі вьішэйшых навучальных устаноў, сябрамі грамадскіх суполак, якія выступаюць за адраджэнне мовы, гістарычнай спадчыны і нацыянальнай свяаомасці беларусаў.
    У 1988—1992 гадах у гэтай серыі выйшлі кнігі:	, 
    Грьібкоўекі в. П., Г а п о н е н к a В. A., К і с ялёў У. М. Прафесар электраграфіі і магнетызму Пра Якуба НаркевічаЁдку (1847—1905), таленавітага вцчонагапрыродазнаі/ца
    МархельУ. I. Вяшчун славы і волі
    Пра і ладзіслава Сыракомлю (1823—1862), выдатнага паэтадэмакрата
    Галакціёнаў С. Г., Яцкевіч Г. М. Рыцар навукі з Нянькава
    Пра Уладзіслава Дыбоўскага (1838—1910), таленавітага ааследчыка прыроды і фалькларыста
    А р л о ў У. А. Асветніца з роду Усяслава
    Пра Еўфрасінню Полацкую (~ ІЦО—1173), беларцскцю асветніцу і рэлігійную дзяячку
    Ю х о Я. A. За вольнасць нашу і вашу
    Пра Тадэвуша Касцюшку (1746—1817), кіраўніка паўстання супраць маскоўскага панавання
    Грыцкевіч В. П. Адысея наваградскай лекаркГ Пра Саламею Русецкую, знакамітую лекарку і падарожніцу XVIII стагоддзя
    Процька Т. С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі
    Пра Кароля Чаховіча (1832—1902), таленавітага вучонагафізіка
    К а з б я р у к У. М. Светлай волі зычны звон
    Пра Алеся Гаруна (1887—1920), рэвалюцыянера і паэта, чалавека трагічнага лёсу
    ТарасаўС. В. Чарадзей сёмага веку Траяна
    Пра Усяслава Чарадзея (1044—1101), аднаго з найславуцейшых полацкіх князёў
    Гусак A. А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»
    Пра Мікалая Ястрэбскага (1808—1874), вучонагаінжынера, таленавітага літаратара
    Саверчанка I. В. Канцлер Вялікага Княства
    Пра Лева Сапегу (1557—1633), славутага палітычнага дзеяча, рэдактара Статута 1588 года
    Б е л ь с к і A. М., Т к а ч о ў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі
    Пра Казіміра Семяновіча (1600—1651), вынаходніка ійматступеневаіі ракеты
    С a г а н ов і ч Г. М. Айчыну сваю баронячы
    Пра Кастуся Астрожскага (1460—1530), славутага беларускага гетмана
    Рыхтуюцца да выдання:
    Каханоўскі Г. А. Руплівец нашай старасветчыны
    Пра Яўстаха Тышкевіча (1814—1873), заснавальніка беларускага краязнаўства
    Дабравольскі В. А. Да ісціны — найпрасцейшым шляхам
    Пра Васіля Ермакова (1845—1922), таленавітага вучонагаматэматыка і педагога
    М а іі с я ё н а к А. Г. Народны лекар з Браслава
    Гіра Станіслава Нарбута (1853—1926), які ўсё жыццё прысвяціў служэнню народу
    К а ў к a А. І\. Вястун нашаніўскае пары
    Пра Івана Луцкевіча (1881—1919), аднаго з заснавальнікаў першай палітычнай партыі ў Беларусі
    Г а п о н е н к a В. А. Сягнула думка ў глыбіню Сусвету
    Пра Івана Яркоўскага (1844—1902), тсіленавітага вучонагафізіка
    Піліпчук А. Я. Ланцэтнік — «цудоўная рыбка»
    Пра Аляксандра Кавалеўскага (1840—1901), славутага вучонагабіёлага
    Саверчанка I. В. Апостал яднання і веры
    Пра Вельяміна Руцкага (~1573—1637), пісьменніка, педагога і рэлігійнага дзеяча
    Процька Т. С. Даследчык таямніцаў святла
    Пра Аляксандра Садоускага (1859—1923), таленавітага вучонагафізіка
    Каб не прапусціць чарговага выпуску гэтай серыі, лепш за ўсё аформіць папярэдні заказ. Для гэтага трэба зайсці ў найбліжэйшую кнігарню і, карыстаючыся тэматычным планам выдавецтва «Навука і тэхніка», запоўніць паштоўку на тое выданне, якое Вас зацікавіла. Пра выхад у свет заказанай кнігі і магчымасць набыцця яе кнігары паведамяць Вам, прыслаўшы пакінутую Вамі паштоўку.
    Чытайце самі і заахвочвайце сваіх блізкіх і знаёмых чытаць кніжкі серыі ^Нашы славутыя землякі». 3 іх Вы даведаецеся шмат цікавага і раней невядомага пра нашых знакамітых суайчыннікаў, пра слаўную і трагічную гісторыю Беларусі.