Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 52с.
Мінск 1992
Але разам з арыштамі ўлады спрабавалі знай<ці іншыя шляхі пераадолення крызісу.
Граф ЛорысМелікаў, які ўжо займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, у канцы 1880 года падрыхтаваў цару адмысловы даклад з прзпановаю «завяршыць вялікую справу дзяржаўных рэформаў», бо задача выхаду імперыі з крызісу «не можа быць выканана толькі карнымі і паліцэйскімі захадамі». Яшчэ раней была крыху аслаблена цэнзура, ■скасавана адыёзнае III аддзяленне *.
ЛорысМелікаў меркаваў прыцягнуць да падрыхтоўкі сваіх заканапраектаў даволі шырокае кола новых энергічных людзей. Цар сустрэў праект міністра досыць прыхільна. Узнікла магчымасць руху Расейскае імперыі да канстытуцыі.
Між тым «Народная воля» рыхтавалася да сёмай спробы царазабойства.
Група назірання, куды ўваходзіў Грынявіцкі, з канца лістапада 1880 года па што тыдзень карпат
* Даводзіцца сусіракацца з думкаю, што ў III аддзяленні 5ыў еелізарны штат, які можна параўнаць хіба з рэпрэсіўнаю машынай НКВД 30х гадоў. У сапраўднасці на момант ліквідацыі яно мела 72 штатныя і вольнанаёмныя супрацоўнікі
30
ліва вывучала пецярбургскія маршруты царскага экіпажа. Назіральнікі дзейнічалі па двое, пары з мэтаю канспірацыі штодня чаргаваліся.
Тэрарыстам стала вядома, што кожную нядзелю Аляксандр II прысутнічаў на ўрачыстым разводзе варты ў Міхайлаўскім манежы, адкуль заязджаў у палац да вялікай кнігіні Кацярыны Міхайлаўны, потым ехаў палуднаваць да спадкаемца трона і вяртаўся ў Зімовы палац. Найчасцей царская карэта з аховаю рухалася па Малой Садовай вуліцы або па набярэжнай Кацярынінскага канала.
У снежні 1880 года нарадавольцы нанялі на рагу Неўскага праспекта і Малой Садовай памяшканне і, адчыніўшы там краму па гандлі сырам, пачалі падкоп. Напрыканцы лютага ён быў гатовы, заставалася адно закласці міну з двух пудоў чорнага дынаміту. Пасля выбуху, паводле разлікаў тэрарыстаў, павінна была ўтварыцца велізарная варонка. Пазней, на судзе, галоўны тэхнік арганізацыі М. Кдбальчыч скажа: «Вядома, ўсё, што знаходзілася б над варонкаю, гэта значыць, экіпаж з царом і канвой, загінулі б, але не больш».
Аўтары даследаванняў пра дзейнасць «Народнай волі» звычайна абыходзілі маўчаннем той факт, штовельмі часта ў выніку тэрарыстычных актаў гінула, атрымлівала цяжкія раненні і кантузіі шмат старонніх, ні ў чым не вінаватых людзей. Менавіта ў тыя часіны закладваліся асновы той, «самай перадавой» сістэмы поглядаў, у якой чалавеку адводзіцца роля шрубкі, а чалавечае жыццё не мае ніякае вартасці, асабліва калі гэтае жыццё адбіраюць дзеля перамогі «светлай будучыні».
Распрацаваны Выканаўчым камітэтам план прадугледжваў, што ў выпадку няўдачы на Малой Садовай імператар будзе забіты бомбавым выбухам, калі ж і гэта не атрымаецца, забіць Аляксандра II кінжалам, скарыстаўшыся з непазбежнай мітусні і разгубленасці аховы, узяўся А. Жалябаў. Ён жа амаль з пяцідзесяці рэвалюцыянераў, згодных ахвяраваць жыццём, выбраў чатырох.
Гэта былі рабочыя Цімафей Міхайлаў І Іва» Емяльянаў, былыя студэнты Мікалай Рысакоў і Ігнат Грынявіцкі.
У тым часе, у студзенілютым 1881 года, Ігнат
ЗГ
здолеў на кароткі час вырвацца з Пецярбурга, каб наведаць Вялікія Грынявічы. ён ехаў развітацца з сям’ёю, з радзімаю. У бацькоўскім доме пражыў тры дні. Свой раптоўны прыезд растлумачыў «справамі». Прыехаў у добрым гуморы, вясёлы і ласкавы — такі, якім яго ведалі з дзяцінства. Сястра Юлія прыгадвала сваю сустрэчу з Ігнатам так: «Ен быў у дыхтоўным гарнітуры, які шчыгульна аблягаў ягоную стройную, вышэй сярэдняга росту постаць. Недаўгія цёмнарусыя кучаравыя спераду валасы, мяккая бародка і вусы аблямоўвалі твар з глыбокімі ўдумлівымі вачыма. 3 ім была акуратна напакаваная дарожная валіза...
— Хто табе так акуратна склаў рэчы ў валізку?.. Відаць, нейкая паненка?
— Але, паненка... У мяне шмат добрых паненак ёсць,— жартам адказаў ён» *.
Ігнат наведаў магілу маці, якая памерла за колькі месяцаў перад тым. ён гуляў па ваколіцах маёнтка, чытаў, слухаў бацькаву скрыпку, спакойна і дасціпна гутарыў з сямейнікамі.
Для блізкіх ён паранейшаму заставаўся пецярбургскім студэнтам, гонарам і надзеяю роду Грынявіцкіх. У свеце, дзе ён, паводле ўяўленняў сям’і, жыў, былі лекцыі знакамітых прафесараў, сталічныя тэатры, бібліятэкі і музеі. У тым свеце не было месца нелегальным друкарням, арыштам, пакаранням смерцю на досвітку. Ніхто з родных, вядома, не думаў, што бачыць Ігната апошні раз. Ен не выдаў сябе ніводным неасцярожным словам або рухам.
Вярнуўшыся ў Пецярбург, а магчыма, яшчэ напярэдадні паездкі на радзіму, ён пад імем Мікалая Ельнікава наняў пакой на Выбаргскай старане, у доме № 59 на Сімбірскай вуліцы.
Гаспадыня кватэры № 22, дзе пасяліўся Грынявіцкі, ураднікава дачка Ганна Артамонава і яе прыслуга салдацкая ўдава Акуліна Смялкова на судовым працэсе царазабойцаў апавядалі пра ціхае і самотнае жыццё кватаранта, пра ягоную беднасць і сціпласць.
* ЖуковскййЖі/к Н. II. Нгнатйй Ноакймовііч Гпйневшікйй. М„ 1930. С. 24.
3'2
Калі гаспадыня пацікавілася, чым ён зарабляе на жыццё, Ігнат адказаў, што займаецца пісьмовай работаю ў канторы. У ягоным пакоі былі толькі самыя неабходныя рэчы, адсутнічаў нават намёк на нейкую ўтульнасць.
На пытанне суддзі, хто з дзяржаўных злачынцаў наведваў Ельнікава, прыслуга Смялкова пакажа на Мікалая Рысакова, Андрэя Жалябава, Соф’ю Пяроўскую і Гесю Гельфман.
Грынявіцкі звычайна выходзіў з дому а 10й гадзіне раніцы, а вяртаўся аб 11й вечара. Апрача сачэння за царом, у гэтым часе ён слухаў лекцыі М. Кібальчыча пра механізм і сілу выбуховых прыстасаў, удзельнічаў у іх выпрабаваннях.
Лекцыі чыталіся на новай канспіратыўнай кватэры ў доме № 5 на вуліцы Цялежнай. Там адбылося і асабістае знаёмства чатырох бомбакідальнікаў. Гаспадыняю кватэры была Геся Гельфман.
Рэвалюцыянеры спяшаліся. У рукі паліцыі ўжо трапілі людзі, што ведалі пра падрыхтоўку забойства імператара. Нягледзячы на ўсе засцярогі, па сталіцы лёталі чуткі пра зроблены тэрарыстамі падкоп.
ПЯРЭЛАДЗЕНЬ
Арышт Жалябава % Выпрабаванні выбуховых прыстасаў х Надзвычайнае пасяджэнне Выканкама * Запавет Грынявіцкага х «Раскошнае дрэеа свабоды вымаеае ахвяраў»
Адно з апошніх пасяджэнняў змоўшчыкаў адбылося ў Грынявіцкага на Сімбірскай. 26 лютага ўвечары Жалябаў, Пяроўская і кідальнікі бомбаў яшчэ раз падрабязна абмяркоўвалі план будучай акцыі.
Падзеі разгоргваліся надзвычай імкліва.
27 лютага паліцыя ўзяла Андрэя Жалябава. Зробленая ў ягонай кватэры засада павіпна была затрымліваць любога наведніка. Паведамляючы пра арышт аднаго з галоўных рэвалюцыянераў імператаРУ, усцешаны ЛорысМелікаў пісаў: «Назіранне за астатнімі асобамі доўжыцца і можпа спадзявацца, што арышты будуць лрацягвацца».
У дзень арышту Жалябава Ігнат сустрэўся ў рэстарацыі з Рысаковым, Міхайлавым і Емяльянавым. Яны дамовіліся пра заўтрашніою паездку ў пецярбургскія ваколіцы на выпрабаванне бомбы. Увечары Грынявіцкі не прыйшоў дахаты. Магчыма, у гэтую ноч ён быў на Малой Садовай, дзе закончвалася апошняя падрыхтоўка ў падкопе пад вулічным брукам.
28 лютага М. Кібальчыч і кідальнікі бомбаў выпрабоўваюць за Смольным манастыром выбуховы прыстас.
Высветлілася, што бомба са смяротным змесцівам — серная кіслата, сумесь берталетавай солі з цукрам, грымучы міркіль і г. д.— дзейнічае на 15 сажняў
* Блізу 32 метраў (1 сажань роўны 2,13 метра).
34
Пра арышт кіраўніка акцыі тэрарысты яшчэ не ведалі.
Таго ж дня ўпады робяць агляд у краме на Малой Садовай. Рэвалюцыянерам пашанцавала, але адтэрміноўваць аперацыю яны ўжо не маглі.
На сваім надзвычайным пасяджэнні Выканаўчы камітэт «Народнай волі» прызначае замах на 1 сакавіка. Кіраўніцтва іэрарыстамі бярэ на сябе Соф’я Пяроўская.
Рыгор Ісаеў етрымаў заданне ўначы закласці ў падк ;п міну. Мікалай Кібальчыч, Мікалай Суханаў і Міхаіл Грачэўскі за адну ноч зрабілі чатыры бомбы.
Грынявіцкі вярнуўся дахаты ўвечары.
Ноч на 1 сакавіка 1881 года была ў ягоным жыцці апошпяя.
Магчыма, якраз тады, прадчуваючы хуткую гібель, ён і напісаў свой звернуты да паплечнікаў, таварышаў па барацьбе запавет:
«Аляксандр II павінен памерці. Дні ягоныя злічаныя.
Недалёкая будучыпя пакажа: мне або іншаму давядзецца зрабіць апошні ўдар, водгулле якога разпясецца па ўсёй Расеі і адгукнецца ў самых далёкіх яе кутках.
Ен памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы.
Гэта неабходна дзеля свабоды, бо ў выніку значна пахіснецца тое, што хітрыя людзі называюць кіраваннем— манархічным, неабмежаваным, а мы — дэспатызмам...
Што будзе далей?
Ці шмат яшчэ ахвяраў запатрабуе нашая няшчасная, але дарагая радзі.ма ад сваіх сыноў дзеля свайго вызвален.'Я? Я баюся... мяне, асуджанага на смерць, чалавека, які адной нагой у труне, палохае думка, што наперадзе барацьба, якая забярэ яшчэ шмат дарагіх ахвяраў, а яшчэ болей — апошняя смяротная бітва з дэспатызмам, якая, я перакананы, ужо не вельмі далёка і якая залье крывёю палі і нівы нашае радзімы, бо—на жаль!—гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў.
Я не буду ўдзелыіічаць у апошняй барацьбе. Лёс
35
асудзіў мяне на раннюю гібель, і я не ўбачу перамогі, не буду жыць ні дня, ні гадзіны ў тым светлым часе, але лічу, што сваёй смерцю зраблю ўсё, што павінны быў зрабіць, і большага ад мяне ніхто, ніхто на свеце патрабаваць пе можа.
Задача рэвалюцыйнай партыі — запаліць ужо назапашааы гаручы магэрыял, кінуць іскру ў порах і потым зрабіць усё дзеля таго, каб пачаты рух скончыўся перамогаю, а не татальным вынішчэннем найлепшых людзей краіны»*.
* Завеіцанйе 11. 11. Грйневйцкого Ц «Народная воляі в документах й воспоміінанйях. М„ 1930. С. 249—250.
1САКАВІКА 1881ГОДА
Сустрэча на Цялежнай * Даклад міністра ўнутраных спраў % Імператар мяняе маршрут * Выбухі на Кацярынінскім канале * Смерць імператара х Лпс.шнія гадзіны Грынявіцкага * Нявінныя ахвяры
Тае раніцы Ігнат Грынявіцкі падняўся раней, чым звычайна. Ен спяшаўся на Цялежную, дзе а восьмай гадзінс на кватэры ў Гесі Гельфман збіраліся тэрарысты \
Прыкладпа праз гадзіну туды прыйшла Соф’я Пяроўская, якая паведаміла пра арышт Жалябава. У яе ў клунку ляжалі дзве бомбы, яшчэ дзве прынёс Кібальчыч. Гэта былі бляшанкі цыліндрычнай формы вагою 5—6 фунтаў. Запаспых прыстасаў для абароны і на выпадак няўдачы тэрарысты не мелі. Кідаць прыстас трэба было не болей чым з пяці крокаў.