Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 52с.
Мінск 1992
Узяўшы аловак, Пяроўская накрэсліла на канверце план маршрута, па якім мусіў ехаць цар, і растлумачыла кожнаму з чатырох бомбакідальнікаў ягоную роліс. Яна сказала, што на Малой Садовай цара ўжо чакаюць. Пра падкоп ведалі не ўсе прысутныя.
Апоўдні тэрарысты з бомбамі былі на сваіх месцах. М. Рысакоў і I. Емяльянаў занялі пазіцыі ля помніка Кацярыне II і ма рагу Неўскага і Малой Садовай. I. Грынявіцкага як найбольш вытрыманага і надзейнага С. Пяроўская паставіла разам з Ц. Міхайлавым у канцы вуліцы, пад якой у пад
* Падзеі гэтага дня аўтар узнаўляе па кнігах: Революцйонный перйод русской йсторйй (1861—1881 гг.). Ч. 2. СПб., 1913; Хроннка соцйалйстйческого двнження e Россйй. 1878—188 7: Офчцйальный отчет. М„ 1906; 1 марта 1881 года Казнь ймператора Александра II: Документы й воспомйнанйя. Л., 1991.
37
копе ляжала два пуды дынаміту. У тым выпадку, калі міна не спрацуе, ініцыятыву павінны быў браць на сябе Ігнат. Пяроўская падавала сігналы насоўкаю.
Імператар у апошні дзень свайго жыцця ўстаў на пачатку дзевягай гадзіны. Вядома, што ён доўга гуляў па Зімовым палацы з княгіняй Юр’еўскай і з дзецьмі, катаўся са сваім улюбёнцамсынам на горках у адной з залаў. Пасля малітвы ў палацавай царкве ён снеда^ з прыдворнымі і ўразіў усіх вясёлым настроем.
Яшчэ да снядання Аляксандр II выправіў прыдворнага скарахода да хворага графа ЛорысМелікава. Цар меўся ехаць да міністра, але нех'забаве той з’явіўся сам.
Прыкладна тым часам, калі тэрарысты займалі свае месцы, імператар выслухаў даклад ЛорысМелікава і падпісаў дакумент пра дзяржаўную рэформу. Паводле яе для разгляду новых законапраектаў стваралася камісія з прадстаўнікоў гарадоў і земстваЎ Прадугледжвалася, што асобы з ліку выбарных дэпутатаў, якія выявяць «асаблівыя веды і выдатныя здолыіасці», будуць запрошаны ў Дзяржаўны савет. 4 сакавіка праект выносіўся па зацверджанне саветам мініс.раў.
3 даклада цар даведаўся пра агляд падазронай крамы па Малой Садовай. Міністр сказаў, што чуткі пра падкоп не спраўдзіліся, трывога была дарэмная.
Пасля даклада Аляксандр II збіраўся ехаць у Міхайлаўскі манеж на развод лейбгвардзейскага Ізмайлаўскага палка. Жонка, княгіня Юр’еўская, і ЛорысМелікаў адгаворвалі цара, але той адказаў; што ён у сваёй сгаліцы, а не ў вотчыне рэвалюцыянераў.
Карэта і канвой чакалі ў прыбудаванай да царскага пад'езда дзеля бяспекі доўгай галерэі. Цароў фурман умеў з месца пускаць коней рыссю. Загадаўшы на выездзе з галерэі кіравацца ў манеж не па Малой Садоьай (відаць, паведамленне міністра ўнутраных спраў наконт падкопу ўсё ж насцярожыла Аляксандра II), а па набярэжнай Кацярынінскага канала, імператар істотна зблытаў планы рэвалюцыянераў.
Узмахам хусцінкі Пяроўская апавясціла тэра
38
рысгг\ што ўступае ў сілу запасны варыянт і ім трэба ісці на Кацярынінскі канал*. Перад гэтым Пяроўская, Грынявіцкі і Рысакоў сустрэліся ўкандытарскай Андрэева, што месцілася на Неускім праспекце ў падвальным паверсе насупроць Гасцінага двара. Ігнаг, адзіны сярод таварышаў, здолеў з’есці замоўленую порцыю.
Імператар прымаў развод гвардзейскага сапёрпага батальёна. Калі верыць відавочцам, у топ дзень ён — у мундзіры таго ж батальёна — быў асабліва вясёлы і прыгожы.
Тэрарысты на адлегласці трыццаці крокаў адзін ад аднаго занялі новыя пазіцыі на набярэжнай. 3 другога берага ьанала, перайшоўшы яго па Казанскім мосце, за імі напружана сачыла Пяроўская.
Першы з таго боку, адкуль чакалі царскі экіпаж, стаяў Рысакоў, другі — Грынявіцкі, далей — Емяльянаў. Чацверты, Цімафей Міхайлаў, чалавск вялікай асабістай мужнасці (ён засведчыць гэта сваімі паводзінамі на судзе і на эшафоце), у той дзень не вытрымаў і, пакінуўшы сваё месца, пайшоў дадому.
Заехаўшы пасля разводу ў манежы да вялікай княгіні Кацярыны Міхайлаўны ў Міхайлаускі палац, імператар па Івжынернай вуліцы накіраваўся на Кацярыніпскі к^нал. ІІа беразе царская запрэжка лайшла буйной рыссю, і казакі з эскорту пусцілі коней наўскач. Каля паловы на трэцююэкіпаж параўняўся з чалавекам у дэмісезонным паліто з тоўстага драпу.
Гэта быў Рысакоў. Ln кінуу загорнутую у сурвэтку бомбу (па ўспамінах сведкаў, яна была падобная да снежнага камяка) услед карэце.
Выбух нагадваў залп некалькіх гарматаў. Трое казакоў упалі з коней. Зазвінела шкло з разбітых выбуховаю хваляю вокнаў палацаван стайні на другім баку канала. Адусюль свісталі гарадавыя і збягаліся людзі. _
Праз колькі імгненняў дым развеяўся. Стагналі, лежачы на бруку, параненыя з ліку царскіх ахоўнікаў і выпадковых прахожых. Сам імператар быў жывы і цэлы. «Ці схоплены злачынец?» —паціка
* Цяпер канал імя Грыбаедава.
39
віўся ён, выходзячы з пашчапанага выбухам экіпажа.
Паліцмайстар Дваржыцкі ўгаворваў Аляксандра II хутчэй ехаць у Зімовы палац, але той захацеў агледзець месца выбуху. Потым ён падышоў да збітага з ног і абяззброенага Рысакова, якога трымалі дзесяткі два рук. «1 эты? — нахіліўся да тэрарыста Аляксандр II.— А ён вельмі прыгожы».
У імператара запыталіся, ці не паранены ён.
«Дзякуй Богу, я ацалеў».
«Яшчэ невядома, ці дзякуй Богу»,— злавесна прамовіў Рысакоў.
Да імператара ішоў Ігнат Грынявіцкі. Наблізіўшыся а.маль усутыч (паводле сведкаў, на адлегласць не болей за два аршыны, або 1,5 метра), ён ускінуў рукі з бомбаю над галавой...
Гэты выбух, што прагучаў праз 4—5 хвілін пасля першага, чамусьці атрымаўся мацнейшы. Хвіліны дзве нічога не было відаць, толькі чуліся крыкі новых ахвяраў. Потым вачам адкрылася страшнае відовішча.
Аляксандр II і ягоны забойца амаль поруч сядзелі на снезе, прыхіліўшыся плячыма да парэпчаў над каналам*. Вакол, сярод параненых, ляжалі рэшткі адзення, адарваныя эпалеты, зброя, шматкі чалавечых целаў. Ёсць сведчанні, што трэці тэрарыст, Емяльянаў, схаваўшы бомбу, спрабаваў дапа.магчы цару.
Смяротна параненага імператара павезлі ў Зімовы палац. Шматтысячны людскі натоўп хутка ўбачыў, як цароў штандар паўзе долу.
Дваццаціпяцігадовае царства Аляксандра ІГ скончылася.
Гэтым часам у прыдворным Канюшаным шпіталі пакутліва канаў царазабойца.
Медычны акт сведчыць: «Дастаўлены ў поўным непрытомным стане... На лобе і на твары шмат крывавых ранак, абодва павекі пабітыя з кровазліццём пад злучальную абалонку... правае вока неадчувальнае да святла... ІІравая галёнка пакрытая дваццац
* На месцы забоііства Аляксандра II збудаваны хрампомнік Спаса на крыві. Ііедалёка ад яго, на Грыбаедаўскім канале, цяпер знаходзіцца мост імя I. Грынявіцкага.
40
цю ранамі... Косці правай галёнкі раздробленыя ў сярэдняй і ніжняй частках, прычым раны буйных памераў ад 1 да 2 72 сантыметра, з кровападцёкам... На тыльнай паверхні правай ступні каля злучэння пальцаў з плюснявымі касцямі заўважаецца папярочная рана памерам па 7 сантыметраў, якая пранікае ў суставы. Верхняя частка левай галёнкі пакрытая ранамі скуры... Усяго на целе звыш пяцідзесяці ранаў... Дыханне паверхневае. Пульсу няма»*.
Пры царазабойцу неадлучна сядзеў следчы. За гадзіну перад смерцю да Ігнаіа вярнулася прытомнасць. «Як ваша імя?» — запытаўся следчы. «Не ведаю»,— адрывісіа адказаў тэрарыст.
Гэта былі апошнія Ігнатавы словы. А палове адзінаццатай вгчара дактары канстатавалі смерць.
Ідзіце!.. Датрыьаю муку адзін, без крыўды на сяброў. Хай застанецца мая кроў і>а жсрсткім пецярбургскім бруку. Сумленпем чысты перад Богам, я праўды ведаю цану.
Дык не пытайцеся, чаму падпяў руку я па «самога».
Так праз 110 гадоў напіша пра перадсмяротныя хвіліны Ігната Грынявіцкага беларускі паэт Алесь Каско.
1 сакавіка на Кацярынінскім канале былі таксама смяротна параненыя казак Аляксандр Малейчаў (намёр у той самы дзень) і чатырнаццацігадозы Мікалай Захараў, хлопчык з мясной крамы (памёр 3 сакавіка).
Шэсць чалавек атрымалі цяжкія раны, адзінаццаць — лёгкія. Некаторыя страцілі зрок, слых, засталіся калекамі. Адной з параненых, салдацкай жонцы Еўдакіі Давыдавай, зрабілі ў Марыінскай бальніцы тры аперацыі, але яна дажыла толькі да траўня
Праз год пасля трагічнай гібелі 1. Грынявіцкага ў Вольнай расейскай друкарні ў Лондане ўпершыню быў апублікаваны ягоны жыццяпіс.
* Голос. 1S81. 17 красавіка.
** Дневнйк событйй с 1 марта no 1 сентября 1881 годаЦ 1 марта 1881 года: Казнь ймператора Александра II: Документы й воспомпнанйя. Л., 1991. С. 53.
41
Невядомы аутар, відаць, нехта з таварышаў па зрганізацыі, пісаў пра героя «Народнай волі»: «Гледзячы на яго, вайсковы чалавек успомніў бы правіла: «на службу не набівайся, ад службы не ўцякай», а нябожчык Дастаеўскі абавязкова ўбачыў бы ў Грынявіцкім галоўныя рысы свайго ўлюбёнага расейскага тыпу — багатую нутраную сілу ў лучнасці з найвялікшаю сціпласцю і поўнай адсутнасцю самалюбства.
Нягледзячы на гэта, Грынявіцкі быў не расеец. Сам сябе ён называў «ліцвінам», палякі ж лічылі яго сваім суайчыннікам; але гэта наўрад ці правільна, бо Грынявіцкі папольску нават гаварыў дрэнла *, расейскаю ж моваю валодаў як прыроднай...
Ен рабіў справу, што, паводле яго перакананняў, была на карысць народу. He прыпыніўшыся яшчэ ні на чым, ён браўся за ўсё... Ціхі, сціплы, ён, аднак, ■быў відаць паўсюль.
У студэнтаў меў агульную павагу, не закранаючы нічыйго самалюбства, ён на ўсіх уплываў, але ўплывам гэтым нікога не крыўдзіў і не абцяжарваў... Вагу ягоным думкам надавала сама ягоная асоба. Словы і учынкі ў яго ніколі не разыходзіліся паміж сабою, а думка набывала асаблівую трываласць дзякуючы глыбокаму і нейкаму арганічнаму перакананню: папершае, што ўсё павінна існаваць дзеля народа і рабочых масаў; падругое, што зрабіць нешта можна толькі моцнай барацьбой. Такое перакананне або, лепей сказаць, пачуццё жыло ў Грынявіцкага ўжо тады, калі ён яшчэ не зусім сфармаваўся як рэвалюцыянер.
Ен быў цудоўны таварыш і чалавек надзвычай добры і мяккі... Звычка да працы і ўменне задавальняцца малым у сваіх асабістых патрэбах давалі яму магчымасць вельмі шмат аддаваць тым, хто жыве ў нястачы... Зычлівасць Грынявіцкага і ягоная незвычайная цярплівасць у любой сумленнай спрэчцы яшчэ болей гарнулі да яго нават тых, хто з ім не пагаджаўся. Адзіная якасць, якую ненавідзеў Ігнат Якімавіч, было фразёрства: яго ён заўсёды выводзіў на чыстую ваду...
* Гэты факт нідзе не пацвярджаецца і, відаць, не адпавядае сапраўднасці.