• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі  Уладзімір Арлоў

    Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    23.84 МБ
    Гаспадар Вялікіх Грынявічаў любіў гасцей. У ягоным небагатым доме почасту збіралася мясцовая шляхта. Можна ўявіць, што ў часе такіх сяброўскіх вечарынаў у доме гучалі размовы пра паўстанне на чале з Каліноўскім. Згадвалася, відаць, і паўстанне 1830—1831 гадоў — архіўныя дакументы сведчаць, што сярод інсургентаў былі нейкія Грынявіцкія.
    Якім Грынявіцкі быў заўзяты скрыпачаматар. Мусіць, таму ў маёнтку на радасць дзятве ахвотна прымалі вандроўных музыкаў.
    Бальбіна Грынявіцкая *, у адрозненне ад мужа, нораў мела незвычайна ласкавы і мяккі. Вольны ад гаспадарчых клопатаў час яна аддавала выхаванню дзяцей. Паводле ўспамінаў сваякоў, найбольш маці ўплывала на Ігната, што таксама вылучаўся дабрынёю, мяккасцю і пабожнасцю. Таварыскі, вясёлы і рухавы хлопчык, трохі картавячы, вымаўляў літару «л» і не любіў гульняў у вайну і ў паляванне — наогул, ніякіх ваяўнічых забаваў. За мяккі ласкавы характар сябры дадуць яму ў гімназіі мянушку Коцік, якая захаваецца пазней і ў асяроддзі нарадавольцаў.
    У сям’і гаварылі пераважна папольску, але, жывучы ў прыязнасці з простым людам і не надта рознячыся ўзроўнем жыцця з заможнымі сялянамі, усе Грынявіцкія добра ведалі беларускую мову. Разам з польскімі і расейскімі кнігамі ў Вялікія Грынявічы маглі трапляць творы В. ДунінаМарцінкевіча, папулярныя ў той час ананімныя паэмы «Эне
    * Памерла ў 1880 годзе, не дажыўшы да сынавай смерці.
    10
    іда навыварат» і «Тарас на Парнасе», «Гутарка двух суседзяў», якая нелегальна выдавалася ў 1861 —1862 гадах у Беластоку і ў якой былі такія, напрыклад, радкі — водгук на рэформу 1861 года:
    Але цар аб нас не дбае I на мыслі толька мае, Каб ?к усіх ашукаці. Бо каб хацеў вольнасці нашай, To бы ён зрабіў іначай...*
    Сям’я не ведала праяваў нацыянальнае ці рэлігійнае нецярпімасці, роўныя адпосіны былі і з расейцамі, і з яўрэямі. Выхаваную ў маленстве талерантнасць Ігнат захавае на ўсё жыццё.
    Як і было зазвычаена ў дваранскіх сем'ях, дзяцей Грынявіцкіх пачыналі вучыць хатнія настаўнікі. Ігнат і ягоны малодшы брат Янка спасцігалі польскую і расейскую грамату пад кіраўніцтвам запрошанай у дом панны Казіміры.
    Часам можна сустрэць звесткі пра вучэнне I. Грынявіцкага ў Бельскім пазятовым вучылішчы **, але, здаецца, няма ніякіх падстаў не давяраць Ігнатавай сястры Юліі, якая сцвярджала, што брат у Бельску ніколі не вучыўся, а адразу паступіў у Беластоцкае рэальнае вучылішча (гімназію).
    Бацька дапамагаў Ігнату адно ў трох першых класах — паўтара рубля на месяц. Потым давялося зарабляць прыватнымі ўрокамі і репетытарствам. Навука давалася лёгка, і Грынявіцкі ўвесь час быў сярод лепшых вучняў. Ен выдатна рысаваў і маляваў (пасля гэта спатрэбіцца ў падпольнай «нябеснай канцылярыі»). Марачы пра вышэйшую адукацыю, улетку ён рэдка наведваў бацькаў маёнтак — працаваў дарэктарам у багатых шляхецкіх сем’ях, зарабляючы грошы на заканчэнне гімназіі і далейшае навучанне.
    У XIX стагоддзі правінцыйны Беласток няраз даваў расейскім уладам вялікія клопаты. За пяць
    * Гутарка двух суседзяў // Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэсталатыя. Мн., 1988. С. 230. Некаторыя дас.гедчыкі лічаць, што аўтарам гэтага твора мог быць К Каліноўскі.
    ** Деятелй революцйонного двйженйя в Poccuu: Бйобйблйографйческйй слосарь. Т. 3. Вып. 2. М„ 1934.
    11
    дзесят гадоў да таго часу, як па беластоцкіх вуліцах хадзіў гімназіст Грынявіцкі, у горадзе дзейнічала рэвалюцыйнае таварыства «Вайсковыя сябры», створанае шляхцічам Міхалам Рукевічам. Яго ўдзельнікі былі пераважна афіцэры раскватараванага ў Гарадзенскай губерні Літоўскага асобнага корпуса. Сваёю мэтаю «Вайсковыя сябры» лічылі змаганне за «вольнасць і ўсеагульны дабрабыт». У снежні 1825 года таварыства сарвала прысягу Мікалаю I у размешчаных вакол Беластока палках. Катаргу і высылку «Вайсковыя сябры» адбывалі разам з дзекабрыстамі. М. Рукевіч быў засуджаны да пакарання смерцю, якое замянілі дзесяцйю гадамі катаргі.
    Нямала жыхароў горада і ваколіц бралі ўдзел у паўстаннях супроць царызму. Ігнат мусіў ведаць імёны тых, хто разам з Кастусём Каліноўскім узначальваў барацьбу — паўстанцкіх камандзіраў Валера Урублеўскага і Зыгмунда Серакоўскага, начальніка Магілёўскага ваяводства Людвіка Звяждоўскага, аддзел якога захапіў горад ГорыГоркі на самым усходзе Беларусі. He выключана, што ў Беластоку або дома, на вакацыях, у рукі Грынявіцкагагімназіста маглі трапляць і нумары першай нелегальнай беларускай газеты «Мужыцкая праўда», у якой Каліноўскі пад псеўданімам <Яськагаспадар зпад Вільні» пісаў: «Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх байькі да жонкі нашы, снерагчы будзем да ўсведамлянь, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам» *.
    Ідэі найыянальнага вызвалення зваходзілі пад
    * Мужыцкая праўда .V 7 Ц Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэсгаматыя. Мн., 1988. С. 225.
    12
    трымку і ў выкладчыкаў Беластоцкай гімназіі *, што пазней была пераўтвораная ў рэальнае вучылішча. Праўда, у часы Грынявіцкага ў гэтай, як і ў астатніх навучальных установах ахопленых апошнім паўстаннем губерняў, склад педагогаў быў грунтоўна «ператрэсены». Сёйтой з выкладчыкаў рэальнага вучылішча насіў медаль «За усмнренне польского мятежа».
    Тым не менш у выніку даволі шырока разгорнутай у краіне рэвалюцыйнай прапаганды сацыялістычныя ідэі, лозунгі служэння народу даходзілі і сюды. Акалічнасці першага знаёмства I. Грынявіцкага з вучэннем сацыялістаўнароднікаў невядомыя, але яго паплечнікі лічылі, што падмурак поглядаў царазабойцы быў закладзены яшчэ ў старэйшых класах гімназіі.
    Адзначым адзін вельмі істотны, на наш погляд, момант — адыход будучага тэрарыста ад рэлігіі. «Выхаваны ў каталіцкай сям’і і пад уплывам пабожнае маці, Грынявіцкі і ў рэальным вучылішчы заставаўся шчырым вернікам і лічыў сябе добрым каталіком, не зважаючы на жарты і кпіны сваіх аднакласнікаў. Аднак з гадамі ягоная вера пачала адміраць — відаць, часткова пад уплывам кніг, але найперш ад кантакту з сацыялістычным асяроддзем, з якім ён сутыкнуўся яшчэ ў Беластоцкай рэальнай гімназіі, і ўжо ў гады студэнцтва ён лічыўся атэістам»
    У 1875 годзе Грынявіцкі, найлепшы выпускнік гімназіі, едзе ў Пецярбург, каб працягваць навучанне.
    * Вык.гадчыкам матэматыкі ў гімназіі на той час быў Кароль Чаховіч (гл. кн.: Процька Т. С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі. Мн., 1990). Яго раптоўны перавод з Беластока ў Арэнбурі, паоодле меркавання Т. Процькі, відауь, звязаны з удзелам Ігната Грынявіцкага ў падзеях I сакавіка 1881 іода.
    ** ЖуковскййЖук 11. 11. Іігнатйй Моакймовйч Грйневйцкйй. М .. 1930. С. 11'.
    3. Зак 158
    ТЭХНАЛАГІЧНЫ ІНСТЫТУТ
    Мары здзяйспяюцца * Традыцыі вальнадумства * Студэнты і народніцкі рух * Экзамены і адзнакі * «Пакінуць на паўторны курс» * Данясенне быхаўскага прыыава
    Дваранін Ігнат Грынявіцкі піша прашэппе на імя дырэктара СапкіПецярбургскага Тэхналагічнага інстытута Вышняградекага: «Жадаючы паступіць у лік сталых слухачоў Іпстытута на першы курс механічнага аддзялення і падаючы Вам усе неабходныя дакументы, маю гонар прасіць Вас, спадару Дырэктар, дазволіць мне трымаць уступныя экзамены...»
    Сталічны Тэхналагічны інстытут быў на той час адной з самых прэстыжных навучальных устаноў імперыі. Тут рыхтавалі высакакласных інжынсраў, тэхнічных кіраўлікоў прамысловых іірадпрые.мстваў. Дыплом гараптаваў забяспечанае жыццё, адкрываў выдатныя перспектывы ўзыходжання ііа службовай лесвіцы. Бацькі Грынявіцкага, як і ўся сям’я, звязвалі з сынавым ад’ездам у сталіцу вялікія надзеі і планы.
    Напачатку здавалася, што ажыццяўленню гэтых надзей нічога не перашкодзіць. Ігнат бліскуча здае ўступпыя экзамены: фізіка, алгебра і трыганаметрыя — «выдатна;?, геаметрыя — «вельмі добра» TaKia вынікі дазвалялі інстытуцкаму навучалыіаму камітэту вызваліць небагатага студэнта ад платы за слуханне лекцый.
    Усё складвалася як найлепей, але праз два з паловаю месяцы, 15 лістапада * 1875 года Грынявіцкага... звальняюць з інстытута. Зрэшты, такі лёс напаткаў усіх першакурснікаў: загада.м дырэктара курс распусцілі.
    * Усе даты падаюцца паводле старога стылю.
    J4
    Тыднёвы навучалыіы расклад «тэхнолагаў» быў насычаны і амаль не пакідаў студэнтам вольнага часу 8 гадзін — рысаванне, па 4 — матэматыка і маляванне, 3 — фізіка, па 2 — багаслоўе, неарганічная хімія, нямецкая мова, нарысная геаметрыя, статыка і асновы дынамікі. Аднак навучальнаму камітэту гэтага было мала. Яго відавочна не задавальняла, што Тэхналагічны меў славу радыкальнай навучальнай установы.
    Баючыся пашырэння ў сценах інстытута небяспечных сацыялісіычных ідэй, адміністрацыя пачала штотыдзень практыкаваць гэтак званыя рэпетыцыі — своеасаблівыя шматгадзінныя экзамены па галоўных дысцыплінах. На адной з такіх рэпетыцый першакурснікі ўзбунтаваліся і адмовіліся адказваць.
    Студэнты мелі і іншыя прычыны для абурэння. Кантралявалася іхняе ліставанне. Наглядчыкі нястомна правяралі гардэроб і вялі ўлік тых, чыёй вопраткі не было на належным месцы. Парадкі былі суровейшыя за гімназічпыя.
    Скліканае дырэктарам надзвычайнае пасяджэнне навучальнага камітэта пастанавіла: звольніць увесь курс, а праз колькі дзён залічыць назад тых, хто падасць пісьмовую заяву і пагадзіцца выконваць інстытуцкі рэгламенг. Міністр фінансаў, якому падпарадкоўваўся інстытут, ухваліў такое рашэнне.
    3 інстытута адлічылі 25 студэнтаў — і тых, хто адмовіўся пісаць заявы, і тых, каго, нягледзячы на пададзеныя прашэнні, палічылі нядобранадзейнымі. Дарэчы, у той час у Тэхналагічным працягвала дзейнічаць прынятая пасля паўстання 1863—1864 гадоў інструкцыя, якая рэкамендавала, каб «лік сталых выхаванцаў польскага паходжання не перавышаў 1/10 часткі ўсіх, хто паступіў вучыцца», a таксама патрабавала неадкладнага звальнення ўсіх палітычна ненадзейных. Сярод звольненых быў і Аляксандр Міхайлаў; пазней ён зробіцца адным з кіраўнікоў «Народнай волі», якога таварышы будуць называць галоўным ахоўнікам, «дворнікам» партыі.