• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    235
    Але працаваць на рэферэндум трэба на ўсіх узроўмях: у друцу, у чарзе за прадуктамі, ва ўлётках. Цам, сапраўды, неабходна ўзняць на яшчэ больш высокі ўзровень усю агітацый
    ную работу. Дык настроімся на тое, што трэба гэту справу да■есці да лагічнага канца. A працавітасці і грамадзянскай мужнасці нам не займаць!..
    Заліеаў Алесь МІКАЛАЙЧАНКА.
    Д19. („Добры Вечар”,  1992, 9 чэрвеня).
    Слова дэпутагпам
    Зянон ПАЗЬНЯК:
    Што я хачу сказаць праз “Народную газету”? 25 лістапада на сесіі Вярхоўнага Савета выступіў народны дэпутат У. Русакевіч і абнародаваў таямніцу, пра якую не ведаў друк, але здагадваліся палітыкі. Аказваецца, яшчэ 5 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Беларусі паслом ЗША Д. Суарцам оыла пеЬададзена нота Злучаных Ітатаў аб антызаконным адхіленні рэферэндуму на Беларусі Вярхоўным Саветам. У ноце, паводле пераказу У. Русакевіча, сказана: "Адмова Вярхоўнага Савета 29 кac^ рычніка ад правядзення рэферэндуму сведчыць пра наяўнасць рэгрэсу на шляху да будаўніцтва дэмакратычнай і прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь. Злучаныя Штаты выяўляюць сваё шкадаванне з нагоды рашэння Вярхоўнага Савета. Кампетэнтная прававая камісія сачыла за выкананнем законнасці і афіцыйна пацвердзіла наяўнасць і правільнасць колькасці подпісаў, неабходных у падтрымку рэферэндуму. Пры наяўнасці неабходнай колькасці подпісаў законам Рэспублікі Беларусь прадпісваецца Вярхоўнаму Савету прызначыць дату рэферэндуму. Замест гэтага Вярхоўны Савет проста адхіліў гэтую ініцыятыву.
    У сувязі з тым, што ўрад ЗША ў цяперашні час не падтрымлівае ніякія палітычныя партыі ці групы ў Рэспубліцы Беларусь, мы вымушаны выказаць нашу крайнюю заклапочанасць з нагоды рашэння Вярхоўнага Савета, які ігнаруе свае ж уласныя законы, а таксама вынікі свабоднага воле
    выяўленпя значнай часткі населыііцтва".
    Пры гэтым карэктная, палітычна вытрыманая па ўсіх міжнародных правілах нота ЗША была ахарактарызавана дэпутатам як "палітычны дэмарш” і “прававое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы”. Такая характарыстыка вельмі некампетэнтная і сведчыць пра тое, што наменклатурная большасць Вярхоўнага Савета не ведае і не хоча разумець элементарных рэчаў ао тым, што пытанні дэмакратыі і правоў чалавека знаходзяцца ў сферы не толькі дзяржаўнай, але і міжнароднай зацікаўленасці. Асабліва ўлічваючы, што Беларусь падпісала ўсе міжнародныя пакты і пагадненні па правах чалавека і дэмакратычных гарантыях. Здаецца, нашая кансерватыўная наменклатура пачынае выходзіць на міжнародную палітычную арэну. Арыгінальны "выхад”.
    Д20. („Народная Газэта”, 1992, 28 лістапада).
    236
    
    ЗАЯВА
    ІЗЗ& г , j/^j
    ■re ^іла»^ ■f 99 g,/
    АПАЗІЦЫІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ Ў ВЯРХОЎНЫМ СДВЕЦЕ
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСІ
    29 кастрычніка 1992 года Вярхоўным Саветам Беларусі прынята беспрэцэдэнтная пастанова, паводле якой насуперак Закону «Аб народным галасаваньні (рэферэндуме)» праігнаравана ініцыятыва больш як 442 тысячаў грамадзянаў нашай дзяржавы аб правядзеньні рэферэндуму пра роспуск выбранага за часы непадзельнага кіраваньня КПБ—КПСС парламента і правядзеньні датэрміновых выбараў у новую найвышэйшую ўстанову дзяржаўнай улады Рзспублікі Беларусі.
    Вярхоўны Савет гэтым сваім рашэньнем паказаў сваю адкрытую пагарду да рэалізацыі неад'емнага права народа на волевыяўленьне, парушыўшы тым самым артыкулы 2 і 5 дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, артыкулы 6 і 14 Закона «Аб народным галасаваньні (рэферэндуме)» Рэспублікі Беларусі.
    ' ’ Цэнтральная камісія па рэферэндуму не адзначыла ніякіх парушэньняў Закона з боку Ініцыятыўнай групы рэферэндуму, якія давалі б падставу адхіліць правядзеньне рэферэндуму, аб чым сьведчыць Заключэньне Камісіі. Падпісныя лісты, у якіх Цэнтральная камісія па рэферэндуму выявіла недакладнасьці ў афармленьні, былі адняты’я ад агульнай колькасьці падпісных лістоў. Усе астатнія правераныя Камісіяй падпісныя лісты былі прызнаныя сапраўднымі і склалі 384318 падпісаў грамадзянаў, што значна перавышае колькасьць, неабходную для правядзеньня рэферэндуму. На аснове гэтага і было прынятае Заключэньне Цэнтральнай камісіі па рэферэндуму і 12 мая 1992 г. перададзена ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі. Прэзідыум, ігнаруючы законную волю грамадзянаў, выяўленую ў падпісных лістах, на працягу паўгода не зьбіраў Сесію Вярхоўнага Савета і не займаўся пытаньнем пра рэферэндум, штучна адцягваў абавязковае рашэньне пытаньня.
    29 кастрычніка 10я Сесія Вярхоўнага Савета Беларусі з падачы Камісіі па заканадаўству сфальсіфікавала вывады Заключэньня Цэнтральнай камісіі па рэферэндуму і прадставіла як грубыя парушэньні Закона. Але такія парушэньні Закона, калі б яны былі, мог устанавіць толькі суд. У дадзеным выпадку суду падлягае парламен, які прыняў антызаконную пастанову на падставе ім жа сфальсіфікаваных аргументаў. Аднак у нашай дзяржаве няма Канстытуцыйнага суда.
    У сувязі з вышэйсказаным мы, дэпутаты Апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце, заяўляем, Тііто'ВярХЬўны Савет Рэспублікі Беларусі 12га скліканьня, адхіліўшы законную ініцыятыву сотняў тысяч грамадзянаў Беларусі аб правядзеньні рэферэндуму пра нечарговыя выбары і роспуск цяперашняга Вярхоўнага Савета, ^таў на шлях адкрытага парушэньня законаў, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі і тым самым фактычна згубіў сваю легітымнасьць. Дзеяньні Вярхоўнага Савета аб недапушчэньні
    237
    рэферэндуллу могуць быць расцэненыя толькі як утрыманьне ўлады незаконнымі сродкамі.
    На жальі кіруючая большасць у Вярхоўным Савеце Беларусі, якая так нічога і не зрабіла для паляпшэньня жыцьця народа, засьведчыла на гэтай Сесіі выразныя тэндэнцыі, накіраваныя супраць існаваньня беі'арускай дзяржавы і беларускай нацыі. Гэта выявілася ў непрыняцьці новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, у тармажэньні эканамічных пераўтварэньняў, у непавазе да дзяржаўнай беларускай мовы і сімвалаў беларускай дзяржавы, у імкненьні ўцягнуць нейтральную Беларусь у ваенны блок з Расеяй, у спробах захаваць адміністрацыйнасацыялістычны лад і аднавіць КПБ—КПСС, Антыдзяржаўная палітыка ёсьць палітыка антынародная, бо, не маючы сваёй дзяржавы, народ не можа распараджацца вынікам сваёй працы.
    У ажыцьцяўленьні рэакцыйных задумаў наменклатуры перашкаджае дзейнасьць аб'яднанай Апазіцыі Народнага Фронту і дэмакратычных партыяў. Мы, дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусі, усьведамляем свае абавязкі перад народам у цяжкі для нашай Бацькаўшчыны час і, нягледзячы ні на што, застаючыся ў жорсткай парламенцкай Апазіцыі, будзем змагацца за аднаўленьне законнасьці, за інтарэсы нашых выбаршчыкаў, нашай Беларусі і яе грамадзянаў.
    Мы застаемся паўнамоцнымі прадстаўнікамі нашых выбаршчыкаў, але не лічым для сябе абавязковым прымаць удзел у галасаваньні ў гэтым Вярхоўным Савеце,
    Неабходнасьць рэферэндуму, заксмна засьведчаная воляй 442 тысячаў грамадзянаў Беларусі, не зьнятая з парадку дня. Дэпутаты Апазіцыі БНФ буд\ць дамагацца адмены антызаконнага рашэньня Вярхоўнага Савета ўсімі даступнымі канстытуцыйнымі сродкамі. РзЛерэндум павінен адбыцца.
    Мы, дэпутаты апазіцыйнай меншасьці, усе, хто 29га кастрычніка прагаласаваў за рэферэндум, за выкананьне Канстытуцыі і Закона, застаемся легііьмнай часткай гэтага Вярхоўнага Савета, каб не дазволіць я о кіруючай большасьці бесперашкодна парушаць правы чалавека, зьневажаць духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы народа, дыскрэдытаваць беларускую дзяржаву, каб дамагчыся датэрміновага спыненьня яго паўнамоцтваў на аснове Закона.
    Мы верым у шчаслівую будучыню Беларусі, вольнае і заможнае жыцьцё народа і, адстойваючы законныя інтарэсы і правы людзей, спадзяемся на іх разуменьне нашай пазіцыі, падтрымку і арганізаванасьць.
    * Дэпраты АПазіцыі БНФ:
    3.	ПАЗЬНЯК, В. ГОЛУБЕЎ, Г. СЯМДЗЯНАВА, С. НАВУМЧЫК, Л. ЗДАНЕВІЧ, Г. ГРУШАВЫ, С. АНТОНЧЫК, У. ЗАБЛОЦКІ, Ю. БЕЛЕНЬКІ, Л. ТАРАСЕНКА, С. ПАПКОЎ, Я. НОВІКАЎ, I. ГЕРМЯНЧУК, Л. БАРШЧЭЎСКІ, Л. ДЗЕЙКА, П. ХОЛАД, А. ШУТ, А. ТРУСАЎ, В. КАКОУКА, М. АКСАМІТ, Я. ГЛУШКЕВІЧ» М. КРЫЖАНОЎСКІ, С. БАБАЧОНАК, М. МАРКЕВІЧ, А. ГІАРУЛЬ, I. ПЫРХ, Я. БЯДУЛІН, В. МАЛАШКА, В. АЛАМПІЕЎ, М. МАЦЮШОНАК, С. СЛАБЧАНКА, Я. ЦУМАРАЎ.
    Д21. („Выбар”,  1992, сьнежань .№ 21(2 7). Тоеж самае: („Добры Вечар",  1992,10лістапада).
    238
    ЛІДАР
    (Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазьняка)
    Час, які ўвайшоў у нашу гісторыю пад назвай перабудовы і які, мяркуючы па ўсім, беззваротна мінае, адзначыўся, апроч іншага, радыкальным пераглядам многіх маральных каштоўнасьцяў, банкруцтвам казённых псэўдалідараў і выхадам на грамадзкапалітычную арэну сапраўдных народных аўтарытэтаў. Так было ў шмат якіх рэспубліках дзяржавы, дзе хвалі народнага пратэсту часам праз няўдачы і крывавыя катаклізмы рушылі з тронаў атлусьцелых стаўленікаў таталітарызму, і на іх месца заступілі іншыя людзі. Малаважна, што ня ўсе яны і не адразу ўпісваліся ў рамкі звыклых афіцыйных структураў. Узначаліўшы народныя рухі, некаторыя зь іх хоць і не дамагліся ўлады, затое набылі папулярнасць і агульнанацыянальнае прызнаньне. Менавіта яны сталі сапраўднымі выразьнікамі нацыянальных інтарэсаў, спакутаванай волі народа. Адным з такіх лідараў нацыі стаў беларускі навуковец, самаадданы палітычны дзеяч Зянон Пазьняк.
    Мабыць, шмат каму з грамадзянаў Беларусі памятны той цёплы вясновы дзень, калі на гарадзкой плошчы сталіцы сабраліся тысячы яе насельнікаў, якія пасьля гняўлівага мітынгу рушылі ў напрамку да Сьвіслачы. Народу надакучыпа немата, ён прагнуў сказаць на ўвесь сьвет сваю праўду, і неўзабаве здарыўся цуд: тая праўда загучала з экранаў тэлевізараў. Людзі ўбачылі там жывых кіраўнікоў Беларускага Народнага Фронту і ягонага лідара Зянона Пазьняка. Менавіта тады ён сказаў у непасрэдны эфір тое, што дзесяцігоддзі муляла у людскіх сэрцах, але што да яго ніхто не адважыўся сказаць такім голасам на ўсю Беларусь. А сказаў ён пра тое, чым на самай справе зьяўляецца партыя камуністаў, чым яна найболей адзначыла сябе ў нашай гісторыі, што прынесла народам іншых краінаў, нашым суседзям. Ён заклікаў беларускі народ аб’яднацца ў барацьбе са шматгадовай пачварай і ладзіць жыцьцё пасвойму, на сваёй зямлі.
    Так прыкладна сказаў гэты чалавек, хоць на той час ён ужо ня быў загадкавы незнаёмец  яго ўжо ведалі ў Рэспубліцы, як зьведалі і за яе межамі. Якраз перад тым шырока па сьвеце разышлася сумная слава беларускіх Курапатаў, дзе ў страшныя гады бальшавіцкага тэрору было зьнішчана болей за 200 тысячаў бязьвінных ахвяр. Гэтая славутасьць нікому не вядомага ляска пад Менскам пачалася з публікацыі ў «ЛіМе» вялікага артыкула, аўтарамі якога былі Шмыгалёў і Пазьняк. Тое, што болей за паўстагоддзе старанна і пасьпяхова хавалі ад чужога вока карныя ўлады Беларусі, найперш клопатам Пазьняка, было выстаўлена на ўсясьветны агляд. Актыўна ўдзельнічаючы ў раскопках курапацкіх магілаў, ён перацёр у пальцах кожны выняты адтуль грудок зямлі, пералічыў усе чалавечыя рэшткі, склаў падрабязную дакумэнтацыю раскопак. Усё тое давалася няпроста. I праз болей чым пяцьдзесят гадоў пэўныя ворганы ня рупіліся садзейнічаць раскрыцьцю злачынства. Пазьняк не саступіў з сваёй пазыцыі, яго падтрымала грамадскасьць, яму паверылі людзі. Праўда пра крывавыя трыццатыя гады, малую частачку якіх адкрыў Пазьняк, надта ж, аднак, не спадабалася пэўным сілам, якія ўсчалі новае, запозьненае «дасьледваньне» курапацкай трагедыі. Але тую трагедыю ўжо не абвергнуць ніякім пасьпешлівым вэрсіям пра «гамбургскіх яўрэяў» ды іхніх катаўфашыстаў. Цяпер ужо вядома на увесь сьвет, што там савецкія чэкісты пастралялі сотні тысячаў нашых людзей. Пра тое сьведчаць косці, чарапы і факты.