• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Менавіта сумныя факты ў каторы раз пацьвердзілі нязрушаную сутнасць камуністычнай дыктатуры, калі 30 кастрычніка 1988 года
    ля Ўсходніх могілак народ Беларусі ў чарговы раз сутыкнуўся зь яе I нахабным мурлом. Тады была прадпрынята чарговая спроба панішчыць мізэрныя рэшткі нацыянальных традыцый, паралізаваць народную волю, адбіць у народа імкненне да дэмакратыі. I калі справа абышлася без крыві і сьмерцяў, дык у тым найбольшая заслуга менавіта Зянона Пазьняка. Гэта ён, сам атручаны газам, у крытычны момант сутычкі заклікаў шматтысячны натоўп мінчукоў да спакою і вытрымкі, сілаю аўтарытэту сваёй асобы засьцярог іх ад старанна падрыхтаванай сакалоўскімі* карнікамі правакацыі і павёў за гарадзкую рысу ў Курапаты. He зважаючы на паліцэйскую расправу, на газы і бальшавіцкія «дэмакратызатары», людзі стрывалі ўсё і не ўступілі ў бойку, не аказалі безнадзейнага супраціўленьня ўзброенай сіле, якая тады была мацней за іх. Мусіць, у той момант і ў тых варунках гэта было адзіна правільна. Мэтад вялікага Гандзі таксама тоіць немалую, а часам і рашучую сілу  асабліва ў імпэрскім асяроддзі, на пачатковай стадыі дэмакратычнага адраджэньня.
    Народная воля беларусаў, іхняе імкненьне да свабоды і нацыянальнага вызначэньня, выразна праявілася і пазьней, калі быў створаны Беларускі Народны Фронт, Сойм якога па праву ўзначаліў Зянон Пазьняк. У жахлівай атмасфэры маральнага тэрору, бязьлітаснага супрацьдзеяньня партыйных уладаў, цкаваньня і адміністрацыйных перасьледванньяў гартавалася палітычная воля фронтаўцаў і іхняга лідара. Фронт за кароткі тэрмін распрацаваў шмат якія праграмы беларускага нацыянальнага Адраджэньня  у галіне эканомікі, права, культуры і іншыя. Большая частка тых праграмаў, на жаль, засталася малавядомай для шырокай публікі, афіцыйны друк іх адкінуў, а бальшавіцкія ўлады павялі шалёную барацьбу як зь іхняй сутнасцю, так і зь іх аўтарамі пэрсанальна.
    Тая барацьба не спынялася да апошняга часу, хоць яе цэнтар перамясьціўся з плошчаў і старонак партыйных газеэтаў у залю паседжаньняў Вярхоўнага Савета, дзе створана парляманцкая Апазыцыя БНФ, якой кіруе народны дэпутат Зянон Пазьняк. Дзейнасць тае Апазыцыі таксама прыпадае на экстрэмальныя ўмовы, калі большасьць належыць камуністычнай групоўцы, якая, як даўно вядома, рупна выконвае ўстаноўкі свайго ЦК па ўтрыманьню ўлады. Менавіта ўтрыманьне ўлады, як і заўжды, зьяўлялася галоўнай задачай камуністаў, дзеля чаго яны ня грэбавалі ніякімі сродкамі  ні лёгікай, ні маральлю. Усё тое, што ўдаецца адстаяць у інтарэсах народа ды зацьвердзіць у выглядзе законаў, каштуе Апазыцыі вялікага поту, нэрвовага напружаньня. Але Пазьняк таксама навучыўся праяўляць характар і прынцыповасьць у абароне народных інтарэсаў парляманцкімі сродкамі, сярод якіх нават жалезная лёгіка  ня самы дзейсны сродак. Мабыць, самы дзейсны  вытрымка і праца, праца і вытрымка. Дзясяткі праектаў законаў, якія не прыняты бальшавіцкай большасьцю, сотні самых канструктыўных прапановаў, выпрацаваных Апазыцыяй і яе лідарам, патрабавалі ад іх шматлікіх бяссонных начэй, зайздроснай эрудыцыі і ўменьня цярпліва чакаць. Парляманцкая барацьба загартавала Пазьнякапалітыка, выпрацавала ў ягоным характары новыя якасьці. I дарма некаторыя зь ягоных праціўнікаў наракаюць на пазьнякоўскі экстрэмізм, празьмернасць ягоных праграмаў. У Пазьняка цяпер, як ніколі, хапае разважнасьці ды разумнай умеранасьці, мудрасьці, якая даецца праз навуку памыляцца і адначасна вучыцца на ўласных памылках. Напрыклад, у адносінах да той жа партыі камуністаў Пазьняк казаў, што ня трэба было яе заганяць у кут, у куце яна стане больш небясьпечнай. Трэба даць ёй магчымасьць памяркоўна паглядзець на сябе знутры, спакойна разважыць над тым, што яна зрабіла са сваім народам. Можа,
    * Яфрэм Сакалоў, на той час Першы сакратар ЦК КПБ, ініцыятар правакацыі 30га кастрычніка 1988 г. (Рэд.)
    239
    яно і праўда. Калі б толькі яна мела здольнасьць спакойна сядзець у куце...
    „Асьцярожна, сталінізм!”  папярэджваў Зянон Пазьняк люд Беларусі, і ён меў рацыю. Сапраўды, бальшавікі ёсьць бальшавікі. „КПБ і яе намэнклятура дзе скрыта, дзе адкрыта падтрымліваюць саюзную і міжнародную рэакцыю, камуністычных „путчыстаў” з краінаў Балтыі, Буракявічусаў і Ермалавічусаў, прадастаўляюць свае друкарні іхнім газэтам і інтэрфронтаўскім лісткам, радзяцца...” „Пазыцыі сталінскага бальшавізму добра відаць у палітыцы КПБ  у дачыненьні да зямельнага пытаньня, да рынку, да суверэнітэту Беларусі, да сістэмы «саветаў», да прыватызацыі, да дэпартызацыі дзяржаўных і прававых установаў да нацыянальнай культуры і нават да Міхаіла Гарбачова”, пісаў ён нядаўна ў „ЛіМе”. Вядомы абсалютна адмоўныя адносіны Пазьняка і дэпутацкай Апазыцыі да пазмоўніцку падрыхтаванага пад Масквой праекта Саюзнага дагавора, які «яшчэ больш імпэрыялістычны, чым дагавор 1922 года. Ён зьнішчае нават фармальны суверэнітэт рэспублік, плянуе ператварыць СССР з саюза дзяржаў у фэдэратыўную дзяржаву, дзе суверэнітэтам, як вядома, валодае толькі фэдэрацыя, а не суб’екты фэдэрацыі”.
    Як ужо сказана, сучасны бальшавізм болей за ўсё быў заклапочаны ўмацаваньнем сваёй улады, якая пахіснулася, і ён вынаходзіць для таго новыя сродкі. Адным з такіх «вынаходстваў» зьявіліся спробы ўвесьці прэзыдэнцкае кіраванне Рэспублікай  спроба, тайны сэнс якой быў своечасова разгаданы парляманцкай Апазыцыяй БНФ. Зянон Пазьняк пісаў з гэтай нагоды: «Прэзыдэнцтва на Беларусі, дзе ўся ўлада ў руках камуністычнага апарату, гэта плян намэнклятуры, спосаб намэнклятурнага ўмацаваньня рэжыму ЦК КПБ. Таму гэтак і старалася камуністычная большасьць на 4й сэсіі Вярхоўнага Савета БССР. I хоць плян з прэзыдэнцтвам яны прайгралі, няма гарантыі, што ім ня ўдасца яго ажыцьцявіць потым”.
    Найбольшы клопат Зянона Пазьняка як прызнанага лідара нацыянальнага руху складаюць пакутныя праблемы незалежнасьці Беларусі. Вядома, ён ня мог не разумець сапраўдны кошт Дэклярацыі аб суверэнітэце, якая год таму ў прапагандысцкіх мэтах была прынята Вярхоўным Саветам БССР. I ён бачыў, які цяжкі шлях ляжаў да сапраўднага суверэнітэту. Посьпех тут залежаў ад шмат якіх умоў, але найперш  ад палітычнай сталасьці і нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў. У якасьці варыянта парляманцкая Апазыцыя БНФ дапускала магчымасьць пераходнага пэрыяду ў форме садружнасьці Украіны, Беларусі, Летувы, Эстоніі, аб’яднаныя намаганні якіх далі б новыя магчымасьці ажыцьцяўленьня іхняга суверэнітэту. Але вядома, як цяжка аб’яднаць дэмакратаў, узгадніць іхнія высілкі. Гэта рэакцыя аб’ядноўваецца адразу і без намаганьняў, як гэта здарылася ў дні нядаўняга фашыстоўскакамуністычнага путчу. Пазыцыя ж БНФ і Пазьняка ў тыя дні была гранічна выразнай: ніякай падтрымкі антынароднай змове, усеагульнае супраціўленьне путчыстам з боку аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Арганізаваць тое супраціўленьне, аднак, было вельмі складана ва ўмовах, калі амаль усё кіраўніцтва Рэспублікі адразу і з натхненьнем падтрымала путчыстаў. Цяпер яно вініцца, адмываецца і чакае наступнага заходу,
    плянуючы большую пэўнасьць сваёй перамогі. Тым болей што «страты» ў іхніх радах сапраўды да сьмешнага малыя, а сьляды іхняй дзейнасьці ўжо надзейна схаваны.
    У новых умовах дзяржаўнасьці адразу зьявіліся новыя складаныя праблемы. Так нядаўняя камуністычная намэнклятура ў тэрміновым парадку мяняе афарбоўку, набываючы нацыяналістычныя колеры. Мэта тут даволі празрыстая: пранікненьне ў нацыянальную дэмакратыю. I, безумоўна, не для таго, каб ашчасьлівіць нацыю, а, вядома, каб адабраць у дэмакратаў выпакутаваную імі ўладу. Вопыту для таго ў былых камуністаў хапае.
    Трэба спадзявацца, народу Беларусі калінебудзь стане вядомы ўвесь грандыёзны комплекс высілак, якія зрабіў БНФ па ажыцьцяўленню галоўнай нацыянальнай ідэі  суверэнітэту Беларусі. Цяпер некаторыя зь нядаўніх праціўнікаў незалежнасьці спрабуюць прыпісаць сабе найбольшыя ў тым заслугі. Увогуле зрабіць тое магчыма, калі ўлічыць усю складанасьць абставінаў замоўчваньня і паўлегальнасьці, у якіх доўгі час працаваў БНФ. Калі ж суверэнітэт Беларусі фармальна здзейсьніўся, галоўны акцэнт кіраўніцтва БНФ, безумоўна, пераносіцца на канструктыўную працу па яго фактычнаму ажыцьцяўленьню. Трэба разумець, што тое будзе ня меней складана. Ад лідэра БНФ запатрабуецца ня толькі пэўная палітычная выверанасьць пазыцыі, але і вялікая маральная дакладнасьць, асабліва ў праблемах міжнацыянальных адносін  унутры Рэспублікі з нацменшасьцямі, паза яе межамі  з суседнімі суверэннымі дзяржавамі. Усё тое, вядома, надта праблематычна і рызыкоўна, як у адносінах з кансэрватыўнымі элемэнтамі, так і дэмакратычнымі. Вядома, што гэтыя апошнія ў новых умовах набываюць якасна іншы характар. Асабліва тое прыкметна на палітычным небасхіле нашай суседкі Расеі.
    Зянон Пазьняк шмат гадоў вядомы на Беларусі як выдатны мастацтвазнаўца, а таксама вучоныархеолаг. Ягоныя публікацыі па праблемах нацыянальнай культуры даўно пазначылі сябе як самыя важныя і прынцьшовыя ў беларускім друку. Калісьці ў эстонскім часопісе «Радуга» зьявілася надзвычай цікавая праца 3. Пазьняка аб вострых пытаньнях нацыянальных моваў. Тады для пэўных колаў беларускай інтэлігенцыі некаторыя моманты тае працы здаваліся спрэчнымі, можа, трохі заўчаснымі і празьмернымі. Але жыцьцё неўзабаве пераканала ў іх неабвержнасьці. Пазьняк глядзеў далей і бачыў больш. Зрэшты, так яно і мае быць.
    Так яно і мае быць, бо апостал народнае праўды заўжды апераджае свой час. Як сапраўдны беларус і палітык Зянон Пазьняк цярпліва марыць пра росквіт нацыянальнай культуры, пагарджанай беларускай мовы. Але ён ведае, што той росквіт настане толькі пры аднойадзінай умове: поўнай незалежнасьці Беларусі, калі яна на справе стане суверэннай дзяржавай, роўнай у суполцы эўрапейскіх народаў. Здаецца, такі час набліжаецца. I ў тым, што ён стаў, нарэшце, магчымым, адна з найпершых заслуг належыць прызнанаму лідару нацыі, вернаму сыну Беларусі Зянону Пазьняку.
    Васііь БЫКАЎ
    1992 г.
    240
    1993
    3 стар. 19 САКАВІКА 1993 г.________ &^ы^ іэ<^^^ іззз^
    Іі у Адкрьітым тэксталі
    Заява аб дачыненнях у войску
    Дэпутаты апазіцыІ БНФ у Вярхоўным Савеце выказваюць занепакоенасць з прычыны антынацыянальнай палітыкі. асобных структур наменклатурнага ўрада Беларусі і Міністэрства аоароны ў галіне вайсковага будаўніцтва.