• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

    Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

    Гродзенская губерня
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 312с.
    Мінск 2017
    94.21 МБ
    Божыдар, маёнтак у Кобрынскім павеце (цяпер Драгічынскі раён). Эліза Ажэшка і Стэфанія Жук стварылі часовы шпіталь для паўстанцаў302.
    Боркі, вёска Кобрынскага павета (Баландзічы, Бялінскі лес, Боркі, Дзярэвін, Адрыжын). Баявыя сутычкі паміж партызанамі і ўрадавымі войскамі 17, 21 і 25 мая, 26 чэрвеня, 7 кастрычніка 1863 г.
    Боцкі, мястэчка Бельскага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 20 верасня 1863 г.
    Брэст, цэнтр павета. У 1861-1862 гг. у мясцовым касцёле адбываліся патрыятычныя спевы. Места нараджэння Апалона Паўлавіча Гафмайстра, які кіраваў Брэсцкім, Кобрынскім, Пружанскім і Бельскім паветамі, якія ўтваралі Паўднёвае ваяводства. Ваявода знаходзіўся ў Брэсце303. У карчме купца Глухоўскага ў красавіку 1863 г. адбылася сустрэча А. Гафмайстра з гродзенскім камісарам Чарноцкім (В.-К. Каліноўскім), які спыняўся часам у гатэлі Пажэжынскага304. 23.12.1863 г. у крэпасці Брэст-Літоўск былі павешаны сяляне А. Чарко, Ю. Баліч, a 28.12.1863 г. — мешчанін Я. Корсак за ўдзел у паўстанні305.
    Пасля Гафмайстра ваяводам быў Пянькоўскі. 10.12 — баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Сакратаром Брэсцкага магістрата служыў Бартноўскі Франц, зборшчык грошай па Брэсцкім павеце.
    302 Мельнікава 3. “Універсітэты майго жыцця”: Эліза Ажэшка і Берасцейшчына // Славянскія мовы, літаратуры і культуры: этнас у святле гісторыі і сучаснасці: зб. навук. прац / рэд. С. Мусіенка. Гродна: ГрДУ, 2003. С, 67.
    303 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 103; Ковкель Н.Н. Гродненская революцнонно-демократнческая органнзацня // Гродно: энцнкл. справочннк. Мннск: БелСЭ, 1989. С. 158-159.
    304 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 49, 68.
    305 Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. II. М.: АН СССР, 1963.-С. 511-512.
    Бяроза, мястэчка. 12 мая 1863 г. паўстанцы напалі на заставу, знішчылі шлагбаўм, забралі казённыя грошы, дакументы, затрымалі абоз з 40 фурманак. 20.06 адбылася баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
    Бярозавае Балота, урочышча Слонімскага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 20 ліпеня 1863 г.
    Валілы, вёска Беластоцкага павета. Вялікая сутычка атрадаў В.Урублеўскага і А. Духінскага з моцным урадавым войскам 29 красавіка 1863 г. На месцы бою знаходзяцца брацкая магіла і каменны абеліск.
    Ваўкавыск, павятовы горад, цэнтр гарадской і павятовай рэвалюцыйнай арганізацыі. Начальнік горада Ваўкавыска, а затым — ваўкавыскі павятовы начальнік — Мушынскі Юзэф. Начальнікамі Ваўкавыскага павета былі ўрачы М. Гліндзіч і С.В. Пансэт дэ Сандон. Вайсковым начальнікам Ваўкавыскага павета быў Станіслаў Завістоўскі, якога пакаралі ў Ваўкавыску 10(22).07.1864 г. На вайсковых могілках, справа ад помніка польскім вайскоўцам, забітым пад час ваенных падзей 1918-1920 гг., у 1995 г. усталявалі драўляны крыж з косамі, на якім стаіць дата «22.01.1863 г.» Падобны крыж быў на магіле Завістоўскага на вул. Гродзенскай (цяпер скрыжаванне вуліц Панковай і Чкалава). 3 левага боку знаходзіцца пахаванне паўстанца з атрада Крука Фелікса Бердэцкага306.
    Вайнавец, вёска Сакольскага павета. Казённы селянін Казімір Станкевіч распаўсюджваў «Мужыцкую праўду»307.
    Віцькі. Цяпер Гродзенскі раён. У «Канюхоўскім рове», які знаходзіцца каля вёскі, паўстанцы мелі кузню і кавалі коней. Пасля бітвы тут пахавалі забітых паўстанцаў. Мясцовае насельніцтва знаходзіла тут косткі308.
    306 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864... С. 28.
    307 Кісялеў Г. 3 думаю. С. 24. 27; Смнрнов А.Ф. “Мужыцкая праўда” // Восстанне 1863 г. н русско-польскне революцнонные связн 60-хгодов. М.: AH СССР, 1960. -С. 50; Гродно: энцнкл. справ. С. 280.
    308 Дрозд С. Нашы гістарычныя карані: па слядах К. Каліноўскага // Гарадзенскія запісы. Вып. 1. Гародня, 1993. С. 90.
    Высока-Літоўск, мястэчка, у якім пражываў пасля выключэння з Беластоцкай гімназіі ўдзельнік выступлення 3 мая 1862 г. Карл Рыхтар309.
    Вялікая Бераставіва, маёнтак Гродзенскага павета. К. Каліноўскі пабываў тут праз два тыдні пасля Вялікадня ў 1862 г.310 Тут нарадзіўся і працаваў землямерам Ф. Ражанскі, чалец Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, выдавец «Мужыцкай праўды». Пасля вяртання з ссылкі памёр Жук Ян Юзэфавіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна.
    Вялікае Балота, Ваўкавыскі павет. Бой 27 ліпеня 1863 г.
    Вялікія Яшвілі, вёска Беластоцкага павета. Бой 2 красавіка 1863 г.
    Вярэйкі, маёнтак Біспінга Аляксандра Камільевіча ў Ваўкавыскім павеце, які прымаў Э. Заблоцкага і В.-К. Каліноўскага пад час іх паездкі ў маі 1863 г.311
    Гавенавічы, маёнтак у Слонімскім павеце Свяжынскага Станіслава Антонавіча, які прымаў у сябе Э. Заблоцкага і Каліноўскага пад час іх паездкі па паветах у маі 1863 г., даў ім коней (май 1863 г.). У в. Заполле, якая належала маёнтку, наведвалі партызанскія атрады: адзін раз, калі збіраліся пад Мілавідамі, забралі 6 коней, а ў другі раз прывялі да прысягі сялян вёскі312.
    Газна, маёнтак у Бельскім павеце. Тут з сярэдзіны 1863 г. жыў і працаваў Вайсятыч Юзэф (Восіп) Цітавіч, вайсковы рэферэнт Гродзенскага павета.
    Гарадок (Грудэк), мястэчка Беластоцкага павета. Бой 2 жніўня 1863 г.
    309	НГАБ у Гродне, ф. 1,	воп.	22, с. 1135, а. 69.
    310	НГАБ у Гродне, ф. 3,	воп.	1, с.	40, а. 248.
    311	НГАБ у Гродне, ф. 3,	воп.	1, с.	40, а. 53 адв.-54.
    312	НГАБ у Гродне, ф. 3,	воп.	1, с.	40 а, а. 20-20	адв.
    Гарнастаевічы, вёска (цяпер Свіслацкі раён). Адсюль пісар Сіркучэўскі распаўсюджваў «Мужыцкую праўду» па навакольных вёсках.
    Глыбокі Кут, вёска ў Пружанскім павеце. Бой 30 жніўня 1863 г.
    Гожа, маёнтак Сільвястровіча Станіслава Янавіча, начальніка Гродзенскага павета, з чэрвеня 1863 г. — ваяводскі на 4 паветы: Гродзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі і Слонімскі.
    Горнава, вёска Бельскага павета. 2 мая 1863 г. генерал Беклемішаў напаў на невялікую групу паўстанцаў пад кіраўніцтвам Латкоўскага.
    Грандзічы, вёска Гродзенскага павета. Пры ўездзе ў вёску з боку Гродна Мікола Таўрэль знайшоў «Мужыцкую праўду», а Антон Яроцкі раз’язджаў па вёсках і чытаў яе сялянам.
    Губінка, маёнтак у Гродзенскім павеце Севярына Ромера, рэвалюцыйнага касіра і рэферэнта казны Гродзенскага павета. Тут ён нарадзіўся ў 1820 г. Пад час вобыску 1 красавіка 1864 г. знайшлі рэвальвер амерыканскай сістэмы з 20 зарадамі.
    Гуркі, маёнтак П. Дашкевіча, які ўзяў у арэнду яго пляменнік Дашкевіч Конрад Міхайлавіч, крынскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце.
    Гута, вёска і маёнтак Ваўкавыскага павета. Бой паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 16 чэрвеня 1863 г.
    Дамачава, мястэчка ў Брэсцкім павеце. Бой 11 ліпеня 1863 г.
    Дзераўна, маёнтак Кобрынскага павета, месца нараджэння Ляскоўскага Ігнація Яцкавіча, парафіяльнага начальніка Ваўкавыскага павета.
    Дзеравянчыцы, маёнтак у Слонімскім павеце Пятра Апалінарыевіча Орды, стацкага дарадцы. У маі 1863 г. тут бывалі Э. Заблоцкі
    і К. Каліноўскі. Прымаў іх кіраўнік Андрэй Восіпавіч Калудскі. На следстве ён гаварыў, што прыняў прыехаўшых за чыноўнікаў МУС, як яны і прадставіліся, а таму даў ім коней для далейшага перасоўвання па дзяржаўных справах. Пад час размовы паўстанцы даведаліся, што К. — адстаўны вайсковец, пыталіся, ці бываюць у маёнтку паўстанцы і ці загадвалі яму нешта, а таксама як праехаць у маёнтак Гавенавічы Свяжынскага, распытвалі пра навакольных памешчыкаў, ці багатыя яны. К. адказаў, што такімі можна лічыць удаву Пуслоўскага, яе швагра Вандаліна Пуслоўскага і Завішу, а астатнія — альбо сярэдняга, або беднага стану. Ад яго паехалі ў Гавіновічы, а праз дзень ізноў былі праездам па дарозе ў казённую в. Сакалова (адсюль быў выезд на паштовую дарогу Слонім —Гродна)313.
    Дзярэчын, мястэчка Слонімскага павета, месца нараджэння Л.П. Абрэмскага, касіра рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскага ваяводства.
    Долабава, маёнтак у Бельскім павеце Пянькоўскага Людвіка Дамінікавіча, ваяводы паўднёвай часткі Гродзенскага ваяводства пасля Гафмайстра.
    Дамініканскі касцёл у Дзярэчыне
    Друскенікі. 12 жніўня 1861 г. жыхары адзначылі Дзень памяці аб’яднання Літвы і Польшчы.
    Дэмбрава, цяпер Шчучынскі раён, радзіма знакамітага мастака і ўдзельніка паўстання Казіміра Альхімовіча314.
    Жалудок, мястэчка. Месца нараджэння Валерыя Урублеўскага, стваральніка Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, аднаго з выдаўцоў «Мужыцкай праўды», камандуючага войскам Гродзенскага ваяводства. У касцёле Узнясення Найсвяцейшай Маці Божай
    313 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 243-246, 249.
    314 Крой А., Буднік I., Хільмановіч У. Шляхамі паўстанцаў 1863-1864 гг. //Город Святого Губерта: альманах локальной нсторнн. Вып. VII. Гродно: Гродненская бнблнотека, 2013. С. 137.
    з правага боку ад алтара ёсць памятная дошка з надпісам па-польску: «Кс. Станіслаў Ішора. 12.04.1838 г.03.06.1863 г., каплан-герой, вікары парафіі ў Жалудку, загінуў смерцю пакутніка, расстраляны ў Вільні за ўдзел у студзеньскім паўстанні. Парафіяне. Таварыства польскай культуры Лідскай зямлі. Студзень 2005 г.»315
    Касцёл у Жалудку
    Жаркаўшчызна, Ваўкавыскі павет. Тут былі разбіты рэшткі атрада Духінскага 21 чэрвеня 1863 г.
    Жупраны. Перад паўстаннем жыў вандроўны хатні настаўнік Іосіф Клімашэўскі, які чытаў сялянам 5-ы нумар «Мужыцкай праўды».
    Жыдомля, вёска і маёнтак Гродзенскага павета, месца нараджэння Савашкевіча Канстанціна Іванавіча, агента рэвалюцыйнага начальніка Гродна.
    Забалаць, маёнтак у Гродзенскім павеце Пакубяты Пятра Пятровіча, азёрскага акруговага начальніка, які жыў тут пасля выхада ў адстаўку ў 1858 г.
    Ігнаткі, вёска ў Бельскім павеце. Бой 31 ліпеня 1863 г.
    Індура, мястэчка Гродзенскага павета. Вікарным Індурскага касцёла быў у 1861-14.01.1864 гг. ксёндз Ян-Ігнаці Казлоўскі. Адсюль ён ездзіў у Сакулку на ўстаноўчы сход Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі316. На парафіяльных могілках каля галоўнай алеі ў сярэдняй частцы, па правым боку, знаходзіцца магіла Аляксандра Казлоўскага, уладальніка Індуры, які дапамагаў паўстанцам грашыма317.
    315 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864... С. 46.
    316 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 21, а. 304 адв.
    317 Porzecki J. Gloria Victis... S. 27.
    Ішчална. Цяпер Шчучынскі раён. У касцёле Святой Тройцы з правага боку ад увахода ёсць памятная дошка з надпісам па-польску: «Кс. Адам Фалькоўскі, каплан-герой, пробашч парафіі ў Ішчалне, загінуў смерцю пакутніка, расстраляны ў Лідзе 24.06.1863 г. ва ўзросце 51 год за ўдзел у студзеньскім паўстанні. Парафіяне. Таварыства польскай культуры Лідскай зямлі. Студзень 2005 г.»318