Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Міхалін, вёска Слонімскага павета. 14 мая 1863 г. адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскім войскам.
Мохавічы (12 км на паўднёвы захад ад Ліды). У 1 км ад вёскі, каля дарогі з Мохавіч на Раклёўцы, знаходзіцца месца пахавання паўстанцаў. Стаяць на ім два крыжы — каталіцкі і ўніяцкі, на якіх аднолькавыя надпісы, адпаведна, на польскай і беларускай
мовах: «Ваярам незалежнасці. 1863-1995». На адным з камянёў выбіты крыж і надпіс «SP В 1863».
Камень з выбітым надпісам у Мохавічах
Навасёлкі, вёска Гродзенскага павета Спірыдовіча Уладзіслава Рыгоравіча. Прымаў Э. Заблоцкага і К. Каліноўскага ў маі 1863 г. пад час паездкі па аднаўленню Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі пасля арыштаў329.
Новы двор, цяпер Шчучынскі раён, 11.04.1863 г. каля вёскі адбылася бітва паміж паўстанцкім атрадам Людвіка Нарбута і расійскім войскам.
Нямірава, мястэчка Бельскага павета, сюды адступіў ад в. Белая атрад Р. Рагінскага. Пры пераправе праз Буг атрад Р. Рагінскага 4 лютага 1863 г. быў абстраляны рускімі часцямі.
Оўзічы, маёнтак у Кобрынскім павеце Браніслава Ажэшкі (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне), дзе яго брат Фларыян назапасіў зброю і боепрыпасы для паўстанцаў330.
329 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 53 адв.-54.
330 Ігнатовіч Ф.І. Ажэшка Фларыян // ЭГБ. Т. 1. Мн.: БелЭн, 1993. С. 65.
Пагарэлае, урочышча ў Слонімскім павеце. У Ружанскай казённай дачы 2 чэрвеня 1863 г. адбыўся бой паміж царскімі карнікамі і паўстанцкім атрадам А. Лянкевіча і А. Духінскага.
Паканаева, маёнтак у Бельскім павеце, Вытаноўскі лес па дарозе на Бельск. На транспарт з канфіскаванай расійцамі ў жыхароў маёмасцю 2 кастрычніка 1863 г. напалі паўстанцы.
Панюкі, маёнтак у Гродзенскім павеце, які належаў А.А. Лянкевічу (Ляндару), вайсковаму начальніку Гродзенскага павета.
Папіна, вёска і маёнтак Кобрынскага павета, дзе жыло сямейства Жукоў, з якім сябравала Э. Ажэшка. У студзені 1862 г. адбыўся сход чальцоў паўстанцкай арганізацыі палескіх паветаў, каб вырашыць, каму даручыць кіраванне паўстаннем на Палессі331.
Парэчча, чыгуначная станцыя Гродзенскага павета. 14 сакавіка 1863 г. тут чакаў гродзенскіх паўстанцаў прадстаўнік атрада Л. Нарбута. Рота ўрадавых войск у пачатку ліпеня 1863 г. напала на вялікі атрад паўстанцаў, якія адышлі і разышліся дробнымі групамі.
Паўловічы, маёнтак Сакольскага павета, месца нараджэння Ю.К. Алендскага, які быў акруговым і зборшчыкам падаткаў у рэвалюцыйнай арганізацыі Сакольскага павета. У садзе маёнтка знайшлі рэвалюцыйныя паперы ад ваяводы і акруговага начальніка.
Пацавічы, 15 км на поўдзень ад Мастоў. Каля 2 км ад вёскі, пры лесе, у 1933 г. усталявалі, а ў 2011 г. адрэстаўравалі помнік паўстанцам — на капцы з каменя стаіць металічны крыж. На гранітнай табліцы напісана па-польску «У гонар паўстанцаў 1863 г. землякі. 2011», на каменнай табліцы наступны надпіс: «Паўстанцам 1863 г. Героям
Адноўленая магіла паўстпанцаў у Пацавічах
331 Мельнікава 3. Універсітэты майго жыцця... С. 67.
бітваў за незалежнасць Айчыны пад Пескамі, Балаховым удзячныя землякі. 1933».
Пашкаўшчызна, урочышча ў Ваўкавыскім павеце. Бой 9 жніўня 1863 г.
Пескі, маёнтак і сяло Слонімскага павета. 9 мая 1863 г. адбылося сутыкненне паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Было знішчана. Знаходзілася на левым беразе Нёмана насупраць в. Коматава.
Поразава (22 км ад Свіслачы). На парафіяльных могілках знаходзяцца аднатыпныя помнікі паўстанцам Яну Дмухоўскаму і Казіміру Шалкевічу — капцы, складзеныя з камянёў, і гранітны крыж з надпісам, хто пахаваны332.
Правыя Масты, уладальнік маёнтка Міхайлаўка Лавіцкі быў актыўным удзельнікам паўстання.
Пружаны, павятовы горад. 13 лютага 1863 г. былі захоплены паўстанцкімі атрадамі Б. Рыльскага, С. Сангіна, Р. Рагінскага. Паўстанцы захапілі ў цэйхгаўзе ўсю зброю, порах, амуніцыю, 1720 патронаў, а ў казначэйстве — 10 808 рублёў. У Пружанскім павятовым вучылішчы вучыўся Жукоўскі Міхаіл Сямёнавіч, які, верагодна, быў пружанскім павятовым начальнікам.
Пясец, урочышча Слонімскага павета. Бой паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 26 чэрвеня 1863 г.
Рагозніца, цяпер Мастоўскі раён, сын уладальніка Шабаньскага ў 1863 г. загінуў у паўстанні.
Рапаноўка, фальварак у Слонімскім павеце. 5 ліпеня 1863 г. адбылася перастрэлка паміж паўстанцамі і расійскай часткай.
Рудка, маёнтак у Бельскім павеце. Бой 31 студзеня 1863 г. Паўстанцы занялі Рудку, жыхарам зачыталі маніфест аб неіснаван-
332 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864... S. 32.
ні расійскага ўрада, спалілі паперы з валаснога праўлення. У баі 9 чэрвеня 1863 г. загінулі 5 расійскіх салдат і некалькі былі паранены, страты паўстанцаў невядомы.
Рудня, вёска Ваўкавыскага павета. Бой 12 верасня 1863 г.
Ружаны, мястэчка Слонімскага павета. 16 чэрвеня 1863 г. група з 18 конных паўстанцаў заняла мястэчка, забрала з пошты зброю, грошы, коней і колы. Пераначавала і пайшла на Слонім.
Рыхлы, Бельскі павет. Бой 5 жніўня 1863 г.
Рэпля, мястэчка Ваўкавыскага павета. Месца нараджэння і хрышчэння бацькі К. Каліноўскага — Сямёна Стэфанавіча. Схаваў ад следства, што меў зносіны з сынам пад час паўстання 1863 г.333
Рэчыца, сяло Пружанскага павета (Каменскі раён). Моцны расійскі аддзел падпалкоўніка Вімберга 15 лютага 1863 г. напаў на атрад Сангіна-Рыльскага (38 чалавек). У баі загінуў Сангін, Рыльскі трапіў у палон.
Саботка, маёнтак Бельскага павета, месца нараджэння Алдакоўскага Напалеона Паўлавіча, рэвалюцыйнага начальніка Беластоцкага павета.
Сакулка, мястэчка, павятовы цэнтр і чыгуначная станцыя. У 1861-1862 гг. у мясцовым касцёле адбываліся патрыятычныя спевы. У доме пры егерскім вучылішчы жылі Ш. Гутакоўскі і Урублеўскі. У ім адбыўся сход пасля варшаўскага расстрэла дэманстрантаў (27.02.1861 г.). Прысутнічалі В. Урублеўскі, Э. Заблоцкі, К. Каліноўскі, С. Сангін, ксёндз Я.-І. Казлоўскі. Пакладзены пачатак фарміравання Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі. Начальнікам пісарска-егерскага вучылішча ў Сакулцы быў Валеры Урублеўскі, рэвалюцыйны начальнік Сакольскага павета, а потым гродзенскі ваяводскі. Пасля яго павятовым быў Грынявіцкі Ян Вайцэхавіч. Тут жыў Алендскі Юлій Ксавер’евіч,
333 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 247-248.
акруговы і зборшчык падаткаў у рэвалюцыйнай арганізацыі Сакольскага павета. Публічна расстраляны ў Сакулцы 6.06.1863 г. Мацвей Цюхна, распаўсюджвальнік «Мужыцкай праўды».
Свадбічы, вёска і паштовая станцыя Пружанскага павета. 2 мая 1863 г. атрад паўстанцаў захапіў 18 коней і казённую зброю.
Свіслач, мястэчка Ваўкавыскага павета. Тут жыў Серпучэўскі (Сіркучэўскі), пісар Гарнастаевіцкай воласці, які чытаў Антонію Асвейну і сялянам у валасным праўленні «Мужыцкую праўду». 27.10.1862 г. настаяцель Свіслацкага касцёла пахаваў на «публічных прыходскіх могілках» Віктара Каліноўскага, старэйшага брата Кастуся, які аказаў значны ўплыў на яго духоўнае і палітычнае станаўленне.
У ноч з 14 на 15 красавіка 1863 г. з прагімназіі збеглі ў партызанскія атрады 13 вучняў (6 чалавек з 5-га класа, па 2 чалавекі з 2-4-га класаў, 1 чалавек з 1-га класа)334.
У Свіслацкай гімназіі (з 1851 г. — 5-класнае павятовае вучылішча) вучыліся:
•	Абрэмскі Людамір (Любамір), касір рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскага ваяводства;
•	Баяроўскі Адам Цэлясфоравіч, памочнік начальніка Гродзенскага павета Я. Каменскага;
•	Белакоз Адольф Сцяпанавіч, рэвалюцыйны начальнік Беластока;
Каліноўскі Вікенцій Кастусь, кіраўнік паўстання на Беларусі і Літве;
•	Каліноўскі Віктар, аказаў значны ўплыў на брата Кастуся;
Калупайла Фердынанд Ігнацьевіч, рэферэнт касы (касір) пры рэвалюцыйным начальніку Ваўкавыскага павета;
•	Камінскі (Каменскі) Ян Юзэфавіч, лунненскі акруговы начальнік і рэферэнт надзялення сялян зямлёй, затым начальнік Гродзенскага павета пасля Сільвястровіча;
•	Ляскоўскі Ігнацій Яцкавіч, парафіяльны начальнік Ваўкавыскага павета;
Пянькоўскі Людвік Дамінікавіч, пасля Гафмайстра ваявода паўднёвай часткі Гродзенскага ваяводства;
334 НГАБ, ф. 3, воп. 1, с. 16. а. 10 адв.
Серпучэўскі (Сіркучэўскі), распаўсюджвальнік «Мужыцкай праўды»;
Стравінскі Юзэф, начальнік Слонімскага павета;
Траўгут Рамуальд, кіраўнік Кобрынскага паўстанцкага атрада, з кастрычніка 1863 г. — кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве;
Уластоўскі Аляксандр
Помнік Р. Траўгуту
Якаўлевіч, ківаціцкі335 акруговы ў Пружанскім павеце;
Штарк Ян Антоніевіч, былы рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды».
У сучаснай гімназіі № 1, якая працягвае традыцыі былой гімназіі Тышкевіча, створаны музей, экспанаты якога ўзгадваюць выдатных навучэнцаў. На плошчы Свіслачы знаходзіцца ўсталяваны ў 1980-я гг. адзіны на Беларусі помнік К. Каліноўскаму. У скверы знаходзіцца помнік Р. Траўгуту, усталяваны ў 1928 г. (праект Паўла Бялка і Збароўскага), адноўлены ў 1989 г. (скульптар Міхаіл Анціпін).
Свіслач, маёнтак у Гродзенскай губерні памешчыка Вандаліна Пуслоўскага. Кіраўніком служыў Рэдых Емяльян Восіпавіч, індурскі акруговы начальнік. У маі 1863 г. тут пабываў Э. Заблоцкі, калі вяртаўся ў Гродна з паездкі па Ваўкавыскаму і Слонімскаму паветах.
Святое Балота, урочышча ў Гродзенскай пушчы, непадалёку м. Азёры, Гродзенскі павет. На сённяшняй карце яго няма, бо балота асушана і ператварылася ў тарфянік. Знаходзілася на месцы азёрскага ляснога масіва ў напрамку Котры і Шкленска336 . 3 мая 1863 г. адбыўся бой урадавых войск з паўстанцкім атрадам А. Лянкевіча. На месцы брацкай магілы ўсталяваны помнік.
335 Ківацічы маёнтак у Пружанскім павеце.
336 Дрозд С. Нашы гістарычныя карані: па слядах К. Каліноўскага // Гарадзенскія запісы. -Вып. І.-Гародня, 1993. — С. 91.
Серадава, фальварак у Слонімскім павеце (Боркі, Папялярня). Бой партызанскага атрада з урадавымі войскамі 10 чэрвеня 1863 г.
Скарынкі, маёнтак і вёска Кярсноўскага Апалінара Восіпавіча, які прымаў Э. Заблоцкага і В.-К. Каліноўскага пад час іх паездкі па Слонімскім павеце ў маі 1863 г.
Скідзель, тут ксяндзом быў Чаповіч, спачатку акруговы начальнік, а потым памочнік пры ваяводскім камісары Э. Заблоцкім.
Скраблякі, маёнтак і ваколіца Сакольскага павета (цяпер Адэльскі с/с), знаходзіўся пад наглядам паліцыі Гарчак Юзэф, распаўсюджвальнік «Мужыцкай праўды».