Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Слонім, павятовы горад. У 1861-1862 гг. у мясцовым касцёле адбываліся патрыятычныя спевы. Месца дзеяння падпольнай арганізацыі (сустрэчы сяброў адбываліся ў памяшканнях публічнай бібліятэкі і самадзейнага тэатра)337. Месца нараджэння і хрышчэння ў 1817 г. Стравінскага Юзэфа Маўрыкіевіча, рэвалюцыйнага начальніка Слонімскага павета пасля арышта Уладзіслава Генрыхавіча Сымановіча, які працаваў вольна практыкуючым урачом338. У Слонімскім 5-класным вучылішчы вучыўся З.К. Ягалкоўскі — акруговы начальнік Слонімскага павета.
Смалярня, Слонімскі павет. 12 мая 1863 г. адбылася сутычка ўрадавых войск з паўстанцамі.
Солы, цяпер Смаргонскі раён, 3.02.1863 г. адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі.
Стары Двор, маёнтак у Гродзенскім павеце Андржэйкавіча Тадэвуша Уладзіслававіча, камісара Ваўкавыскага павета.
Супрасль, у 1840 г. павятовае для духоўных выхавальнікаў
337 Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Каліноўскі эпоха наступнікі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 256.
338 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 249.
вучылішча, якое скончыў Савашкевіч Канстанцін Іванавіч, агент (памочнік) рэвалюцыйнага начальніка Гродна Э. Заблоцкага.
Сураж, заштатны горад Беластоцкага павета. Адбыўся бой 23 студзеня 1863 г., a 8 лютага адзін з атрадаў паўстанцаў, вырваўшыся пасля паражэння ў Сямятычах, напаў на казацкі патруль і забіў 6 чалавек.
Сутна, маёнтак Бельскага павета, месца нараджэння Пянькоўскага Людвіка Дамінікавіча, пасля Гафмайстра — ваявода паўднёвай часткі Гродзенскага ваяводства.
Сцярпейка, маёнтак у Сакольскім павеце Церпілоўскага Уладзіслава Іванавіча, рэферэнта касы (касіра) Сакольскага павета.
Сялец, мястэчка Пружанскага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 7 чэрвеня 1863 г.
Сямяцічы, мястэчка Бельскага павета. 10 дзён стаяў моцны атрад
Ціхорскага, да якога сцякаліся мясцовыя паўстанцкія атрады С. Сангіна і Б.
Рыльскага. Царская артылерыя 6 лютага 1863 г. бамбавала мястэчка, але расійцы вымушаны былі адысці. 7.02 падцягнуліся атрады Р. Рагінскага, Левандоўскага і А. Чарняўскага (400 чалавек), у 6 вярстах ад мястэчка стаяў У. Ябланоўскі (800 чалавек). На гэты раз перамагло царскае войска. За дапамогу паўстанцам жылыя і гаспадарчыя пабудовы жыхароў Сямяцічаў былі спалены.
Топчава, вёска Бельскага павета. Бой 15 ліпеня 1863 г.
Туравічы, вёска Слонімскага павета. Сутыкненне 9 чэрвеня 1863 г. на р. Мышанцы ў 12 км ад Мілавідаў паміж царскім войскам і паўстанцамі.
Тымянка, вёска Брэсцкага павета. Парабак Павел Мацюк распаўсюджваў № 1 і 3 «Мужыцкай праўды» ў лістападзе 1862 г.339
Улісоўшчызна, маёнтак Ваўкавыскага павета. Перастрэлка паміж царскім войскам і паўстанцамі 16 верасня 1863 г.
Харабровічы, вёска і маёнтак Слонімскага павета. Бой 18 ліпеня 1863 г., у якім загінуў I. Лукашэвіч. Пахаваны каля месца бою340.
Харошча, мястэчка Беластоцкага павета, месца нараджэння Лебядзінскага Антона Іванавіча, зборшчыка грошай па Сакольскім павеце, затым рэвалюцыйнага начальніка Саколкі.
Хомікі, вёска Сакольскага павета. Непісьменны селянін Міхась Зянцюк, праслухаўшы «Мужыцкую праўду», пераказваў яе сялянам.
Цэханавец, мястэчка Бельскага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцаміі ўрадавымі войскамі 23 жніўня 1863 г.
Цымлева, урочышча ў Ваўкавыскім павеце. Адбылося сутыкненне 8 жніўня 1863 г.
Чарнавесь, вёска Сакольскага павета. Атрад Парчэўскага 1 сакавіка 1863 г. напаў на каманду інвалідаў, забраў 40 ружжаў. Пасля гэтага атрад быў распушчаны, а яго камандзір паехаў у Вільню.
Чэрск, сяло і фальварак Брэсцкага павета. У баі 27 мая 1863 г. былі забіты 11 паўстанцаў, 17 трапілі ў палон.
Шарашова, мястэчка Пружанскага павета. 3 1862 г. пастаянна жыў Аляксандр Акінчыц, акруговы лекар, які дапамагаў паўстанцам341. 12 лютага 1863 г. атрад паўстанцаў (200 чалавек) захапіў мястэчка. Пасля закупкі вопраткі і канфіскацыі ў сель-
339 Кісялёў Г. 3 думаю. С. 33.
340 Кісялёў Г. Радаводнае дрэва... С. 257.
341 Радзюк А. Спасылкі да ўспамінаў I. Арамовіча “Мары” //ARCHE. 2010. № 12. С. 29.
скім праўленні 93 рублёў казённых грошай выехалі ў напрамку Пружан.
Шастакова, вёска Брэсцкага павета (Камянецкі раён). Месца нараджэння Рамуальда Траўгута. Маёнтак Шастакова належаў А.П. Гафмайстру, які ў рэвалюцыйнай арганізацыі быў памочнікам, а потым гродзенскім ваяводам.
Шэйпякі, вёска, праз якую праязджаў Каліноўскі ў Ваўкавыск, раскідваючы па дарозе № 3 «Мужыцкай праўды» ў кастрычніку 1862 г.
Шкленск, вёска Гродзенскага павета (12 км ад Азёр). 4 мая 1863 г. дзве роты Калужскага палка і 22 казакі пад камандаваннем падпалкоўніка Мантэйфеля атакавалі паўстанцаў на чале з А. Лянкевічам.
Шчукі, цяпер Шчучынскі раён. Гэтая вёска была спалена расійскімі карнікамі 12.07.1863 г., а яе жыхары (16 сямействаў) высланы ў розныя губерні Расіі.
Шылавічы, Слонімскі павет. У мясцовай царкве Казанскай Божай Маці ў маі 1863 г. зачыталі паўстанцкі маніфест і прынялі прысягу мясцовых сялян паўстанню342.
Югалін, фальварак Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён), месца нараджэння Юндзіла Францішка Уладзіслававіча, начальніка Слонімскага павета, камандзіра партызанскага атрада (каля 300 чалавек), які фарміраваўся ва ўрочышчы Старынка паблізу Югаліна.
Юзэфатава (былое Храптоўцы), маёнтак у Сакольскім павеце, які купіў Сержпутоўскі Юзэфат Людвікавіч, рэферэнт касы (касір) Сакольскага павета.
Эйсымонты (Надтабольскія), Гродзенскі павет. Высылкай у Сібір пакараны 8 сямействаў мясцовых жыхароў343.
342 Акудовіч Ц„ Юрчык Д. Паўстанне 1863 г. на Слонімшчыне // Город Святого Губерта: альманах локальной нсторнн. Вып. 8 (2014). Гродно, 2014. С. 134.
343 Крой А., Буднік I., Хільмановіч У. Шляхамі паўстанцаў 1863-1864 гг. Н II Горад Святого Губерта: альманах локальной нсторнн. Вып. 7 (2013) / рэдкал. А. Смалянчук [і інш.]. Гродна, 2013.-С. 135.
Явар. Каля вёскі знаходзіцца месца пахавання загінуўшых паўстанцаў.
Якушоўка, маёнтак у Ваўкавыскім павеце бацькі К. Каліноўскага — Сямёна Стэфанавіча і мачахі Лазарэвіч. Тут В.-К. Каліноўскі жыў пасля вяртання з Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1861 г. і займаўся гаспадаркай. У сакавіку 1862 г. выехаў у Гродна, а сюды прыязджаў некалькі разоў: на Вялікдзень; праз два тыдні пасля яго; у кастрычніку, каб атрымаць
Рэканструкцыя сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы
25 рублёў на жыццё. 22 ці
23 мая (3 ці 4 чэрвеня) 1863 г. Каліноўскі заязджаў да бацькі не больш як на тры гадзіны344. Пад час раскопак на месцы дома Каліноўскіх гісторык М.А. Ткачоў знайшоў пячатку фабрыкі Сямёна Сцяпанавіча Каліноўскага, фрагменты посуду, мэблі, цвікі345. 24.10.1999 г. пад час Дня памяці паўстанцаў 1863 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага крыжа.
Падмурак сядзібы
Каліноўскіх у Якушоўцы
Ялаўка, мястэчка ў Беластоцкім павеце. У мясцовым касцёле 6 лютага і 4 красавіка 1838 г. быў ахрышчаны Вікенці-Канстанцін Каліноўскі346.
Янін (Янава), Слонімскі павет. 10 мая 1863 г. адбылася сутычка ўрадавых войск з паўстанцамі. У выніку бою 15 чэрвеня 1863 г. сярод паўстанцаў адзін забіты, сярод урадавых салдат — 3 забітых і 2 параненых.
344 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 7,248.
345 Полубннскнй А.С. Памятные места н памятннкн, связанные с жнзнью н деятельностью К. Калнновского II Кастусь Каліноўскі (1838-1864): матерналы республнканской конференцнн. Гродно: ГрГУ, 1988. С. 72.
346 Полубннскнй А.С. Памятные места н памятннкн....-С. 74.
Яцвеск, маёнтак у Ваўкавыскім павеце (цяпер Свіслацкі раён) Ляскоўскага Ігнація Яцкавіча, парафіяльнага начальніка Ваўкавыскага павета. У яго спыняліся ў маі 1863 г. В.-К. Каліноўскі і Э. Заблоцкі. Адсюль паехалі да бацькі Каліноўскага ў Якушоўку (у 5 вярстах ад Яцвеска). Бываў партызанскі атрад К. Кабылінскага347.
Прадстаўлены матэрыял, на думку аўтара, могуць выкарыстаць краязнаўцы і настаўнікі школ, якія будуць займацца больш паглыбленым пошукам сведчанняў пра сваіх паўстанцаў-землякоў. Мясцовая ўлада можа прычыніцца да ўшанавання адшуканых герояў — усталяваць помнікі і знакі, мемарыяльныя дошкі. Мясцовая прэса зверне ўвагу на сапраўдных патрыётаў Беларусі. А турыстычным фірмам матэрыял дае падказку для стварэння новых эксклюзіўных экскурсійных маршрутаў.
347 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 11, 13.
Каго любіш ?
Люблю Беларусь.
Так узаемна!
Пароль, які ўжывалі паўстанцы на канспіратыўнай кватэры Баневічаў на вул. Дамініканскай у Вільні
ПАСЛЯСЛОЎЕ
У звароце «Да мужыкоў зямлі Польскай» Каліноўскі пісаў: «Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шубеніцы маскоўскай даводзіцца мне пісаці, і можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, але не шкада загінуць за тваю праўду»348. Так, напэўна, мог бы напісаць кожны з герояў прачытаных вамі нарысаў.
Па нашых няпоўных падліках, у Гродне і Беластоку ўдзельнічалі ў маніфестацыях («провады» гродзенскага губернатара Шпеера, рэлігійная працэсія ў Ружаны Сток), спевах забароненых песен 435 чалавек. У кнізе дадзены біяграмы 26 распаўсюджвальнікаў газеты «Мужыцкая праўда».
Даследчыкі падаюць колькасць Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ваяводскай арганізацыі каля 300 чалавек. У нас напісаны біяграмы 79 сяброў «урада для народа».
Вы пазнаёміліся з 75 асобамі, якія былі камандзірамі паўстанцкіх атрадаў або займалі ў іх камандную пасаду. Каля 70 гімназістаў спрабавалі выехаць з Гродна ў паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута — частка з іх мае хаця б кароткія біяграмы.
Нельга вызначыць дакладную колькасць тых, хто дапамагаў чальцам падпольнай арганізацыі і партызанскіх атрадаў. Біяграмы складзены толькі на тых, хто трапіў пад арышт і следчы працэс Гродзенскіх следчых камісій — 344 чалавекі.
Выселены са спаленых шляхецкіх ваколіц і вёсак Шчукі, Явараўка, Пеняжкі, Лукавіца, Прушанка-Баранка 429 чалавек (многія з іх названыя ў кнізе). Мы паспрабавалі скласці спіс агульных страт па Гродзенскай паўстанцкай губерні. Спіс змясціў 74 асобы.
Усё напісанае патрэбна для таго, «каб краіна памятала сваіх герояў», ушанавала іх памятнымі дошкамі, помнікамі, памятнымі
348 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы. дакументы / уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 46.