Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Кабякі, маёнтак у Пружанскім павеце, належаў камандзіру партызанскага атрада Феліксу Улодэку.
Кадыш, цяпер Гродзенскі раён, бой 21 мая 1863 г. паўстанцкіх атрадаў Віктара Гласкі і Брандта з расійскімі карнікамі. У баі палеглі 14 чалавек, прозвішчы 4 з іх вядомы: Юзэф Гласка, Пранашка, Будкевіч, Верпахоўскі. За вёскай каля 500 м, на Лісяй гары, знаходзіцца брацкая магіла паўстанцаў. Стаяць два крыжы — металічны (з 1928 г.) і драўляны (новы з 1988 г., а стары перанеслі ў касцёл Сапоцкіна). На памятнай каменнай пліце ёсць надпіс па-польску: «Ваярам 1863 г.» У 2011 г. адбылася рэканструкцыя помніка, быў усталяваны яшчэ ўніяцкі крыж319.
Камянецк-Літоўск, мястэчка. 30 чэрвеня ў касцёле жанчыны-памешчыцы спявалі польскія гімны пад акампанемент адной з іх на аргане. Спевы паўтарыліся 4 і 7 ліпеня 1861 г.
Каралеўскі Мост, Пружанскі павет. 11 лютага 1863 г. адбылася ўпартая бойка атрадаў Рагінскага, Левандоўскага, Рыльскага і Сангіна з урадавым войскам. У наступным баі з урадавымі войскамі, які адбыўся 9 чэрвеня 1863 г., былі забіты 22 паўстанцы.
Каралін, вёска ў Слонімскім павеце. Сутыкненне ў Мажаеўскім лесе.паблізу вёскі, паміж паўстанцамі і расійскім войскам 18 чэрвеня 1863 г.
Карчын (Чорнае Возера), Слонімскі павет. У баі 13 чэрвеня 1863 г. паміж царскім войскам і паўстанцамі з абодвух бакоў загінула па два чалавекі.
318 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864... С. 47.
319 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864...-C. 21-22.
Кватары, цяпер Бераставіцкі раён. Уладальнік маёнтка Антон Гліндзіч быў арыштаваны за ўдзел у паўстанні, памёр у 1864 г. у Ваўкавыскай турме.
Келбасін (Калбасін), маёнтак у Гродзенскім павеце Свяржбінскай, адміністратарам якога быў Лапінскі Ян Францавіч, які займаўся перасылкай паўстанцкай карэспандэнцыі.
Кобрын. У 1861-1862 гг. у мясцовым касцёле адбываліся патрыятычныя спевы. Павешаны 5 кастрычніка 1863 г. тры паўстанцы: Ф. Трафімчук, Ф. Пятроўскі, Ф. Грушэўскі320.
Конна, вёска Ваўкавыскага павета Тарасевіча Канстанціна Геранімавіча, які ў маі 1863 г. прымаў у сваім маёнтку К. Каліноўскага і Э. Заблоцкага, якія інспектавалі арганізацыю321.
Котра, маёнтак у Гродзенскім павеце Ф. Багаткі, які ў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі займаў пасады рэферэнта апекі і касіра Гродзенскага паўстанцкага ваяводства да Л. Абрэмскага.
Красная Груда, Ваўкавыскага павета Калупайлы Фердынанда Ігнацьевіча, рэферэнта касы (касіра) пры рэвалюцыйным начальніку Ваўкавыскага павета.
Краснік, маёнтак Дзяконскай у Гродзенскай губерні, дзе кіраўніком служыў Вайсятыч Юзэф (Восіп) Цітавіч, вайсковы рэферэнт Гродзенскага павета. Бацька Вайсятыча на следстве паказаў, што да сына прыязджалі Завістоўскі, Рэдых, Камінскі, Радавіцкі. У маі 1863 г. з паездкі па Ваўкавыскаму і Слонімскаму паветах вяртаўся ў Гродна Э. Заблоцкі.
Курылы, урочышча ў Сакольскім павеце, нарадзіўся Талочка Адольф Іванавіч, памочнік ваяводскага Э. Заблоцкага.
320 Радзюк А. Рэпрэсіўная палітыка царызму на беларускіх землях у 1863-1864 гг. II ARCHE. 2010.-№ 12. С. 146.
321 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 53 адв.-54.
Кусцін, маёнтак у Сакольскім павеце, арандатарам якога быў Эйсымонт (Эйсмант) Адольф Станіслававіч, начальнік Сакольскага павета пасля Грынявіцкага.
Кушляны. Антон Ясевіч распаўсюджваў «Мужыцкую праўду». Тут прайшло дзяцінства Францішка Багушэвіча, удзельніка паўстання. Апорны пункт паўстанцаў часоў партызанскай барацьбы.
Лапы, чыгуначная станцыя. Па данясеннях царскіх чыноўнікаў лічылася перавалачным пунктам рэвалюцыйнай літаратуры, якая паступала з Каралеўства Польскага (пераважна з Варшавы). Перавозілася ў тэндарах паміж дровамі і вуглём, каб пры небяспецы было лёгка пазбавіцца ад яе, кінуўшы ў печ паравоза322.
Ласосна, 12 жніўня 1861 г. ва ўрочышчы Ласосна сабралося шмат
Бітвы і сутыкненні на чыгунцы ў час паўстання 1863-1864 гг.
людзей для таго, каб адзначыць Дзень памяці аб’яднання Літ-
вы і Польшчы. У час паўстання ў мясцовай карчме быў сувязны рэвалюцыйнай арганізацыі, які накіроўваў людзей, прысланых ад начальніка горада, у паўстанцкія атрады323. Праз карчму перасылалася таксама карэспандэнцыя арганізацыі. Гаспадар маёнтка Леў Астраменскі дапамагаў паўстанцам харчаваннем.
Лешна, маёнтак у Ваўкавыскім павеце. Нарадзіўся Белакоз Адольф Сцяпанавіч, рэвалюцыйны начальнік Беластока.
Ліда. У гарадскім парку ўсталяваны памятны камень з выбітым крыжам, па абодвух баках якога размешчаны надпіс па-польску і па-беларуску: «Ксёндз Адам Фалькоўскі. 1812-24.06.1863 гг.» На старых каталіцкіх могілках, перад капліцай, знаходзіцца магіла ўдзельніцы паўстання Валерыі Цэхановіч. На гранітным помніку з крыжам ёсць надпіс па-польску: «Валерыя з Цыбульскіх Цэхановіч. Удзельніца паўстання 1863 г. Жыла 92 гады, памерла ў Лідзе
322 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 238.
323 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2887, а.17 адв.
23 студзеня 1933 г. У капліцы вісіць памятная дошка з надпісам на польскай мове: «Памяці ксяндзоў-пакутнікаў Лідскай зямлі. Кс. Адам Фалькоўскі, пробашч парафіі ў Ішчалне, кс. Раймунд Зямацкі, пробашч у парафіі Вавюрка, кс. Станіслаў Ішора, вікары
ў парафіі ў Жалудку, якіх забілі ў чэрвені 1863 г. у Лідзе і Вільні царскія ўлады за ўдзел у студзеньскім паўстанні. Парафіяне, жыхары Граева, Таварыства польскай культуры Лідскай зямлі. Чэрвень 2003 г.» Каля касцёла піяраў, побач з дарогай, якая ідзе на Вільна, пабудаваны помнік Л. Нарбуту (першапачаткова ў 1938 г.).
Касцёл у Ваверцы
Лосева, вёска Гродзенскага павета. Браты Адам і Мацвей Мазюкі агітавалі сялян в. Парэчча прыняць удзел у паўстанні.
Лукавіца, ваколіца Бельскага павета. Бой 19 верасня 1863 г.
Луконіца, маёнтак у Слонімскім павеце мацеры Захарыя Купрыянавіча Ягалкоўскага. Па паказаннях Э. Заблоцкага, ён быў акруговым начальнікам Слонімскага павета, у яго ён начаваў з К. Каліноўскім у маі 1863 г. пад час паездкі па аднаўленню
Пётра Сергіевіч. 'Кастусь Каліноўскі і Валерый Урублеўскіробяць агляд паўстанцаў'
Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі пасля арыштаў. Тут атрымаў намінацыю на пасаду павятовага Слонімскага павета Юзэф Стравінскі. Яму даручылі наладзіць паштовую сувязь з Ваўкавыскім паветам, звязацца з лагерам паўстанцаў
у Мілавідах324.
324 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 6 адв., 259-260.
Лунна. На каталіцкіх могілках пахаваны Камінскі Ян Юзэфавіч, лунненскі акруговы начальнік і рэферэнт надзялення сялян зямлёй, затым начальнік Гродзенскага павета пасля Сільвястровіча. Магіла знаходзіцца злева ад увахода. На гранітнай пліце надпіс па-польску «Надмагілле сям’і Камінскіх. Камінскія Ян (+ 1896), Ляона з Сузінаў (+27.ПІ.1903)»325.
Лыскава, мястэчка Ваўкавыскага павета. 16 чэрвеня 1863 г. былі разбіты рэшткі атрада Духінскага.
Львоўшчына, маёнтак Слонімскага павета. Бой 18 ліпеня 1863 г. паўстанцкіх атрадаў Ізідора Лукашэвіча і Вітольда Міладоўскага з расійскімі войскамі. Былі забіты 7 паўстанцаў, у тым ліку Лукашэвіч.
Людвінова, маёнтак у Кобрынскім павеце (цяпер Драгічынскі раён) Пятра Феліксавіча Ажэшкі, мужа будучай пісьменніцы Элізы. 19.11.1862 г. тут адбыўся сход сяброў-шляхціцаў, на якім абмяркоўваліся праграмы «белых» і «чырвоных», спявалі патрыятычныя песні. Пётр быў сасланы ў Томскую губерню за дапамогу паўстанцам. Удзельнікам паўстання быў ягоны брат Фларыян, які стварыў у Л. падпольную групу. Тут хаваўся ў ліпені 1863 г. Рамуальд Траўгут (разам з Ваньковічам), якога адсюль Эліза Ажэшка адвезла ў брычцы пад выглядам хворага сваяка да межаў Каралеўства Польскага каля Брэст-Літоўска. 28 мая каля Л. адбыўся бой паўстанцаў з царскім войскам326.
Макраны, сяло і маёнтак Кобрынскага павета. Бой 8 ліпеня 1863 г.
Маркава Вялікае, вёска Бельскага павета. Бой 30 ліпеня 1863 г.
Мастаўляны, маёнтак Гродзенскага павета. Месца нараджэння Вікенція Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы. На працягу двух тыдняў тут знаходзіўся перад боем у Валілах (29.04.1863 г.) партызанскі атрад Казіміра Кабылін-
325 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864... S. 38.
326 ЭГБ.-Т. l.-Мн.: БелЭн, 1993.-С. 65-66; Jankowski Е. ElizaOrzeszkowa.-Warszawa: PIW, 1966. S. 68; Мельнікава 3. Універсітэты майго жыцця... С. 67.
скага327. На плошчы абвясцілі маніфест Нацыянальнага ўрада. У маі, напярэдадні свята Зялёных свёнт, праз маёнтак праходзілі паўстанцы328.
Масты, мястэчка Ваўкавыскага павета. У выніку бою 23 чэрвеня 1863 г. паўстанцамі паранены два салдаты.
Матыкі, маёнтак у Брэсцкім павеце, належаў камандзіру партызанскага атрада Феліксу Улодэку.
Мялейчыцы, вёска Бельскага павета. 4 лютага 1863 г. атрад паўстанцаў вызваліў рэкрутаў, якіх везлі з Мялейчыц да Высока-Літоўска.
Мерачоўшчына, маёнтак Слонімскага павета (Бярозавае Балота, Ружаны, Ружанская пушча, Косава, Сярадоўскі лес, Мерачоўшчына). 13 паўстанцаў палеглі, 8 былі паранены ў баі з урадавымі войскамі 8 чэрвеня 1863 г.
Мілавіды, маёнтак і паштовая станцыя Слонімскага павета. 3 інспекцыяй сабраных партызанскіх атрадаў прыбылі 1 ці 2.06 Э. Заблоцкі і Каліноўскі. На лагер паўстанцаў (каля 800 чалавек), які знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст — Бабруйск, напалі тры роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка. Бой доўжыўся 3-4 чэрвеня 1863 г. У памяць аб гэтай падзеі ўсталяваны помнік.
Паштовая станцыя ў Мілавідах.
Збудавана ў 1863 г.
Мінявічы, маёнтак Каменьскага Яна Юзэфавіча ў Гродзенскім павеце, Лунненскі акруговы начальнік і рэферэнт надзялення сялян зямлёй, затым начальнік Гродзенскага павета пасля Сільвястровіча. У маі 1863 г. тут пабываў Э. Заблоцкі, калі вяртаўся ў Гродна з паездкі па Ваўкавыскаму і Слонімскаму паветах. Месца адпачынку Э. Ажэшкі, удзельніцы паўстання і аўтаркі рамана «Над Нёма-
327 Zielinski St. Bitwy і potyczki... S. 334; Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн.. С. 657.
328 Марошек Ю. Дворянское нменне в Мостовлянах место рождення К. Калнновского // Кастусь Каліноўскі (1838-1864): матэрыялы рэспубліканскай канферэнцыі. Гродно: ГрДУ, 1988.-С. 72.
нам», дзе Каменьскі стаў прататыпам аднаго з герояў. Каля вёскі, улесе, на насыпаным капцы, знаходзіцца брацкая магіла. На вялізным камяні, на шліфаваным баку, выгравіраваны польскі вайсковы крыж з арлом, надпіс па-польску «Памяці 40 паўстанцаў 1863. Землякі. 1993 г.». За камянем знаходзіцца металічны крыж з фігурай Хрыста і надпісам «Слава пераможаным».