Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Рэквіем
паустанцам
ВЯЧАСЛАЎ ШВЕД
РЭКВІЕМ ПАЎСТАНЦАМ 1863 1864 гг. (ГРОДЗЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ)
Мінск «Альфа-кніга» 2017
УДК 94(476)«1863/1864»
ББК 63.3(4Бен)51
Ш34
Рэцэнзенты:
Аляксандр Радзюк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ўніверсітэт)
Падбор ілюстрацый — Андрэй Вашкевіч і Вячаслаў Швед
Генеральны спонсар выдання кнігі — Прыватнае прадпрыемства па аказанні паслуг “Majstar Web Programming Services” majstar
WEBSI TE «•DEVELOPMENT
Швед, B.B.
Ш34 Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. : (Гродзенская губерня) / Вячаслаў Швед. Мінск : Альфа-кніга, 2017. — 312 с.
ISBN 978-985-7143-25-2
Дадзеная кніга з’яўляецца рэквіемам студзеньскім паўстанцам Гродзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала сённяшнія Гродзеншчыну, Брэстчыну, Беласточчыну. Нарысы апавядаюць пра ўдзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861 — 1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты “Мужыцкая праўда”, сяброў падпольнай Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, камандзіраў партызанскага руху і гродзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памочнікаў паўстанцаў, дэпартаваных са спаленых шляхецкіх ваколіц і вёсак. У кнізе прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаны Кастусю Каліноўскаму (“чырвонаму”) і Віктару Старжынскаму (“беламу”). Пазначаны месцы, звязаныя з паўстанцамі.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца грамадска-палітычным жыццём Беларусі, а таксама мінулым былой Гарадзеншчыны.
УДК 94(476)« 1863/1864»
ББК 63.3(4Бен)51
ISBN 978-985-7143-25-2
© Швед, В. В. 2017
© Афармленне.
ТАА «Альфа-кніга», 2017
Змест
GLORIA VICTIS	5
«...УРАД ДЛЯ НАРОДА»	6
«КАРОЛЬ ЛІТВЫ» 	53
«ЛІТОЎСКІ ВЕЛАПОЛЬСКІ»: ВІКТАР СТАРЖЫНСКІ	62
«ПРАЧЫТАЙ I БУДЗЕШ УСЁ ВЕДАЦЬ»	73
УДЗЕЛЬНІКІ ПЕРАДПАЎСТАНЦКАГА (МАНІФЕСТАЦЫЙНАГА) РУХУ	86
“КРОЎ, ЯКАЯ ЛЬЕЦЦА ЗА НЁМАНАМ, ЗАКЛІКАЕ I НАС ДА ЗБРОІ!”	108
ПАЎСТАНЦЫ ГРОДЗЕНСКАЙ ГІМНАЗП	160
ПАМОЧНІКІ ПАЎСТАНЦАЎ	172
ДЭПАРТАВАНЫЯ СА ШЛЯХЕЦКІХ ВАКОЛІЦ У «АДДАЛЕНЫЯ ГУБЕРНІ РАСІІ»	221
ГРОДЗЕНСКІЯ АДРАСЫ ПАЎСТАНЦАЎ	238
ПАСЛЯСЛОЎЕ	275
ДАДАТКІ	277
’ іе.
c in nit Qa. Wa* jujam i mexe your аліа^пг. 'Hoxter
t Ciebit^iaAafu r>xcj	_
Htu^zS ictijhn/inttV ■'чліеііс'
no /це, ^а[ х/ншль Za,
*•	•	rx -
J Іопн) tvie^) jmAez
Ім^егья jc&CX /a&Oi Swift
wV7em лл	4
J<4«_ ha httorri Jhnecj
«Лісты з-пад шыбеніцы» K. Каліноўскага
Калі забуду ix, Ты, Божа на небе, Забудзь пра мяне. А. Міцкевіч.
GLORIA VICTIS
(Усшуп)
“Gloria Victis” («Слава пераможаным») — так Эліза Ажэшка назвала цыкл навэл, у якім расказала пра паўстанцаў 18631864 гг. Пісьменніца адчувала пачуццё глыбокай пашаны да традыцый 1863 г., шанавала дэмакратычныя запаветы паўстання і пісала пра яго герояў: «Не зняволеныя гэта былі на аркане перавагі цягнутыя да бою, а добраахвотныя ахвярнікі высокіх алтароў. Са святлом ідэі ў галавах, з агнём любові ў сэрцах, галовы і сэрца неслі высока. Былі моцныя, смелыя, актыўныя і, ці паверыш, прыткі вецер? — былі шчаслівыя»1.
Героі маёй кнігі былі шчаслівымі людзьмі. Нягледзячы на тое, што хтосьці з іх быў «белы», а хтосьці «чырвоны», яны сумесна змагаліся за вызваленне Радзімы, адраджэнне Польшчы і Літвы-Беларусі.
He атрымалася: слаба ўзброеныя партызанскія (паўстанцкія) атрады, нягледзячы на мужнасць і народную падтрымку, не змаглі (і не маглі) перамагчы перавышаючую колькасцю і ўзброенасцю ўрадавую армію. Многія з паўстанцаў паплаціліся за любоў да вольнасці і незалежнасці жыццём і лёсам. Але яны аказалі значны ўплыў на далейшае палітычнае і культурнае жыццё Беларусі.
Народам варта не забываць сваіх Герояў. Памяць аб іх не павінна затухаць. Таму задачай аўтара было вярнуць забытых і адшукаць у крыніцах невядомыя прозвішчы студзеньскіх паўстанцаў. Імі аўтар лічыць і сяброў Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, і ўдзельнікаў маніфестацый 1861-1862 гг., і партызанаў, і іх памочнікаў, і распаўсюджвальнікаў «Мужыцкай праўды». Усе яны заслугоўваюць на рэквіем. Слава пераможаным!
1 Orzeszkowa Е. Opowiadania. Warszawa: Czytelnik, 1967. S. 257.
«...УРАД ДЛЯ НАРОДА»
(сябры Гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі)
3. Серакоўскі
Стварэнне Гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі трэба звязваць з расійскім і польскім рэвалюцыйным рухам. Да лета 1861 г. у Расійскай імперыі пад уплывам М. Чарнышэўскага і М. Дабралюбава завяршылася станаўленне патаемнага таварыства «Зямля і воля». Ідэйныя сувязі яно мела з выдаўцамі «Колокола» А.І. Герцэнам і М.П. Агаровым. Варта прывесці словы апошняга: «...Патаемныя таварыствы, маючыя мэтай ператварэнне імперыі рабства ў саюз самакіравання, натуральна з’явяцца па абласцях і будуць імкнуцца да аб’яднання»2. Другая рэвалюцыйная арганізацыя ўзнікла ў Пецярбурзе пад кіраўніцтвам
3. Серакоўскага і Я. Дамброўскага (у яе ўваходзілі браты Каліноўскія). Яна была звязана з першай і таксама прапагандавала ідэю рэвалюцыйнага саюза прыгнечаных народаў.
Гродзенская ваяводская рэвалюцыйная арганізацыя стваралася ва ўмовах узмацнення на Гродзеншчыне сялянскага руху пасля палавіністай і рабаўніцкай адмены прыгоннага права. Лютаўскія падзеі 1861 г. у Варшаве таксама звязаны з рэформай 1861 г. Яна не тычылася Каралеўства Польскага (там ужо не было прыгонных), але тут сялянскае пытанне не было вырашана канчаткова — патрэбна было адмяніць феадальна-абшчынныя павіннасці і надзяліць сялян зямлёй. 27 лютага варшаўскія рэвалюцыйныя гурткі правялі дэманстрацыю з мэтай аказання ціску на сяброў Земляробчага таварыства (пасяджэнні якога адбываліся з 21.02), якія не збіраліся адмаўляцца ад прыгонніцкіх метадаў эксплуатацыі.
Менавіта пасля расстрэла варшаўскіх дэманстрантаў (забіта 5 чалавек і некалькі дзясяткаў паранена) у Сакулцы, у доме Урублеўскага, сустрэліся В. Урублеўскі, Э. Заблоцкі, К. Каліноўскі, С. Сангін, ксёндз Я.-І. Казлоўскі. Заблоцкі на следстве сведчыў,
2 Огарёв Н.П. Нзбранные соцнально-полнтнческне н фнлософскне пронзведення. Т. 1.-M., 1952.-С. 539.
што размова ішла пра варшаўскія падзеі, Каліноўскі і Урублеўскі сказалі яму, што хутка павінна быць створана «арганізацыя народнага польскага ўрада па ўсёй Літве», і прапанавалі яму прыняць у ёй удзел. У «Выпнске, составленной в канцылярнн Временного Полевого Ауднторната прн Штабе Внленского военного Округа...», у даце заснавання арганізацыі «в 1862 году» лічба «2» алоўкам закрэслена і выпраўлена на лічбу «1» з указаннем на сход у доме Урублеўскага3.
Сільвестровіч у сваіх паказаннях называў іншую дату — другая палова 1862 г. У «Конфнрмацнн о лнцах Гродненской революцнонной органнзацнн» гаворыцца наступнае: «Са справы відаць, што спробы да фарміравання рэвалюцыйнай арганізацыі па Гродзенскай губерні былі яшчэ ў пачатку 1861 г., затым у другой палове 1862 г., калі рэвалюцыйная прэса распаўсюдзіла звесткі пра ўладкаванне арганізацыі ў Царстве Польскім, ізноў былі адноўлены спробы да ўладкавання такой самай арганізацыі ў Гродзенскай губерні. Да гэтага часу трэба аднесці прызначэнне ў ёй для кіравання рэвалюцыйнымі справамі пад назвай камісара студэнта Канстанціна Каліноўскага, заняўшага пазней пасаду ўпаўнаважанага камісара ўсёй Літвы і ўжо пакаранага»4.
Тэрытарыяльна-адміністрацыйная структура падпольнай арганізацыі ў Польшчы, Літве і Беларусі ўтваралася згодна з Статутам Агатона Гіллера (ліпень 1862 г.): ваяводства — ваявода, павет — павятовы, акруга — акруговы, сотня — сотнік, дзясятка — дзясяцкі. У Літве, Беларусі, як пісаў Оскар Авейдэ, «усе свае намаганні звярталі выключна на ўсталяванне галоўных ваяводскіх органаў», не стваралі дзясяткі, а для ўзмацнення прапаганды сярод сялян арганізоўвалі «начальнікаў прыходаў»5. Свае начальнікі былі ў мястэчках (не абавязкова), ваяводскіх гарадах (Гродне, Вільні, Мінску, Коўне) і ў паветах.
Спачатку (верагодна, з канца лютага 1861 г.) падзялілі Гродзенскае ваяводства на дзве часткі: Гродзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі паветы; Сакольскі, Беластоцкі; Брэсцкі, Кобрынскі і Пружанскі. Ваявода быў адзін, меў 2 памочнікаў6. Рассылалі паперы з ваявод-
3 ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 143.
4 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2887, а. 4 адв.-5 адв.; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 28 адв., 47 адв.; с. 21, а. 304.
5 Авейде О. Показання н запнскн о польском восстаннн 1863 года. М., 1961. С. 451 453, 487; НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 10 адв.); Jablonski Н. Struktura cywilniej organizacji prowincjonalniej w Krolewstwie Polskim // Przegl^d Historyczny. 1938. T. 34, cz. 2. S. 472.
6 Jodkowski J. Rok 1863 w powiecie Grodzienskim (notatki i uzupelnienia) // Echo Grodzienski. 1923. № 17. S. 3.
скага бюро Геніўша па ўсіх паветах. 3 пачатку паўстання, прыкладна з сакавіка 1863 г., падзялілі Гродзенскае ваяводства на тры часткі: Гродзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі паветы ўзначаліў намеснік ваяводскага камісара Э. Заблоцкі; Сакольскі, Беластоцкі і Бельскі падпарадкавалі В. Урублеўскаму; Брэсцкі, Кобрынскі і Пружанскі падначалілі цывільнаму ваяводзе Гафмайстру. Верагодна, з адыходам Урублеўскага з паўстанцкім атрадам у лясы (жнівень 1863 г.) адбыліся чарговыя змены: Гродзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Сакольскі і Беластоцкі паветы склалі Паўночнае ваяводства (яго ўзначальваў Заблоцкі, а затым Сільвестровіч); Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі і Бельскі паветы склалі Паўднёвае ваяводства (тут ваяводам быў Гафмайстар)7.
Функцыі чыноўнікаў — кіраўнікоў ваяводскай арганізацыі:
Цывільны ваявода спачатку быў адзіны на губерню, а потым да яго дадалі двух памочнікаў у сувязі з тым, што адбыўся падзел губерні на дзве часткі. Па сутнасці, яны ўсе дзейнічалі самастойна і падпарадкоўваліся толькі ўрадаваму камісару. Пры ваяводзе існавала ваяводскае бюро. Ваявода ажыццяўляў рэвізію паўстанцкіх атрадаў, распараджаўся іх дзеяннямі, назіраў за дзейнасцю чыноўнікаў падпольнай арганізацыі, рабіў распараджэнні па ваяводстве ў выкананні загадаў органаў кіравання паўстаннем і сваіх асабістых, прызначаў на пасады павятовых, начальнікаў прыходаў і патрабаваў ад іх справаздачы.
Начальнікі гарадоў займаліся зборам сродкаў на паўстанне, шукалі годных людзей і адпраўлялі іх у партызанскія атрады, сачылі за паводзінамі насельніцтва, уладаў і ўрадавых войск. Ім былі падпарадкаваны жаночыя гарадскія камітэты апекі паўстанцаў, якія мелі мэтай далучыць да паўстання жанчын.