Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
БАГАТКА ФРАНЦ ФАМІЧ, 46 гадоў, скончыў невядомы нам універсітэт, былы асэсар Гродзенскай крымінальнай палаты, затым губернскі страпчы і калежскі сакратар Гродзенскага прыказа грамадскай апекі. Меў пад Гродна маёнтак Котра (арандаваў яго Ціт Чачот). Быў сакратаром і касірам у Гродзенскай дабрачыннай арганізацыі, дзейнасць якой была дазволена губернатарам. Жыў у доме Мірыновіча. У Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі займаў пасады рэферэнта апекі і касіра Гродзенскага паўстанцкага ваяводства да Л. Абрэмскага (чэрвень 1863 г.). Быў зняты з пасады з прычыны недакладнасцяў у вядзенні разлікаў збіраемых грошай. Высланы следчай камісіяй у Тамбоўскую губерню ў жніўні 1863 г. 24.02.1864 г. памёр ад чахоткі. Яго маёмасць была секвестравана. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11, 114 адв., 165 адв., 206, 213-21 адв.; с. 4, а. 1-2, 21, 29; воп. 1, с. 40, а. 182 адв., 206 адв.).
БАГАТКА ЮЗЭФА (ЮЗЭФІНА) АЛАІЗАЎНА, 42 гады ў 1863 г., народжаная ў Цэльшэўскім павеце Ковенскай губерні, жонка гродзенскага чыноўніка, удзельніка рэвалюцыйнай арганізацыі Ф. Багаткі. Была апекуном у Гродзенскай дабрачыннай арганізацыі, дзейнасць якой была дазволена губернатарам Шпеерам. Чалец рэвалюцыйнага жаночага камітэта (або камітэта апекі) па Гродна з абавязкамі збіраць ад памешчыц, якія жывуць у горадзе, унёскі, сачыць за шыццём бялізны паўстанцам, дапамагаць сем’ям паўстанцаў. 14(26).04.1864 г. была арыштавана, у доме адбыўся вобыск. Сама ні ў чым не прызналася, а абвінавацелі (Э. Заблоцкі і С. Урублеўскі) растлумачылі, што ведаюць пра яе дзейнасць толькі па чутках. Вызвалена ад адказнасці, секвестр зняты, адпраўлена на месца жыхарства пад строгі паліцэйскі нагляд. У кастрычніку 1863 г. атрымала білет на выезд у Тамбоўскую губерню да сасланага мужа. Прывезла яго астанкі на радзіму пасля яго смерці. Мела дачку Марыю 19 гадоў (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 7 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12, 206, 213-216; с. 1, а. 555; с. 4, а. 2, 20 адв.-21, 29).
БАРТНОЎСКІ ФРАНЦ, сакратар Брэсцкага магістрата, быў зборшчыкам грошай па Брэсцкім павеце. Быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10 адв.-11).
БАЯРОЎСКІ АДАМ (АДОЛЬФ) ЦЭЛЯСФОРАВІЧ, 40 гадоў у 1864 г., скончыў Свіслацкую гімназію ў 1845 г. і стаў чыноўнікам Гродзенскага губернскага праўлення, адкуль яго перамясцілі ў канцылярыю гродзенскага губернскага пракурора, апошняе месца працы — сталаначальнік Гродзенскага павятовага паліцэйскага ўпраўлення. Калежскі сакратар, жанаты, меў 4 дзяцей. Быў пры рэвалюцыйным начальніку Гродзенскага павета Я. Каменскім (сваім сябрам па гімназіі). Б. не прызнаўся да гэтага, але сказаў следчым, што меў кантакты з Заблоцкім, які даручыў яму сачыць за дзяўчынай Войнавай, якая скупляла харчаванне для палітычных арыштантаў, а таксама паведамляць пра дзеянні мясцовых грамадзянскіх і вайсковых уладаў супраць паўстанцаў. Гэтыя функцыі ён выконваў з чэрвеня па верасень 1863 г. (да арышта Заблоцкага) з прычыны цяжкага фінансавага становішча. Арыштаваны. Пад следствам сядзеў у мурах Кармяліцкага касцёла ў Гродне. На следстве выказаў згоду прыняць праваслаўе (гэта змякчала пакаранне). Прыгавораны да пасялення ў аддаленых месцах Сібіры
(Енісейскую губерню), але суд прасіў аб змякчэнні пакарання за «чнстосердечное сознанне». Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 7 адв.; ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 170-175; с. 1, а. 30-34; с. 1, а. 84 адв., 548, 554 адв.; с. 4, а. 67-67 адв.; воп. 1, с. 40, а. 216; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1926. — № 8. S. 3).
БРІЭРЭ ДЭ МАРТЭРЭ УЛАДЗІСЛАЎ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 24 гады, нарадзіўся ў Гродзенскай губерні, вучыўся ў Гродзенскай гімназіі і Маскоўскім універсітэце, у 1864 г. жыў пры бацьках у Гродне, быў вольна практыкуючым урачом. У пачатку чэрвеня 1863 г. у кватэры хворага Мілевіча быў запрошаны Э. Заблоцкім да перапіскі папер. Так ён стаў перапісчыкам у рэвалюцыйным ваяводскім бюро I. Геніўша і займаўся гэтай справай на працягу паўтары месяцаў. У сакавіку 1864 г. быў арыштаваны. Пазбаўлены дваранскага звання, маёмасць падлягала канфіскацыі. Прыгавораны да пасялення ў менш аддаленыя часткі Сібіры, але суд прасіў аб змякчэнні пакарання (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 8; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11,110; с. 1, а. 19-23, 98-104, 553; Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. 1923. № 160. S. 3).
БУЛГАРЫН ЛЕАН, сын Ваўкавыскага памешчыка, быў прызначаны ўрадавым камісарам Ваўкавыскага павета. Забіты пад час бою (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 9 адв.).
БУРЖЫНСКІ МІРАСЛАЎ БЕРНАРДАВІЧ (?, Мінская губ. ?), вучыўся ў Мінскай гімназіі на факультэце матэматычных і натуральных навук Маскоўскага ўніверсітэта і на медыцынскім факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта. Апошні скончыў са ступенню доктара медыцыны. Падазраваўся ў выкананні пасады касіра Брэсцкага і Кобрынскага паветаў. Арыштаваны 15(27).12.1863 г. Знаходзіўся пад следствам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 11; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1, а. 588-590 адв.).
БЯЛАКОЗ (БЯЛАКОС) АДОЛЬФ СЦЯПАНАВІЧ (каля 1828-1863 гг.), з дваран Ваўкавыскага павета, нарадзіўся ў маёнтку Лешна. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Працаваў у Гродзенскай грамадзянскай палаце, меў чын калежскага рэгістратара.
Атрымаў бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне. Пазней быў настаўнікам музыкі ў Беластоку. Актыўны памочнік Б. Шварца ў стварэнні арганізацыі ў Беластоку ў 1861-1862 гг. Па паказаннях Э. Заблоцкага, выконваў абавязкі рэвалюцыйнага начальніка Беластока. Пад час следства не прызнаў сваёй віны. Высланы з прычыны палітычнай неблаганадзейнасці ў Арэнбургскую губерню (па іншых дадзеных, у Пермскую ці Табольскую губерню). Па шляху ў ссылку скончыў жыццё самагубствам (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 8 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 63 адв. — 64; с. 2, а. 12 адв.; с. 1, а. 86, 549; воп. 1, с. 40, а. 229; Авейде О. Показання н запнскн о польском восстаннн 1863 года. — М., 1961. — С. 625; Революцнонная Россня н революішонная Польша (вторая половнна XIX в.). М.: Наука, 1967. С. 43).
Ю. Вайсятыч
ВАЙСЯТЫЧ ЮЗЭФ (ВОСІП) ЦІТАВІЧ, дваранін, паходзіў з вянгерскай сям’і Каралеўства Польскага, Радомскай губерні, 44 гады, вучыўся ў Радомскай гімназіі, аграном, кіраўнік маёнтка памешчыцы Дзяконскай Краснік Гродзенскай губерні. У сярэдзіне 1863 г. пераехаў на жыхарства ў маёнтак Газна Бельскага павета. Ад Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў атрымаў срэбны медаль за пчалярства і пахвальны ліст за якасныя жыта і
пшаніцу. Жанаты з 1848 г., дзяцей не меў. У рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў ролю вайсковага рэферэнта Гродзенскага павета. Бацька Вайсятыча на следстве паказаў, што да сына прыязджалі Завістоўскі, Рэдых, Камінскі, Радавіцкі. Арыштаваны ў красавіку 1864 г. У сваёй дзейнасці В. не прызнаўся, а следства не знайшло доказаў яго віны. Спачатку быў прыгавораны да расстрэла, але пакаранне яму змякчылі — да 10 гадоў катаржных прац, маёмасць падлягала канфіскацыі. Ссылку адбываў у Іркуцку, адкуль вярнуўся па амністыі Аляксандра III. Займаўся сельскай гаспадаркай як кіраўнік маёнтка генералыпы Кіцкай. Быў жанаты на Кушлуўне з Беластоцкага ўезда (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 8 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 44 адв. — 45 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 155-155 адв. 4; с. 1, а. 554; Jodkowski J. Rok 1863 w powiece... // Echo Grodzienski. — 1923. — № 34. — S. 3).
ВІЛЬЧЭЎСКІ ВАЛЕРЫЯН АНТОНАВІЧ (26.04.1835 г.,
в. Сенна Навагрудскага павета — 28.05.1916 г., Варшава), нара-
дзіўся ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, дваранін. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце Св. Уладзіміра (скончыўу 1862 г.). Быў вольна практыкуючым урачом у Слоніме. Выконваў абавязкі начальніка г. Слоніма. Быў урачом у партызанскім атрадзе Лукашэвіча, прымаў удзел у бітвах пад Міхалінам, Мілавідамі, ва ўрочышчы Бярозавае балота. Трапіў у палон. У жніўні 1863 г. арыштаваны, а ў верасні высланы на жыхарства ў г. Уфу Арэнбургскай губерні як палітычна неблаганадзейны. Праз 10 месяцаў быў ізноў накіраваны ў Гродна на допыты. Другі раз быў высланы ў Енісейскую губерню, а затым — у Мінусінск. У 1869 г. яму дазволілі перасяліцца ў Спаск Тамбоўскай губерні. У 1879 г. пакінуў Сібір і пасяліўся ў польскім горадзе Калішы, дзе займаўся медыцынскай практыкай. Публікаваў навуковыя працы па медыцыне, быў адным з арганізатараў таварыства ўрачоў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 54 адв. — 55; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12; с. 1, а. 551; воп. 1, с. 40, а. 226; Грмцкевнч В.П. С факелом Гнппократа: Нз нсторнн белорусской меднцнны. — Мн.: Наука й техннка, 1987. — С. 194; Нгнатовнч Ф.П. Врачм Слоннмшнны — участннкн восстання 1863 года // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. 12522002. — Слонім: Слонімская друкарня, 2002. — С. 209, 211).
ГАФМАЙСТАР (ГОФМЭЙСТЭР) АПАЛОН ПАЎЛАВІЧ (1825 г., Брэст, па іншых дадзеных, Шастакова — 1.07.1890 г., Кракаў), памешчык Брэсцкага павета маёнтка Шастакова. Пасля атрымання хатняй адукацыі вучыўся ў Варшаўскай гімназіі і Берлінскім універсітэце. Адстаўны афіцэр, удзельнік так званай «справы Рэра» ў 1846 г., калі замежныя эмісары спрабавалі арганізаваць новае паўстанне на тэрыторыі Беларусі. Сасланы на 7 гадоў у арыштанцкія роты Орскай крэпасці ў Арэнбургскай губерні. Вярнуўся дадому ў 1857 г., пасяліўся ў маёнтку Шастакова, яшчэ да 1861 г. вызваліў сваіх сялян ад прыгоннага права. У лютым 1863 г. з сямействам выехаў у Брэст-Літоўск. Ізноў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. У красавіку 1863 г. сустрэўся ў Брэсце з камісарам Народнага ўрада Чарноцкім (Каліноўскім), пасля чаго стаў гродзенскім ваяводам, адказным за Брэсцкі, Кобрынскі і Пружанскі паветы. Праз некалькі дзён сустракаўся ў Беластоку з Каліноўскім, Урублеўскім, Духінскім. Затым паехаў у Гродна да Э. Заблоцкага, якому адвёз пячатку з надпісам «Начальнік Гродзенскага ваяводства». Недзе ад жніўня 1863 г. (у гэты час вярнуўся на жыхарства ў маёнтак) — ваявода 4 паветаў паўднёвай часткі Гродзенскага ваяводства (да названых трох дадаўся Бельскі павет). Дваравыя людзі паказалі, што часта