Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
ЗАБЛОЦКІ ЭРАЗМ КАРЛАВІЧ, псеўданім Медыёр (1830 ці 1831 г.?, Вільна — не раней 1884 г.). Скончыў Лідскае павятовае вучылішча, Гродзенскую гімназію (пасведчанне аб заканчэнні і дазволе на чын XIV класа ад 7.08.1848 г.). Пісар першага разрада, а затым бухгалтар будаўнічай і дарожнай камісіі Гродзенскага губернскага праўлення. У 1860 г. у Друскеніках (хварэў падучай) пазнаёміўся з В. Урублеўскім. У 1861 г. быў запрошаны ім у Саколку, дзе адбылося абмеркаванне стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі «Народнага польскага ўрада». 3 лета 1862 г. — памочнік Гафмайстра, ваявода паўночнай часткі Гродзенскага ваяводства (Гродзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі паветы). У сакавіку 1863 г. прымаў удзел у жалобных набажэнствах, а з ліпеня да верасня 1863 г. — камісар ваяводства. У маі 1863 г. разам з В.-К. Каліноўскім рабіў агляд органаў паўстанцкай улады ў Слонімскім і Ваўкавыскім паветах з мэтай навядзення парадку ў патаемнай арганізацыі. 2.06.1863 г. быў з Каліноўскім у лагеры пад Мілавідамі, дзе правялі агляд войска. Арыштаваны ў пачатку верасня (па іншых дадзеных, 24 кастрычніка) 1863 г. і прыгавораны ў 1864 г. ваенным судом да расстрэла. Пазней прыгавор змякчылі да 15 гадоў катаргі. Па сведчаннях сваякоў, у 1884 г. яшчэ жыў. Меў жонку Гелену Вальта-Скжыдлеўскую, сына Рафала, тры дачкі (Аўгуста, Казіміра, Гелена) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10; с. 1, а. 35, 49, 384; с. 4, а. 16 адв.; Нгнатовнч Ф.Н. Гродненсклй врач Б.К. Заблоцкйй — участнйк восстання 1863-1864 гг.; Революцйонный подьём в Лйтве й Белорусслй... — С. 151; Komar J. Grodzienskie manifestacje przed powstaniem styczniowym II Przegliod Historyczny.
Т. 51. — 1960. — S. 119; Kozlowski Е. Zapomnia newspomnienia. — Warszawa, 1981. — S. 491).
ЗАВІСТОЎСКІ ЛЮЦЫЯН ДАМІНІКАВІЧ, 31 год у 1864 г., дваранін Гродзенскай губерні. Чатыры гады быў на службе ў Сакольскага прадвадзіцеля дваранства, з 1859 г. — адстаўны калежскі рэгістратар, кіраваў маёнткам Алекшыцы і справамі свайго дзядзькі І.С. Завістоўскага, які жыў у Варшаве. Пры Сільвястровічы быў рэферэнтам камунікацый, стварыў станцыю для перадачы рэвалюцыйнай карэспандэнцыі (быў звязаны з Гліндзічам з Ваўкавыска, Э. Заблоцкім, Сільвястровічам і Камінскім з Гродна), у чым прызнаўся на допыце (заяўляў, што яго прымусілі пагрозамі). Заняў гэтую пасаду па прапанове адстаўнога капітана Ст. Завістоўскага, гараднічага м. Зэльва. У маі 1863 г. прымаў у Алекшыцах К. Каліноўскага і Э. Заблоцкага, якія інспектавалі арганізацыю. 18.10.1863 г. арыштаваны. Прыгавораны да ссылкі на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры, але суд прасіў аб змякчэнні пакарання за «чнстосердечное сознанне». Было «мненне» выслаць на катаржныя працы на 8 гадоў, але тэрмін склаў толькі 4 гады. Маёмасць падлягала канфіскацыі. Відаць, быў сасланы ў Томскую губерню, адкуль збег праз 2 гады (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 9 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 41 — 41 адв.; с. 2, а. 147-153, 165 адв.; с. 1, а. 553 адв.; ф. 3, воп. 1, с. 8, а. 47 адв., 78 адв.; с. 40, а. 6 адв.; Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гродзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — С. 72).
КАЗЛОЎСКІ ЯН ІГНАЦІЙ, нарадзіўся каля 1832 г. у Лідскім павеце, паходзіў з прыгонных сялян. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі і Віленскай духоўнай семінарыі. Служыў у Ялаўскім касцёле, быў вікарным Індурскага касцёла (1861 — 14.01.1864 гг.), затым адміністратарам Роскага прыходскага касцёла. Супрацоўнічаў з Віленскай археалагічнай камісіяй. Разам з В.-К. Каліноўскім распаўсюджваў «Мужыцкую праўду» на Бераставіччыне і Свіслаччыне, будучы адным з кіраўнікоў патаемнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Вялікай Бераставіцы. Прысутнічаў на сходзе ў Сакулцы, пад час якога быў пакладзены пачатак Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выказаў згоду прывесці Э. Заблоцкага да прысягі. Ад следства схаваўся, аддадзены ваеннаму суду завочна і прыгавораны да расстрэла. Пасля паўстання склаў з сябе духоўны сан і працаваў настаўнікам у рускіх губернях. У 1882 г. быў калежскім асэсарам, працаваў на Доне ў Вусць-Мядзведзіцкай мужчын-
скай гімназіі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1931, 2949; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 414; Памяць. Бераставіцкі раён. — С. 75; Гостев А.П. Швед В.В. Кронон... — С. 171; Кісялёў Г. Разам з вялікім Кастусём // Бел. мова і літ-ра. — 1982. — № 2. — С. 48-49; Кісялёў Г. 3 flyMail пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларскай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX стагоддзя. — Мн.: Беларусь, 1966. — С. 118, каментар).
КАЛІНОЎСКІ ВІКЕНЦІЙ КАНСТАНЦІН СЯМЁНАВІЧ (мянушкі Макарэвіч, Хайноўскі, Хамут, Хамовіч, Хамуціўс 1-ы, Чарноўскі, Чарноцкі, Ігнаці Вітажэнец) (2.02.1838 г., м. Мастаўляны Гродзенскай губерні — 22.03.1864 г., Вільна). Скончыў Свіслацкую прагімназію ў 1855 г., накіраваўся ў Маскоўскі ўніверсітэт з пасведчаннем аб беднасці. У канцы ліпеня 1856 г. разам з братам Віктарам пераехаў у Пецярбург. У час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (тут працаваў Каліноўскі Бальтазар, магчыма, сваяк К.) быў звязаны праз Віктара і Б. Каліноўскага з гуртком 3. Серакоўскага — Я. Дамброўскага (з 1858 г.), разам з братам вывучаў гісторыю і права Беларусі і Літвы (працавалі з дакументамі і літаратурай у Публічнай бібліятэцы; мелі сваю бібліятэку на гэтую тэматыку), выконваў грамадскія абавязкі бібліятэкара ў студэнцкім таварыскім коле («Агуле»), які аб’ядноўваў студэнтаў — выхадцаў з Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны. Пасля заканчэння ўніверсітэта са ступенню кандыдата навук права (1860 г.) вярнуўся ў Якушоўку Ваўкавыскага павета, дзе бацька напалову з жонкай (дзявочае прозвішча Лазарэвіч) меў маёнтак у 220 дзесяцін. Дапамагаў па гаспадарцы, але, пасварыўшыся з мачахай, паехаў, па словах С.С. Каліноўскага, у Гродна шукаць службу. 69У пачатку 1861 г. падаў прашэнне аб прыёме на працу ў Вільні, але не быў прыняты. Стаў прафесійным рэвалюцыянерам: вясной 1861 г. пачаў ствараць Гродзенскую ваяводскую арганізацыю, праз год стала выходзіць «Мужыцкая праўда». Восенню 1861 г. увайшоў у склад Камітэта руху ў Вільні, а з кастрычніка 1862 г. па сакавік 1863 г. быў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (у гэты час перайшоў на нелегальнае становішча). Пасля пераварота «белых» падаў ад імя сваіх прыхільнікаў пратэст, у якім гаварылася, што яны пратэстуюць супраць «перадачы кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў» і «скідваюць з сябе ўсю адказнасць перад будучым за ўсе памылкі і ўсе страты і няшчасці, якія прынясе супраціўна духу і тэндэнцыі паўстання кіраўніцтва Літоўскай справай». «Белыя» прыцягнулі Каліноўскага да суду,
але потым спынілі следства, прымірыліся з ім. Каліноўскі часова быў памочнікам начальніка Вільні А. Аскеркі, а ў канцы сакавіка 1863 г. атрымаў мандат на пасаду ўрадавага камісара Гродзенскага ваяводства (пад прозвішчам Чарнецкі). Падтрымліваў сувязь з аднадумцамі ў Вільні (Малахоўскім, Віслаўхам), часам прыязджаў да іх. Каля 21.06.1863 г. стаў кіраўніком аддзялення ўнутраных спраў Аддзела, кіруючага правінцыямі Літвы. У пачатку верасня атрымаў паўнамоцтвы ўрадавага камісара ў Літве і Беларусі. Выступаў за падрыхтоўку народнай (сялянскай) рэвалюцыі, раздачу ўсёй зямлі сялянам, самастойнасць Беларусі. Як кіраўнік «чырвоных» на Літве і Беларусі праяўляў сепаратызм у адносінах да Варшаўскага цэнтральнага камітэта, бараніў незалежнасць гістарычнай Літвы ад Варшавы. Падтрымліваў сумесную барацьбу палякаў, літоўцаў і беларусаў супраць расійскага самаўладдзя. Царскія ўлады пачалі пошук К. пасля распаўсюджвання «Мужыцкай праўды» ў в. Шайнякі ў кастрычніку 1862 г. Быў затрыманы з-за здрады В. Парфіяновіча 9 лютага 1864 г. у казённым гімназічным будынку ў Вільні, дзе жыў пад прозвішчам «Вітажэнец». Зняволены ў будынку былога Дамініканскага кляштара. Супрацоўнік Мураўёва А. Масолаў пісаў, што К. першы дзень «толькі кусаў вусны і без ахвоты адказваў на пытанні», пазней ён напісаў на добрай рускай мове «цікавыя разважанні аб адносінах рускай улады да польскага насельніцтва заходняга краю, у якіх, між іншым, выказаў думку аб хісткасці сучасных урадавых дзеянняў і поўную агіду да рускіх чыноўнікаў, якія прыбылі ў край». У паказаннях следчым гаварыў толькі пра сябе, а калі называў прозвішчы іншых паўстанцаў, дык толькі тыя, пра якіх ведаў, што забітыя ці выехалі ў эміграцыю. Выдаўца газет на польскай мове «Голас з Літвы», «Харугва свабоды» (орган Літоўскага правінцыйнага камітэта), аўтар «Ліста з-пад шыбніцы», верша «Марысенька, чарнаброва галубка мая». Яму прыпісваюць аўтарства зварота «Да мужыкоў зямлі Польскай». 14 сакавіка 1864 г. прыгавораны да расстрэла, a 16.03 рашэннем Палявога аўдытарыята — да павешання. Наступным днём Мураўёў канфармаваў прыгавор. 22 сакавіка К. павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. Спачатку быў пахаваны на месцы пакарання, а пазней цела перанеслі ў крэпасць на гары Гедыміна (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 336-337; с. 3, а. 46, с. 6, а. 18-19, 26, 27, 29; Кісялёў Г. Героі і музы: гісторыка-літаратурныя нарысы. — Мн.: Маст. літ-ра, 1982. — С. 102-104, 110, 123, 128; Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 146-147, 180-181; Лушчыцкі І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. — Мн., 1958. — С. 171-249; Мосолов А.Н. Внлен-
скне очеркн. 1863-1865 (Муравьёвское время). — СПб., 1898. — С. 125-126); Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // ЛіМ. — 1985. — С. 14; Ратч В. Сведення о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной Росснм. Т. 1. — Вмльно, 1867. — С. 104, 182; Пантелеев Л.Ф. Воспомннання. — М., 1958. — С. 190, 209, 210, 817; Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М.: Мзд-во AH СССР, 1963. С. 171-172, 375; Шалькевнч В. Бнблнотека братьев Калмновскнх // Нёман. — 1997. — № 7. — С. 214; Шалкевіч В. Вікенці Канстанцін Каліноўскі// Славутыя імёны Бацькаўшчыны: зборнік. — Вып. 2. — Мн.: БФК, 2003. — С. 209-211; Groniowski К. Kalinowski Baltazar // Polski slownik biograficzny. — T. XI. — Wroclaw, Warszawa, Krakow. — S. 454; Ochmanski J. Historia Litwy. — Wroclaw, Warszawa, Krakow, 1967. — C. 175-180; Rostworowski E. Kalinowski Wincenty Konstanty // Polski slownik biograficzny. — T. XI. — Wroclaw, Warszawa, Krakow. — S. 460-462).