Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Ю. Стравінскі
ча (гл.). На следстве паказаў, што прыняў гэтую пасаду з-за боязі помсты з боку паўстанцаў, што не спачуваў узброенаму паўстанню, імкнуўся выехаць у цэнтральныя расійскія губерні (магчыма, да жонкі Анастасіі Сацінай, якая жыла ў Пецярбургу і якой ён пісаў у лістах пра гэтыя свае думкі), што ніводны яго служачы па станцыі не далучыўся да паўстанцаў. Віленскай следчай камісіі 27.05.1864 г. прапанаваў паказаць месца, дзе закапаў сваю пячатку. Заблоцкі і Сільвястровіч засведчылі, што ад С. не атрымлівалі ніякіх рапартаў і данясенняў. Прыгавораны ваенным судом да высылкі ў Сібір (Казань) на пасяленне з пазбаўленнем дваранскіх прывілеяў і правоў. Маёнткі былі спачатку секвестраваны ў 1864 г., але ў красавіку сяквестр знялі пасля аплаты 10 % збора. Тады ў Рэпнічах было 732 дзесяціны памешчыцкай зямлі, 19 кароў, 5 быкоў, у аброчныя артыкулы ўваходзілі фруктовы сад, карчма, вадзяны мукамольны млын (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 56—57 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 22 адв., 49 адв., 351-355; с. 1, а. 312-316 адв., 323, 361 адв.; воп. 1, с. 40, а. 254-263, ф. 23, воп. 1, с. 378, а. 5,38 адв., 44 адв.-45 адв., 51-52, 57; с. 372, а. 87; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б„ а. 376).
ТАЛОЧКА АДОЛЬФ ІВАНАВІЧ, зяць Геніўша (гл.), 30 гадоў у 1864 г., нарадзіўся ў Сакольскім павеце, урочышча Курылы, з дваран, вучыўся ў Сакольскім прыходскім вучылішчы. Працу пачаў у Сакольскім павятовым казначэйстве ў 1851 г., а з 1854 г. служыў у Гродзенскай казённай палаце, калежскі сакратар. Жыў на кватэры ў доме купца Фукса на Саборнай вуліцы ў Гродне. У рэвалюцыйную арганізацыю быў прыняты ў красавіку-маі 1863 г. на кватэры Э. Заблоцкага, дзе атрымаў пасаду памочніка ваяводскага (выконваў яе на працягу прыкладна 7-8 месяцаў). Пры арышце 29 сакавіка 1864 г. у яго знайшлі розныя рэвалюцыйныя паперы, дзённыя загады вайсковага начальніка Гродзенскага павета, забароненыя вершы, карту Полыпчы, паштоўкі Гарыбальдзі, Лялевеля, Касцюшкі, Дамброўскага, Ягайлы. Гэта ўказвала на ягоныя погляды і даказвала ягоны ўдзел у Гродзенскім ваяводскім кіраванні. Ён захоўваў ваяводскую пячатку (у вазоне для кветак) 1 прыкладваў яе да інструкцыяў, якія адсылаліся па паветах, перапісваў паперы. Быў жанаты, меў 6-гадовую дачку і 4-гадовага сына. Прыгавораны да катаржных прац у крэпасці на 8 гадоў, але суд прасіў аб змякчэнні пакарання за «чнстосердечное прнзнанне», маёнтак падлягаў канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 15 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 24—25 адв., 75-76, 81-81 адв.; с. 1, а. 51; с. 1, а. 59, 92-97).
ТАРАСОВІЧ (ТАРАСЕВІЧ) УЛАДЗІСЛАЎ ГЕРАНІМАВІЧ, 38 гадоў, нарадзіўся ў Ваўкавыскім павеце ў сям’і дваран, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але не скончыў яго з прычыны смерці бацькі (1847 г.). 3 1852 па 1858 г. служыў пісарам у канцылярыі гродзенскага правадыра дваранства, атрымаў чыны калежскага рэгістратара і губернскага сакратара, узнагароджаны бронзавым медалём, быў міравым пасярэднікам у Ваўкавыскім павеце. Меў маёнтак Конна ў Ваўкавыскім павеце. У рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў з красавіка 1863 г. па даручэнню Гліндзіча абавязкі рэферэнта апекі ў Ваўкавыскай рэвалюцыйнай арганізацыі: аддаў тузін кашуль і падштанікаў, 100 рублёў срэбрам, даваў ежу арыштаваным паўстанцам. На следстве паказаў, што рабіў гэта з прычыны пачуцця чалавекалюбства, і прадставіў факты свайго вернападданства — падтрымаў падачу адраса цару і дапамагаў пастаўкамі коней павятовай жандарскай камандзе. Быў абкладзены штрафам у 500 рублёў і сасланы ў Тамбоўскую губерню. Да жніўня 1868 г. маёнтак знаходзіўся ў секвестры (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 16; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 51—52, 325-331; с. 1, а. 514,559; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 118 адв.; Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1923. — № 176. — S. 3).
ТРАЎГУТ РАМУАЛЬД ЛЮДВІКАВІЧ (16.01.1826 г., в. Шастакова Брэсцкага павета — 5.08.1864 г.), адстаўны палкоўнік, удзельнік Крымскай вайны (1853-1856 гг.). Пасля выхаду ў адстаўку жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне. Быў паўстанцкім начальнікам г. Кобрына. Ад следства схаваўся дзякуючы Э. Ажэшка, якая перавезла яго ў карэце ў Каралеўства Польскае (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10; Электронны рэсурс: narod. ru| 1864| Spiskalinovski. htm. — Дата доступа: 16.01.2013). Гл. у нашай кнізе таксама нарыс пра вайскоўцаў.
Р. Траўгут
УЛАСТОЎСКІ АЛЯКСАНДР ЯКАЎЛЕВІЧ, мянушка «Окша», памешчык Пружанскага павета, 45 гадоў, з Антопаля. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. 3 1842 г. пачаў служыць у Гродзенскім губернскім праўленні, у 1854 г. выйшаў у адстаўку, служыў па выбарах дваранства Пружанскага павета на пасадзе папячыцеля вясковых запасных магазінаў. У 1862 г. выйшаў у адстаўку і жыў у сваім маёнтку Лышчыкі. Ківаціцкі25 акруговы (12 двароў), атрымаўшы намінацыю ад М. Жукоўскага ў Пружанах. Адным з абавязкаў яго было збіранне грошай для паўстанцкай арганізацыі. Пад час вобыску 27.05(9.06) у Уластоўскага знайшлі шмат папер рэвалюцыйнага зместу: некалькі нумароў газет «Незалежнасць» і «Праўда», фінансавыя рахункі, паперы, замацаваныя пячаткай гродзенскага ваяводы, нататкі пружанскага павятовага, спісы асоб, якія давалі паўстанцам вопратку, бялізну, харчаванне, распіскі і г. д. Гродзенскі ваенна-палявы суд прыгаварыў да расстрэла (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 283-292; ЛДГА, ф. 1248, с. 1320, ч. 1, а. 10-24, 96-102, 237).
УРУБЛЕЎСКІ ВАЛЕРЫ АНТОНІЕВІЧ (15(27). 12.1836 г., Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні — 05.08.1908 г.). Уплыў на палітычнае выхаванне Валерыя аказаў ягоны дзядзька Яўстахій Урублеўскі, які, будучы студэнтам Кіеўскага ўніверсітэта, з’яўляўся сябрам патаемнага дэмакратычнага таварыства «Брацтва Кірыла і Мефодзія». Пасля вяртання з Сібіры Е. Урублеўскі жыў у Вільні, на кватэры яго Валеры зблізіўся з Л. Сыракомлей і 3. Серакоўскім.
25 Ківацічы маёнтак у Пружанскім павеце, належаў Алене Багуслаўскай.
В. Урублеўскі
Жонкай апошняга была Апалонія Далеўская, сястра ўдзельнікаў Саюза літоўскай моладзі. Скончыў Віленскі шляхецкі інстытут (1853 г.), Пецярбургскі лясны інстытут. Пад час вучобы пазнаёміўся з братамі Каліноўскімі. 3 1857 г. працаваў памочнікам загадчыка, а з 26.01.1862 г. — начальнікам пісарска-егерскага вучылішча ў Сакулцы ў чыне паручніка. Жыў пры вучылішчы разам са сваякамі А. Гафмайстра (гл.) Гутакоўскімі. Спачатку быў паплечнікам Шварцэ ў Беластоцкай арганізацыі
і ажыццяўляў сувязь яе з гродзенскім падполлем. Рэвалюцыйны начальнік Сакольскага павета, а потым да сакавіцкага пераварота «белых» у 1863 г. — вайсковы начальнік Гродзенскага ваяводства. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды», «Гутарак». Фарміраваў паўстанцкі атрад Сакольскага павета. Пасля прыбыцця ў Гродна Каліноўскага быў прызначаны начальнікам штаба паўстанцкіх сіл Гродзенскай губерні (гл. адпаведны нарыс). Прыгавораны завочна да расстрэла. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі. У 1865 г. на страхе дома былога сакольскага егерскага вучылішча знайшлі паперы рэвалюцыйнага зместу. Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю. Быў генералам Парыжскай Камуны. Атрымаў ад французскага ўрада пенсію. Астанкі яго захоўваюцца на знакамітых могілках Пэр-Лашэз (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 39, 47 адв.; с. 1, а. 563 адв.; воп. 1, с. 40 а, а. 62; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, спр. 1240, а. 3-5; Кісялёў Г. Разам з вялікім Кастусём ... — С. 47-48; Zgozelski. — S. 18; Восстанне в Лнтве н Белорусснм 1863 — 1864... — С. 383, 397; Революцнонная Россня н революцнонная Польша (вторая половнна XIX в.). — М.: Наука, 1967. — С. 50).
УРУБЛЕЎСКІ ЗЫГМУНД КАЗІМІРАВІЧ (28.10.1845 г., Гродна — 19.04.1888 г.), вучыўся ў Гродзенскай гімназіі і Кіеўскім універсітэце (з верасня 1862 г. па першую палову лютага 1863 г на фізіка-матэматычным факультэце). 3 прычыны адсутнасці фінансавых сродкаў вымушаны быў вярнуцца дадому, дзе вучыў матэматыцы сваіх малодшых братоў і сясцёр. Стрыечны брат Ст. Сільвястровіча. Арыштаваны 10 жніўня 1863 г. У Гродзенскай следчай камісіі не прызнаўся ва ўдзеле ў паўстанні. 29 красавіка 1864 г. паказаў у Віленскай следчай камісіі, што прыехаў з Кіева з намерам ваяваць са зброяй у руках у паўстанцкім атрадзе,
але стрыечны брат угаварыў застацца разам з ім. У паказаннях Ст. Сільвястровіча часта ўзгадваецца як перапісчык розных дакументаў і як пасярэднік у перадачы папер у Вільна і акруговым, павятовым начальнікам. 3 5.07.1863 г. сядзеў у Гродзенскай турме. Прыгавораны ваенным судом да пазбаўлення дваранскіх прывілеяў і правоў, ссылкі на катаржную працу на заводах на 8 гадоў. 3.06.1867 г. прыбыў у Цывільск Казанскай губерні. У 1869 г. вярнуўся ў Варшаву. У 1874 г. у Мюнхене абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі. Праславіўся як фізік, які ўпершыню вызначыў крытычныя тэмпературы вокісу вугляроду, кіслароду і азоту (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 25 адв.—26 адв.; с. 2, а. 44, 48 адв.; с. 1, а. 229, 248-250, 265-267 адв., 361; воп. 1, с. 40, а. 236-239; Паўлаў В. Удзел ьнікі паўстання.—С. 255; Мысл іцелі іасветнікі Бел арусі X—XIX стагоддзяў: энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 582).
ЦЕРПІЛОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ ІВАНАВІЧ, 48 гадоў, не зацверджаны Герольдыяй дваранін, памешчык Сакольскага павета, меў там маёнтак Сцярпейка, міравы пасярэднік. У рэвалюцыйнай арганізацыі быў рэферэнтам касы (касірам) Сакольскага павета. Абвінавачаны селянінам Рябічкай у падбухторванні да ўдзелу ў паўстанні і цялесным пакаранні за адмову ў гэтым (пазней дом гэтага селяніна паўстанцы спалілі). Трое сялян сведчылі, што Ц. вёў з імі «падазроныя размовы», а пасля Вялікадня яму прывезлі 6 штаноў. Дваранін Янушкевіч казаў, што Ц. дастаўляў харчаванне ў атрад, дзе ён быў, пакінуў там свайго каня. Пры арышце знайшлі распіску, выдадзеную Ц. памешчыку Гансоўскаму ў атрыманні 160 рублёў срэбрам. Сваёй віны не прызнаў. Прыгавораны да 10 гадоў катаржных прац. Сасланы ў Томскую губерню. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 16; ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 60 адв.-62; с. 2, а. 389-390; с. 1, а. 549 адв., 558).