Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
ЦЭХАНОЎСКІ ЦЯЛЕСЦІН МІХАЙЛАВІЧ (1835 г., мястэчка Горлава Чавусаўскага павета Магілёўскай губерні — 28.12.1906 г., Іркуцк). Скончыў Магілёўскую гімназію і медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1857 г. Пад час вучобы з’яўляўся чальцом патаемнай студэнцкай арганізацыі «Огул», якая аб’ядноўвала моладзь Літвы, Беларусі і Польшчы. Пазнаёміўся з В.-К. Каліноўскім і яго братам Віктарам. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў вольна практыкуючым урачом у Грод-
не (побач, у сваім маёнтку Жыдомля, жыла яго маці). Стаў чальцом рэвалюцыйнай арганізацыі, быў заўважаны ў спевах гімнаў у Дамініканскім касцёле, у зборах грошай, удзеле ў дэманстрацыях і «провадах» былога гродзенскага губернатара Шпеера. Напісаў верш «Падзяка полькам», у якім падзякаваў жанчынам, якія не носяць квяцістыя спадніцы і зразумелі, што цяпер не час танцаваць з маскалямі, а болып прыгожа з малітвай і
Ц. Цэханоўскі
слязьмі аплакваць забітых у Варшаве. У сакавіку (ці студзені) — ліпені 1863 г. быў паўстанцкім начальнікам Гродна: збіраў і адпраўляў у партызанскія атрады людзей, перадаваў туды рэвалюцыйныя газеты «Час» і «Звесткі з поля бітвы», выдаваў распараджэнні па Гродна (напрыклад, заклікаў жанчын не насіць квяцістыя спадніцы). Адзін з кіраўнікоў паўстання Я. Гейштар ахарактарызаваў Ц. як «душу арганізацыі ў Гродне, каханым моладдзю, і на самай справе незвычайнай асобай». Удзельнік паўстання гісторык Т. Корзун пісаў, што Ц. быў «ідэалістам без матэрыяльных інтарэсаў, чалавекам вялікай працаздольнасці і сумленнасці». Арыштаваны 29.07.1863 г. пад час аказання медыцынскай дапамогі паўстанцу, сядзеў у мурах Дамініканскага кляштара. На следстве праявіў сябе «в упорном запнрательстве»: сваёй віны ва ўдзеле ў рэвалюцыйнай арганізацыі не прызнаў і ад усяго адмаўляўся. Следчай Віленскай камісіяй асуджаны да расстрэла, замененага, дзякуючы намаганням брата Яна, на 15 гадоў катаржных прац, якія адбываў у Іркуцку (прыбыў 28.05.1865 г.). Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі. Адпраўлены 22.08.1865 г. у пасёлак Ліствінічны на будаўніцтва акруговага байкальскага паштовага тракту. 3.11.1866 г. пераведзены на Аляксандраўскі вінаробны завод, дзе стаў добраахвотна выконваць абавязкі турэмнага ўрача. 25.05.1868 г. царскім указам яго вызвалілі ад катаржных прац. У 1872 г. прызначаны штатным урачом Аляксандраўскай турмы, з яго былі знятыя кайданы. 3 1883 г. дазволена вольнае пасяленне ў Іркуцку, дзе заняўся прыватнай практыкай, працаваў у амбулаторыі Чырвонага Крыжа. Стаў актыўным чальцом таварыства ўрачоў Заходняй Сібіры. Меў жонку з мясцовых казачак і 10 дзяцей. Памёр у Іркуцку. У 1930-х гг. у Гродне была вуліца Ц. (цяпер вул. Л. Талстога) (Ігнатовіч Ф. Вядомы ў Беларусі і ў Сібіры // Гродненская правда. — 1990. — 6 января; йгнатовнч Ф. Врач Целестнн Мнхайловнч Цехановскнй: повстанческлй начальннк Гродно н обшественно-меднцннскнй деятель
Снбмрн Ц Город Святого Губерта: альманах локальной нсторнн. — Вып. 8 (2014). Гродна, 2014. С. 106-115; НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 184186; с. 1, а. 49, 238-243 адв.; с. 4, а. 29-31; Грнцкевнч В. С факелом Гнппократа... — С. 193; Jodkowski J. Rok 1863 ...notatki...; Komar J.Grodzienskie manifestacje... — S. 119).
ЧАПОВІЧ АНДРЭЙ, 39 гадоў, ксёндз-пробашч Мастоўскай парафіі, спачатку быў Скідзельскім акруговым начальнікам, а потым, калі Э. Заблоцкі выконваў абавязкі ваяводскага камісара, стаў ягоным памочнікам (адказваў за Гродзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі паветы), ездзіў аднаўляць Ваўкавыскую арганізацыю пасля арыштаў яе былых чальцоў. Пазней знаходзіўся ў партызанскім атрадзе ў Аўгустоўскай губерні. Ад следства схаваўся і быў аддадзены суду завочна. Прыгавораны да расстрэла. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 48; с. 2, а. 25, 49; 165 адв., с. 1, а. 564).
ШВАРЦЭ БРАНІСЛАЎ АНТОНІЙ (1834-1904 гг ), інжынер на чыгунцы Варшава-Пецярбург, рэвалюцыйны дэмакрат, арганізатар Беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі. 3 ліпеня 1862 г. — чалец Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, дзе адказваў за Плоцкае, Аўгустоўскае, Беластоцкае ваяводствы і ўсю Літву. Кіраваў выданнем падпольнай газеты «Рух» і ўсімі падпольнымі друкарнямі. У яго захоўваліся ўсе важныя паперы, бланкі і пячаткі ЦНК. Арыштаваны ў снежні 1862 г., прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на пажыццёвую ссылку. Высланы ў Пермскую губерню, але потым вернуты і пасаджаны на 7 гадоў у Шлісельбургскую крэпасць. Правёў 30 гадоў на катарзе і ў ссылцы. Напісаў успаміны «Сем год у Шлісельбургу» (Львоў, 1843; М., 1930), «Паказанні і нататкі аб польскім паўстанні 1863 г.» (М., 1961) (Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. — М.: Наука, 1964. — С. 465, 689; Авейде О. Показання н запнскн... — С. 115, 122, 473, 656).
ШВЫКОЎСКІ ВАЛЕНЦІЙ, правадыр дваранства Пружанскага павета, узначальваў рэвалюцыйную арганізацыю павета, верагодна, да прызначэння Гафмайстра (жнівень 1863 г.). Аказваў фінансавую дапамогу паўстанцам. Маёнтак Пружана з хутарам Чадзень быў секвестраваны (НГАБ у Гродне, ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 119 адв.).
ШТАРК ЯН АНТОНІЕВІЧ (1822 г„ Камянец Літоўскі ?), дваранін, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, чыноўнік губернскага праўлення, калежскі асэсар, 12 гадоў быў рэдактарам «Гродненскнх губернскнх ведомостей» і кіраваў губернскай друкарняй. У 1862 г. быў звольнены са службы і «заўважаны ў неблаганадзейнасці і падазронасці ў друкаванні ўзбуджаючых брашур». Сярод апошніх была, па паказаннях Адама Баяроўскага, «Мужыцкая праўда». На следстве супраць яго даў паказанні А. Талочка: «Ён адыгрываў нейкую ролю ў арганізацыі...», а Геніўш удакладніў, што той выкарыстоўваўся для «раз’ездаў і перадачы даручэнняў» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 85; с. 1, а. 103 адв.). На думку Заблоцкага, Ш. быў звязаны з першым камісарам па Літве Дзю-Ларанам і потым у Брэсце знаходзіўся пры ваяводзе Гафмайстры. Штарк кантактаваў з цывільным паўстанцкім урадам Гродзенскага ваяводства і па яго распараджэнню раз’язджаў па Гродзенскай губерні. Першы раз быў арыштываны ў жніўні ці пачатку верасня 1863 г. за пражыванне без пашпарта ваеннага начальніка Бельска Барэйшы. Быў адпушчаны, пражываў у Нараве Бельскага павета, але 27.07(8.08). 1864 г. ізноў быў арыштаваны і пасаджаны ў Гродзенскі астрог. Прыгавораны на жыхарства ў Томскай губерні пад строгім наглядам паліцыі (ЛДГА, ф. 1248, вып. 2, с. 917, т. 1, а. 34; с. 1240, а. 72; Кісялёў. 3 думаю. — С. 34; Jodkowski J. Rok 1863 wpowecie Grodzienskim // Echo Grodzienskie. — 1921. — № 175; НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 34, c. 2887, a. 65; ф. 3, воп. 3, c. 1, a. 414, 564 адв.; воп. 1, c. 40, a. 38 адв., 46; ф. 1, воп. 13, с. 1399, a. 158 адв.; ЛДГА, ф. 1248, с. 1240, а. 2, 7, 30 а-36, 89 адв.).
ЭЙСЫМОНТ (ЭЙСМАНТ) АДОЛЬФ СТАНІСЛАВАВІЧ, 35 гадоў у 1864 г., дваранін Аўгустоўскага павета, арандатар маёнтка Кусцін у Сакольскім павеце, начальнік Сакольскага павета пасля Грынявіцкага (гл.). Пры арышце ў яго знайшлі ў шафе паміж вопраткай рэвалюцыйны цыркуляр «Что надо делать Войску?». Сільвестровіч паказаў, што Э. прывозіў да яго свае рапарты. Арыштаваны 25.01.1864 г. Сваёй віны не прызнаў, ад удзелу ў паўстанні адмаўляўся, нягледзячы на вочныя стаўкі. Прыгавораны ваенным судом да высылкі ў Сібір на катаржныя працы ў рудніках на 12 гадоў з пазбаўленнем дваранскіх прывілеяў і правоў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 60-60 адв.; с. 2, а. 11 адв., 383-385; с. 1, а. 284 адв., 290).
ЮНДЗІЛ ФРАНЦІШАК УЛАДЗІСЛАВАВІЧ (1825 -
14.02.1865 гг.), нарадзіўся ў фальварку Югалін Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён). Выхоўваўся пад уплывам сваіх дзядзькаў філаматаў Яна і Рафала, асуджаных пад нагляд паліцыі. Былы расійскі вайсковец (ротмістр) пасля адстаўкі ў 1858 г. пасяліўся ў Гродна, працаваў засядацелем ад дваранства ў Гродзенскай палаце грамадзянскага суда. Меў бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне. Кватэра яго стала прытулкам для Каліноўскага і яго паплечнікаў. Быў на сходзе ў гатэлі Ромера, калі раскідвалі складкі з памешчыкаў Гродзенскага павета. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Слонімскага павета (даў на карысць паўстання 3000 рублёў срэбрам). Камандзір партызанскага атрада. У пачатку сакавіка 1864 г. выехаў у Францыю. Маёнтак секвестраваны. Лячыўся ў парыжскім шпіталі, дзе і памёр (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 112; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 119; Электронны рэсурс: rberascie. livejournal.com. — Дата доступа: 16.01.2013; Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1860 г. — Гродна, 1869. — С. 43; Акудовіч Ц., Юрчык Д. Паўстанне 1863 года на Слонімшчыне // Город Святого Губерта: альманах локальной нсторнн. — Вып. 8 (2014). — Гродна, 2014. С. 121).
ЯГАЛКОЎСКІ ЗАХАРЫЙ КУПРЫЯНАВІЧ (1835 г„ г. Гродна — ?). Вучыўся ў Слонімскім пяцікласным вучылішчы, па заканчэнні якога працаваўу Слонімскім павятовым судзе, а потым у Гродзенскай казённай палаце. Утрымліваў казённую ферму Ярнева ў Слонімскім павеце. У 1859 г. пакінуў службу і займаўся гаспадаркай у маёнтку Луконіца сваёй мацеры ў Слонімскім павеце. Быў знаёмы з сямействамі Стравінскіх, Радавіцкіх, Эйсьманаў, Ліпскіх. Па паказаннях Э. Заблоцкага, быў акруговым начальнікам Слонімскага павета, у яго ён начаваў з Каліноўскім пад час паездкі па аднаўленню арганізацыі пасля арыштаў, у маі 1863 г. Пазней Заблоцкі адмовіўся ад сваіх паказанняў. Сядзеў з 4 ліпеня 1864 г. у Гродзенскім астрозе, адкуль быў перавезены ў Вільна. Віленскім ваенным судом прыгавораны да ссылкі ў Пермскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 62 адв.-бЗ; с. 2, а. 34, 359-361; с. 1, а. 317-319, 376; ф. 3, on. 1, с. 40, а. 6 адв.; ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 158 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 123).
«КАРОЛЬ ЛІТВЫ»
(рэканструкцыя нацыянальных поглядаў
Кастуся Каліноўскага)
У паперах графа М.М. Мураўёва ёсць памятныя запіскі для дакладаў у Пецярбургу ў маі 1864 г. Сярод іх я знайшоў такі цікавы запіс: «Гаротная ідэя аб раз’яднанні народнасцяў у Расіі, увядзенні маларасійскага, беларускага і іншых дыялектаў ужо глыбока паглыбілася ў грамадскія погляды. Неабходна пакласці гэтаму цвёрдую перашкоду і загадаць міністру народнай адукацыі ў абавязак дзейнічаць у духу адзінства Расіі, не дапускаючы ва ўстановах адукацыі развіцця супрацьлеглых таму ідэй»26.