Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Апалячаная шляхта Літвы і Беларусі не адмаўлялася ад свайго ліцвінскага патрыятызма, называла сябе не палякамі, а ліцвінамі. У «Літоўскім катэхізісе» гаварылася:
Пытанне: Ліцвін ці ты?
Адказ: Ліцвін па міласці бога.
П.: Хто ёсць ліцвін?
А.: Той, хто верыць у вольнасць і выконвае правы Статута.
П.: Без чаго ліцвін не можа жыць?
А.: Без вольнасці і еднасці з палякамі...
Ліцвінскі сепаратызм праяўляўся ў паўстаннях 1794 г. і 1830-1831 гг. 3 першай чвэрці XIX ст., а асабліва ў 1840-я гг., складваецца беларуская інтэлігенцыя, яна стварае і распаўсюджвае кнігі на яе роднай мове, вучэбнікі, календары, стварае сялянскія школы і г. д.: узгадаем Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлю, А. Вярыгу-Дарэўскага, В. Каратынскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Савіча, А. Г. Кіркора.
Погляд Кіркора на нацыянальнае пытанне перадае яго ліст ад 27.11 (9.12). 1858 г. рэдактару пецярбургскай газеты «Русскнй дневннк» П.І. Мельнікаву: «Ад душы і цалкам падзяляю вашы перакананні, за выключэннем аднаго слова, якое, можа быць, я не так зразумеў. Я гавару пра зліццё нацыянальнасцяў. Гэтая справа немагчымая і непатрэбная, бо несправядлівая. Наадварот, няхай рускі,
26 Нз бумаг гр. М.Н. Муравьёва Внленского // Русскнй архнв. 1897. № 11. С. 389-394.
Кастусь Каліноўскі
паляк, чэх, славак і гэтак далей будзе адданы сваёй нацыянальнасці, але няхай палюбіць, няхай не цураецца і паважае нацыянальнасць усіх іншых родных, кроўных плямён. Адданы роднай веры, звычаям, мове — няхай бачыць заклад свайго благадзенства і сродак захавання сваёй нацыянальнасці ў непарушным саюзе з усімі братамі-славянамі; няхай асабістыя інтарэсы злучыць моцным і непарыўным ланцугом з інтарэсамі ўсяго славянскага света — тады толькі мы падрыхтуем шчаслівую будучыню і пакрочым наперад па шляху разумовага развіцця, сілы духа, і, як ведаць, што
можа падрыхтаваць такое зліццё і ў іншых адносінах для карысці Расіі і іншых плямён, асабліва для бедных чэхаў. Я ў добрых адносінах з многімі з чэшскіх вучоных і з іх музеўмам. Вы не можаце ўявіць, як яны пакутуюць. Да! Шматпаважаны Павел Іванавіч, славянская ідэя вялікая і цудоўная, але трэба весці яе менавіта ў духу прымірэнчым, каб пасля векавых смут і трывог разумы супакоіліся, адрадзіліся любоў і братэрства. Дасягнуць гэтага можна толькі пры святой і глыбокай павазе веры, мовы і звычаяў кожнага племені, а не па праву моцнага, па большасці складаючаму племя...»27.
Такім чынам, погляды Каліноўскага фарміраваліся ў той час, калі грамадства было падрыхтавана для ўспрымання іх. Праўда, прыгоннае сялянства яшчэ не дарасло да разумовых адносін да нацыянальнага пытання і нацыянальная самасвядомасць беларусаў была яшчэ слабой.
У 1856-1860 гг. Каліноўскі вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Гэта быў час пасля заканчэння прайгранай расійскім царызмам Крымскай вайны. Н.В. Шэлгуноў, характарызуючы сутнасць 1860-х гадоў у Расіі, пісаў: «Як толькі Крымская вайна скончылася і ўсе дыхнулі новым, больш вольным паветрам, усё, што было ў Расіі інтэлігентнага, з крайніх вярхоў да крайніх нізоў, пачало думаць, як яно яшчэ ніколі раней не думала. Думаць прымусіў Севастопаль, і ён жа абудзіў ва ўсіх крытычную думку, якая стала ўсеагульным здабыткам... Усе пачалі думаць і думаць у адным напрамку, у напрамку волі...»28. У студэнцкія гады Каліноўскі вывучаў юрыспрудэнцыю, эканоміку краіны, яе гісторыю і культуру
27 Революцнонная Россня н революцнонная Польша (вторая половнна XIX в.). М.: Наука, 1967.-С. 16.
28 Цыт. па: Лушчыцкі І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1958. С. 180.
для таго, каб знайсці шляхі барацьбы за вольнасць радзімы. Даследаваў гісторыю ВКЛ, калі працаваў у публічнай бібліятэцы разам з братам Віктарам. Напрыклад, вядомы каталог В. Каліноўскага калекцыі гісторыка прафесара Віленскага ўніверсітэта Ігната Анацэвіча (збора дакументаў па гісторыі ВКЛ), экзэмпляры якога цяпер знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы і Вроцлаўскім асалінеўме29. Цікава, ці Каліноўскія не стваралі план адраджэння ВКЛ?
У гэты час актывізавалася дзейнасць рэвалюцыйных разначынцаў, пад уплывам М.Г. Чарнышэўскага выдаецца «Современннк», сярод студэнтаў узнікаюць гурткі. Студэнты, прыехаўшыя з Літвы і Беларусі, аб’ядноўваюцца ў зямляцтва (Агул), у якім ствараецца каса ўзаемадапамогі, кааператыўная бібліятэка. Каліноўскі становіцца яе бібліятэкарам, які па сутнасці выконваў ролю галавы гуртка. Даследчык Т.Ф. Фядосава, прааналізаваўшы архіўныя матэрыялы, піша: «Адным са спрэчных пытанняў у Агуле, у асноўным паміж «караняжамі» і літоўска-беларускай групай, было пытанне аб будучым палажэнні Літвы і Беларусі ў незалежнай Польшчы. Гэтае пытанне абмяркоўвалася з палякамі, якія вярталіся з ссылкі. Літоўска-беларуская група марыла аб саюзнай літоўскай рэспубліцы ў будучай вызваленай Польшчы, супраць чаго актыўна выступалі некаторыя «караняжы», але і сярод літоўска-беларускай групы былі іх прыхільнікі». 4 сакавіка 1862 г. на сходзе віленскай гміны Агула разглядалася прапанова «аб пераўтварэнні Літвы ў рускую правінцыю», верагодна, у выпадку перамогі ў Расіі дэмакратычнай рэвалюцыі30.
Агул быў звязаны з рэвалюцыйнай арганізацыяй афіцэраў. Каліноўскі зблізіўся з яго кіраўніком Зыгмундам Серакоўскім. Біёграф Каліноўскага А. Смірноў піша, что ён быў сябрам афіцэрскай арганізацыі, але ў вядомых яе спісах прозвішча Каліноўскага ёсць толькі з імем Віктар31. Пецярбургскаяафіцэрскаяарганізацыясклаласявосенню 1857 г. (гурток Серакоўскага-Дамброўскага). Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі Зыгмунт Серакоўскі быў адным з выдатных дзеячоў партыі «чырвоных», звязаны з рускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі, у першую чаргу з М.Г. Чарнышэўскім (супрацоўнічаў у часопісе «Современннк»),
29 Семянчук А.А. Калекцыя прафесара Ігната Анацэвіча ў “Пушкінскім доме” // Ігнат Анацэвіч: Жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына. Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2008.-С. 56.
30 Федосова Т.Ф. Польскне революцнонные органнзацнн в Москве. 60-е гт. XIX в. М.: Наука, 1974.-С. 54-55.
31 Смнрнов А. Кастусь Калнновскнй. М.: Соцэкгнз, 1959. С. 23; І.М. Лушчыцкі таксама сцвярджае, што Кастусь Каліноўскі быў сябрам гуртка (Указ. сач. С. 183).
М.А. Дабралюбавым, А.І. Герцэнам. Серакоўскі — праціўнік нацыянальнага прыгнёту, прыхільнік сяброўства і згоды польскага і рускага народаў. У дакладной запісцы «Польскае пытанне», напісанай у снежні 1862 г.32, ён пісаў, што яно можа быць вырашана шляхам аб’яднання вызваленай Польшчы з вольнай Расіяй на федэратыўных пачатках. «Саюз гэты павінен быць «як роўныя з роўнымі, як вольныя з вольнымі», іншымі словамі, польская і руская
3. Серакоўскі
народнасці павінны карыстацца цалкам аднолькавымі правамі — павінны мець цалкам аднолькавае, вольнае развіццё»33.
Серакоўскі не разумеў, што Літва і Беларусь, Украіна маюць поўнае права на незалежнасць, ён адводзіў ім ролю звязуючага звяна паміж Польшчай і Расіяй: «Заходні край служыў бы натуральнай сувяззю Масквы з Варшавай, Вялікаросіі з Польшчай». Але Серакоўскі выказваўся за раўнапраўе беларусаў, украінцаў і літоўцаў у адносінах мовы, школьнай справы, веравызнання, прадстаўніцтва ў мясцовых установах. На польскай ці рускай (маларасійскай) мовах можна гаварыць на губернскіх і павятовых сходах, пры рашэнні судовых спраў, выкладанні ў навучальных установах. Кожны мае права спавядаць усходнюю або заходнюю веру, а ў змяшаных шлюбах вызначаць веру дзяцей па згодзе паміж бацькамі. Нараджэнцы заходніх губерняў маюць права без абмежаванняў займаць па сваіх здольнасцях адміністрацыйныя, судовыя і вучоныя пасады ў сваім краі34.
Другі кіраўнік гуртка Я. Дамброўскі вучыўся ў Акадэміі генеральнага штаба, прапагандаваў ідэі руска-польскага рэвалюцыйнага саюза, з пачатку 1862 г. у Варшаве прызнаны кіраўнік «чырвоных». Сябраваў з А. Пацябнёй, які быў кіраўніком таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы, знаходзіўся пад уплывам ідэй Чарнышэўскага і Герцэна.
32 “Запіска”, магчыма, была адрэдагавана і перапісана набела пад час знаходжання Серакоўскага ў Варшаве і Вільні паміж 24 і 31 снежня 1862 г. (Русско-польскне революцнонные связн... С. 242). У гэты час Каліноўскі быў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта.
33 Цыт. па: Ковальскнй Ю. Русская революцнонная демократня н январское восстанне 1863 года в Польше. М.: Нностранная лнтература, 1953. С. 122.
34 Русско-польскне революцнонные связн // Восстанне 1863 года: мат. н док. Т. 1. М.,
1963. -С. 237.
У Пецярбургскую афіцэрскую арганізацыю ўваходзілі Віктар Каліноўскі, Валеры Урублеўскі, Падлеўскі, Пётр Юндзіл, Людвіг Звяждоўскі, Уладзіслаў Касоўскі, з якімі Кастусь Каліноўскі быў знаёмы. Касоўскі пісаў у сваіх «Запісках»: «Большасць, у той час прасякнутая духам напаляонаўскай ідэі нацыянальнасці, выказвалася на карысць панславізма; федэрацыя славян была любімай марай большасці. Серакоўскі быў адным з тых, якія выразней іншых выказваліся на карысць панславізма. Самым заўзятым апанентам з’яўляўся звычайна Падлеўскі, які і чуць нічога не хацеў пра панславізм. Федэрацыю ён лічыў справай немагчымай, а паглынанне Расіяй усіх астатніх славян непазбежным, у тым, зразумела, выпадку, калі славяне не будуць старацца не мець агульных інтарэсаў з Расіяй»35.
Сам Кастусь, верагодна, займаўся «распрацоўкай матэрыялаў гістарычных характараў славянскіх народнасцяў», як ён паказаў Віленскай следчай камісіі, гаворачы, чым займаўся ён пад прозвішчам «Ігнаці Вітажэнец», які вярнуўся з атрада Віслаўха36. У 1861 г. пры ўдзеле Каліноўскага і яго сяброў па ўніверсітэту ў Вільні быў створаны гурток Вікенція Віткоўскага, дзе абмяркоўваліся пытанні сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, усталявання адносін паміж нацыямі37.
На кватэры Я. Дамброўскага і Вараўскага ў Пецярбургу ў 1860-1861 гг. адбываліся «літаратурныя вечарыны»38. На іх бываў Віктар Каліноўскі39, брат Кастуся, які меў вялікі ўплыў на малодшага брата. У вызначэнні Палявога аўдытарыята войск Варшаўскай ваеннай акругі гаварылася, што ў Дамброўскага і Вараўскага «сходы служылі месцам абмена думкамі для сяброў патаемнага таварыства, якое імкнулася да падрыхтоўкі польскага мецяжа; з другога боку, змест знойдзенага ў Дамброўскага ўрыўка ліста выявіў падазроныя зносіны Вараўскага з Жвірдоўскім і Далеўскім40, якія, згодна з паказаннямі Міладоўскага і многімі іншымі