Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
МУШЫНСКІ ЮЗЭФ, дваранін Ваўкавыскага павета, сакратар міравога пасярэдніка, спачатку рэвалюцыйны начальнік г. Ваўкавыска, затым — ваўкавыскі павятовы начальнік. Ад следства схаваўся і не адшуканы, аддадзены ваеннаму суду завочна і прыгавораны да расстрэла (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 48 адв.-49; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв.; с. 1, а. 414, 564).
ПАКУБЯТА ПЁТР ПЯТРОВІЧ, ураджэнец Гродна, у 1864 г. меў 30 гадоў, дваранін Гродзенскай губерні і павета. Дзяржаўную службу пачаў у Гродзенскім дваранскім дэпутацкім сходзе. Праз тры гады паступіў на службу ў Гродзенскую грамадзянскую палату, дзе працаваў да 1858 г. Заслужыў бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне і чын губернскага сакратара. Пасля адстаўкі жыў у маёнтку Забалаць пад Гродна, якое належала, акрамя яго, яшчэ брату і 3 сёстрам. Выконваў абавязкі азёрскага акруговага начальніка ў Гродзенскім павеце. У пачатку верасня 1863 г. быў арыштаваны і ў пачатку кастрычніка 1863 г. высланы на жыхарства ў Арэнбургскую губерню (павятовы горад Белябек) як палітычна неблаганадзейны. 27 мая 1864 г. высланы ў Гродна па патрабаванню следчай камісіі. На следстве і судзе сваю віну не прызнаў. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі. Памёр у ссылцы Арэнбургскай губерні ў 1874 г. (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 46 адв. — 47; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 165 адв.; с. 1, а. 548 адв.; воп. 1, с. 40, а. 152, 154; Jodkowski J. Notatki і uzupelnienia z г. 1863 11 Echo Grodzienski. 1923. № 17. S. 3).
ПАНСЭТДЭ-САНДОН САБЕСЛАЎ ВОСІПАВІЧ (1832 r., Мінск — 28.05.1864 г., Табольск), сын швейцарца, які застаўся пасля вайны 1812 г. у Беларусі і ажаніўся на дваранцы Беластоцкага павета Феліцыяне Эйсмант. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гім-
назіі і Кіеўскім універсітэце св. Уладзіміра (медыцынскі факультэт). У Харкаве вытрымаў экзамены і атрымаў ступень лекара. Пэўны час чакаў вакансіі (у тым ліку і ў Гродне, дзе пазнаёміўся з братамі Заблоцкімі праз мужа сястры Макарэвіча). 16.07.1859 г. быў прызначаны ваўкавыскім акруговым урачом Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. Пасаду рэвалюцыйнага начальніка Ваўкавыскага павета заняў пасля М. Гліндзіча. У ноч з 14 на 15.06.1863 г. быў арыштаваны і ў лістападзе 1863 г. Віленскай ваенна-следчай камісіяй сасланы на жыхарства ў павятовы г. Нараўчат Пензенскай губерні як палітычна неблаганадзейны. Пасля 8 месяцаў, 3 ці 4 ліпеня 1964 г., быў выкліканы на допыт у Гродзенскую следчую камісію. У сваёй дзейнасці В. не прызнаўся, а следства не знайшло доказаў яго віны і вырашыла «оставмть в подозреннн». Сасланы пад нагляд паліцыі ў Табольскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 49 адв.-50 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв.; с. 1, а. 86, 510-512, 557 адв.; йгнатовнч Ф.Н. Медмкн — участннкм восстання 1863 года н нх судьба // Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей. — Ваўкавыск: Ваўкав. узбуйн. друкарня, 1997. — С. 135, 137).
ПЯНЬКОЎСКІ ЛЮДВІК ДАМІНІКАВІЧ, 35 гадоў, нарадзіўся ў маёнтку Сутна Бельскага павета. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі (скончыў у 1848 г.), Горы-Горацкім аграрным інстытуце (1851 г.) і Дэрпцкім універсітэце ў 1852-1856 гг. (атрымаў ступень кандыдата дыпламатычных навук). У 1856-1857 гг. жыў у малодшага брата Леана. Затым перасяліўся ў радавы маёнтак Долабава для кіравання ім. Быў з чэрвеня 1861 г. па чэрвень 1863 г. міравым пасярэднікам Бельскага павета. Рэвалюцыйны начальнік Бельскага павета (павятовы), быў пасля Гафмайстра ваяводам паўднёвай часткі Гродзенскага ваяводства. 26.09.1863 г. арыштаваны, 4 месяцы знаходзіўся ў Бельскім астрозе і 3 месяцы пад наглядам паліцыі. Высланы ў Расію па канфірмацыі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11; с. 1, а. 8 адв.; воп. 1, с. 40, а. 51-51 адв.; с. 40 а., а. 82-95).
ШСАНКА ТАМАШ, чыноўнік чыгункі на станцыі Лапы ў Беластоцкім павеце. Выконваў ролю сувязнога паміж Шварцэ (у той час ён быў у Варшаве) і Беластоцкай арганізацыяй (Авейде О. Показанмя н запнскм. — С. 475).
РАЖАНСКІ ФЕЛІКС (? — пасля 1903 г.), у дзяцінстве знаходзіўся пад апякунствам графа Касакоўскага. Каморнік (землямер)
з Вялікай Бераставіцы. Чалец Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізаныі з 1861 г., паплечнік і блізкі сябар В.-К. Каліноўскага. У 1863 г. быў кіраўніком маёнтка Геранімаўка Беластоцкага павета. Пісаў вершы на беларускай мове. Адзін з выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў «Мужыцкай праўды». У 1863 г. — паўстанец атрада В. Урублеўскага, для партызан якога ствараў патрыятычныя песні. Пасля паражэння паўстання жыў у эміграцыі (Кракаў). Пакінуў успаміны «Z wojewodstwa grodzienskiego» (W czterdziesta rocznica powstania stycznowego. 1863-1864. — Lwow, 1903. — S. 396-400). Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам хлопцы...», «Ах ты, мая чарнаброва...». Магчыма, яго аўтарству належаць «Пісьмо ад Яська-гаспадара да мужыкоў зямлі Польскай» і «Песні на Божы час» (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 450, 563 адв.; Кісялёў Г. Радаводнае дрэва... — С. 35; Кісялёў Г. Здарэнне з Яськам-гаспадаром // Ён жа. Смак беларушчыны. — Мінск: Лімарыўс, 2013. — С. 408).
РОМЕР СЕВЯРЫН АЛЯКСАНДРАВІЧ, 44 гады ў 1864 г., нарадзіўся ў Губінцы Гродзенскага павета, з дваран Курляндскай губерні, скончыў Віленскую гімназію. 3 1846 г. служыў у конназаводстве Віленскай губерні, меў ордэн Св. Ганны 3-й ступені, калежскі асэсар. Жанаты, дзяцей не меў. Правадыр дваранства Гродзенскага павета, рэвалюцыйны касір і рэферэнт казны. У яго гатэлі ў Гродне па вул. Дамініканскай (цяпер Савецкая) у красавіку ці маі 1862 г. адбыўся сход чальцоў Гродзенскай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана (гл.). 1(13) красавіка 1864 г. у кватэры Ромера (у гатэлі) адбыўся вобыск, пад час якога знайшлі лісты на польскай мове, рэвальвер з прыналежнасцямі да яго, штуцэр і шпагу. У гэты ж дзень вобыск адбыўся ў маёнтку Ромера Губінка, знайшлі рэвальвер амерыканскай сістэмы з 20 зарадамі. У ноч з 1(13) на 2(14).04 былі арыштаваны Ромер і яго жонка і адвезены ў Гродзенскі турэмны замак (у езуіцкіх мурах). Прыгавораны да катаржных прац на 10 гадоў. Пазней Ромер быў высланы разам з жонкай у Табольскую губерню, дзе знаходзіўся прыкладна да 1867-1869 гг., калі выехалі ў Цвярскую губерню. Маёнтак і гродзенскі дом па вул. Дамініканскай секвестраваны,
але вернуты па аплаце 10% збору. Магіла С. Ромера ў Лішкаве
Цікава, што ў 1870 г. МУС даслала просьбу да гродзенскага губернатара аб атрыманні ад Р. 30 руб. за пажалаваны яму 7(19).08 ордэн Св. Станіслава 2-й ступені. Віленскі генерал-губернатар пісаў гродзенскаму губернатару, што выдачу ордэна стрымаў М.М. Мураўёў, але Р. не пазбаўлены права на атрыманне ордэна, а таму канцылярыя высылае знакі для «выдачн по прннадлежностн». У той час Р. жыў у Пскове (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 239, 339-340, 354 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12, 42, 124-135 адв.; с. 1, а. 265 адв., 553 адв.; ф. 23, воп. 1, с. 373, а. 2; 372, а. 117 адв.; Электронны рэсурс: narod.ru|1864|Ssilka-ZapSib.html. — Дата доступа: 15.01.2013).
РОМЕР ТЭАДОРА ФАДЗЕЕЎНА, жонка Северына Ромера, 43 гады ў 1864 г., нарадзілася ў маёнтку Аўсянішкі Троцкага павета Віленскай губерні (дзявочае прозвішча Матушэвіч), старшыня Гродзенскага павятовага жаночага камітэта (або Камітэта апекі) з абавязкамі збіраць ад памешчыц, якія жывуць у горадзе, унёскі (было сабрана каля 400-500 рублёў), сачыць за шыццём бялізны паўстанцам, дапамагаць бедным сем’ям, з якіх дзеці пайшлі ў паўстанцкі атрад, падаваць справаздачы аб збіраемых сумах грошай. У сваіх паказаннях адмовілася ад таго, што выконвала функцыі старшыні. Саслана ў Казанскую губерню, але пераканала суд, каб выслалі разам з мужам у Табольскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 39 — 40 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12, 55, 123 адв., 159-159 адв.; с. 1, а. 132; Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 173. — S. 3).
РУТКОЎСКІ ЮЗЭФ ЮЗЭФАВІЧ (ІОСІФ ІОСІФАВІЧ), дваранін, 33 гады, нарадзіўся ў м. Ражанка Лідскага павета. Скончыў Гродзенскую гімназію ў 1849 г. Дзяржаўную службу пачаў у Гродзенскай палаце грамадзянскага суда, атрымаў бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне 1853-1856 гг. 3 1862 г. працаваў пакаёвым наглядальнікам Гродзенскага шляхетнага пансіёна, калежскі сакратар. Рэвалюцыйны начальнік Гродна пасля арышта Цэханоўскага (30.07.1863 г.). Да гэтага ён быў ягоным памочнікам, захоўваў паўстанцкія грошы і выдаваў ваяводскаму, дапамагаў яму рыхтаваць паперы. Жыў у Пабернардзінскім кляштары, уваход са двара. Арыштаваны 15 верасня 1863 г. і 19 кастрычніка высланы ў Пермскую губерню, дзе знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам у г. Ахінску. Па патрабаванню гродзенскага губернатара вернуты ў губерню летам 1864 г. На следстве праявіў сябе «в упорном за-
пмрательстве». Прыгавораны да расстрэла, але па канфірмацыі — да 15 гадоў катаржных прац у Табольску. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1( 13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11, 47 адв., 167 адв., 190 адв., 203 адв.; с. I, а. 84, 547, 552; воп. 1, с. 40, а. 147, 151; Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1923. № 173. S. 3; Буднік I. C. 68).
РЭДЫХ ЕМЯЛЬЯН (Эмільян, Эміл) ЮЗЭФАВІЧ, 33 гады, з дваран м. Гомбіна Гостынскага павета Варшаўскай губерні. Вучыўся ў Плоцкай гімназіі і Агранамічным інстытуце ў Марымонце (пад Варшавай). Служыў кіраўніком маёнтка Свіслач Гродзенскай губерні памешчыка В. Пуслоўскага. У рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў абавязкі індурскага акруговага начальніка. Супраць яго далі паказанні Сільвястровіч і Тржэцяк — першы прызначыў яго на пасаду, а другі вазіў яму карэспандэнцыю. Арыштаваны пад час вобыску на кватэры 5 красавіка 1864 г. Сядзеў у Гро-
дзенскім турэмным замку. Віны сваёй не прызнаў, праявіў сябе «в упорном запмрательстве». Прыгавораны да катаржных прац на 10 гадоў. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1 (13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 46 адв. — 47; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 165, 221-226, 362; с. 1, а. 538, 555).