Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
КАЛУПАЙЛА ЧАСЛАЎ, адстаўны паручнік, жыхар Ваўкавыскага павета, у рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў абавязкі вайсковага рэферэнта Ваўкавыскага павета. Ад следства схаваўся і не адшуканы, аддадзены ваеннаму суду завочна і прыгавораны да катаржных прац у капальнях на 20 гадоў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 48 адв. — 49; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв.; с. 1, а. 414, 564 адв.).
КАЛУПАЙЛА ФЕРДЫНАНД ІГНАЦЬЕВІЧ, 35 гадоў, скончыў Свіслацкую гімназію, служыў канцылярскім чыноўнікам у Гродзенскім дэпутацкім сходзе, тытулярны дарадца (1863 г.), памешчык Ваўкавыскага павета (Красная Груда, Свенцыцы, Тартак). Быў рэферэнтам касы (касірам) пры рэвалюцыйным начальніку Ваўкавыскага павета. У сваёй дзейнасці не прызнаўся, а следства не знайшло доказаў яго віны. Пакінуты судом «в подозренйй», аддадзены на даручальніцтва пад паліцэйскі нагляд. Секвестр зняты, але трэба было заплаціць 800 рублёў штрафу (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 10; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 50 адв.-51; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 322-324; с. 1, а. 556; воп. 1, с. 40 а, а. 23 адв.).
КАМЕНЬСКІ (КАМІНСКІ) ЯН ЮЗЭФАВІЧ, 36 гадоў, нарадзіўся ў маёнтку Каменка Беластоцкага павета, памешчык. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і Маскоўскім універсітэце. Быў міравым пасярэднікам пад час правядзення рэформы 1861 г.,
працаваў у канцылярыі дваранскага сходу, калежскі сакратар. Жанаты, меў дзяцей і непадзелены з трыма сёстрамі маёнтак (Міневічы Гродзенскага павета). Спачатку ў паўстанні быў Лунненскім акруговым начальнікам і рэферэнтам надзялення сялян зямлёй, затым начальнікам Гродзенскага павета пасля Сільвястровіча (гл.). Дапамагаў атраду Лянкевіча харчаваннем і зброяй. Селянін з атрада Эйтміновіча паказаў, што К. прывозіў у атрад канфедэраткі, а паўстанцу Полю даў каня. Арыштаваны 12 чэрвеня 1863 г. і 25 верасня сасланы ў Стэрлітамак Арэнбургскай губерні за падачу прашэння на звальненне з пасады міравога пасярэдніка24. Выкліканы ў Гродна ў следчую камісію для дачы паказанняў. Ва ўдзеле ў рэвалюцый-
най арганізацыі не прызнаўся, прыгавораны да расстрэла.
Ян Каменскі, уладальнік Мінявічаў, у вопратцы катаржніка
Сасланы на 12 гадоў у Омскую губерню. 6/7 частак маёнтка Міневічы падвяргаліся ў 1864 г. секвестру, але, паводле маніфеста ад 13.05J871 г., права стану былі вернуты Каменьскаму, а высачайшым загадам ад 11.05.1873 г., 3.02 і 1.03.1874 г. маёнтак быў вызвалены ад канфіскацыі. Пастановай Гродзенскай палаты цывільнага і крымінальнага суда ад 8.06.1876 г. ён перададзены ў спадчыну дачкам Каменьскага (Яніне і Станіславе), якія былі ўведзены ў валоданне судовым прыставам Гродзенскага акруговага суда 8.10.1886 г. Каменьскі вярнуўся з ссылкі ў 1887 г. і жыў у Міневічах. У 1890 г. павераны С. Нагорскі дамогся зняцця забароны на маёмасць. Памёр у 1896 г. і пахаваны ў Лунне. Пра яго піша Ажэшка ў рамане «Над Нёманам» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10-11, 16, 165 адв., 174 адв., 176; с. 1, а. 547, 552 адв.; с. 4, а. 37; ф. 2, воп. 21, с. 1156, a. 1, 7, 10-12; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 120; Jodkowski J. Rok 1863 w powiecie Grodzienskim (notatki i uzupelnienia) // Echo Grodzienski. — 1923. — № 17. — S. 3).
24 Гэта быў масавы дэманстрацыйны крок патрыятычнай шляхты.
КАНАРЖЭЎСКІ, памешчык Беластоцкай губерні, адстаўны паручнік Вялікалуцкага пяхотнага палка, у рэвалюцыйнай арганізацыі быў памочнікам начальніка Беластоцкага павета. Збег з яго ўліпені 1863 г. і, па дадзеных гродзенскага губернатара генерал-маёра Скварцова, быў арыштаваны ў Аўгустоўскай губерні (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 89-89 адв.; Авейде О. Показання н запнскн... — С. 475).
КАНАТКЕВІЧ ЯН, кіраўнік маёнтка графіні Красінскай у Брэсцкім павеце, рэвалюцыйны начальнік павета, у жніўні 1863 г. выехаў у Варшаву (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 107).
ЛЕБЯДЗІНСКІ АНТОН ІВАНАВІЧ, 44 гады, нарадзіўся ў м. Харошча Беластоцкага павета Гродзенскай губерні. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, служыў у Бесарабскай вобласці. Атрымаў бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне. Калежскі асэсар, сакольскі гарадавы ўрач, меў у Саколцы драўляны дом. Касір і зборшчык грошай па Сакольскаму павету, затым рэвалюцыйны начальнік Саколкі (па словах Заблоцкага). 24 чэрвеня 1863 г. арыштаваны і 27.06 высланы на жыхарства ў Валагодскую губерню за палітычную неблаганадзейнасць. Затым быў вернуты ў Гродна для дачы паказанняў у следчай камісіі. Абвінавачванні Э. Заблоцкага (гл.) не прызнаў, а следства не знайшло іншых доказаў яго віны. Быў сасланы ў Томскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 11 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 58 — 58 адв.; с. 2, а. 11 адв.; с. 1, а. 8 адв.; с. 1, а. 85, 551; воп. 1, с. 40, а. 204-205; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 121).
ЛЯСКОЎСКІ ІГНАЦІЙ ЯЦКАВІЧ, 49 гадоў, нарадзіўся ў маёнтку Дзераўна Кобрынскага павета, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, адкуль у 1836 г. паступіў на працу ў канцылярыю Гродзенскага дваранскага дэпутацкага схода, даслужыўся да чына калежскага асэсара, быў міравым пасярэднікам Ваўкавыскага павета (да закрыцця міравых з’ездаў 6.06.1863 г.). Перад паўстаннем служыў засядацелем Гродзенскага крымінальнага суда, тытулярны дарадца. Меў цёмна-бронзавы медаль у памяць аб Крымскай вайне. Памешчык, меў ленны і вотчынны маёнтак (3000 дзесяцін, 200 душ) Ятвеск Ваўкавыскага павета. У рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў абавязкі парафіяльнага начальніка Ваўкавыскага павета. Дакладваў Духінскаму і Кабылінскаму пра рух царскіх вой-
скаў, дастаўляў паўстанцам правіянт і бялізну, выказаў ідэю нападу на канцылярыю ляснічага Ворана, што і было зроблена. У яго спыняліся ў сакавіку-красавіку 1863 г. В.-К. Каліноўскі і Э. Заблоцкі. Арыштаваны ў жніўні 1863 г. У сваёй дзейнасці не прызнаўся, а следства не знайшло доказаў яго віны. «Пакінуты ў падазрэнні» і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню пад нагляд паліцыі, маёнтак ад секвестра вызвалены з аплатай 10 % збора (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 11; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 52—55 адв.; с. 2, а. 338-342 адв.; с. 1, а. 559 адв.; Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1860 г. — Гродна, 1869. — С. 41).
МАКРЖЭЦКІ A.L, слонімскі гарадавы ўрач. Адзін з ініцыятараў і кіраўнікоў створанага ў Слоніме самадзейнага тэатра і нелегальнай бібліятэкі, памяшканні якой выкарыстоўваліся паўстанцкай арганізацыяй. Быў арыштаваны ў 1863 г., звольнены з дзяржаўнай службы. Па рашэнню вайсковага суда разам з жонкай быў сасланы на жыхарства ў Пермскую губерню (Нгнатовнч Ф.Н. Врачн Слонммншны — участннкн восстання 1863 г. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. 1252-2002. — Слонім: Слонімская друкарня, 2002. — С. 209).
МАЛАХОЎСКАЯ ТЭАФІЛІЯ, памешчыца (маёнтак мужа Мацэ). Выконвала ролю «акрэнговай дамы» (чалец жаночага камітэта) у Пружанскім павеце. Гродзенскі ваенна-палявы суд прыгаварыў да пасялення ў далёкіх месцах Сібіры (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 287; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1, а. 99, 237 адв.).
МАРАЗОЎСКІ, зборшчык грошай у Бельскім павеце. Сасланы ў Расію адміністрацыйным парадкам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8 адв.-9).
МАРКЕВІЧ ІОСІФ ІВАНАВІЧ, 30 гадоў, ураджэнец Гродзенскай губерні, вучыўся ў Віленскай гімназіі і Маскоўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 лістапада 1860 г. — урач Гродзенскага акруговага шпіталя. У рэвалюцыйнай арганізацыі быў зборшчыкам падаткаў у Гродзенскім павеце. Жыў на вул. Гараднічанскай у доме Стоцкага. Арыштаваны і сасланы ў Пермь, але вывезены ў Шадрынск. Пасля атрымання дазволу на вяртанне ў край жыў у Варшаве. 3 1878 г. актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі курортнага лячэння ў Друскеніках. Быў ганаровым сябрам
Варшаўскага таварыства ўрачоў. Памёр у Варшаве 28.01.1923 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11; с. 1, а. 25-28; с. 1, а. 84 адв.; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1926. № 8).
МІЛЕВІЧ ІЛЬДЭФОНС ЮР’ЕВІЧ, дваранін Віденскай губерні, 29 гадоў у 1864 г., нарадзіўся ў Вілснскай губсрні і павсце, вучыўся ў Вілен./f*' скай гімназіі, пасля заканчэння якой скончыў пры ёй	поўны курс навук	у земOrJL
лямерскіх класах. Каля двух гадоў служыў ЦйсЬ. у таварысгве	Адэса-Кісва-Курскай	чыгункі.
У 1860 г. быў прызначаны казённым землямерам для люстрацыйных спраў у Гродзенскай губерні.
У жніўні 1860 г. прыехаў у Гродна з Пецярбурга *
з рэкамендацыйным лістом ад М. Цэханоўска/. Мілевіч га (якога ведаў праз Віктара Каліноўска-
га). Звярнуўся да яго брата Цялесціна (гл.), пазнаёміўся з братамі Заблоцкімі (гл.), сустрэўся ў канцы 1861 г. з В. К. Каліноўскім. Потым да снежня 1861 г. па справах службы землямера (чыноўнік люстратар) жыў у вёсках Гродзенскага павета. Да пачатку мая 1862 г. жыў у Гродне (па вул. Дамініканскай, у доме насупраць гімназіі, у двух пакоях на другім паверсе, дом Фукса), затым з мая па снежань 1862 г. працаваў і жыў у Брэсцкім павеце. Апынуўшыся ў Гродне, «был вовлечён обіцйм протйвоправйтельственным настроенйем». У яго кватэры знаходзілася рэвалюцыйнае ваяводскае бюро. 3 ліпеня 1863 г. быў у адстаўцы і пасяліўся ў Вільні. 3 Вікенціем Канстанцінам Каліноўскім (відаць, ён яго менавіта так называе па-пецярбургску) М. сустракаўся ў Гродне ў канцы 1861 г., а на Раство 1862 г. ездзіў да яго ў Вільню. 3 красавіка 1863 г. быў перапісчыкам рэвалюцыйных папер пры ваяводскім начальніку Э. Заблоцкім, а з верасня — пры камісары Літвы Каліноўскім (у гэты час М. жыў у сваіх бацькоў у Вільні). 3 25.01.1864 г. знаходзіўся пад следствам Гродзенскай следчай камісіі. М. Мураўёў «чыста інтуітыўна адгадаў у арыштаваным Мілевічу аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі краю» (П. Чарэвін). Сасланы на катаржныя працы на 6 гадоў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 68-70, 83-84, 167, 192; с. 1, а. 1-4, 191-193 адв.; с. 3, а. 148; воп. 1, с. 40, а. 85 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 594, а. 20, 25; Ігнатоўскі У. 1863 год
на Беларусн: нарыс падзей. Менск: Бел. Эн, 1930,— С. 229; Чарэвін П. Паўночна-Заходні край (Успаміны) // Спадчына. — 1998. № 3. С. 42).
МІХАНЛОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ, памешчык Бельскага і Беластоцкага паветаў, падазраваўся ў заняцці пасады начальніка Беластоцкага павета. Схаваўся за мяжой (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8 адв.-9).