Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Двор Гродзенскай турмы
САВАШКЕВІЧ КАНСТАНЦІН ІВАНАВІЧ, 40 гадоў, нарадзіўся ў в. Жыдомля Гродзенскага павета, выхоўваўся ў Супрасльскім павятовым для духоўных выхавальнікаў вучылішчы, пасля яго заканчэння ў 1840 г. паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю. 3 прычыны хваробы ў 1846 г. быў звольнены з семінарыі і вызвалены ад духоўнага звання. Пачаў пранаваць у Гродзенскім губернскА, праўленні, дзе даслужыўся да пасады начальніка рэвізійнага стала і памочніка старшага сакратара і чына тытулярнага дарадцы. Меў 2 дачок і 2 сыноў ва ўзросце ад 1 да 9 гадоў. Абвінавачваўся па паказаннях Э. Заблоцкага ў тым, што быў агентам рэвалюцыйнага начальніка Гродна. Пры арышце (люты 1864 г.) у яго знайшлі спіс яўрэяў горада з пазначэннем 10 % збора (падазравалі, што на карысць паўстання). С. не прызнаў віны і сказаў, што 3. яго
абгаварыў, выкарыстаўшы размовы пад час сумеснага знаходжання пад арыштам. Ваенна-палявым судом прыгавораны да высылкі на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры (Томская губерня) (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 14; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 67 адв. — 68 адв.; с. 2, а. 11, адв. 219; с. 1, а. 555; Jodkowski J.
Rok 1863... // Echo Grodzienski. 1923. № 174. S. 3).
САНГІН СТАНІСЛАЎ ЮЗЭФАТАВІЧ (Восіпавіч) (псеўданім Маланка) (каля 1818 г., магчыма, на Беласточчыне — 15.02.1863 г., в. Рэчыца Пружанскага павета). Працаваў столаначальнікам у Гродзенскім губернскім праўленні, прэтэндаваў на пасаду рэдактара «Гродненскнх губернскмх ведомостей». Затым працаваў піцейна-акцызным наглядальнікам у Бельскім павеце, калежскі асэсар. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў кіраўніком маёнтка каля Сямяціч у Бельскім павеце. Супрацоўнічаў з Віленскай археалагічнай камісіяй. Друкаваўся ў віленскім друку на эканамічныя тэмы, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцяў. Прысутнічаў у 1861 г. на сходзе ў Сакулцы, дзе быў пакладзены пачатак стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Прызначыў Геніўша начальнікам Гродзенскага паўстанцкага бюро. Дапамагаў выдаваць і распаўсюджваць «Мужыцкую праўду». Удзельнік паўстанцкага руху Ю. Такарэвіч гаварыў, што Сангін разам з В. Урублеўскім стаялі на чале «літоўскай партыі» і былі выразнікамі памкненняў беларускага народа. Высока ацэньваў ролю Сангіна ў выданні «Мужыцкай праўды» ўдзельнік руху і яго гісторык Б. Ліманоўскі. Сангін фарміраваў партызанскія атрады на сумежжы Беларусі і Польшчы, відаць, быў падваяводскім (намеснікам Урублеўскага). Удзельнічаў у баях пад Сямяцічамі (6-7.02.1863 г.), партызанскім рэйдзе Рагінскага на Пружаншчыну, дзе і загінуў каля фермы (хутара) Рэчыца (зараз Камянецкі раён). Магчыма, пахаваны там у брацкай магіле паўстанцаў. Аддадзены ваеннаму суду завочна і прыгавораны да расстрэла (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 384, 414, 563 адв.; Электронны рэсурс: narod. ru|1864|Spis-kalinovski.htm. — Дата доступа: 16.01.2013; Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1860 г. — Гродна, 1869. — С. 32; Кісялёў Г. Разам з вялікім Кастусём // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1989. — № 2. — С. 48; Яго ж. Радаводнае дрэва... — С. 35-36; Яго ж. Смак Беларушчыны — С. 411,412,415,417,424,425).
СЕРЖПУТОЎСКІ ЮЗЭФАТ ЛЮДВІКАВІЧ, 49 гадоў, вучыўся ў Слуцкай гімназіі, з 1834 г. — на дзяржаўнай грамадзянскай служ-
бе, з 1845 па 1848 г. — сакратар Гродзенскага губернскага праўлення, затым — чыноўнік па асобых даручэннях пры гродзенскім ваенным губернатары, з 1854 па 1856 г. — засядацель Гродзенскай палаты крымінальнага суда. Даслужыўся да чына надворнага дарадцы, быў узнагароджаны знакам бездакорнай службы за 15 гадоў і медалём у памяць аб вайне 1853-1856 гг. Меў набыты ў Сакольскім павеце маёнтак Юзэфатава (былы Храптоўцы). У рэвалюцыйнай арганізацыі быў рэферэнтам касы (касірам) Сакольскага павета, па паказаннях Э. Заблоцкага, які на вочнай стаўцы не прызнаў С. He пацвердзіліся фактамі абвінавачванні С. двума сялянамі ў адпраўленні ў паўстанцкі атрад лакея суседняга памешчыка Імбры Нікадзіма. Следствам «пакінуты ў падазрэнні» і высланы на жыхарства ў Кастрамскую губерню пад строгі нагляд паліцыі, секвестр з маёнтка зняты з аплатай 10 % збора (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 15; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 62; с. 2, а. 11 адв., 386388; с. 1, а. 558 адв.).
СІЛЬВЯСТРОВІЧ СТАНІСЛАЎ ЯНАВІЧ (31.01.1833 г., Гродзенская губерня, па іншых дадзеных, Віленская — 1910 г., Стшэльц, Валынь), вучыўся ў прыватным вучылішчы Мітавы і Дэрпцкім універсітэце (1850-1855 гг.), які скончыў са ступенню «сапраўднага студэнта». Памешчык, гаспадар маёнтка Гожа-Пералом. У дапаўстанцкі час вызначыўся тым, што збіраў складкі на помнік пяці забітым у Варшаве дэманстрантам. Спачатку быў акруговым у раёне Друскенік і Азёр да Скідзеля, а ў сакавіку 1863 г. стаў цывільным начальнікам Гродзенскага павета. На гэтай пасадзе збіраў грошы і шукаў людзей у будучыя паўстанцкія атрады. Калі рыхтаваўся выезд гродзенскіх гімназістаў у партызанскі атрад, прапанаваў свой маёнтак як месца збору. Падтрымліваў сувязі з начальнікам суседняга Аўгустоўскага павета А. Гансеўскім. Займаўся ўладкаваннем патаемных пошт па трактах ад Гродна ў Ваўкавыскі павет, у Аўгустоўскі да м. Сапацкін і праз Нёман да памешчыка Шамборскага. У чэрвені 1863 г. стаў ваяводскім на 4 паветы — Гродзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі і Слонімскі. Арыштаваны 11.08.1863 г., восем месяцаў правёў у Гродзенскай турме, пасля быў пераведзены ў Вільню ў Дамініканскую турму). Прыгавораны ваенным судом да расстрэла, пазней на 8 гадоў высланы на катаргу ў Сібір. Маёнтак Гожа канфіскаваны. 15.01.1866 г. прыбыў у Іркуцк. Згодна з царскім маніфестам адкрасавіка гэтагагода, С. скарацілітэрмін напалову іўмаі выслаліна будову дарогі вакол возера Байкал. Падазроны ва ўдзеле ў забайкаль-
скім паўстанні, закаваны ў кайданы сядзеў у асобным аддзеле. У 1870 г. перанесены на пасяленне ў Мінусінскі павет Енісейскай губерні. Знаходзіўся пад наглядам з 10.10.1875 г. у Казанскай губерні (Ядрынск, цяпер Чувашыя). У лістападзе 1878 г. выехаў у Гродзенскую губерню на 4 месяцы па справах маёнтка. 15.01.1883 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду. 20.03.1883 г. выехаў у Валынскую губерню на 6 месяцаў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 16, 38-44, 46; с. 1, а. 108-116 адв., 237, 244-247, 360 адв.; с. 4, а. 17, 18, 20; Trynkowski J. Dorpatczycy w powstaniu styczniowym // Powstanie Styczniowe. 1863—1864. Walka i uczestnicy... — S. 94; Электроны рэсурс: narod. ru| 1864lSsilka-kazan.html. — Дата доступа: 20.01.2013).
Паўстанец у кандалах
СІМАНОВІЧ (СЫМАНОВІЧ) УЛДДЗІСЛАЎ ГЕНРЫХАВІЧ (1832 г., Вільна — 22.09.1880 г., Чалябінск), дваранін Навагрудскага павета Мінскай губерні, скончыў Віленскую гімназію і Кіеўскі ўніверсітэт (1857 г.). Працаваў вольна практыкуючым урачом у Слоніме. 3 аднадумцамі стварыў у канцы 1850-х гг. самадзейны тэатр і нелегальную бібліятэку, памяшканні якіх выкарыстоўваліся паўстанцамі. У паўстанцкай арганізацыі выконваў абавязкі грамадзянскага начальніка Слонімскага павета. Пра гэта сведчыла папера, знойдзеная ў параненага паўстанца Жукоўскага з атрада Л. Нарбута. Арыштаваны 29.05.1863 г. У сваёй дзейнасці ў рэвалюцыйнай арганізацыі адмовіўся, прызнаўшыся ў зборы грошай для татар-пагарэльцаў у дабрачынных, а не рэвалюцыйных мэтах. Пасля допытаў у Гродзенскай следчай камісіі 10 чэрвеня 1863 г. пераведзены ў Віленскую, якая саслала яго на жыхарства ў Аханск пад Перм. Разам з ім паехала жонка Ганна і 5-гадовы сын Генрых. 3 Аханска С. хутка зноў прывезлі ў Гродна, дзе следчы камітэт ужо даведаўся аб яго ролі ў падпольнай арганізацыі. Цяпер яго прыгаварылі да 12 гадоў катаржных прац, якія ён адбываў на солеварным заводзе
ва Усолье-Іркуцкім. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі. Пасля амністыі 1868 г. жыў у Шушанскай воласці Енісейскай губерні. У 1871 г. дамогся дазвола працаваць урачом і пераехаў у Чалябінск, дзе і памёр. Пасля гэтага жонка і дзеці вярнуліся ў Вільню (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 55-56; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12; с. 1, а. 10 адв.; Грнцкевнч В.П. С факелом... — С. 194; йгнатовнч Ф. Нз Снбнрн... — С. 3; йгнатовнч Ф.І4. Врачн Слоннмшяны — участннкн восстання 1863 года // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. 1252-2002. — Слонім: Слонімская друкарня, 2002. — С. 207-208, 210-211).
СКАЧЫНСКІ МЕДАРД (прозвішча Муха), памешчык Пружанскага павета. Выконваў ролю памочніка Пружанскага акруговага. Гродзенскі ваенна-палявы суд прыгаварыў да расстрэла (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 287 адв., 289 адв; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1, а. 98 адв., 237).
СПІРЫДОВІЧ УЛАДЗІСЛАЎ РЫГОРАВІЧ, дваранін, 30 гадоў, тытулярны дарадца, гаспадар маёнтка Навасёлкі Гродзенскага павета. У рэвалюцыйнай арганізацыі з красавіка 1863 г. выконваў ролю перадатчыка карэспандэнцыі ад Сільвястровіча да Л. Завістоўскага і наадварот. У маі 1863 г. прымаў у сваім маёнткуК. Каліноўскага і Э. Заблоцкага, якія інспектавалі арганізацыю. Быў арыштаваны ў красавіку 1864 г. У следчай камісіі прызнаўся. Прыгавораны да 10 гадоў пасялення ў аддаленых месцах Сібіры. 3 1866 г. знаходзіўся ў Томску. Маёнтак быў канфіскаваны па канфірмацыі генерал-губернатара ад 12.11.1864 г. Жонка Зоф’я спрабавала не дапусціць гэтага, прад’явіўшы казне распіску мужа аб атрыманні ад яе 15 000 рублёў срэбрам пад заклад маёнтка (703 дзесяціны 400 сажаняў). Па купчай ад 19.01.1868 г. новым гаспадаром Навасёлак стаў рускі праваслаўны Еўграф Міканоравіч Курлаў. У 1926 г. спадчынніца Спірыдовіча Яніна Выганоўская збіралася судзіцца з Курлавымі з мэтай вярнуць маёнтак (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 286; с. 1, а. 540, 549 адв., 558 адв.; ДАГВ, ф. 104, воп. 1, с. 75, а. 1-3 адв.); Электронны рэсурс: narod.ru| 1864lSsilka-ZapSib.html. — Дата доступа: 15.01.2013).
СТРАВІНСКІ ЮЗЭФ (ІОСІФ) МАЎРЫКІЕВІЧ, 47 гадоў, нарадзіўся ў г. Слоніме, адукацыю атрымаў у Свіслацкай гімназіі, да 1840 г. знаходзіўся на вайсковай службе, а потым да 1853 г. — штабс-ротмістр у адстаўцы. 3 1853 г. служыў у паштовым ведамстве: калежскі асэсар, утрымліваў паштовыя станцыі на Маскоўска-Варшаўскай шашы. Узнагароджаны ордэнам Станіслава 3-й ступені (1856 г.), залатой табакеркай ад імператрыцы (1857 г.). Перад 1863 г. выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў сваім маёнтку. Памешчык Слонімскага павета (маёнткі Сератаўшчызна і спадчыннае Рэпнічы), дзе пасля адмены прыгоннага права быў міравым пасярэднікам. Прызначаны В.К. Каліноўскім начальнікам Слонімскага павета пасля арышта У. Сіманові-