Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Звернем увагу на сацыяльны склад Гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Каліноўскі і яго паплечнікі папаўнялі свае шэрагі перш за ўсё за кошт разначыннай інтэлігенцыі (вясковыя настаўнікі, валасныя пісары, студэнты, чыноўнікі і г.д.). Каліноўскі гаварыў Э. Заблоцкаму, што хацеў бы, каб у арганізацыі «было болей людзей аднаго з ім стану, гэта значыць, якія б не належалі да класа памешчыкаў, інакш апошнія забяруць уладу ў свае рукі»21. Адпаведна, і погляды чальцоў былі рэвалюцыйна-дэмакратычныя («чырвоныя»): падрыхтоўка мас да народнай рэвалюцыі з мэтай звяржэння самадзяржаўя, дасягненне нацыянальнай самастойнасці і ліквідацыя прыгонніцтва22.
Пачуцці, якія перажывалі ніжэйпералічаныя асобы, перадае Сільвестровіч: «...Но состоянне почтн болезненное, полное блестяіцнх надежд, вместе с тем стыд отказаться, наконец должен сознаться, это н полыценне моему самолюбню, которое, увы!, часто мною руководнло, всё это решнло меня прннять (намінацыю на начальніка Гродзенскага павета. — В.Ш.)»23.
АБРЭМБСКІ ЛЮДАМІР (ЛЮБАМІР) ПАЎЛАВІЧ, 43 гады ў 1864 г., ураджэнец м. Дзярэчын Слонімскага павета, маці — Францішка з Багушэвічаў. Скончыў Свіслацкую гімназію. Працу пачаў у кастрычніку 1840 г. у Гродзенскай гарадавой паліцыі. 3 красавіка 1841 г. пераведзены ў Гродзенскую палату дзяржаўных маёмасцяў. Заслужыў знак «15 гадоў бездакорнай службы», тытулярны дарадца. Жанаты, меў 2 сыноў і 1 дачку. Быў касірам рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскага ваяводства з чэрвеня па кастрычнік 1863 г. (пасля Багаткі). Прызнаўся ў гэтым перад следчай камісіяй: на кватэры ў Мілеўскага ў чэрвені 1863 г. знаходзіліся, акрамя названых, Э. Заблоцкі і Каліноўскі, які, менавіта, і настойваў на прызначэнні А. касірам як чалавека сумленнага. А. згадзіўся з умовай, што будзе
21 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 48; Революцнонный подьём в Лнтве н Белоруссннв 1861-1862 гг.-М„ 1964.-C.491.
22 Rozanski F. Z wojewodstwa grodzienskiego II W czterdziestq rocznic? powstania styczniowego, 18663-1903. Lwow, 1903. S. 396.
23 НГАБ y Гродне, ф. 3, воп. 1, c. 40, a. 30.
кантактаваць толькі з Заблоцкім і толькі весці разлікі. За ўвесь час праз яго рукі прайшло звыш 10 тысяч рублёў. Быў арыштаваны 12 лістапада 1863 г. пад час вобыску ў палаце дзяржаўных маёмасцяў, калі знайшлі рэчы і паперы «возмутнтельного содержання». Сядзеў у Гродзенскай турме. Быў прысуджаны да катаржных прац у капальнях на 5 гадоў (спачатку да 8) (было «мненне» расстраляць). Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі. «По прнзнанню неспособным к ношенню оков 15 апреля 1866 г. заключён в Тобольскую тюрьму, откуда сослан в Восточную Снбнрь». 3 09.08.1876 г. жыў у Ядрыне Казанскай губерні на забеспячэнні казны. 18 студзеня 1879 г. выехаў на жыхарства ў Гродна (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 12 адв.; ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 47 адв., 113, 117; с. 1, а. 49, 72-74, 547 адв., 553 адв., 566; с. 4, а. 21; Электронны рэсурс: narod.ru|1864| Ssilka-kazan.html. — Дата доступа: 20.01.2013; Паўлаў В. Удзельнікі паўстання 1863 г. у ссылцы ў Казанскай губерні // ARCHE. 2010. № 12. С. 248).
АЖЭШКА СТАНІСЛАЎ, студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, кур’ер рэвалюцыйнай арганізацыі. Арыштаваны ў Бельску ў жніўні 1863 г. і дастаўлены ў Беласток, а затым у Гродна. Сядзеў у турме, a 24 жніўня адпраўлены ў Вільна. Знойдзеныя пры арэшце лісты давалі падставу меркаваць, што А. быў пасярэднікам паміж Э. Заблоцкім і В.-К. Каліноўскім. (Кайрыс А. Злавіць Каліноўскага... // Горад Святога Губерта: альманах локальной нсторнн. — Вып. VII. — Гродна: Гродзенская бібліятэка, 2013. — С. 121).
АЖЭШКА ФЛАРЫЯН ФЕЛІКСАВІЧ (1833, па іншых дадзеных, 1835 г., Людвінава — 1905 г., Томск), малодшы брат Пятра і швагер Элізы Ажэшкі. Скончыў гімназію ў Мітаве, Пецярбургскую медыцынска-хірургічную акадэмію. Пасля яе заканчэння ў 1861 г. вяртаецца ў Кобрынскі павет і займаецца прыватнай урачэбнай практыкай, дапамагае Элізе ў школе, якую яна заснавала для сялянскіх дзяцей. Чалец Кобрынскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Заклікаў шляхту да
Ф. Ажэшка
паўстання, стварыў запасы зброі і боепрыпасаў у маёнтку малодшага брата Браніслава Оўзічы (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне). Уступіў у партызанскі атрад Траўгута, удзельнічаў у баявых
дзеяннях і лячыў параненых. 5.07.1863 г. быў арыштаваны. У 1864 г. па канфірмацыі гродзенскага ваеннага губернатара быў пазбаўлены ўсіх правоў і сасланы ў Томскую губерню пад нагляд паліцыі. Быў вызвалены ў 1871 г., а праз год яму дазволілі паступіць на дзяржаўную службу па медыцынскай частцы (даслужыўся да чына калежскага дарадцы). Удзельнічаў у ліквідацыі эпідэміі халеры ў Томску ў 1871 г., з 1873 г. быў урачом Томскай духоўнай семінарыі, з 1883 г. — урачом Томскага духоўнага вучылішча. 10.10.1879 г. А. быў вызвалены ад абмежаванняў па службе і мог атрымліваць узнагароды за выслугу гадоў. У 1884 г. атрымаў ордэн св. Станіслава III ступені, у 1886 г. адмовіўся ад наступнага ордэна на карысць 1000 руб., у 1889 г. узнагароджаны ордэнам св. Ганны III ступені. Дом Ажэшкі быў адным з цэнтраў культурнага жыцця томскіх палякаў (Ігнатовіч Ф.І. Ажэшка Фларыян / Ф.1. Ігнатовіч // ЭГБ. — Т. 1. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 65; Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гг. на Гарадзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — С. 95—102; Ханевнч В. Участннкн Январского восстання н нх потомкн в нсторнн г. Томска // Powstanie Styczniowe. 1863—1864. Walka і uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. — Kielce, 2005. C. 141-143).
АКІНЧЫЦ АЛЯКСАНДР ВОСІПАВІЧ (каля 1839-?) вольна практыкуючы ўрач у Слонімскім і Пружанскім паветах. У рэвалюцыйнай арганізацыі быў акруговым начальнікам. У паўстанцкім атрадзе быў урачом. Сасланы ў Расію адміністрацыйным парадкам. 3 Сібіры збег у маі 1865 г. і эміграваў за мяжу (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 9 адв.; Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. — Т. II. — С. 467, 698).
АЛДАКОЎСКІ НАПАЛЕОН ПАЎЛАВІЧ, 38 гадоў, нарадзіўся ў маёнтку Суботка Бельскага павета, вучыўся ў Беластоцкай гімназіі, у 1846 г. пачаў вайсковую службу ў коннай лёгкай батарэі № 4. За 8 гадоў заслужыў медаль і выйшаў у адстаўку паручнікам. Меў свой маёнтак Тылвіца ў Беластоцкім павеце (разам з сялянскімі надзеламі 2050 дзесяцін). Арыштаваны ў красавіку 1864 г. і пасаджаны ў муры паезуіцкага касцёла. Па паказаннях Э. Заблоцкага (гл.), Урублеўскага (гл.), Сільвярстовіча (гл.), рэвалюцыйны начальнік Беластоцкага павета (павятовы). Нягледзячы на гэта, пад час следства А. не прызнаўся ў тым, што займаў названую пасаду. У маі 1864 г. яшчэ знаходзіўся пад арыштам у Гродзенскай следчай камісіі. Прыгавораны да расстрэлу, але пазней быў паз-
баўлены палітычных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню, маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 12 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 64 адв. — 65; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 411-413; с. 1, а. 537 адв., 552 адв.; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1923. — № 160. — S. 3).
АЛЕНДСКІ ЮЛІЯН КСАВЕР’ЕВІЧ, нарадзіўся ў маёнтку Паўловічы Сакольскага павета ў 1837 г. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі, Варшаўскім шляхецкім інстытуце, Грыніёнскім агранамічным інстытуце (Францыя) і Парыжскай Сарбоне. Выконваў абавязкі міравога пасярэдніка Мінскага павета, а перад паўстаннем — сакратара графа Келлера, дырэктара ўрадавай камісіі ўнутраных спраў Каралеўства Польскага. Дваранін Ю. Эйсымонт данёс следчай камісіі, што А. кіраваў акруговымі і зборшчыкамі падаткаў у рэвалюцыйнай арганізацыі Сакольскага павета. Пад час вобыска ў яго знайшлі газету «Мужыцкая праўда», якую прынесла пакаёўка Марыяна Альшэўская. У садзе маёнтка знайшлі рэвалюцыйныя паперы ад ваяводы і акруговага начальніка. Пакінуты ў падазрэнні і сасланы на жыхарства ў Табольскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 76-77 адв.; с. 2, а. 391-394, 402; с. 1, а. 563; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 123).
АНДРЖЭЙКАВІЧ ГЕЛЕНА з Кярсноўскіх, чалец Гродзенскага павятовагажаночагакамітэта(абокамітэтаапекі) (гл. Ромер). Захавала для нашчадкаў верш Ц. Цэханоўскага «Падзяка Полькам». Памерла ў Друскеніках у красавіку 1922 г. (Jodkowski J. Rok 1863... (notatki і uzupelnienie) // Echo Grodzienski. — 1923. — № 17. — S. 3).
АНДРЖЭЙКАВІЧ ТАДЭВУШ УЛАДЗІСЛАВАВІЧ, y 1863 r. 18 гадоў, дваранін, меў маёнтак Стары Двор Гродзенскага павета непадзельна са сваімі сваякамі. Падазраваўся ў прыняцці намінацыі на камісара паўстанцаў Ваўкавыскага павета (у аднаго з параненых паўстанцаў знайшлі афіцыйную паперу, у якой гаварылася, што А. з’явіцца ў атрадзе). На следстве гаварыў, што не атрымліваў намінацыі, а калі такая прапанова была б, дык адмовіўся бы. Сядзеў з 24 верасня ў асобным доме ў Ваўкавыску, з 14 ліпеня 1864 г. — у Гродзенскім астрозе. Ад суда і арышта вызвалены, маёнтак ад сяквестра вызвалены. Ён аказаўся пляменнікам высокапастаўленага саноўніка МЗС Баварыі Бенігсена. Па даручэнні ка-
раля ваенны міністр Баварыі Брандт пісаў галаве МЗС Расіі князю А.М. Гарчакову, той — генерал-губернатару Мураўёву, а апошні — гродзенскаму губернатару графу Бобрынскаму. У выніку Андржэйкавіч быў пакінуты на месцы жыхарства пад наглядам паліцыі і «благонадёжным поручнтельстве». Сяквестр быў зняты (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 12 адв.; воп. 3, с. 4, а. 70 адв.-71; с. 1, а. 551 адв., 563; ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 125 адв.; воп. 34, с. 3590, а. 24-25 адв.).
АСТРАМЕНЦКІ ЛЕЎ КАНСТАНЦІНАВІЧ, 29 гадоў, памешчык Сакольскага павета, маёнтак Ласосна. У рэвалюцыйнай арганізацыі акруговы начальнік Сакольскага павета. Пад час дапросаў усяляк адмаўляўся ад гэтага, спасылаючыся на паклёп з боку рэвалюцыянераў, якія наўмысна хочуць узвесці паклёп на яго і шурына Алендскага (гл.), бо яны не хацелі прымаць удзел у паўстанні. Быў пад следствам Сакольскай следчай камісіі з 23 снежня, пад арыштам знаходзіўся ў Сакулцы. Суд, не маючы дастатковых доказаў, вырашыў «оставнть в подозреннн» і выслаць на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Аланецкую губерню, маёнтак ад канфіскацыі быў вызвалены з выплатай 10 % збора (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 12 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 399-408; с. 1, а. 85 адв., 549, 557; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 122).