Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
выязджаў у Брэст, а да яго ў Шастакова прыязджаў Швыкоўскі. Да следства прыцягвалі і жонку Гелену (Алаізу). У лютым 1864 г. узяў пашпарт на выезд у Маскву для вырашэння фамільных спраў адносна раздзела маёмасці пасля памерлай швагеркі. Праездам быў у Пецярбургу, што засведчыў на следстве У.-І.Л. Пасяніцкі. У красавіку 1864 г. быў арыштаваны ў Старай Русе Наўгародскай губерні, спачатку даваў паказанні ў 1-й Гродзенскай следчай камісіі, а ў ліпені — у Віленскай камісіі. У лістападзе 1864 г. перададзены ваенна-палявому суду, які прыгаварыў яго да расстрэла. Маёнтак канфіскаваны (514дзесянін ворнай зямлі, млын, карчма). Смяротнае пакаранне замянілі ссылкай на катаргу ва Усоль. У 1868 г. па царскаму маніфесту накіраваны на пасяленне ў Іркуцк. Займаўся тут навучаннем музыцы. Дзякуючы намаганням нейкага замежніка атрымаў эміграцыйны пашпарт без права вяртання ў Расію. Прыкладна ў 1873 г. пасяліўся ў Галіцыі — спачатку ў Бродах, затым у Кракаве, дзе і памёр (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10 адв.-l 1,49 адв.; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 19, 25-26; с. 40 а, а. 48-76, 80, 96 адв.; с. 21, а. 29; ф. 23, воп. 1, с. 372; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 2, а. 44, 52, 54, 55, 155-156, 306 адв.; Госцеў А.П., Швед В.В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). — Гродна: ГАА БФК, 1993. С. 151).
ГЕНІЎШ ІГНАЦІІГНАЦЬЕВІЧ, 43 гады, сваяк А. Талочкі (гл.), чыноўнік Гродзенскай казённай палаты, калежскі асэсар. Жыў на кватэры ў доме Арона Пундзіка. Са студзеня 1863 г. быў перапісчыкам рэвалюцыйных папер і загадваў карэспандэнцыяй пры ваяводскіх Э. Заблоцкім і Ст. Сільвестровічы (начальнік ваяводскага бюро). На гэтую пасаду яго прызначылі Сангін і В.-К. Каліноўскі ў заезным доме каля кляштара на вуліцы Маставой у Гродне. Напісаў дзве ўлёткі да падпарадкаваных ваяводству воласцей аб неабходнасці выкарыстаць усе сродкі, каб выканаць распараджэнні Віленскага камітэта. Арыштаваны 29 сакавіка і ў красавіку 1864 г. высланы да віленскага каменданта. Прыгавораны ваенным судом да высылкі ў Сібір на катаржныя працы на заводах на 6 гадоў з пазбаўленнем дваранскіх прывілеяў і правоў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10 адв.-11, 48 адв., 56, 122; с. 1, а. 48 адв., 52, 100-104, 361 адв.; с. 4, а. 22-23).
ГЛІНДЗІЧ МЕЧЫСЛАЎ ВОСІПАВІЧ (1836 г., Грушкі, 15 км ад Ліпска Аўгустоўскай губерні — 9.09.1916 г., па іншых дадзеных, пасля 1880 г., Краснае, 6 км ад Ліпска). У 1859 г.
з адзнакай скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў вольна практыкуючым урачом у Ваўкавыскім павеце, дзе меў, па словах Пансэта дэ Сандона, «вялікую практыку». У лютым 1862 г. прызначаны на пасаду павятовага ўрача. У Гродзенскай ваяводскай арганізацыі быў ваўкавыскім павятовым начальнікам. Ад следства хаваўся, верагодна, у першай палове чэрвеня 1863 г., калі гаварыў Пансэту дэ Сандону, што едзе ў Маскву для здачы экзамена на хірурга і каб адвезці брата ва ўніверсітэт. На самай справе ўступіў у паўстанцкі атрад К. Раматоўскага. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Ваўкавыскага, Гродзенскага і Аўгустоўскага паветаў. Выконваў абавязкі ўрача і ваяваў са зброяй у руках. Пасля бітвы пад Стшэльцавізнай збіраў рэшткі атрада і далучыўся да атрада А. Клімкевіча. Ваенна-следчай камісіяй не адшуканы, аддадзены ваеннаму суду завочна і прыгавораны да расстрэла, маёмасць падлягала канфіскацыі. Эміграваў у Францыю. Пасля перападрыхтоўкі і здачы экзамена стаў працаваць урачом у Парыжы. У 1880 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У 1890 г. прыняў падданства Францыі. Да смерці працаваў урачом у г. Куілы пад Парыжам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 49 — 49 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 11 адв.; с. 1, а. 414, 511, 512, 564; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1,а. 117 адв.; Мгнатовнч Ф.й. Меднкн— участннкн восстанйя 1863 года й йх судьба // Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей. — Ваўкавыск: Ваўкав. узбуйн. друкарня, 1997. — С. 135, 137; Zielinski St. Bitwy і potyczki 1863-1864. Na podstawe materialyw drukowanych r^kopisemnych Muzeum Narodowego w Rapperswilu. — Rapperswil, 1930. — S. 263).
ГЛУХОЎСКІAHTOH, аднадворац, кіраўнік маёнтка A. Багуслаўскай Ківацічы Пружанскага ўезда. Выконваў ролю рэферэнта пры акруговым Уластоўскім, ажыццяўляў сувязь з суседнім акруговым і павятовым Гродзенскі ваенна-палявы суд прыгаварыў да расстрэла (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 286; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1, а. 32, 44, 98 адв., 237 адв.).
ГРЫНЯВІЦКІ ЯН ФЛАРЫЯНАВІЧ (па інш. ВАЙЦЭХАВІЧ), 42 гады ў 1863 г., з дваран Гродзенскай губерні, маёнтак Грыніцы ў Сакольскім павеце. Выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта, тытулярны дарадца, міравы пасярэднік у Сакольскім павеце. Перад паўстаннем спяваў патрыятычныя гімны ў касцёле м. Сідры. Рэвалюцыйны вайсковы начальнік Сакольскага павета
пасля В. Урублеўскага (гл.). Дастаўляў у паўстанцкія атрады харчаванне, пісаў прадпісанні свайму акруговаму начальніку, параіў валасному старшыні Янарчуку не падаваць адрас на імя імператара, бо могуць павесіць (верагодна, паўстанцы). Быў арыштаваны ў ліпені 1863 г. He прызнаў сваёй віны, нягледзячы на сведчанні Э. Заблоцкага (гл.), Ст. Сільвястровіча (гл.). Спачатку прыгавораны да расстрэла, а пазней пазбаўлены правоў і прывілеяў стану і высланы ў Сібір на катаржную працу на 12 гадоў у Томскую губерню. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 59-60; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 10, 11 адв., 71, 379-382 адв.; с. 1, а. 552 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б„ а. 180-181, 195, 200; Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1923. — № 166. — S. 3).
ДАШКЕВІЧ КОНРАД МІХАЙЛАВІЧ, дваранін Гродзенскай губерні і павета, 29 гадоў. Пасля заканчэння Варшаўскай гімназіі напісаў працу аб развіцці бурачна-цукровай прамысловасці, за якую атрымаў срэбны медаль. Затым вучыўся на курсе аграноміі ў Каралеўскай акадэміі г. Гогенгейма Віртэмбергскага Каралеўства. Пэўны час пражыў у дзядзькі Р. Дашкевіча ў Бельскім павеце, а ў ліпені 1862 г. узяў у арэнду маёнтак П. Дашкевіча Гуркі Гродзенскай губерні. У рэвалюцыйнай арганізацыі выконваў абавязкі Крынскага акруговага начальніка ў Гродзенскім павеце. У сваёй дзейнасці В. не прызнаўся, а следства не знайшло доказаў яго віны (але паказаў, што ведае і бывае ў Солтана, Ромера, Завістоўскага, Чацвярцінскага, а гэтыя асобы звязаны з рэвалюцыйнай арганізацыяй). Пад следстваў сядзеў у мурах Кармяліцкага кляштара. Прыгавораны да катаржных прац на 8 гадоў у Томскай губерні. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13). 12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 9 адв.; ф.	3,	воп. 3, с. 4, а. 47 адв.; ф. 2, воп. 38,
с. 611, а. 127 адв.; ф.	3,	воп.	3, с. 2, а.	18 адв., 166 адв.,	244-
248; с. 1, а. 548, 555 адв.;	воп.	1, с. 40, а.	143-146; ЛДГА, ф.	1248,
воп. 2, с. 917, ч. 1,	а.	118;	Jodkowski	J. Sylwety z roku	1863
II Echo Grodzienski. — 1926. — № 8).
ДЗЯКОНСКІ, пленіпатэнт, акруговы Гродзенскага павета пры Сільвястровічы (Jodkowski J. Rok 1863 w powece... — № 34).
ЖАЛКОЎСКІ ЎЛАДЗІСЛАЎ ЛЮДВІГАВІЧ (каля 1837 г. ?), дваранін, скончыў Гродзенскую гімназію, з 1856 па 1860 г. быў вольным слухачом Кіеўскага ўніверсітэта. У сувязі з хваробай вярнуўся ў Гродна і паступіў на працу чыноўнікам (губернскі сакратар) канцылярыі гродзенскага ваеннага губернатара. Спачатку ў арганізацыі быў памочнікам Цэханоўскага, а потым рэвалюцыйным начальнікам Гродна пасля Ю. Руткоўскага (гл.)Рабіў закупкі вопраткі і абутку для паўстанцаў. Магчыма, Ж. атрымаў перад арыштам апошняга пячатку начальніка горада і знішчыў яе, выкінуўшы ў прыбіральню каля кватэры Руткоўскага (гл.). Арыштаваны 31.03.1864 г. У сваёй дзейнасці на апошняй пасадзе не прызнаўся. Жыў у Гродне па вул. Купецкай, у доме брыгітак. Прыгавораны да катаржных прац на 8 гадоў у Сібіры і канфіскацыі маёмасці (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11, 189, 191, 193; с. 1, а. 554 адв.; с. 4, а. 30-31, 34; воп. 1, с. 40, а. 157).
ЖУКОЎСКІ МІХАІЛ СЯМЁНАВІЧ, памешчык Пружанскага павета, 44 гады, народжаны ў маёнтку Блудзен. Вучыўся ў Пружанскім павятовым вучылішчы. Быў папячыцелем магазінаў, пружанскім павятовым начальнікам, прызначыў на акруговага А. Я. Уластоўскага. Арыштаваны 22 ці 23 верасня (4 ці 5 кастрычніка) 1863 г. Гродзенскі ваенна-палявы суд пакінуў «у падазрэнні» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 275, 277 адв., 284 адв.-285; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1, а. 112, 126, 237).
ЗАБЛОЦКІ БАЛЯСЛАЎ-ЮЛІ КАРЛАВІЧ (14.07.1834 г., м. Крожы Ковенскай губерні — 27.01.1904 г., Гродна), родны брат Эразма Заблоцкага. Закончыў Лідскае 5-класнае вучылішча, Гродзенскую гімназію і Маскоўскі ўніверсітэт (са ступенню павятовага лекара, 1860 г.). Пісаў патрыятычныя вершы. У 1861 г. пад час свята Божага Цела раскідваў у Брыгіцкім і Бернардзінскім касцёлах «лнсткн возмутнтельного содержання». Ягоная кватэра стала падпольнай яўкай, куды прыходзілі пад выглядам пацыентаў. 25 верасня 1863 г. ваенным начальнікам паветаў загадвалася арыштаваць доктара Заблоцкага. Ужо 26.09 гэта было зроблена. 3. не прызнаўся, што займаў пасаду камісара Гродзенскага ваяводства пасля арышта брата, і сказаў, што не ведае, хто ім быў. Пад час вобыску ў яго знайшлі толькі забароненую кнігу «Заўвагі на сачыненне «Аб жыццёвых ісцінах польскага народа»». Станіслаў Ажэшка сведчыў у Віленскай следчай камісіі, што прывёз ад Каліноўскага доктару Заблоцкаму ліст, адрасаваны камісару ваяводства
ад Выканаўчага аддзела на Літве. Прыгаворам Віленскага ваеннага суда высланы на жыхарства ва ўнутраныя расійскія губерні. Пасля царскай амністыі, у 1868 г., пераехаў на жыхарства ў Польскае Каралеўства. Па дарозе яму дазволілі спыніцца на адзін месяц у Гродне для сустрэчы з мамай. Дазвол вярнуцца ў Гродна атрымаў, відаць, у 1889 г., калі пачаў працаваць прыватна практыкуючым урачом. Узгадваецца ў «Расійскіх медыцынскіх спісах» і «Памятных кніжках Гродзенскай губерні» да 1905 г. Памёр 15(27).01.1904 г., захаваны на каталіцкіх могілках Гродна (Нгнатовлч Ф.М. Гродненскнй врач Б.К. Заблоцкйй — участнйк восстанйя 1863-1864 гг. II МедйЦйна на рубеже веков: к 100-летйю Первой мйровой войны: сб. матерйалов. — Гродно: ГрГМУ, 2014. — С. 171-175; НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 6, а. 20, 21, 24, 46; с. 1, а. 45-46, 145-146 адв., 148, 362 адв.).