Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Дзейнасць павятовых (паветаў, было іх тады ў Гродзенскай губерні дзевяць) ажыццяўлялася згодна з Інструкцыяй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (Інструкцыяй для павятовых). Паводле яе павятовыя выконвалі загады ваяводскага і падавалі яму рапарт аб стане павета. Яны павінны былі ўтрымліваць павятовую касу і ўзмацняць сродкамі галоўную касу Камітэта, збіраць праз акруговых падатак з асобаў, якія належалі да арганізацыі, збіраць асоб-
7 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 103); ЛДГА, ф. 1248, воп. 1, с, 1320, ч. 2, а. 397; Ковкель Н.Н. Гродненская революцнонно-демократнческая органнзацня Н Гродно: энцлкл. справочннк: БелСЭ, 1989. С. 158-159; Бнкулнч В.Б. Революцнонная органнзацня восстання 1863-1864 гг. в Лнтве н Белорусснн: автореферат днссертацнн. Внльнюс: НН АН Лнт. ССР, 1973.-С. 18.
ную складку на зброю, падтрымліваць сувязь з акруговымі не менш аднаго раза ў тыдзень, арганізоўваць тайную паліцыю ў павеце, шукаць сабе здольных памочнікаў8.
Павятовыя мелі наступных памочнікаў — акруговых начальнікаў і 3-5 рэферэнтаў, які займаліся даручанымі справамі. Інструкцыя для акруговых начальнікаў утрымлівала 21 пункт, у якіх пералічваліся іх абавязкі. Акруговы кіраваў парафіяльнымі і гміннымі начальнікамі, прымаў ад іх прысягу на поўнае падпарадкаванне і захаванне таямніцы, сачыў за выкананнем імі абавязкаў (весці рэвалюцыйную прапаганду, рыхтаваць і вывучаць зброю, збіраць падаткі), атрымліваў ад іх падатковыя грошы, падтрымліваў сувязь з падначаленымі не менш аднаго раза ў тыдзень9.
Вайсковы рэферэнт вербаваў людзей у атрады, збіраў зброю, харчаванне, вопратку і ўсё іншае, што было патрэбна паўстанцам. Касір займаўся прыёмам сабраных грошай на паўстанцкую справу, рабіў фінансавыя справаздачы. Рэферэнт апекі турбаваўся пра параненых, збіраў бялізну для партызанскіх атрадаў, апякаў сем’і бедных паўстанцаў або ўдоў. Рэферэнт камунікацыі ўладкоўваў зносіны па павеце і станцыі перадачы рэвалюцыйнай карэспандэнцыі. Напрыклад, яны існавалі ў маёнтку Калбасіна, адкуль карэспандэнцыя ішла ў Ваўкавыскі і Сакольскі паветы; а таксама ў Навасёлках памешчыка У. Спірыдовіча.
Акруговых, напрыклад, у Гродзенскім павеце, было пяць, адпаведна 5 станам: Індурскі, Лунненскі, Крынскі, Азёрскі, Скідзельскі. Парафіяльныя начальнікі былі падпарадкаваны павятовым і займаліся тым самым, што і яны, але толькі ў межах сваёй парафіі.
Урадавы ваяводскі камісар павінен быў пастаянна сачыць за мясцовай рэвалюцыйнай адміністрацыяй, выкананнем яе рашэнняў, дакладаць аб яе дзеяннях у ЛПК і ЦНК10.
Каля 20 студзеня (5.02) 1863 г. ЛПК выдала «Інструкцыю для ваенных начальнікаў, ваяводскіх і павятовых» і «Паўстанцкую інструкцыю». Камітэт заклікаў падняць узровень паўстанцкай агітацыі, заклікаць у атрады сялян і неадкладна праводзіць аграрную рэформу. Камандзіры партызанскіх атрадаў абавязваліся караць смерцю «найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян...».
8 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. прадм., пасл. і камент. Г. Кісялёва . Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 91-93.
9 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 93-94.
10 НГАБуГродне, ф. 1, воп. 34, с. 504, а. 1-9; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 10 адв.-ІЗ адв., 42 адв., 43 адв.
У абавязкі начальніка Гродна і Гродзенскага цывільнага ваяводы ўваходзілі:
• даводзіць да ведама партызанскіх атрадаў аб руху расійскіх войскаў і пра ўсё, што робіцца ў горадзе і губерні;
выдаваць атэстаты (характарыстыкі) аб паводзінах і здольнасцях асоб, якіх адпраўлялі ў атрад;
распараджацца фінансавымі сродкамі;
аддаваць загады асобам, якія належалі да рэвалюцыйнай арганізацыі;
ва ўсім садзейнічаць паўстанцам".
• Каля 28 кастрычніка 1862 г. ЛПК выдаў дзве інструкцыі: «Для павятовых начальнікаў» і «Для акруговых начальнікаў». У іх былі вызначаны абавязкі гэтых чыноўнікаў. Начальнік павета (павятовы) павінен быў:
• атрымліваць загады ад ваяводскага ці яго памочніка і ім жа падаваць рапарты пра стан павета (пра колькасць чальцоў арганізацыі, іх дзейнасць, стан павятовай касы, нацыянальны настрой і баявы дух усіх саслоўяў, колькасць і якасць зброі, урадавыя распараджэнні, пераследы і рух войска, дзейнасць асобаў, якія не належаць да арганізацыі, пра сувязь з арміяй);
утрымліваць павятовую касу, узмацняць сродкамі (збіраць праз акруговых падаткі ад асобаў, якія належаць да арганізацыі, а таксама складкі ад тых, хто не належыць да арганізацыі), збіраць асобныя складкі на набыццё зброі і весці дакладны рахунак;
прызначаць акруговых і падтрымліваць з імі сувязь не менш аднаго раза ў тыдзень, прымаць ад іх рапарты;
адшукваць здольных людзей для адпраўкі ў партызанскія атрады, сабе памочнікаў, памочнікаў для выканання паліцэйскіх абавязкаў;
збіраць ці купляць вопратку, абутак, харчаванне, зброю і г.д.; патрабаваць таго самага ад сваіх падначаленых па арганізацыі12.
Важную ролю надавалі чыноўнікі падпольнай арганізацыі канспірацыі. У Інструкцыях ЛПК для павятовых і акруговых начальнікаў (каля 28 кастрычніка 1862 г.) у пункце II гаварылася, што павятовыя ад акруговых, а акруговыя ад парафіяльных і гмінных начальнікаў, дзясятнікаў і сотнікаў павінны прыняць прысягу «на поўнае падпарадкаванне і захаванне таямніцы як на свабодзе,
11 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 7.
12 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1,а. 8; Каліноўскі К. За нашую вольнасць...-С. 91-93.
так і ў турме»13. Дзейнічала правіла: першы не ведае трэцяга. Многія чальцы арганізацыі, калі іх на допытах у следчых камісіях прасілі назваць іншых, адгаворваліся няведаннем менавіта з гэтай прычыны. Напрыклад, І.І. Геніўш казаў на следстве: «Хто быў начальнікамі паветаў і іншых месцаў рэвалюцыйнай партыі, мне невядома, таму што прынята было, каб аб гэтым не ведалі падначаленыя...» He ведалі ўсіх чальйоў і кіраўнікі. Напрыклад, Ражанскі на следстве назваў некаторыя імёны, а потым адзначыў, што прозвішчы іншых не ведае, бо асабіста з імі незнаёмы ці наогул ніколі не бачыў14.
Улады Гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі падпарадкоўваліся з восені 1861 г. да кастрычніка 1862 г. Камітэту руху, які ў гэтым месяцы рэарганізаваўся ў Літоўскі правінцыяльны камітэт у Вільні (ЛПК, па Авейдэ, «не раней жніўня месяца 1862 г.»). 27.02 (11.03) 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. 3 прыходам да ўлады «белых» 11 сакавіка 1863 г. ЛПК быў пераўтвораны ў Літоўскае выканаўчае аддзяленне, якое кіравалася правінцыямі Літвы», а з 14 (26).О6.1863 г. па жнівень 1864 г. існаваў як Выканаўчы аддзел Літвы15. Надопыце30.01.1864г. К. Каліноўскі паказаў, штопаневядом ых яму прычынах Г род зенская губерня па кіраван ні ад ышл а ад Л ітвы да Варшаўскага камітэта16.
У Камітэт руху ўваходзілі Канстанцін Каліноўскі, Зыгмунт Чаховіч, Эдмунд Вярыга, Ян Козел-Паклеўскі, Баляслаў Длускі, Антоні Залезскі, Нестар дэ Лоранс, Людвік Звярждоўскі. 3 першай паловы лістапада 1862 г. да пачатку сакавіка 1863 г. чальцамі ЛПК былі: Эдмунд Вярыга, Сігізмунд Чаховіч, Канстанцін Каліноўскі, Ахілес Банольдзі, Якаў Казэла, Баляслаў Длускі. 3 пачаткам паўстання чальцамі выканаўчага аддзялення сталі: Якаў Гейштар, Аляксандр Аскерка, Францішак Далеўскі, Антон Яленскі, Уладзімір Малахоўскі. Пасля значных арыштаў у маі 1863 г. (у Вільні з’явіўся Мураўёў) кіруючае ядро папоўнілі: А.О. Авейдэ, Юзэф Каліноўскі, К. Каліноўскі, сакратаром стаў Фелікс Зянковіч, з былых засталіся Малахоўскі і Гейштар17.
13 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад, прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. 464 с.
14 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп.3,с. 1,а. 101 адв.; Rozanski F. Z wojewodstwagrodzienskiego: czterdziesta rocznice powstania styczniowego. 1863-1864. Lwow, 1903. S. 396.
15 Бнкулнч В.Б. Революцнонная органнзацня восстання восстання 1863-1864 гг. в Лнтве н Белорусснн. Внльнюс: Центральная бнб-ка АН Лнт. ССР. 1973. С. 11, 14-15, 18, 23.
16 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. С. 132.
17 Авейде О. Показання н запнскн... С. 487, 522, 542, 616; Giejsztor J. Pamietnik iz lat 1857-1865. T. 2. Wilno, 1913. S. 327-328.
Віленскае кіраўніцтва ўзгадняла сваю дзейнасць з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК) у Варшаве, які кіраваў паўстаннем у Польшчы, Літве і Беларусі. Прадстаўнік ЦНК быў у складзе віленскага кіраўніцтва (Нестар Дзюлёран). Але ў час, калі пры ўладзе былі «чырвоныя» на чале з К. Каліноўскім, яны праяўлялі сепаратызм у адносінах да ЦНК: пра гэта сведчыла назва органа («літоўскі»), грошы, якія збіраліся на Літве і Беларусі, заставаліся на месцы і выкарыстоўваліся на свае патрэбы. ЦНК вымушаны быў прызнаць самастойнасць ЛПК. Вось што пісаў Станіслаў Ажэшка, начальнік рэвалюцыйнай паліцыі ў Вільні: «...3 дня беспарадкаў у краі стварыўся Літоўскі
камітэт, які спачатку мала залежаў ад Варшаўскага. Пазней, набыўшы большую сувязь з Варшаўскім камітэтам, ён перайменаваны ў «Аддзел, кіруючы Літвой» («Wydzial zarzadzajacy prowicjami Litwy»), a затым, трапіўшы ў большую залежнасць, атрымаў назву «Аддзел выканаўчы на Літве» («Wydzial wukonawczy na Litwie»), пад якой і існаваў апошні час»18.
О. Авэйдэ пісаў, што Мураўёў у маі 1863 г. «ушчэнт разбіў кволую літоўскую адміністрацыю, шляхецкія чыноўнікі ў панічным страху кідалі справы, хавалі ў зямлю пячаткі, не паведаміўшы нават пра гэтае сваё начальства»19. Але намаганнямі Кастуся Каліноўскага літоўскае кіраўніцтва аднавілася. Гродзенская ваяводская рэвалюцыйная арганізацыя перастала існаваць зімой 1864 г. Па дадзеных даследчыка Ежы Краскоўскага, яна налічвала каля 300 чалавек20. Для дазнання арыштаваных паўстанцаў былі створаны дзве Гродзенскія губернскія ваенна-следчыя камісіі па палітыч-
18 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 188.
19 Авейде О. Показання н запнскн... С. 542.
20 Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ), ф. 104, с. 77, а. 4.
ных справах. Яны супрацоўнічалі з падобнымі камісіямі іншых губерняў. Ад дзейнасці следчых камісій засталіся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве дакументы і матэрыялы, на падставе якіх мы склалі свае біяграмы чальцоў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Падобнага да гэтага часу зроблена не было.