Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
1. Адамовіч Станіслаў Адамавіч, былы радавы Мурамскага палка, расстраляны ў Брэст-Літоўску 3 (15).06.1863 г. за ўдзел у рабаванні пошты на Пінскім тракце, спаленні маста на р. Ясельда, забойства 2 салдат з інваліднай каманды.
358 Біч М. Паўстанне 1863-1864 іт. у Польшчы, Беларусі і Літве // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн.: БелЭн, 1999. С. 450; Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М.: Нзд-во AH СССР, 1963. С. 319.
359 Чарэвін П. Паўночна-Заходні край (Успаміны) // Спадчына. 1998. № 3. С. 61.
360 Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей. Мінск, 1930. С. 254.
2. Александровіч Франц, дваранін, пакараны ў Ашмянах 5 (17).11.1863 г. за ўдзел у павешанні аднадворца Яна Насевіча.
3. Апановіч Франц, дваранін, пакараны ў Смаргоні 6 (18).11.1863 г. за ўдзел у павешанні аднадворца Яна Насевіча.
4. Баліч Юзэф, селянін, пакараны ў Брэст-Літоўску 23.12 (3.01).1864 г. за ўдзел у допытах асоб, аддадзеных ураду.
5. Белакоз, сасланы ў Сібір, па дарозе ў Табольск перарэзаў сабе горла ў красавіку 1863 г., меў каля 35 гадоў.
6. Бейда Дамінік, шляхціц, народжаны ў в. Маркава Балка Аўгустоўскай губерні, павешаны ў Бельску 2.12.1863 г.
7. Бржазоўскі Аляксандр, 35 гадоў, з Гурнофеля, забіты ў баі з карнікамі пад Дубічамі (недалёка ад Ліды, цяпер у Летуве).
8. Бугельскі Палікарп, шляхціц, пакараны смерцю ў Шчучыне 2 (14).05.1864 г. за кіраўніцтва паўстанцкім атрадам і баі з рускімі войскамі.
9. Булгарын, паўстанец з атрада Урублеўскага, забіты ў баі 9.08.1863 г. ва ўрочышчы Пашкоўшчызна ў Тышкевічскіх лясах, Ваўкавыскі павет.
10. Вянцкоўскі Тамаш, паўстанец з атрада Кярсноўскага. Забіты ў баі пад Крулёвым Мостам 9.06.1863 г.
11. Владычанскі Антон, 1843 года нараджэння, студэнт універсітэта, камандаваў аддзелам у атрадзе Г. Стравінскага, у баі пад Гутай Міхалінскай быў паранены і памёр у чэрвені 1863 г.
12. Владычанскі Тэафіл (Феафіл), 1834 года нараджэння, з Ваўкавыскага павета, выпуснік Генеральнага штаба (С-Пб.), ваяваў на Каўказе, дзе даслужыўся да падпалкоўніка, ваяваў у атрадзе А. Духінскага і быў забіты 30.09 (12.10).1863 г. у баі пад Мяльховым у раёне Кракава.
13. Высоцкі Эдвард, земскі гаспадар з Брэсцкага павета, сасланы ў Сібір, памёр у 1864 г. па дарозе ў Казань.
14. Гардоцкі, пакараны ў Шчучыне 27.04.1864 г.
15. Гзоўскі Вінцэнт, аднадворац, пакараны ў м. Азёры Гродзенскага павета 30 (11.01).1864 г. за павешанне селяніна Франца Камароўскага, камандаванне атрадам «жандараўвешальнікаў».
16. Гліндзіч Антон, брат Мечыслава (кіраўніка Ваўкавыскай рэвалюцыйнай арганізацыі), муж Тэадоры з Ажэшкаў (сястра Пятра Ажэшкі — мужа пісьменніцы Элізы). Разам з жонкай удзельнічаў у паўстанні. Памёр пасля двух гадоў заключэння ў Ваўкавыскай турме.
17. Глінскі, паўстанец з атрада Кярсноўскага. Забіты ў баі пад Крулёвым Мастом 9.06.1863 г.
18. Грушэўскі Фелікс Янавіч, селянін в. Лясковічы Пружанскага павета, павешаны ў м. Кобрынка 5 (17). 10.1863 г. за ўдзел у павешанні двух жыхароў Кобрынскага павета.
19. Грыневіч Тамаш, адстаўны штабс-ротмістр, памешчык, пакараны ў Рагачове Магілёўскай губерні 28.07.1863 г. за стварэнне і кіраўніцтва паўстанцкім атрадам.
20. Грынчык Ян, мешчанін, пакараны ў м. Шэрашава Пружанскага павета 8 (20). 12.1863 г. за ўдзел у паўстанні ў якасці жандара-вешальніка.
21. Грэмза Казімір, 25 гадоў, селянін з Ліпкунцаў, забіты ў баі з карнікамі пад Дубічамі (недалёка ад Ліды, цяпер Літва).
22. Губарэвіч Стэфан, 35 гадоў, з Галавічполля, забіты ў баі з карнікамі пад Дубічамі (недалёка ад Ліды, цяпер Літва).
23. Дзерамер, паўстанец-кавалярыст з атрада Кабылінскага. Быў забіты ў баі з расійцамі пад в. Гута Ваўкавыскага павета 16.06.1863 г.
24. Жэласкі Станіслаў, паўстанец з атрада Кярсноўскага. Забіты ў баі пад Крулёвым Мастом 9.06.1863 г.
25. Завістоўскі Станіслаў Карлавіч, дэмабілізаваны штабс-капітан, з дваран Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, пакараны ў Ваўкавыску 10 (22).07.1863 г. за камандаванне атрадам «жандараў-вешальнікаў».
26. Залескі Станіслаў, забіты ў бітве пад Каралёвым Мастом 9.06.1863 г.
27. Здзітавецкі Віктар, паўстанец з атрада Урублеўскага, забіты 21.06. 1863 г. ва ўрочышчы Пясец і Кацюхова каля Жаркаўшчыны Ваўкавыскага павета.
28. Зэльміц Уладзімір, дваранін, пакараны ў м. Азярніцы Слонімскага павета 7 (19).08.1863 за знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе са зброяй і ўдзел у павешанні старасты названага мястэчка.
29. Ількоўскі Антоні, дваранін, пакараны ў Шэрашава Пружанскага павета 8 (20). 12.1863 г. за ўдзел у паўстанцкім атрадзе ў якасці жандара-вешальніка.
30. Йёч Людвіг, дваранін, пакараны ў м. Азярніцы Слонімскага павета 7 (19).08.1863 г. за знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе са зброяй і ўдзел у павешанні старасты названага мястэчка.
31. Кабылінскі Казімір Віктаравіч, загінуў у баі з расійскім войскам 4.11.1863 г. пад Ліцкам (ці Медняй ?) Люблінскай губерні.
32. Каліноўскі Вікенці Канстанцін Сямёнавіч, 22.03.1864 г. павешаны ў Вільні. На месцы казні ўсталявана памятная пліта.
33. Каліноўскі Іван Юр’евіч, стрыечны брат Кастуся Каліноўскага, урач, паўстанец, забіты ў баі 2.06.1863 г. ва ўрочышчы Пагарэлае Слонімскага павета, у Ружанскай казённай дачы. Па іншай версіі расійскіх уладаў, быў забіты ў баі пры р. Сцэрцеж 8.07.1863 г.
34. Каргальскі Іван, радавы Данскога казачага палка, пакараны ў Кобрыне за забойства яўрэя і рабаўніцтва.
35. Корсак Ян, мешчанін, пакараны ў Брэст-Літоўску 28.12 (8.01).1864 г. за допыты асоб, адданых ураду.
36. Ксенжапольскі, паўстанец з атрада Кярсноўскага. Забіты ў баі пад Крулёвым Мастом 9.06.1863 г.
37. Кульчыцкі Леан Францэвіч, былы ротмістр расійскага войска, камандзір паўстанцкага атрада, 9.04.1863 г. цяжка паранены ў бітве пад вёскай Павелайцы Ковенскага павета і памёр у вайсковым ковенскім шпітале
38. Ласінскі Вінцэнт, аднадворац, пакараны ў Альшанах 18.11.1863 г. за ўдзел у паўстанцкім атрадзе і ўдзел у павешанні аднадворца Яна Насевіча.
39. Ласкоўскі Антоні, кобрынскі чыноўнік, паўстанец з атрада Траўгута, забіты ў баі 21.05.1863 г. пад сялом Горкі Кобрынскага павета.
40. Лукашэвіч Ісідар, камандзір атрада, сфарміраванага ім у Мілавідах Слонімскага павета. Загінуў 18 ліпеня 1863 г. у баі ля мызы Харабровічы.
41. Макарэвіч Ян, паўстанец з атрада Урублеўскага-Духінскага, забіты ў баі 29.04.1863 г. пад в. Валілы (інакш пад Пілатаўшчызнай) Беластоцкага павета.
42. Маліноўскі, былы клерык, паўстанец з атрада Урублеўскага-Духінскага, забіты ў баі 29.04.1863 г. пад в. Валілы (інакш пад Пілатаўшчызнай) Беластоцкага павета.
43. Масальскі Караль Ксавер’евіч, шляхціц, расстраляны 5 (17).08.1863 г. у Слоніме за ўдзел ва ўзброеных сутычках з расійскімі войскамі, павешанне старасты м. Азярышча Макарэвіча.
44. Мацкевіч Генрык, расстраляны ў Слоніме ў 1863 г.
45. Міконскі Тэафіл, павешаны ў Шчучыне ў 1864 г.
46. Мікуцкі, павешаны ў Шчучыне 27.04.1864 г.
47. Навакоўскі, сталяр са Свіслачы, захоплены ў сваім доме за тое, што не данёс пра лагер паўстанцаў, вывезены ў Пружаны, дзе яму адрэзалі рукі, а потым павесілі 14.07.1863 г.
48. Нарбут Людвіг, у баі 4.05.1863 г. кулі трапілі ў яго нагу і сэрца. Захаваны ў агульнай магіле пад Дубічамі 8.05.1863 г.
49. Парэмбскі, паўстанец з атрада Кярсноўскага. Забіты ў баі пад Крулёвым Мастом 9.06.1863 г.
50. Паўловіч Багуслаў Сямёнавіч, былы харунжы 13 артылерыйскай брыгады, расстраляны ў Брэст-Літоўску 19(31).07.1863 г. за тое, што добраахвотна пакінуў службу і ўступіў у паўстанцкі атрад.
51. Паўлоўскі Рудольф, забіты 13 мая 1863 г. у бітве каля Горак (90 км ад Кобрына на паўночны ўсход).
52. Пахнеўскі, паўстанец з атрада Урублеўскага, забіты 21.06.1863 г. ва ўрочышчы Пясец і Кацюхова каля Жаркаўшчыны Ваўкавыскага павета.
53. Піятроўскі Фелікс Феліксавіч, шляхціц, не зацверджаны Герольдыяй, павешаны ў Кобрыне 5(17). 10.1863 г. за ўдзел ва ўзброеных сутычках з расійскімі войскамі і павешанне двух салдат.
54. Пухальскі, паўстанец з атрада Урублеўскага-Духінскага, забіты ў баі 29.04.1863 г. пад в. Валілы (інакш пад Пілатаўшчызнай) Беластоцкага павета.
55. Радавіцкі Пётр, паўстанцкі афіцэр. Забіты ў баі пад Лыскава Ваўкавыскага павета 16.06.1863 г.
56. Радзевіч Ксаверы, паўстанец з атрада Урублеўскага, забіты ў баі 9.08.1863 г. ва ўрочышчы Пашкоўшчызна ў Тышкевічскіх лясах, Ваўкавыскі павет.
57. Радзівіновіч Ян, паўстанец з атрада Урублеўскага-Духінскага, забіты ў баі 29.04.1863 г. пад в. Валілы (інакш пад Пілатаўшчызнай) Беластоцкага павета.
58. Радоўскі Апалінары, паўстанец з атрада Траўгута, забіты ў баі 21.05.1863 г. пад сялом Горкі Кобрынскага павета.
59. Расянтоўскі, расстраляны ў Брэст-Літоўску ў жніўні 1863 г.
60. Рачкоўскі Тэафіл, каталіцкі святар, расстраляны ў Слоніме ў 1863 г.
61. Саламон Аўгуст, падданы Прусіі, пакараны ў Шэрашава Пружанскага павета 20.12.1863 г. за ўдзел у паўстанцкім атрадзе ў якасці «жандара-вешальніка» і асабісты ўдзел у забойстве некалькіх жыхароў Гродзенскай губерні.
62. Сангін Станіслаў Юзэфатавіч, 45 гадоў, забіты 15.02.1863 г. у баі каля мястэчка Рэчыца (зараз Камянецкі раён).
63. Свентажэцкі Ян Вінцэнтавіч, павешаны 23.01.1865 г. у Байцы Беластоцкага павета.
64. Сілевіч Уладзімір, расстраляны ў Слоніме 11 (23).08.1863 г. за ўдзел ва ўзброеных сутычках з расійскімі войскамі.
65. Талінскі Дамянік, паўстанец-селянін в. Жулткі, расстраляны ў Гродне 11 (23).10.1863 г. за ўдзел у павешанні лясніка Юлпановіча.
66. Траўгут Рамуальд, павешаны ў Варшаве 5.08.1864 г. за стварэнне ў Гродзенскай губерні «мяцежнай шайкі», забойства паўстанца Квяткоўскага для падтрымкі дысцыпліны
ў атрадзе, намер застраліць з гэтай прычыны Макоўскага, за кіраўніцтва Нацыянальным урадам у Варшаве, неданясенне аб сваіх паплечніках.
67. Трафімчык Тэадор Навіч, селянін Бельскага павета, павешаны ў Кобрыне 5 (17). 10.1863 г. за ўдзел ва ўзброеных сутычках з расійскімі войскамі і ўдзел у павешанні адстаўнога салдата ў Пінскіх лясах.
68. Урбановіч Юзэф Якубавіч, былы радавы Капорскага Яго Каралеўскай Вялікасці караля Саскага пяхотнага палка, расстраляны ў Гродне 14 (26).03.1864 г. за тое, што пакінуў
Запіска аб расстрэле Д. Талінскага
службу і ўступіў у паўстанцкі атрад, удзельнічаў у павешанні праваслаўнага святара Данііла Канапасевіча.