Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Дом Янкоўскіх на вул. Ржонсніцкай, жыў Штарк Ян Антоніевіч, рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды».
Друкарня губернскага праўлення (Дварцовая плошча, дом казённы, 2). Тут працавалі друкары Блашынскі Станіслаў Кантаравіч і Янкоўскі Караль Станіслававіч, удзельнікі справы 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначным вакзале Гродна. Рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей» Ян Антоніевіч Штарк падазраваўся ў друкаванні «Мужыцкай праўды».
Заезны дом каля кляштара на вул. Маставой. Тут часам спыняліся С. Сангін і В.-К. Каліноўскі. Напрыклад, у студзені 1863 г., калі прызначылі Геніўша на пасаду начальніка бюро арганізацыі.
Кандытарская Кантляра. Адбываліся сустрэчы чальцоў канспірацыйнай арганізацыі для перадачы карэспандэнцыі287.
Канцылярыя гродзенскага губернатара (Дварцовая пл., I, знаходзілася ў палацы Тызенгаўза, на месцы якога ў гарадскім парку стаіць помнік і гарыць Вечны агонь). Тут працавалі:
Высоцкі Юзэф Міхайлавіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
У.Л. Жалкоўскі, рэвалюцыйны начальнік Гродна пасля Ю. Руткоўскага.
Канцылярыя гродзенскага правадыра дваранства (магчыма, Савецкая, 19). Тут працаваў Тарасовіч (Тарасевіч) Уладзіслаў Геранімавіч, рэферэнт апекі ў Ваўкавыскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Правадыром дваранства Гродзенскага павета з 12.08.1862 г. быў Севярын Ромер, рэвалюцыйны касір і рэферэнт казны.
Касцёл Бернардзінскі. Настаяцелем у 1860-х гг. быў Аляксандр Гінтаўт, які ўзяў на парукі арыштаванага ксяндза Т. Гадлеўскага.
Касцёл Святога Францішка Ксаверыя (Фарны). Сімвалічны помнік паўстанцам — мемарыяльная дошка, прысвечаная братам Зыгманту і Эдварду Урублеўскім. У дворыку паміж Фарай і аптэкай на другім паверсе знаходзілася канцылярыя Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі.
Кляштар кармелітаў (вул. Маставая, 37). Тут утрымліваліся арыштаваныя паўстанцы, іх сваякі.
Кляштар Пабернардзінскі (вул. Парыжскай Камуны, 1). У 1853 г. кляштар быў зачынены дзяржаўнай уладай з прычыны малой колькасці манахаў. Жылыя карпу-
Былы кармеліцкі кляштар
287 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 156.
сы знаходзіліся пры паўднёвай сцяне касцёла288. Відаць, іх здавалі пад жыллё. Тут жыў Руткоўскі Юзэф Юзэфавіч, начальнік Гродна пасля арышта Цэханоўскага (30.07.1863 г.). Вось як выглядала месцажыхарства па паказаннях У.Л. Жалкоўскага: «...уваход унізе са двара ў калідор прама, пасля направа лесвіца, праз якую ўваход таксама і на хоры, з лесвіцы калідорам налева, пасля іншым калідорам таксама налева, на якім па правай руцэ першыя дзверы ў прыбіральню, другія не ведаю куды, а ў трэціх дзвярах кватэра Руткоўскага, якая складаецца з трох невялікіх пакояў, адзін з увахода з калідора, і адзін направа, а другі налева, у правым пакоі была гасціная, дзе стаяла канапа, стол перад канапай і чатыры крэслы, у левым пакоі была спальня, стаялі ложак, шафа і вешалка для вопраткі..». Верагодна, тыя другія дзверы вялі ў кватэру Ц.М. Цэханоўскага. А ў названую прыбіральню Жалкоўскі выкінуў пячатку Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі289.
Кляштар францысканцаў (вул. Агародная, 2). Тут сядзелі арыштаваныя святары, якіх падазравалі ў падтрымцы паўстання.
Мост брыгіцкі праз чыгунку (вул. К. Маркса, Будзёнага). Адзін са зборных пунктаў гімназістаў, якія збіраліся 12.03.1863 г. выехаць у паўстанцкі атрад Л. Нарбута.
Мост чыгуначны праз Нёман (вул. Падольная). У паўстанні прымалі ўдзел многія чыгуначнікі, будаўнік маста — С. Шпольц.
Пабернардзінскія могілкі (вул. Прыгарадная). Па праваму боку ад увахода знаходзіцца магіла з надмагільнай плітой Элізы Ажэшкі, удзельніцы паўстання. Яна прызнавалася, што падзеі 1863-1864 гг. аказалі значны ўплыў на станаўленне яе як пісьменніцы.107
Паезуіцкі комплекс пабудоў (вул. К. Маркса, Кірава, Савецкая пл.). У нейкім будынку на другім паверсе засядалі ваенна-следчыя камісіі па палітычных справах290. У доме паезуіцкага касцёла ці будынку насупраць (аптэцы) на дру-
288 Вашкевіч, А. Біяграфія гарадзенскіх вуліц... С. 254-255.
289 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 164, 164 адв.; воп. 3, с. 1, а. 554 адв.
290 Радзюк А. Чалавек за кратамі: гарадзенскія турмы і вязні ў XIX ст. // Гарадзенскі палімпсэст. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI-XX ст. Мн.: Выдавец 3. Колас, 2011.-C. 299.
гім паверсе знаходзілася падпольная канцылярыя Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі291.
Пакармеліцкі кляштар (вул. Маставая, 37). У 1843 г. кляштар кармелітаў быў скасаваны і перададзены вайсковаму ведамству, часта выконваў ролю пенітэнцыярнай установы. 3.03.1863 г. з турэмнага замка сюды перавялі 48 цывільных арыштантаў, а пазней пераводзілі і палітычных292. Тут знаходзіліся пад следствам Баяроўскі Адам Цэлясфоравіч, памочнік начальніка Гродзенскага павета Я. Каменскага і Дашкевіч Конрад Мі-
хайлавіч, крынскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце.
Фарны касцёл у Гродне
Палац Чацвярцінскага (вул. Ажэшкі, 20). Князь Чацвярцінскі Георгій (Юры) Канстанцінавіч дапамагаў паўстанцам: у ходзе следства прызнаўся, што даў касіру Гродзенскага паўстанцкага ваяводства Ф. Багатку 120 рублёў срэбрам. Прысутнічаў на сходзе ў гатэлі Ромера па раскладцы падатка на памешчыкаў для падтрымкі паўстання.
Стары замак. Губернскі архітэктар Хярсонскі рапартам ад 13(25)4864 г. даносіў аб зробленых прыстасаваннях у Старым замку і ў летнім шпіталі для ўтрымання там палітычных злачынцаў. Былі пабелены столь і сцены, устаўлены шыбы ў вокны293. У часовы астрог былі ператвораны казармы. У іх утрым-
Стары Замак у Гродне
291 Дрозд С. Нашы гістарычныя карані: па слядах К. Каліноўскага// Гарадзенскія запісы. Вып. 1. Гародня, 1993. С. 92.
292 Вашкевіч, А. Біяграфія гарадзенскіх вуліц... С. 234.; Радзюк А. Чалавек за кратамі... С. 297.
293 НГАБ у Гродне, ф. 8, воп. 1, с. 1041, а. 3-3 адв.; ф. 1, воп. 1, с. 1374, а. 7.
ліваліся паўстанцы, якія чакалі суда, або перасыльныя з іншых губерняў. Напрыклад, 1 лістапада 1863 г. тут размясцілі 136 чалавек з Аўгустоўскай губерні294.
Чыгуначны вакзал. Каля 100 чалавек (да следства прыцягнуты 73 чалавекі) 14 сакавіка 1863 г. на чале з начальнікам станцыі Л. Кульчыцкім няўдала спрабавалі выехаць на цягніку ў Парэчча, дзе іх чакаў брат Нарбута Баляслаў для таго, каб адвезці іх у атрад. Выехаць здолелі толькі 7-8 чалавек295. У 1994 г. была адчынена драўляная мемарыяльная табліца з крыжам (аўтары У. Панцялееў, Ю. Мацко, А. Капцюга).
II. Гродзеншчына
Азёры, мястэчка Гродзенскага павета. 22 кастрычніка 1861 г. у касцёле мястэчка пад час свята Ружанцовага служачыя чыгункі спявалі гімн296.
Гаспадар мястэчка Валіцкі Леапольд Янавіч аказваў дапамогу паўстанцам харчаваннем, вопраткай, фуражом, купляў зброю для атрада Лянкевіча.
25 мая 1863 г. тут адбыліся баявыя сутычкі паміж паўстанцамі на чале з А. Лянкевічам і ўрадавымі войскамі. 25 ліпеня — новы бой паўстанцаў А. Лянкевіча і А. Парадоўскага. На старых каталіцкіх могілках знаходзіцца месца пахавання паўстанцаў. Тут стаяць 5 драўляных крыжоў і мураваны пастамент у выглядзе алтара, на якім ёсць надпіс на польскай мове «Магіла паўстанцаў 1863 г.». Пастаўлены ў 1889 г., адрэстаўраваны ў 2012 г.297
Алекшыцы, вёска ў Ваўкавыскім павеце І.С. Завістоўскага, у якой яго пляменнік Люцыян Дамінікавіч Завістоўскі ў маі 1863 г. прымаў К. Каліноўскага і Э. Заблоцкага, якія інспектавалі Гродзенскую арганізацыю298.
294 Радзюк А. Чалавек за кратамі: гарадзенскія турмы і вязні ў XIX ст. // Гарадзенскі паімпсэст. 2010. Дзяраўныя і сацыяльныя струтуры XVI XX ст. Мн.: Зміцер Коласб 2011. С. 299.
295 Падрабязнасці гл.: Швед В.В. Слава пераможаным! II Губернскі Гродна. Гродна: РУПП “Баран. узбуйн. друк”, 2003. -С. 81-88.
296 НГАБ у Гродне, ф. 1,воп. 22, с. 1111, а. 40-40 адв.
297 Pozecki J. Gloria Victis. 1863-1864. W 150-ta Rocznice Powstania Styczniowego. Grodno, 2013. S. 19-20.
298 НГАБ y Гродне, ф. 3, воп. 1, c. 40, a. 53 адв.-54.
Багатырэвічы. Побач вёскі, на ўзвышшы ў Мінавіцкім лесе, знаходзіцца агульная магіла 1863 г.
Баяры, вёска ў Ваўкавыскім павеце. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 15 чэрвеня 1863 г. Бой 7 жніўня.
Беласток, цэнтр павета. У 1861-1862 гг. у Беластоцкім касцёле адбываліся жалобныя малебны і спевы патрыятычных песен. Месцажыхарства Баляслава Шварцэ — арганізатара Беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі. Пэўны час пад прозвішчам «Чарнецкі» тут жыў і дзейнічаў Каліноўскі. У доме доктара Зубербіра на вул. Баярскай, у доме паміж казначэйствам і вул. Млыновай, жыў вайсковы ваявода Духінскі. У ім бывалі Урублеўскі, Гафмайстар, Каліноўскі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў Беластоку знаходзілася паўстанцкая друкарня, у якой выдаваліся беларускія газеты і адозвы (у тым ліку «Мужыцкая праўда»299). У горадзе кватараваў Лібаўскі пяхотны полк, з якога 12.04.1863 г. збеглі да паўстанцаў і сталі камандзірамі атрадаў: Баранцэвіч Антоній Казіміравіч, Брант Уладзіслаў Казіміравіч, Роман Апалінарый Францавіч, Эйтміновіч Багуслаў Антон Францавіч, Эйтміновіч Юліян Францавіч. У Беластоку быў расстраляны Ян Канопка300.
У Беластоцкай гімназіі вучыліся:
•	Алдакоўскі Напалеон Паўлавіч, рэвалюцыйны начальнік Беластоцкага павета (павятовы);
•	Бірфрэйнд Юліян Вільгельмавіч, урач у партызанскіх атрадах Урублеўскага, Эйтміновіча, Акінчыц Станіслаў Тадэвушавіч, камандзір стралецкай роты ў атрадзе Стравінскага;
Казлоўскі Ян-Ігнацій, адзін з кіраўнікоў патаемнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Вялікай Бераставіцы;
•	Лапінскі Ян Францавіч, які займаўся перасылкай паўстанцкай карэспандэнцыі;
•	Канстанцін Магільніцкі, Цэзары Война, Леапольд Дамброўскі, Карл Рыхтар, Дамінік Паплаўскі, Каспер Слуцкі выключаны з гімназіі за антыўрадавыя патрыятычныя дзеянні 21 красавіка (3 мая) 1862 г.301
299 Кісялёў Г. Каліноўскі знаёмы і незнаёмы II Полымя. 1993. № 6. С. 222.
300 Радзюк А. Рэпрэсіўная палітыка царызму на беларускіх землях у 1863-1864 гг. // ARCHE. 2010.-№ 12. С. 146.
301 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1135, а. 46, 46 адв.
Белін, вёска і маёнтак Кобрынскага павета. Баявыя сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі 26 мая 1863 г.
Берасцянка, вёска Бельскага павета. 3 мая 1863 г. адбылася сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавым войскам.