Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
5.	Дачка Гершка Рыўка, 23
6.	Дачка Ромна, 20
7.	Дачка Раана, 10
8.	Дачка Лея, 8
9.	Цацыпка Фоль Аранавіч, зяць Гершка, муж Рыўкі, 17
У Табольскую губерню
Названыя вышэй асобы трох першых па спісе сямействаў былі адасланы ў Гродна. Яўрэйскія сем’і пакінулі на месцы для высвятлення абставінаў — з прашэння свіслацкага яўрэя Шамеля Левіна стала вядома, што яўрэі ваколіцы Пеняшкі пасылалі сваіх да расійскіх вайскоўцаў з папярэджваннем пра паўстанцаў. 3 дакументаў больш позняга паходжання вядома, што сям’ю Мелешчука саслалі не ў Астраханскую, а ў Томскую губерню. Яўрэі Нейман і Лерман пасланы ва Уладзімірскія арыштанцкія роты Грамадзянскага ведамства на 2 гады з наступным пасяленнем на казённыя землі ў Сібіры. Сем’і Бурачэўскага і Цэбрусінскага пасяліліся ў Пермскай губерні. У 1868 г. апошні жыў ужо ў Царстве Польскім і прасіў дазволу прыехаць у Пружанскі павет для продажу сваёй зямлі (якая, як высветлілася, яму ўжо не належала)253.
У верасні 1863 г. збіраліся выселіць жыхароў ваколіцы Фалькі. Прывядзем вытрымку з рапарта вайсковага начальніка Бельска і павета Барэйшы: «Знаходзячы зусім неабходным зрабіць прыклад высялення шляхты ваколіцы Фалькі, дзе безупынна фарміруюцца і хаваюцца больш ці менш значныя шайкі, пытаюся дазволу Вашага Правасхадзіцельства (вайсковага губернатара г. Гродна і Гродзенскага цывільнага губернатара. — В.Ш.) аб перасяленні ўсёй шляхты гэтых ваколіц у алдаленыя губерні, аб канфіскацыі прыналежачых гэтай шляхце зямель і перадачы часткі іх сямействам адстаўных салдат і сялянам, пацярпеўшым за адданасць ураду». У Фальках-Старых у той час было 1 цягла, 2 душы; у ФалькахГадзебы — 2 цягла, 8 душаў; у Фальках-Філіпках — 2 цягла, 6 душаў254.
253 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 31, с. 57, а. 15, 16, 47, 52, 62-62 адв., 69, 72.
254 НГАБ у Гродне, ф. 1. воп. 6, с. 372, a. 1 а., 2а.
Адзін з жыхароў ваколіцы Лукавіца Бельскага павета, паўстанец, быў пасланы камандзірам атрада Б. Эйтміновічам да рускіх, як бы з даносам пра месцазнаходжанне атрада. Паўстанцы зрабілі засаду і 19.09.1863 г. знішчылі да 150 расійцаў. Вайсковы начальнік Бельскага павета Барэйша ў рапарце ад 11.09.1863 г. вайсковаму губернатару г. Гродна і гродзенскаму цывільнаму губернатару пісаў: «Неабходным лічу прасіць Вашага Правасхадзіцельства дазволу на спаленне ваколіцы Лукавіц, бо яна складае галоўную крыніцу густой крамолы ў давераным мне павеце, адкуль разліваецца па цэламу Бельскаму павету»255.
Дазвол быў атрыманы, і Барэйша загадаў спаліць вёску. 30 казакоў з атрадаў палкоўніка Барэйшы і маёра Банецкага акружылі ваколіцу Лукавіца 20 верасня (2 кастрычніка) 1863 г., пяхота падышла ў 15 гадзін. Жыхары былі арыштаваны, пачалася канфіскацыя маёмасці. 23 верасня (5 кастрычніка) у 19 гадзін ваколіца была спалена ў прысутнасці памешчыкаў, шляхты, сялянства. Ад полымя было светла нават у Бельску, а спалоханыя сяляне в. Малешы сабраліся вакол свайго прыходскага святара, які патлумачыў ім ганебнасць учынкаў жыхароў Лукавіцы256. Каля тыдня жыхары былі пад арыштам у Бельску, куды звозілі і маёмасць жыхароў, а потым у Гродне. Адсюль па чыгунцы іх дастаўлялі ў Санкт-Пецярбург (усяго 130 чалавек), Вільню (усяго 21 чалавек)257.
3 Беластока палкоўнік Мантэнфельд дакладваў 9.10.1863 г. гродзенскаму губернатару генералу Скварцову: «Палкоўнік Барэйша паведаміў мне для данясення вам, што бельскі павятовы правадыр прыедзе ў Гродна 28 верасня (па новаму стылю 10 кастрычніка. — В.Ш.). Ваколіца Лукавіцы спалена. Вясковыя караўлы выстаўлены ў Пяткове, Войтках і Нараве»258. Маёмасць высланых жыхароў прадавалася з аўкцыёна259. У НГАБ у Гродне захаваўся дакумент пра продаж на аўкцыёне маёмасці жыхароў спаленай ваколіцы.
255	НГАБ у Гродне, ф.	1, воп.	6,	с.	372, а. 2.
256	НГАБ у Гродне, ф.	1, воп.	6,	с.	372, а.Ю адв.-11.
257	НГАБу Гродне, ф.	1, воп.	6,	с.	372, а.115.
258	Powerza Р. Wspomnienia z	Powstania... S. 103.
259	НГАБ y Гродне, ф.	1, воп.	6,	с.	507, а. 1,7, 8, 58.
Торговый лнст
На продажу разного скота, хлеба н двюкнмостн, прннадлежашей жятелям Бельского уезда дер. Луковнцы
Составлена 27 сентября 1863 года260
№
Названне предметов
На какую сумму продано серебром


руб.
коп.
1
Лошадей пятнадцать штук
225

2
Рогатого скота сто однннадцать штук
979
50
3
Овец двестн сорок пять штук
245

4
Свнней сто трвдцать штук
339

5
Гусей двадцать девять штук


6
Ржн в зерне четырнадцать с половнной корца
29

7
Пшеннцы в зерне восемь корцов
32

8
Ячменя в зерне трн с половнной корца
7

9
Овса в зерне однн с половнной корцов
9

10
Гороху два корца
5

11
Льняного семенн пять с половнной корцов
22

12
Конопляного семенн полукорца
1

13
Чечевнцы однн корец н два гарнца
1

14
Картофеля пятнадцать с половнной корца
26

15
Капусты две тысячн головок
15

16
Сала свнного два пуда
8

17
Фасолн однн корец
3

18
Полотна семь кусков
11

260 Дата па старому стылю; НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 507, а. 32-32 адв.
№
Названне предметов
На какую сумму продано


серебром


руб.
коп.
19
Сена двадцать однн воз
63

20
Разной мебелн
89
84
21
Разные хозяйственные снаряды
146
48
22
Сем кож
23
70
23
Овечьей шерстн
19
50
А всего выручено с продажн 2306	78
На подлннном напнсано: Торгн пронзводнл помоіцннк Бельского уездного нсправннка Соболевскнй. Прн продаже находнлнсь Артнллернн Прапоршнк Судзннскнй, Корнет Шншмаров.
С подлннным верно:
Судебный следователь (подпіс неразборлівы)
Акрамя таго, у іншай ведамасці паказаны продаж 4 кароў і 8 быкоў на суму 174 рублі. Разам гэта складае 2480 рублёў 78 капеек, але, па дадзеных гродзенскага губернатара, якія ён прадаставіў у Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў, агульная сума з продажу на аукцыёне дасягала 3740 рублёў 65 j капеек261. Гэтыя грошы адпраўляліся ў Першы дэпартамент Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў, а пазней — губернатарам, на тэрыторыі якіх жылі дэпартаваныя, і раздаваліся ім пароўну. Пра тое, што грошы не заўсёды і не так хутка даходзілі да былых гаспадароў маёмасці, сведчыць перапіска чыноўнікаў розных расійскіх установаў, а таксама просьбы высланых аб прызначэнні ім дзяржаўнай дапамогі з прычыны беднасці.
Канфіскоўваліся ў дэпартуемых таксама землі:
•	сядзібная — 17 дзес. 1957 саж.;
•	ворная — 185 дзес. 1850 саж.;
сенакосная — 16 дзес. 1328 саж.
261 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 507, а. 33, 82.
Усяго прыдатнай зямлі — 220 дзес. 335 саж.
•	Лес — 186 дзес. 705 саж.
Пад вуліцай і дарогай — 2 дзес. 1638 саж.
•	Пад ракой — 850 саж.
Усяго прыдатнай і непрыдатнай — 409 дзесяцін 1128 сажняў, якія былі ў валоданні шляхты. Землі памерам у 10 дзесяцін былі выдзелены батракам маёнтка Пёткава, якія ліквідавалі пажар у мясцовым цэхгаўзе, падпаленым паўстанцамі: Ф.А. Свідэрскаму, А.П. Кушальчуку, Ф.Л. Астржыгала, мешчаніну г. Бельска О.П. Паплаўскаму, кучару В.К. Ігнатоўскаму. Кожнаму далі яшчэ па 4 дзесяціны лесу. Зямлю далі таксама сялянам суседніх вёсак Топчава, Валокі, Асаўкі, Лізы. Захаваўся толькі спіс асоб в. Топчава і Лізы, якім далі па 5 ці 10 дзесяцін зямлі: адстаўныя салдаты П.В. Карпіс, Л.С. Карпяшук, К.Я. Прыгода, П.Ф. Бараноўскі, М.А. Апушка, агароднікі А.М. Пржэсняк, В.В. Матысюк, К.В. Сідаровіч, В.І. Давыдзюк, К.В. Асташэўскі, Ф.І. Давыдзюк, П.І. Ксенжык, А.М. Аляшчук, удава А.Ф. Апушка (мужа Паўла паўстанцы павесілі)262.
У імянным спісе высланых 13(25), па іншых дадзеных, 14(26) кастрычніка 1863 г. было 42 сям’і (29 дваранскіх, 1 салдатка, 1 служанка, 9 сялянскіх, 2 служачых памежнай аховы па акцызу)263.
1-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Плонская Паўліна, 30
2.	Плонскі Іосіф, 46
3.	Дачка Ганна, 12
4.	Сыны: Іван, 5
5.	Фердынанд, 3
6.	Сцяпан, 1
2-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Плонская Апалонія, 29, у шпіталі
2.	Плонскі Станіслаў, 40
3.	Сыны: Аляксандр, 8, у шпіталі
4.	Рыгор, 2, у шпіталі
5.	Дачка Багуміла, 10
262 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 372, а. 33, 34, 39.
263 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 507, а. 41-44; с. 372, а. 14-17 адв., 40,60-62, 66, 115,264.
3-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Шымборскі Шымон, 37
2.	Шымборская Паўліна, 30, у шпіталі (нарадзіла 12.01 сына Франца)
3.	Маці Малгажата, 55, у шпіталі
4.	Сын Іван, 3, у шпіталі
4-е сямейства пакінута ў павеце:
1.	Удава Мар'яна Пекатоўская (Пекутоўская), 64
2.	Дачка Анэля
5-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Франц Матвееў, 48
2.	Жонка Тэафілія (Феафілія), 32
3.	Сыны Уладзіслаў, 16
4.	Карл, 3, у шпіталі
5.	Фама, 1, у шпіталі
6.	Дачка Елізавета, 6
6-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Пекутоўскі Сільверст, 60
2.	Жонка Магдаліна, 58
3.	Сын Іван, 28
4.	Жонка яго Іосіфата, 29
5.	Дачкі іх Ганна, 3
6.	Кацярына, 1,5
7.	Дачка Сільвестра Разалія, 10
7-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Шымборскі Іосіф, 59
2.	Жонка яго Магдаліна, 46
3.	Сыны: Іван, 18, у шпіталі
4.	Антон, 15, у шпіталі
5.	Дачкі: Пелагея, 21
6.	Мар'яна, 12, у шпіталі
8-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Тржэшчкоўская Дамініка, 35
2.	Сын Міхаіл, 2
3.	Дачка Брыгіда, 4
9-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Лучай Павел, 25
2.	Маці яго Іасіфата, 50
3.	Сястра Мар'яна, 12
10-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Варфаламей, 60
2.	Жонка	Мозэлька
(Маніла), 55
3.	Сын Антон, 17
11-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Залеская Іасіфата, 32
2.	Сыны: Міхаіл, 10
3.	Баляслаў, 6
4.	Рамуальд, 3
5.	Дачкі: Багуміла, 14
6.	Зоф'я, 12
12-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Павел, 45
2.	Жонка Апалонія, 35
3.	Сын Уладзімір, 4
13-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Франц, 42
2.	Жонка Мар'яна, 40
3.	Сын Іван, 12
4.	Дачка Паўліна, 1
14-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Міхаіл, 34
2.	Жонка Паўліна, 25
3.	Дачкі: Мар'яна
4.	Ганна
5.	Брат Міхаіла Іосіф, 30
15-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Плонскі Антон, 65
2.	Жонка Антаніна, 60
16-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Алендскі Мар'ян, 32
2.	Жонка Эмілія, 27
3.	Сын Войцэх, 4
4.	Дачкі: Караліна, 5
5.	Багуміла, 1