Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
ТУКАЛА ВАЛЕРЫЯН, 30 гадоў, шляхціц в. Перстунь Гродзенскага павета. Зняволены ў Гродзенскай турме за забеспячэнне паўстанцаў харчаваннем (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 82).
ТЫШКЕВІЧ ІОСІФ-СТАНІСЛАЎ АДАМАВІЧ, 36 гадоў у 1863 г. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, з 1854 г. — паштальён Гайсінскай паштовай канторы, з 1858 г. — сарціроўшчык у Брэсцкай памежнай паштовай канторе, калежскі рэгістратар. Падазраваўся ў рассылцы паўстанцкай карэспандэнцыі. Быў арыштаваны 25.11.1863 г. і прыцягнуты да следства ў Брэсце. 29.04 вызвалены, але 14.06 ізноў арыштаваны і высланы ў Гродна. Вызвалены пад даручальніцтва і нагляд паліцыі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 11; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 2, а. 332-334, 459 адв.; 496-498).
ФЕДАРОВІЧ ВІНЦЭНЦІ ЯКУБАВІЧ, шляхціц з Грандзіч, 66 гадоў, арыштаваны ў лютым 1864 г. па падазрэнні ў зборы складак для паўстанцаў (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. № 166. S. 3).
ФЕДЗЮШКА ФРАНЦІШАК КАЗІМІРАВІЧ, чыноўнік, 32 гады, арыштаваны ў снежні 1863 г. па падазрэнні ў зборы складак для паўстанцаў (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 166. S. 3).
ХАДАКЕВІЧ ЛЮДВІГ МАРТЫНАВІЧ, дваранін, сядзеў y Слонімскай турме з 1 жніўня 1863 г., абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем і іншымі сродкамі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 58 адв.).
ХЛЕЛЬ СЦЯПАН ВІКЕНЦЕВІЧ, селянін, у 1863 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 26 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 61 адв.).
ХОМІЧ ЮЗЭФ СТЭФАНАВІЧ, 42 гады, надворны дарадца, чыноўнік Гродзенскай будаўнічай камісіі, цесць Ягалкоўскага (гл. артыкул пра ваяводскую арганізацыю). Быў арыштаваны ў чэрвені 1863 г. па падазрэнні ў збіранні падаткаў на карысць паўстання (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 38 адв.; Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 162. — S. 3; Смалянчук A. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 181).
ЦЕЛЬШЭЎСКІ A.L, у 1844 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. 3 1844 г. працаваў старшым урачом Слонімскага акруговага ўпраўлення Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. У 1846 г. прызначаны штатным урачом Дзярэчынскай бальніцы, але праз тры гады вярнуўся на былую пасаду. У 1863 г. арыштаваны за «забеспячэнне паўстанцаў у Мілавідскіх лясах харчаваннем і іншымі рэчамі». Сасланы на жыхарства ў Арэнбургскую губерню (йгнатовнч Ф.й. Врачн Слоннміцнны — участнмкн восстанйя 1863 года... — С. 210).
ЦЕРАСКОЎНА ФРАНЦІШКА, удава адстаўнога салдата, 30 гадоў. Прыцягнута да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
ЦЫНГЕР, урач са Свіслачы, быў павешаны царскімі карнікамі за тое, што не выдаў месцазнаходжання лагера паўстанцаў (Грйцкевнч В.П. С факелом Гйппократа... — С. 204).
ЧАЦВЯРЦІНСКІ ГЕОРГІЙ (ЮРЫ) КАНСТАНЦІНАВІЧ, князь, 31 год, нарадзіўся ў Гродне, атрымаў хатняе выхаванне, служыў у Сумскім гусарскім палку з 1853 па 1862 г., выйшаў у адстаўку штабс-ротмістрам. Арыштаваны па падазрэнні ў прысутнасці пры раскладцы 10 % збору з памешчыкаў на карысць рэвалюцыйнай арганізацыі. Гэтае абвінавачванне было пад час следства знята, але Ч. прызнаўся, што даў Багатку (гл.) 120 рублёў срэбрам. Пад час вобыска знайшлі спісаную ім пастанову варшаўскіх цэхаў «возмутйтельного содержанйя»: «Да шаноўнай дэлегацыі горада прадстаўленне цэха бронзавага, сталярскага, катлярскага і іншых майстроў і чаляднікаў». У пастанове ўтрымліваўся заклік любіць Айчыну, бо без яе будзе дрэнна. Загадам гродзенскага губернатара ад 13.05.1863 г. у яго быў канфіскаваны маёнтак. Прыгавораны да высылкі на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры і штрафу ў суме 360 рублёў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 74; с. 2, 415, 418 адв., 422-425; с. 1, а. 556; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 126; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1926. № 8. S. 3).
ПІАРШУН ВОСІП, селянін, ляснік, y 1863 г. меў 30 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні харчаваннем паўстанцаў. Сядзеў у Ваўкавыскай турме з 10 верасня 1863 г. Яго два браты-ляс-
нікі таксама прынялі ўдзел у паўстанні: той, хто жыў каля Глыбокага Кута, адвозіў запіскі з атрада да памешчыка Казярадскага (гл.), другі завёз у атрад вала (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 14 адв., 33 адв.; Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863-1864 гг. ... С. 383, 384).
ШМІГЕРА ЮЗЭФ, 57 гадоў, аканом у маёнтку Л. Валіцкага Гродзенскага павета. Зняволены ў Гродзенскай турме за забеспячэнне паўстанцаў харчаваннем і фуражом (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ШМІДТ АДОЛЬФ ІВАНАВІЧ, 28 гадоў, арандатар аптэкі Адамовіча ў Гродне, шляхціц Аўгустоўскага павета. Прымаў удзел у антыўрадавых маніфестацыях у 1861 г. у Плоцку і таму знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам да 5.04.1862 г. Магчыма, таму пераехаў у Гродна разам з жонкай і пасяліўся ў пакоі пры аптэцы. Арыштаваны ў красавіку 1863 г. за дапамогу паўстанцам медыцынскімі прэпаратамі (гімназістам, якія паспрабавалі выехаць у атрад Л. Нарбута). 28.04.1863 г. быў звольнены з-пад арышта пад паручыцельства 2 благанадзейных асоб і нагляд паліцыі. A 9.06.1863 г. быў ізноў затрыманы і дапытваўся Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй. 10.10.1863 г. па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі быў пазбаўлены ўсіх правоў і маёмасці. Прыгавораны да ссылкі ў Сібір і 8.11.1863 г. адпраўлены ў Томскую губерню. За ім паехала жонка. (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 175. — S. 3; йгнатовнч Ф. Аптека провнзора Адамовнча н восстанне 1863 г. // Город Святога Губерта: альманах локальной нсторнн. — Вып. VII. — Гродно: Гродненская бнблнотека, 2013. — С. 129-131).
ШОБАТАЎ БАЗЫЛІЙ МІХАЙЛАВІЧ, 18 гадоў, селянін Гродзенскага павета, конюх графа Леапольда, пастаўляў харчаванне ў партызанскія атрады. Арыштаваны ў маі 1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863... /1 Echo Grodzienski. — 1921. — № 175. — S. 3).
ШУКАЙЛА AHTOHI ТАМАШАВІЧ, гродзенскі селянін, 50 гадоў, арыштаваны ў верасні 1863 г. за дастаўку паўстанцам фурманак (Jodkowski J. Rok 1863... Ц Echo Grodzienski. — 1921. — № 175. S. 3).
ШЫМБОРСКІАБРАМ АНДРЭЕВІЧ, 32 гады, мешчанін м. Сапоцкін. Вырабляў боты для паўстанцаў. Пакараны штрафам, узяты жыхарамі на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ШЫМКОЎСКІ АЛАІЗЫ, сын Фелікса, 41 год. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
ШЫМКОЎСКІ ФЕЛІКС, памешчык Беластоцкага павета, 75 гадоў. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
ЭЙСМАНТ МАТЭВУШ АНДРЭЕВІЧ, 40 гадоў, шляхціц в. Эйсманты Надтабольскія. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Узяты жыхарамі на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ЭЙСМАНТ САМСОН ІВАНАВІЧ, 38 гадоў, шляхціц з Эйсмантаў Надтабольскіх. Заклікаў сялян да паўстання. Арыштаваны і адвезены ў Маскву (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83). Менавіта Масква была перасыльным пунктам у Сібір.
ЭЙСЫМОНТ МІХАЛ МІКАЛАЕВІЧ, чыноўнік, 47 гадоў, арыштаваны ў Гродне ў 1863 г. па падазрэнні ў зборы складак для паўстанцаў (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. № 166. S. 3).
ЭЙСЫМОНТ ЮЗЭФ ЭЛІЯШЭВІЧ, шляхціц, 24 гады, арыштаваны ў ліпені 1864 г. за вярбоўку ахвотнікаў у партызанскія атрады. У снежні гэтага самага года быў высланы ў Томскую губерню (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 166. — S. 3).
ЭЛЬСКАЯ САФІЯ БАГУСЛАВАЎНА, памешчыца, сядзела ў Слонімскай турме з 1 жніўня 1863 г., абвінавачвалася ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем і іншымі сродкамі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 58 адв.).
ЮНГ ЮЗЭФ, 50 гадоў, кіраўнік маёнтка Л. Валіцкага Вільянова. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ЮРОЎСКІ МІХАІЛ, 52 гады, памешчык-уладальнік маёнткаў Закрэўшчына і Струпін. Адпраўлены на катаргу за дапамогу паўстанцам. Маёнткі канфіскаваны (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ЯВАРОЎСКІ АНТОН, уладальнік маёнтка Мішнікі, які быў канфіскаваны за дапамогу паўстанцам (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ЯДКОЎСКІ ВІНЦЭНТЫ, 45 гадоў, шляхціц з Гродзенскага павета, дастаўляў паўстанцам харчаванне. Арыштаваны ў верасні 1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 167. S. 3).
ЯДКОЎСКІ ЮЛІЯН ІВАНАВІЧ, дваранін, y 1863 г. меў 25 raдоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 15 лістапада 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 25 адв.).
ЯДКОЎСКІ ЯН АТАНАЗЕВІЧ, чыноўнік у адстаўцы, 44 гады, арыштаваны ў першыя дні паўстання, калі вяртаўся з Грандзіч, дзе збіраў складкі для паўстанцаў (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 167. — S. 3).
ЯЖЭЎСКІ ФРАНЦ ФАМІЧ (ТАМАІПАВІЧ), y 1863 г. меў 47 гадоў, мешчанін з в. Бендугі Бельскага павета. Збіраў з Паэўскім грошы і вопратку ў навакольных вёсках і завозіў 2 разы ў тыдзень у партызанскі атрад (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 77 адв.).
ЯКАВЕЦ ІВАН, селянін Беластоцкага павета, 23 гады. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
ЯКУБЕЛЬСКІ ВОЙЦЭХ, 32 гады, дваранін Аўгустоўскай губерні, сакратар бургамістра м. Сапоцкін. Зняволены ў Гродзенскай турме ў лютым 1863 г. за агітацыю ўступаць у паўстанцкія атрады і супраціўленне рэкруцкаму набору (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83; Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 177).
ЯТКОЎСКІ ВІКЕНЦІЙ, 45 гадоў, шляхціц в. Грандзічы. Зняволены ў Гродзенскай турме за дастаўку правіянту паўстанцам (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).
ЯЦУНСКІЯ, сям’я: ІОСІФ (58 гадоў), ЮЗЭФА (54 гады), АЛЯКСАНДР (18 гадоў), сяляне в. Грабяні. Прывозілі паўстанцам харчаванне і фураж. Узяты сельскай грамадой на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 83).