Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
КУРЦЭВІЧ ІВАН, прызнаўся ў Гродзенскай следчай камісіі, што дапамагаў Катовічу перадаваць у паўстанцкія атрады зброю, харчаванне, вопратку, адпраўляў у лес паўстанцаў. Даў паказанні на Солтана (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 500 адв.-501).
КУХЦІНСКІ АДАМ ІВАНАВІЧ, памешчык, у 1863 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 14 ліпеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 24 адв., 55 адв.).
КУЧАРЭНА ІЦКА, пастаўляў зброю атраду Р. Траўгута, выкарыстоўваючы свае сувязі, праз Галіцыю (Fajnchauz D. Ludnosc zydowska na Litwe i Bialorusi a powstanie Styczniowe... — S. 54-55).
КЯРСНОЎСКІ АПАЛІНАРЫ ВОСІПАВІЧ, 48 гадоў. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, з 1842 па 1849 г. служыў у канцылярыі, а апошнія тры гады быў чыноўнікам да асобых даручэнняў пры Віцебскім, Магілёўскім і Смаленскім генерал-губернатарах. Адстаўны губернскі сакратар, меў маёнтак Скарынкі ў Слонімскім павеце (300 дзесяцін). Па паказаннях Э. Заблоцкага, прымаў у сваім маёнтку яго і Каліноўскага пад час іх паездкі па Слонімскаму павету ў маі 1863 г. Арыштаваны і 15.04.1864 г. пасаджаны ў Гродзенскі турэмны замак. Сваёй віны не прызнаў, сказаўшы, што, магчыма, яны былі ў маёнтку яго брата Эдуарда (Эдварда) Аляксандраве, які жыве бліжэй да знаходжання паўстанцкіх атрадаў у ваколіцах Мілавід. Аддадзены на парукі, пад строгі паліцэйскі нагляд, секвестр з маёнтка зняты (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 10; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 74 адв.-75; с. 2, а. 373-378; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 7).
КЯРСНОЎСКІ ГАУРЫІЛ ПАЎЛАВІЧ, у 1863 г. меў 45 гадоў, аднадворац з в. Бендугі. Паўстанцкі жандар, назіраў за перасоўваннем Браньскага атрада і даносіў паўстанцам (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 77 адв.).
КЯРСНОЎСКІ ЭДУАРД, памешчык Слонімскага павета, былы маёр рускай арміі. Напярэдадні паўстання быў пастаянным сябрам Слонімскай публічнай бібліятэкі, у 1863 г. дастаўляў паўстанцам харчаванне і вопратку, жалеза і косы. Сасланы на пасяленне ў Табольскую губерню, памёр ад тыфа ў Камышлове ў маі 1864 г.
Меў каля 50 гадоў (Революцнонный подьём в Лптве п Белорусспп... — С. 505, 507, 508; Kolumna. — Cz. 1. — S. 72).
ЛАВІЦКІ АНТОНІ МАРЦІНАВІЧ, 45 гадоў, дваранін Гродзенскага павета, быў арыштаваны ў жніўні 1863 г. за кантакты з паўстанцамі (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. № 171. S. 3).
ЛАЗАВІЦКІ ВАЛЯР’ЯН ВІКЕНЦЬЕВІЧ, 25 гадоў, аднадворац Гродзенскага павета. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Захоплены ў баі і зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... -С. 81).
ЛАНГЕЙМ ВІЛЬГЕЛЬМ, падданы Прусіі, 28 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. 2010. № 12. С. 183).
ЛАПІНСКІ ЯН ФРАНЦАВІЧ, селянін, 38 гадоў, нарадзіўся ў Тржцянскім прыходзе Беластоцкага павета. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі, дзе здаў экзамен на прыходскага гарадавога настаўніка. На працягу каля 10 гадоў быў адміністратарам маёнтка Свяржбенскай Келбасіна пад Гродна. Займаўся перасылкай паўстанцкай карэспандэнцыі ў Ваўкавыскі і Сакольскі паветы. За неданясенне ўладам прыгавораны ў арыштанцкія роты дзяржаўнага ведамства на 1 год, але суд прасіў змякчэння пакарання, бо Л. здаў ім двух паўстанцаў. Па канфірмацыі ад 14.11.1864 г. сасланы на жыхарства ў аадаленыя месцы Сібіры. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 127 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 558; воп. 1, с. 40, а. 197; с. 40 а., а. 32; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1926. — №. — S. 3;. Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... — C. 67).
ЛАШЭВІЧ МІКАЛАЙ ЯНАВІЧ, фельчар у маёнтку графа ConTana (гл.), меў кантакты з паўстанцамі, дапамагаў К. Катовічу (гл.) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 500-503; Jodkowski J. Rok 1863... I/ Echo Grodzienski. — 1921. — № 169. — S. 3).
ЛЕАНОВІЧ ВОСІП, 64 гады, адстаўны тытулярны дарадца. Служыў станавым прыставам Ваўкавыскага павета. Абвінавачваўся ў зносінах з паўстанцамі і забеспячэннні іх харчаваннем. Недастатковасць доказаў пакінула Л. у «падазрэнні» (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2887, а. 60 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 560 адв.).
ЛЕМСАН БОРУХ, «золотых дел мастер» з Брэста. Пры арышце ў яго знайшлі «21 штуку розных металічных рэчаў з партрэтамі Гарыбальдзі, Панятоўскага, Касцюшкі і нейкай невядомай асобы». Падазравалі, што ён з’яўляецца перакупнікам крадзенай зброі, але доказаў гэтага факта не было (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 226, а. 41-42).
ЛІПКА АУГУСЦІН (нарадзіўся каля 1830 г. — ?), ксёндз, адміністратар Поразаўскага касцёла ў Ваўкавыскім павеце. За зносіны з паўстанцамі, падбухторванне праваслаўных да пераходу ў каталіцтва высланы на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Архангельскую губерню. 3 21.09.1868 г. жыў у Халмагорах на казённую дапамогу (Электронны рэсурс: narod.ru| 1864lSsilka-Olonezk.htm. — Дата доступа: 18.01.2013).
ЛІСОЎСКІІГНАЦІЙ АНТОНАВІЧ, селянін, у 1863 г. меў 51 год, абвінавачваўся ў схаванні паўстанцаў, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 24 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 12 адв.).
ЛІТМАН, кравец, яўрэй з м. Сапоцкін. Сувязны (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... — С. 81).
ЛУНЕЎСКІ ІВАН, 24 гады, сын ляснічага з м. Азёры. Прывозіў паўстанцам харчаванне, хаваў іх. 3 ліпеня 1863 г. знаходзіўся ў Гродзенскай турме пад следствам. Высланы 26 лістапада 1863 г. з Гродна на жыхарства ў Табольскую губерню. Маёмасць канфіскавана (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 504, а. 29; Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... — С. 81; Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» ... — С. 182).
ЛЯГОВІЧ ЯН, 30 гадоў, аканом у маёнтку Астапкоўшчына Р. Мантовіча. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Высланы ва Уладзімірскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... — С. 81).
ЛЯНКЕВІЧ ІОСІФ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ЛЯНКЕВІЧ МІКАЛАЙ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
МАДЗАЛЕЎСКІ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
МАЕЎСКІ ВІКТАР, мешчанін Аўгустоўскай губерні, 46 гадоў. Прыцягнуты да следства ў лютым 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі і супрацьдзеянне рэкруцкаму набору (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. 2010. № 12. С. 177).
МАЗЮК МАЦЕЙ ЯНАВІЧ, 42 гады, казённы селянін лясной стражы з в. Лосева Гродзенскага павета, быў арыштаваны ў маі 1863 г. за агітацыю прыняць удзел у паўстанні (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 171. — S. 3).
МАЗЮК АДАМ ЯНАВІЧ, 40 гадоў, казённы селянін лясной стражы з в. Лосева Гродзенскага павета, быў арыштаваны ў маі 1863 г. за агітацыю сялян в. Парэчча прыняць удзел у паўстанні (Jodkowski J. Rok 1863... I/ Echo Grodzienski. — 1921. — № 171. — S. 3).
МАЛАШКАЯН СЫМОНАВІЧ, 45 гадоў, войт м. Лунна, арыштаваны за знойдзеную ў яго доме забароненую літаратуру (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 171. — S. 3).
МАЛЕНДА АДАМ, селянін Беластоцкага павета, 50 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... С. 183).
МАНТОВІЧ РУДОЛЬФ ІВАНАВІЧ, 55 гадоў, памешчык маёнтка Астапкоўшчына, прывозіў харчаванне і фураж у партызанскія атрады. Сядзеў у Гродзенскай турме з 13.06.1863 г. Высланы ў Табольскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 33, а. 6).
МАНЬКОЎСКІ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
МАРКЕВІЧ ГІПАЛІТ АДАМАВГЧ, 59 гадоў, ксёндз-пробашч м. Волпа, быў арыштаваны за падбухторванне сялян трымаць у таямніцы звесткі пра паўстанцкі рух. Яго дапытвалі ў Гродзенскай ваенна-следчай камісіі ў ліпені 1864 г. (Jodkowski J. Rok 1863... II Echo Grodzienski. — 1921. — № 171. — S. 3).
МАРКЕВІЧ ЮЗЭФ ІВАНАВІЧ (ЯНАВІЧ), 29 гадоў, нарадзіўся ў Мінскай губерні, вучыўся ў Віленскай гімназіі і Маскоўскім універсітэце, які скончыў з атрыманнем ступені доктара медыцыны. 3 1860 г. — штатны ўрач Гродзенскай гарадской лячэбніцы. 6.11.1861 г. спяваў у Фарным касцёле «Serdeczna Matko». Абвінавачваўся па паказаннях Э. Заблоцкага ў тым, што збіраў грошы для паўстанцаў. He прызнаўся ў гэтым, але сказаў, што аднойчы збіраў грошы для бедных асобаў, якіх высылалі ва ўнутраныя расійскія губерні, на сабраныя 100 рублёў купілі вопратку і абутак. Прызнаўся, што двойчы атрымліваў грошы ад Багаткі, Ромера, Чацвярцінскага, якія былі аддадзены ссыльным з Каралеўства Польскага, праязджаючым праз Гродна. Лічыў сваю дзейнасць дабрачыннай, а не палітычнай. Быў арыштаваны ў красавіку 1864 г. і сасланы ў Пермскую губерню, жыў на пасяленні ў Шадрынску разам з жонкай Валерыяй з Абламовічаў і дачкой Ганнай (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 69; с. 2, а. 438-441, воп. 1, с. 40, а. 11; Jodkowski J. Rok 1863... II Echo Grodzienski. — 1921. — № 171. — S. 3).
МАРКОЎСКІ, памешчык з маёнтка Маркава. Займаўся дастаўкай харчавання, пораху і зброі для паўстанцаў (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 36 адв.).
МАСАЛЬСКІ АНТОН ДАМІНІКАВІЧ (каля 1826 г., Гродна — ?), князь, адстаўны губернскі сакратар. Высланы разам з
сямействам (жонка, 5 дзяцей і глуханямая сястра) пад строгі нагляд паліцыі ў Архангельскую губерню за «неблагонадёжность в полнтнческом отношеннн н составленне подложных прошеннй». 3 4.09.1864 г. адбываў пакаранне ў Халмагорах. Сям’я жыла за дапамогу казны. 6.07.1869 г. адпраўлены разам з сямействам у Варшаву (Электронны рэсурс: narod.ru| 1864lSsilka-Olonezk.htm. — Дата доступа: 18.01.2013).