Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
ВОЙНАВА (ВОЙНА) СОФ’Я МІКАЛАЕЎНА, сястра чыноўніка канцылярыі гродзенскага губернатара, збірала грошы на паляпшэнне харчавання і да восені 1863 г. закупляла яго для тых, хто знаходзіўся пад арыштам па палітычных справах. Грошы таксама атрымлівала ад невядомых асобаў, якія давалі іх у пакеце з надпісам «для арыштантаў» (верагодна, грошы ад рэвалюцыйнай арганізацыі, бо Э. Заблоцкі прасіў Баяроўскага прасачыць, колькі марнуе Войнава на закупкі харчавання) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 171 адв.-172, 178, 181).
ВОЙНА ЛЕАН, вербаваў людзей у партызанскія атрады Бельскага павета (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8 адв.).
ВЫГАНОЎСКІ ІВАН, з дваран, дапамагаў паўстанцам рознымі сродкамі, зняволены ў Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ВЫСОЦКІ АЛЯКСАНДР ФРАНЦАВІЧ, чыноўнік па піцейнаму акцызнаму збору, у 1863 г. меў 25 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 5 жніўня 1863 г. Быў высланы ў Пермскую губерню (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 278; ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 58 адв.).
ВЫСОЦКІ ЛЮДВІГ, дваранін, дапамагаў паўстанцам рознымі сродкамі, зняволены ў Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ВЫСОЦКІ ЭДВАРД, 32 гады, земскі гаспадар у Брэсцкім павеце, даў 7 коней атраду Стасюкевіча і не данёс уладам пра паўстанцаў. Высланы ў Томскую губерню. Памёр ад запалення мозгу па дарозе ў Казань у першай палове 1864 г. (Kolumna Z. Ратіфка dla rodzin polskich... — Cz. 1. — S. 175).
ГАДОМСКІ ТАМАШ ЛУК’ЯНАВІЧ, ураджэнец r. Аўгустава, y 1867 г. было 30 гадоў. Тытунёвы ахоўнік г. Сапоцкіна. Хаваў у сябе паўстанца мешчаніна С. Плаўскага і не данёс уладам. Асуджаны ў Гродне ў 1864 г. і па канфірмацыі віленскага генерал-губернатара ад 2.02 пазбаўлены палітычных правоў і сасланы з сямействам (жонка Караліна і тры дачкі) на казённыя землі Валагодскай губерні. Затым (?) жылі ў Енісейскай губерні (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 108, 109, 163-164).
ГАНСОЎСКІ, памешчык, даў рэвалюцыйнай арганізацыі 160 рублёў срэбрам. Прыгавораны Гродзенскай ваенна-судовай камісіяй да штрафу ў трайным памеры ад названай сумы на карысць пацярпелых ад паўстанцаў асобаў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 414 адв.).
ГЗОЎСКІ, аднадворац, быў у камандзе Лянкевіча, вербаваў людзей у партызанскія атрады. Асуджаны і павешаны (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 7).
ГЕРМАНОВІЧЫ, сёстры: Схаластыка (38 гадоў), Леакадзія (30 гадоў), Каміла (28 гадоў), дачкі былога ўніяцкага святара ў м. Азёры Сцяпана Германовіча. Забяспечвалі паўстанцаў прадуктамі. У лістападзе 1863 г. высланы ў Казанскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў ... — С. 80).
ПНТАЎТ АЛЯКСАНДР, гродзенскі дэкан, ксёндз. Узяўна парукі арыштаванагаксяндзаТ.Гадлеўскага.Тагоадпусцілі,алепадсакрэтны паліцэйскі нагляд (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 231, а. 147).
ГІНТАР ГЕНРЫХ ЗАХАРАВІЧ, дваранін, у 1863 г. меў 43 гады, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 13 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, a. 11 адв.).
ГЛІНДЗІЧ АНТОН ЯГОРАВІЧ (? 4.03.1864 г ), памешчык Ваўкавыскага павета, 72 гады, маёнтак Кватары. Вучыўся ў хатніх настаўнікаў, службу пачаў у Ваўкавыскім апеляцыйным судзе. Па даносу праваслаўнага святара ў яго адбываліся сходы суседніх памешчыкаў-мяцежнікаў, дваравым людзям чыталіся рэвалюцыйныя пракламацыі, дапамагаў паўстанцам харчаваннем праз свайго возчыка К. Кухту. Яго спачатку прыгаварылі да палітычнай смерці і канфіскацыі маёмасці ў казну, але пасля смерці (у Ваўкавыскай турме ў 1863 г.) і за недаказальнасцю віны пакінулі без пакарання, секвестр знялі і аддалі маёнтак спадчыннікам (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 9; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 80-81; с. 1, а. 414 адв., 564 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б„ а. 291, 321-323, 375; Kolumna. — Cz. 1. — S. 54).
ГЛІНДЗІЧ ПЁТР АНТОНАВІЧ, дваранін, у 1864 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 14 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 23 адв.).
ГЛІНДЗІЧ ТЭАДОРА (Фядора) ФЕЛІКСАЎНА, з Ажэшкаў, дваранка Кобрынскага павета, жонка Антона, 35 гадоў. Забяспечвала паўстанцаў корпіяй і іншымі прыпасамі, падбухторвала дваравых люзей ісці ў партызанскі атрад, абяцаючы за гэта 3 моргі зямлі, хавала ў сваім маёнтку параненых паўстанцаў і аднаго з іх пахавала (Мацэвіча). Сядзела ў Гродзенскім астрозе з 3 ліпеня 1864 г. Прыгаворана да турэмнага зняволення на паўгода і далей на жыхарства ва ўнутраных губернях Расіі. Па канфірмацыі вызвалена ад арышту і аддадзена на паручыцельства і нагляд паліцыі з аплатай штрафу ў памеры 200 рублёў срэбрам (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 9; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 80 адв.-81; с. 1, а. 561; ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 129 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б., а. 291, 307; с. 917, ч. 1, а. 118).
ГЛЯБОВІЧ АНТОН ІОСІФАВІЧ, аднадворац, у 1864 г. меў 74 гады, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, вырабе куль, паездках у атрад. Сядзеў у Слонімскай турме з 16 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 23 адв.).
ГЛЯБОВІЧ ІОСІФ, аднадворац Гродзенскага павета, дапамагаў паўстанцам. Адпраўлены ва Уладзімірскую арыштанцкую роту (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў ... — С. 80).
ГРАБАВЕЦКІ ВІЛЬГЕЛЬМ ЯНАВІЧ, служачы кіравання мінеральных вод у Друскеніках, 27 гадоў, быў арыштаваны ў сакавіку 1863 г. па падазрэнню ў вербоўцы ахвотнікаў у партызанскія атрады, але пазней адпушчаны. Ён прыцягнуў да ўдзелу ў паўстанні Ю. Тржэцяка. Жыў на Калажанскай вуліцы ў хаце Кушалеўскай (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 180-181; Jodkowski J. Rok 1863... I I Echo Grodzienski. — 1921. — № 166. — S. 3).
ГРАХОЎСКІ РЫГОР ВОСІПАВІЧ, памешчык, y 1863 г. меў 63 гады. Абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем і порахам. Сядзеў пад арыштам у Ваўкавыскім астрозе з 6 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 10 адв.).
ГРУСВІЦКІ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ГРЫНЕВІЧ, служыў у Гродзенскай паштовай канторы. Па паказаннях Э. Заблоцкага, Г. перадаваў на пошту рэвалюцыйную карэспандэнцыю. Памёр да ліпеня 1864 г. Яго маёмасць прыцягвалася да адказнасці, але пазней секвестр быў зняты (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12 адв.; с. 1, а. 414 адв.).
ГРЫНЯВІЦКІ АЛЯКСАНДР, ксёндз, 28 гадоў у 1863 г., нарадзіўся ў Пружанах. У 1860 г. з адзнакай скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію і атрымаў прызначэнне на пасаду законавучыцеля ў Пружанскае дваранскае вучылішча. Згодна з даносам, у яго хаце збіраліся на палітычныя сходы мясцовыя памешчыкі і чыноўнікі, меў сувязі са сваім сакурснікам М. Табенскім, які быў вікарным у Беластоку. Закупляў для паўстанцаў амбундзіраванне, падтрымліваў фінансава і духоўна арыштаваных. 19.03.1864 г. пасаджаны ў Гродзенскую турму за сувязь з паўстанцкім атрадам Жукоўскага. Пад час арышту быў прэфектам у Пружанскай школе. Высланы ў Табольскую губерню, затым у Баброва Варонежскай губерні. Па хадайніцтву сям’і і касцельнага начальства пераведзены на пасаду вікарнага ў Рыгу (Революцнонная Россня н революцлонная Польша (вторая половлла XIX в.)). — М.: Наука, 1967. — С. 41; Powierza Р. ... — S. 108).
ГРЫНЯВІЦКІ ян, ксёндз, адміністратар парафіі Туроснь Беластоцкага павета. Пад час паўстання збіраў грошы, вопратку і абутак, зброю для паўстанцкіх атрадаў. 3 17.01.1865 г. знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам у Драгічыне, пазней быў аддадзены пад касцельны нагляд. У Гродне быў капеланам у Брыгіцкім касцёле. У канцы жыцця служыў прэфектам у Суражскай школе (Powierza Р. ... — S. 108).
ГРЫЦКЕВІЧ ІВАН, вольнаадпушчанік памешчыка А. Казлоўскага (гл.), 22 гадоў, прыцягнуты да следства ў маі 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. 2010. № 12. С. 181).
ГУЗЭЛЬФ ОТТАН, дваранін, 25 гадоў у 1864 г. Служыў канцылярскім чыноўнікам Беластоцка-Сакольскага павятовага суда. Арыштаваны ў лістападзе 1863 г. Падазраваўся ў вярбоўцы людзей у партызанскія атрады. Па канфірмацыі Часовага палявога аўдытарыята вызвалены ад адказнасці пад надзейнае папячыцельства (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2887, а. 76 адв.).
ГУМЕЛЬ ВІЛЬГЕЛЬМ, жыхар м. Супрасль, 37 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 183).
ГУСТОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ СТАНІСЛАВАВІЧ, у 1863 г. меў 32 гады, дваранін з в. Бжэзніца, жыхар м. Браньск. Набіраў рэкрутаў у паўстанцкі атрад, жыхары бачылі яго ў в. Даманава з двустволкай і пісталетам (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 77).
ГУТОЎСКІ ШЫМАН, памешчык Брэсцкага павета, вербаваў людзей у партызанскія атрады. Высланы ў Расію па канфірмацыі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10 адв.).
ДАЛУБОЎСКІ ЯНКЕЛЬ, брэсцкі купец. Рэгулярна пастаўляў паўстанцам харчаванне і вопратку. Гродзенскі ваенна-палявы суд ад адказнасці вызваліў (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 1320, ч. 1,
a	. 238); Fajnchauz D. Ludnosc zydowska na Litwe i Bialorusi a powstanie Styczniowe // Biuletyn Zydowskiego Instytutu Historyczniego. — 1961. № 38. S. 47).
ДЗЮБІНСКІ МАЦВЕЙ, селянін Беластоцкага павета, арганіст, 47 гадоў. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
ДЭ-ФЛЕРЫ, французскі падданы, вербаваў людзей у партызанскія атрады па Беластоцкім павеце. Выехаў за мяжу (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 9).
ДМОЎСКІ ГЕНРЫХ, арандатар маёнтка Плянты памешчыка Паніквіцкага (гл.), вербаваў людзей у партызанскія атрады. Арыштаваны 28.08.1863 г. і знаходзіўся пад следствам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ДРЫНДОЎСКАЯ АГАТА АНТОНАЎНА, сялянка, у 1863 г. мела 30 гадоў, абвінавачвалася ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем і порахам. Сядзела ў Ваўкавыскай турме з 6 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 20 адв.).