Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Трохі раней пададзены цягніком свісток прыцягнуў увагу машыніста Вінтара, які знаходзіўся ў будынку станцыі. Ён выйшаў паглядзець і каля лакаматыва быў акружаны трыма невядомымі асобамі, двое з іх былі ўзброены кінжаламі, адзін пісталетам. Апошні быў прыстаўлены да ілба Вінтара, ад якога пад пагрозай пазбаўлення жыцця патрабавалі везці туды, куды будзе загадана. He маючы магчымасці супрацьстаяць, машыніст выканаў загад, але перад гэтым паспеў крыкнуць свайму памочніку Якімовічу: «Вагон!». Той добра зразумеў, што ад яго патрабавалі, і пад покрывам змроку адчапіў лакаматыў ад вагонаў. Калі гэта было зроблена, Вінтар даў ход аднаму лакаматыву (па іншай версіі, гэта зрабіў Кульчыцкі), а сам паспеў выскачыць з яго.
Перад самым рухам машыны да вагонаў падышоў качагар, які ўбачыў, што ў іх сядзяць нейкія людзі, а іншыя рыхтуюцца так-
Гродзенскі чыгуначны вакзал у 1860-х гг.
сама сесці ў вагоны. Ён пайшоў дакласці пра гэтае ротнаму камандзіру Макараву. Але той ужо выбег з караўлам з будынка станцыі да вагонаў, пачаў крычаць: «Хто тут, што за людзі?». У адказ пачуліся стрэлы, ён быў паранены ў левае плячо. Затым паўстанцы зрабілі залп з усёй зброі і пачалі адыходзіць. Расійскія салдаты адказалі стрэламі, два паўстанцы былі паранены: чыноўнік канцыля-
рыі дваранскай апекі Казімір Самулінскі і чыноўнік канцылярыі дваранскага дэпутацкага сходу Казімір Талочка (у дакументах часта блыталі гэтых людзей). Два паўстанцы былі затрыманы адразу на месцы здарэння: шляхціц Юзэф Гамулецкі і салдацкі сын Вікенці Жукоўскі.
Людзі, якія сабраліся на станцыі, пачалі разбягацца. Цёмная ноч перашкаджала пераследаваць іх, але і яны не маглі дабрацца дадому і хаваліся ў агародах, ровах, дварах, на кватэрах знаёмых, якія жылі недалёка ад станцыі. Станцыя і ўвесь горад былі акружаны расійскімі войскамі, па вуліцах да світанку ездзілі раз’езды з двух кавалерыйскіх эскадронаў. На платформах былі знойдзены 16 ружжаў і пісталетаў, косы, шаблі, 1 пуд 30 фунтаў пораху, свінец і частка вопраткі. Пазней Гродзенская следчая камісія складзе «Вопіс зброі і рэчаў, адабраных ад мяцежнікаў у горадзе Гродне з 2 на 3 сакавіка 1863 г. і перададзеных: зброя — у Гродзенскі батальён, рэчы — у Калужскі пяхотны полк». У гэтым спісе я налічыў 35 адзінак зброі (6 аднаствольных ружжаў, 5 аднаствольных вінтовак, 3 пісталеты, 2 штыкі, 2 шаблі, 2 касы на шасце, 7 сякер і інш.), 51 адзінку рэчаў (сярод іх адзначым 15 геаграфічных картаў, 5 карт лясоў Гродзенскай губерні, «кашолка з медыкаментамі, вагамі, лыжачкай і пакетамі для парашкоў, з якіх на адным напісана па-польску «Аріека Adamowicza», якая прымацавана да кашолкі»). У спісе яшчэ былі пазначана розная вопратка: шубы, шынэлі, буркі, цёплыя і звычайныя паліто, а таксама 6 скруткаў паперы. Як бачым, гродзенскія паўстанцы сур’ёзна рыхтаваліся да партызанскіх дзеянняў.
Але дабрацца да партызан удалося нямногім. Як было сказана вышэй, вагоны былі адцэплены ад лакаматыва, і кіраўнік вы-
правы Кульчыцкі застаўся без сваіх паўстанцаў. Разам з ім было 7 ці 8 чалавек. Яму ўдалося завалодаць грошамі з касы станцыі. На 20-й вярсце ад Гродна Кульчыцкі і яго таварышы пакінулі лакаматыў у цэласці. Па словах гісторыка Ю. Ядкоўскага, Кульчыцкі дайшоў да партызанскага атрада (невядома, ці Л. Нарбута), у адным з баёў быў паранены і трапіў у палон. Архіўныя матэрыялы Мураўёўскага музея сведчаць пра смерць Кульчыцкага ад ран.
У снежні 1863 г. быў пасаджаны ў Гродзенскі турэмны замак (былы езуіцкі кляштар) Актавіян Лапінскі. 16-гадовы былы вучань Гродзенскай гімназіі таксама ўдзельнічаў у сакавіцкай выправе, але тады быў вызвалены з-пад арышту. Напрыканцы красавіка, як ён паказаў на следстве, прачытаў у адной з газет («Сын Отечества» або «Внленсклй вестннк») аб існаванні паўстанцкага атрада ў Аўгустоўскай губерні Каралеўства Польскага. Праз Нёман дабраўся, дзякуючы сустрэчы са знаёмым, да атрада Андрушковіча, пасля бою пад Кадышом тры месяцы партызаніў у атрадзе Ваўра (Канстанціна Раматоўскага). Пачуўшы пра амністыю для тых, хто добраахвотна пакіне паўстанцкія атрады, Лапінскі пайшоў да ваеннага начальніка Сапоцкіна, які адправіў яго ў Гродна. Следчая камісія прызнала Лапінскага «положнтельно вредным для края» і вырашыла выслаць з месца жыхарства.
Хто яшчэ з гродзенскіх паўстанцаў дабраўся да партызанскіх атрадаў, пакуль невядома, але далейшыя архіўныя пошукі, спадзяюся, дадуць нам новыя матэрыялы. Усіх жа ўдзельнікаў няўдалай выправы з Гродзенскай станцыі налічваецца прыкладна каля 100 чалавек. Мне ўдалося ў розных крыніцах знайсці прозвішчы 72 чалавек, якіх прыцягнулі да следства па справе 14 сакавіка. Сярод іх 25 гімназістаў з Гродзенскай губернскай (былой Дамініканскай) гімназіі і 1 з Свянцянскай гімназіі; 13 чыноўнікаў: з губернскага праўлення (2 чалавекі), канцылярыі гродзенскага губернатара (1 чалавек), палаты дзяржаўных маёмасцяў (3 чалавекі), грамадзянскай і крымінальнай судовых палат, прыказа грамадскай апекі, канцылярый дваранскага дэпутацкага сходу і дваранскай апекі, казённай палаты і камітэта Друскеніцкіх мінеральных вод (ва ўсіх пералічаных па 1 чалавеку); 1 рабочы і 7 служачых чыгункі (шляхціцы); 1 аптэкар і 6 аптэкарскіх вучняў з аптэк Кандратовіча, Несцяровіча і Адамовіча; 2 работніка друкарні Гродзенскага губернскага праўлення; студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта Г. Даланскі; 3 шляхціцы, 2 памеіпчыкі, 1 селянінД мешчанін, 1 шавец, 2 настаўнікі, 1 адстаўны вайсковец і 1 салдацкі сын.
Загадам гродзенскага губернатара генерал-маёра І.У. Галера для расследавання падзеі 14 сакавіка пры Гродзенскім батальёне ўнутранай аховы была створана 16 сакавіка ваенна-следчая камісія. 12 мая яна рапартавала губернатару аб завяршэнні следства. 9 чалавек былі вызвалены з-пад суда пад нагляд гродзенскай паліцыі: Ю. Пушкарэвіч, Ст. Шантыр, Ст. Развадоўскі, Ян Эйслер, У. Пачобут, Любамір і Лявон Ястржэмбскія, Ст. Куроўскі, Ян Ажэ. Астатнія арыштаваныя былі падзелены на чатыры катэгорыі. Да другой аднесены К. Самулінскі і К. Талочка — абодва былі пазбаўлены правоў стану і прыгавораны да 3 гадоў катаржных прац. Да трэцяй катэгорыі аднесены Г. Зуброўскі і Г. Далянскі — пазбаўлены правоў стану і сасланы на жыхарства ў аддаленыя губерні: першы — у Пермскую, другі — у Табольскую.
16 чалавек, большасць з іх гімназісты, былі прыгавораны да службы радавымі ў сібірскіх вайсковых часцях: Ст. Ражбіцкі, А. Кашуба, Ю. Кашуба, Ю. Кудзінскі, Я. Гартунг, Ю. Гамулецкі, Ян Жук, А. Ржансніцкі, К. Ізбіцкі, Ст. Крэйбіх, А. Шэршэневіч, А. Пржыбылка, Е. Краскоўскі (усе пералічаныя не пазбаўляліся правоў стану); А. Сямашка, А. Багатырэвіч, А. Букраба (усе яны захавалі правы стану). Маёмасць усіх названых вышэй падсудных канфіскоўвалася ў казну, а калі маёмасці ў іх не было, дык сяквестр накладваўся на маёмасць бацькоў, з якой тая частка, якая павінна была адысці да іх па спадчыне, канфіскоўвалася ў казну.
Падзеі 14 сакавіка занепакоілі дырэкцыю Гродзенскай гімназіі. Па просьбе дырэктара Шэвелева ў дзень святога Казіміра ў калідорах гімназіі неслі службу да 10 афіцэраў на чале з афіцэрам. У палове красавіка з гімназіі былі адлічаны без права паступлення ў іншыя вучэбныя ўстановы 119 чалавек. 11 чэрвеня М.М. Мураўёў загадаў адпускаць гімназістаў на канікулы толькі пад абавязацельствы бацькоў. Восенню забаранілі ўжываць польскую мову ў гімназіі, нават маліцца прымушалі па-руску. У кастрычніку 1863 г. звольнілі з працы інспектара Ст. Наркевіча, а праз паўгода — і апошніх прафесараў-палякаў: Гедройца (матэматыка), Бялаўскага (лацінская мова), Ю. Карэйву, Гінтаўта. В. Вайновіча і Мройскага.
Вось так журботна скончылася справа 14 сакавіка. Праходзячы каля будынка новага вакзала, звярніце ўвагу на мемарыяльную шыльду, прысвечаную падзеі 1863 г., і пакланіцеся нашым мужным продкам, якія пакінулі нам у спадчыну ідэю незалежнасці:
Ажэ Ян Эльяшэвіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Антушэвіч Юзаф Адамавіч, вучань 5-га класа Гродзенскай гімназіі;
Арцішэвіч Вікенці, аптэкарскі вучань;
Арцымовіч Вінцэнт Тамашавіч, адстаўны вайсковец;
Багатырэвіч Антоні Францішкавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Бараноўскі Міхаіл Юзафавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Баршчыцкі Уладзімір Уладзіслававіч, аптэкарскі вучань;
Баяроўскі Юліян, калежскі сакратар грамадзянскай палаты;
Бергель Марцін Янавіч, шляхціц;
Блашынскі Станіслаў Кантаравіч, друкар друкарні губернскага праўлення;
Букраба Аляксандр Валер’евіч, вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі;
Быстры Юзаф Ксавер’евіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Валінскі Генрык, вучань Гродзенскай гімназіі;
Верашчынскі Антоні;
Высоцкі Юзаф Міхайлавіч, служачы канцылярыі гродзенскага губернатара;
Высоцкі Міхаіл, канцылярскі служачы палаты дзяржаўных маёмасцяў;
Галконт (Галконд) Антоні Янавіч, 21 год, у службе і на пасадзе пісара гаспадарчага аддзела палаты дзяржаўных маёмасцяў з 17.11.1860 г.228 (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 57);
Гартунг Януары Андрэевіч, вучань 5-га класа Гродзенскай гімназіі;
Гамулецкі Юзаф Віктаравіч, былы вучань Гродзенскай гімназіі, дваранін Гродзенскай губерні, 18 гадоў. Па рашэнню камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ад 17.09.1863 г. аддадзены на вайсковую службу. Цыркулярам Міністэрства ўнутраных спраў ад 9.04.1869 г. сасланы на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Пензенскую губерню. Хадайнічаў у 1870 г. аб прызначэнні казённага ўтрымання і аплаты за наём кватэры (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 169, 248; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 18);
Грабавецкі Вільгельм Іванавіч, 27 гадоў, калежскі рэгістратар, служачы для пісьмаводства пры наглядальніку ўпраўлення Дру-
228 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1138, а. 7 адв.
скеніцкіх мінеральных вод (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 61);
Далянскі Генрык Мацэевіч, студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, кандыдат па юрыдычнаму факультэту;
Дзмітрыеў Андрэй, аптэкарскі вучань;
Жмайловіч Іван Мартынавіч, 41 год, дваранін Кобрынскага павета (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 204);
Жук Іван Восіпавіч (Ян Юзэфавіч), 19 гадоў, з вольна адпушчаных сялян, вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі. Сасланы па прыгавору вайсковага суда ўглыб Расіі з адданнем у салдаты. Пасля вяртання жыў у В. Бераставіцы, дзе і памёр229 (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 155);